Роля міжнародных навукова-практычных канферэнцый ва ўдасканаленні падрыхтоўКІ



Дата канвертавання18.06.2016
Памер84.43 Kb.
Таццяна Дасаева

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
РОЛЯ МІЖНАРОДНЫХ

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫХ КАНФЕРЭНЦЫЙ

ВА ЎДАСКАНАЛЕННІ ПАДРЫХТОЎКІ

ЖУРНАЛІСТАЎ-МІЖНАРОДНІКАЎ
Працэсы глабалізацыі і інфарматызацыі патрабуюць выпрацоўкі

інавацыйных стратэгій для далейшага развіцця грамадства і дзяржавы.

Інавацыйная дзейнасць з’яўляецца часткай навукова-даследчай працы.

Ад узроўню адукацыі, навукі, іх эфектыўнай інтэграцыі залежаць усе

атрыбуты інфармацыйнага грамадства.

Глабальная мадэрнізацыя масмедыя нараджае новыя напрамкі

журналісцкай адукацыі. Інавацыйныя падыходы да журналісцкай

адукацыі напаўняюць яе новым зместам, формамі і метадамі, што адпа-

вядаюць патрэбам часу. Якаснае абнаўленне падрыхтоўкі журналістаў

неабходна ажыццяўляць на аснове нацыянальных традыцый у гэ-

тай галіне з улікам сусветнага вопыту і выкарыстаннем найноўшых

дасягненняў у тэхналогіях навучання.

Важная роля ў гэтым працэсе належыць журналісцкай навуцы.

Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі журналістыкі, а таксама пы-

танні ўдасканалення журналісцкай адукацыі абмяркоўваюцца на міжна-

родных навукова-практычных канферэнцыях, якія штогод право дзяцца

на факультэце журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ.

У рэчышчы інавацыйных падыходаў да падрыхтоўкі спецыялістаў

кваліфікацыі «журналіст-міжнароднік» працуе і кафедра замежнай

жур налістыкі і літаратуры. На яе базе пры падтрымцы і садзейнічанні

рэдакцыі газеты «Рэспубліка» і Беларускага саюза журналістаў 17 люта-

га 2012 г. была праведзена 1-я Міжнародная навукова-практычная кан-

ферэнцыя «Міжнародная журналістыка – 2012: сучасны стан і напрамкі

развіцця».

Неабходнасць правядзення канферэнцыі дыктавалася пільнай па-

трэбай у распрацоўцы, тэарэтычнай і практычнай апрабацыі ідэй

комп лекснага падыходу ў вырашэнні пытанняў, звязаных з перспек-

тывай інавацыйнага развіцця міжнароднага сегмента друкаваных,

аўдыявізуальных, электронных СМІ ў Рэспубліцы Беларусь, новых форм

і метадаў работы журналістаў-міжнароднікаў ва ўмовах глабалізацыі

сусветнай інфармацыйнай прасторы. Навуковае абмеркаванне пра-

блем, звязаных з асаблівасцямі развіцця беларускай міжнароднай

журналістыкі, заклікана была актывізаваць зацікаўленых асоб, скіраваць

іх на плённую арганізацыю дзейнасці журналістаў-міжнароднікаў у ай-

чынных СМІ.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі намеснік

міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч адзначыў

актуальнасць навуковага асэнсавання рэалій і перспектыў міжнароднай

журналістыкі, узрастанне ролі міжнароднай інфармацыі ў жыцці соцы-

уму, падкрэсліў, што «айчынная міжнародная журналістыка з’яўляецца

эфектыўным інструментам фарміравання нацыянальнай пазіцыі па шэ-

рагу міжнародных праблем, абароны нацыянальнай інфармацыйнай

прасторы ад патокаў хлусні і маніпуляцый». Ён завастрыў увагу на тым,

што «для разумення працэсаў, якія адбываюцца на сусветнай арэне, для

растлумачэння іх значэння і ўздзеяння на лёс кожнага чалавека шырокім

слаям насельніцтва ад журналістаў-міжнароднікаў патрабуецца высокі

прафесіяналізм, веды» [1, с. 3].

Старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак

назваў правядзенне канферэнцыі знакавай падзеяй як для тэарэтыкаў і

практыкаў міжнароднай журналістыкі, так і для студэнтаў, якія выбралі

для сабе гэты напрамак дзейнасці ў бліжэйшым будучым.

Удзельнікі канферэнцыі – дактары і кандыдаты навук, журналісты-

практыкі – разгледзелі і абмеркавалі разнастайныя аспекты сучасна-

га стану беларускай міжнароднай журналістыкі, айчынную сістэму

камунікацыі ў еўрапейскай інфармацыйнай прасторы, ролю медыя ў

працэсах стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь на сусветнай

арэне, закранулі пытанні журналісцкай адукацыі і шэраг іншых.

У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі супрацоўнікі вядучых сродкаў

масавай інфармацыі нашай краіны – рэдакцый газет «СБ. Беларусь се-

годня», «Рэспубліка», «Звязда», «Белорусская нива», часопіса «Вест ник

Белнефтехима».

Канферэнцыя атрымала шырокі рэзананс у журналісцкіх колах.

Калектыў кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры прыняў рашэн-

не праводзіць такія медыяфорумы штогод. З таго часу адбыліся яшчэ

тры канферэнцыі з наступнