Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна



Дата канвертавання21.05.2016
Памер66.83 Kb.
РОЛЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ Ў ПАВЫШЭННІ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ІКТ У АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ
Балюк Святлана Сяргееўна,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Поразаўская сярэдняя школа”

s.balyuk2013@gmail.com

80336244927(МТС)


Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі сёння інтэнсіўна ўкараняюцца ў розныя сферы дзейнасці чалавека, у тым ліку становяцца базай для пабудовы структуры новага адукацыйнага асяроддзя.

Аналіз работы ўстановы за 2011/2012 н.г. дазволіў прыйсці да высновы, што нягледзячы на тое, што большасць педагогаў сістэматычна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі ў практычнай дзейнасці, неабходны пераход на якасна новы ўзровень выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій. Таму ў 2012/2013 н.г. быў распрацаваны інавацыйны праект “Укараненне мадэлі выкарыстання ІКТ у праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў”, які рэалізуецца ва ўстанове з 2013/2014 н.г. Асноўная ідэя праекта заключаецца ў развіцці даследчай дзейнасці навучэнцаў праз шырокае выкарыстанне інавацыйных педагагічных і камп’ютарных тэхналогій.

Змест метадычнай работы на працягу апошніх двух гадоў быў накіраваны на павышэнне ўзроўню ІКТ-кампетэнтнасці педагогаў праз выкарыстанне новых камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэт-сэрвісаў, як адной з важнейшых умоў для асабістага інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў.

На працягу 2013/2014 навучальнага года працаваў кансультацыйны пункт для педагогаў па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і Веб 2.0, праводзіліся семінары-практыкумы, круглыя сталы, майстар-класы, фестывалі адкрытых урокаў.

На ўдасканаленне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па пытаннях выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў на ўроках, павышэнне ўзроўню метадычнага майстэрства настаўніка, методыкі арганізацыі і правядзення сучаснага ўрока быў накіраваны змест семінара-практыкума “Тэхналогія Інтэрнэт-урока”.

З прадстаўніцтвам настаўнікаў школы Карповіч А.У., Крыцкай В.А., Карневіч Н.А., Галась М.Ч. у сацыяльных сетках, сеткавых супольнасцях, прынцыпамі іх арганізацыі педагогі мелі магчымасць пазнаёміцца ў ходзе правядзення круглага стала “Выкарыстанне тэхналогій ВЕБ 2.0 у вучэбным працэсе”. На ім былі абмеркаваны актуальныя пытанні і праблемы выкарыстання ВЕБ 2.0, акрэслены перспектывы. Матэрыялы круглага стала былі абагульнены і апублікаваны ў «Настаўніцкай газеце» 17.04.2014 «Сеткавыя сэрвісы ВЕБ 2.0 – для навучання і зносін».

У працэсе правядзення майстар-класа “Выкарыстанне тэхналогіі мнагамерных дыдактычных інструментаў на ўроках гісторыі” Кухарчык Т.А. прадэманстравала прынцыпы выкарыстання вэб-сэрвіса SpiderSkribe.net у рамках тэхналогіі.

Тэарэтычныя аспекты тэхналогіі, практычнае прымяненне сэрвісаў для стварэння класна-ўрочных, даследчых і тэлекамунікацыйных праектаў – асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны ў працэсе дзейнасці кансультацыйнага пункта.

У рамках яго работы педагогамі-ўдзельнікамі інавацыйнай дзейнасці вывучана 20 сэрвісаў: Prezi.com, фотофильмы.ру, Twiddla, Magnoto, PowToon, SpiderSkribe.net, EverydayMathematics, webanketa.com, EnjoyPic, JPGfun, Writeboard, GlogstarEDU, Mindmap, Banktestov.ru, OnlineTestPad, LearningApps, Blogger, Myebook, Youblisher, WikiWall.

Эфектыўнымі формамі работы па перадачы перадавога вопыту з’явіліся фестывалі адкрытых урокаў і педагагічных ідэй і інавацый, якія далі магчымасць педагогам установы пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі ўкаранення ІКТ, пераканацца, што выкарыстанне ІКТ дазваляе якасна палепшыць урокі, зрабіць іх больш разнастайнымі, прыцягнуць увагу навучэнцаў, павысіць узровень засваення вучэбнага матэрыялу. Наведаныя ўрокі і мерапрыемствы паказалі, што інфармацыйныя тэхналогіі – гэта не монатэхналогіі, іх мэтазгодна выкарыстоўваць у спалучэнні з традыцыйнымі метадамі.

Павышэнню інавацыйнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў праекта спрыялі дыстанцыйныя курсы ў Супольнасці педагогаў ІntelEducationGalaxy з серыі “Элементы” з атрыманнем сертыфікатаў па наступных накірунках: “Метад праектаў” – 11 педагогаў, “Метад ацэньвання ў класе ХХІ стагоддзя” – 5 педагогаў, “Метады супрацоўніцтва ў класе ХХІ стагоддзя” – 3 педагогі, “Крытычнае мысленне пры рабоце з даннымі” – 4 педагогі.

Цэнтрам функцыянавання і развіцця інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў 2014/2015 н.г. стала Школа інфармацыйнай падтрымкі, якая была створана з мэтай забеспячэння педагогаў сучаснай інфармацыяй у вобласці ІКТ, авалодання імі новымі падыходамі па ўкараненні сэрвісаў у праектную дзейнасць.

У рамках работы Школы інфармацыйнай падтрымкі прайшлі семінары-практыкумы, круглы стол-вэбінар, групавыя кансультацыі, конкурсы.

На семінары-практыкуме “Сеткавае ўзаемадзеянне як сродак удасканалення ІКТ-кампетэнцый педагогаў” удалося абмеркаваць магчымасці аптымізацыі работы настаўніка праз сеткавае ўзаемадзеянне педагогаў у рамках школы, вывучаны вопыт работы ўстаноў адукацыі па рабоце з сэрвісамі ВЕБ 2.0.

Настаўнік у сучасным свеце – той жа навучэнец. Пакуль ён асвойвае новыя методыкі, укараняе інавацыі і вывучае інфармацыйныя тэхналогіі, ён вучыцца сам. А каштоўнасць навучання – гэта не толькі аддаваць веды навучэнцам, але і ўмець вучыцца і імкнуцца да прафесійнага росту самому. Менавіта да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала-вэбінара “Вучуся, калі вучу”. Такая новая форма правядзення мерапрыемства, як круглы стол-вэбінар, дазволіла далучыць да абмеркавання пытанняў не толькі педагогаў установы, але і метадыстаў аддзела адукацыі, навучэнцаў, бацькоў. У ходзе круглага стала-вэбінара “Вучуся, калі вучу”, на якім былі акрэслены накірункі развіцця школьнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, ажыццяўлялася трансляцыя вопыту работы педагогаў па пытаннях інтэграцыі ІКТ у традыцыйным адукацыйным працэсе.

Гарантам навуковасці, паспяховасці метадычнай работы з’яўляецца супрацоўніцтва з навуковым кансультантам інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі выкарыстання ІКТ у праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў”. У раённым метадычным семінары “Цьютарскае суправаджэнне як адна з форм фарміравання, развіцця і ўдасканалення прафесійнага ўзроўню педагога” прынялі ўдзел настаўнікі – удзельнікі інавацыйнага праекта, педагогі школ раёна і кансультант праекта, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ніна Пятроўна Макарава.

Падчас практычнага блока семінара Н.П.Макарава прадставіла вопыт цьютарскай дзейнасці ў рамках Праектнага інкубатара 2015, у якім педагогі нашай установы адукацыі разам з педагогамі Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана асвойваюць дыстанцыйны курс Intel® “Праектная дзейнасць у інфармацыйным адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя”. У межах курса настаўнікі распрацоўваюць вучэбныя і пазавучэбныя сеткавыя праекты. Інкубатар арганізаваны і праводзіцца па ініцыятыве навучальнай пляцоўкі “МАОУ ДПО ИПК г. Новокузнецка”. Па словах Н.П.Макаравай, цьютарства – гэта ўнікальны спосаб павышэння кваліфікацыі педагогаў, асваення новых педагагічных і камунікацыйных тэхналогій у рэжыме дыстанцыйнага ўзаемадзеяння. Поспех і эфектыўнасць цьютарства тлумачыцца тым, што пад кіраўніцтвам цьютара ўвесь працэс становіцца надзвычай гнуткім, адаптаваным, індывідуалізаваным: кожны педагог узаемадзейнічае з калегамі і цьютарам у Сеткавай Супольнасці для стварэння праекта, які фарміруе пэўныя асобасныя, метапрадметныя і прадметныя вынікі.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі трансляцыі педагагічнага вопыту праз публікацыі ў Настаўніцкай газеце: 22 лістапада 2014 «Для павышэння кампетэнтнасці педагога – сеткавае ўзаемадзеянне», 13 студзеня 2015 «Вучуся, калі вучу», 26 сакавіка 2015 «З цьютарскім суправаджэннем».

Павышэнне камп’ютарнай граматнасці педагогаў ажыццяўлялася ў працэсе правядзення групавых заняткаў рознай тэматыкі: “Авалоданне навыкамі стварэння відэароліка”, “Электронныя табліцы ў дапамогу настаўніку”, “Тэхнічныя аспекты арганізацыі форумаў і відэаканферэнцый”, “Стварэнне аніміраваных крыжаванак”.

Школьны конкурс “Лепшы сайт, блог настаўніка-прадметніка” забяспечыў стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў у стварэнні адукацыйных сайтаў, станоўча паўплываў на фарміраванне пазітыўнага іміджу настаўніка.

Важным сродкам самарэалізацыі педагогаў стала распаўсюджанне эфектыўнага інавацыйнага вопыту. Вопыт інавацыйнай дзейнасці (майстар-клас настаўніка матэматыкі і інфарматыкі Галась М.Ч. “Актывізацыя мыследзейнасці навучэнцаў старшых класаў праз выкарыстаннем вэб-сэрвіса WikiWall”) быў прадстаўлены на рэспубліканскім семінары “Адукацыйныя праграмы Intel і шляхі ўкаранення ІКТ у сучаснай школе” і ІІ абласным фестывалі “Інавацыйная школа: інфармацыйны і аналітычны партрэт”.

Вышэйпералічаныя мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках работы Школы інфармацыйнай падтрымкі, забяспечылі павышэнне прафесіянальнай кампетэнцыі педагагічнага калектыву, усведамленню большай часткай педагогаў неабходнасці выкарыстання сеткавага ўзаемадзеяння для ўдасканалення асобасна-прафесійных кампетэнцый, пераводу на новы тэхналагічны ўзровень інфармацыйных працэсаў у школе.

У наступным навучальным годзе плануецца накіраваць работу Школы інфармацыйнай падтрымкі на навучанне педагогаў распрацоўцы электронных сродкаў навучання.



Дзякуючы мэтанакіраванай метадычнай падтрымцы па выкарыстанні ІКТ у адукацыйным працэсе, за апошнія 3 гады ва ўстанове адбыліся значныя змены: 90% настаўнікаў павысілі кваліфікацыю ў вобласці ІКТ і актыўна выкарыстоўваюць адукацыйныя інфармацыйныя рэсурсы ў школе; рэалізуюцца міжкультурныя зносіны і камунікацыі педагогаў, навучэнцаў, бацькоў сродкамі створаных сайтаў і блогаў: “Роднае слова”(http://karpovich001.blogspot.nl/), “Аднакласнікі”(http://porozovsrkaya2014.blogspot.com/),«Почемучки»(http://poroz1.blogspot.com/2014_02_01_archive.html); «Блог учителя русского языка и литературы Шимко М.А.” (aguarius090281.blogspot.com), “Прометей” (gw19wg.jimdo.com); істотна палепшылася забеспячэнне камп’ютарнай тэхнікай; значна павялічылася колькасць сертыфіцыраваных карыстальнікаў ІКТ.

Працаваць па-новаму няпроста, але гэта верны шлях у будучае школьнай адукацыі, гэтаму патрэбна вучыць і творча выкарыстоўваць новыя веды ў сваёй рабоце.
: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка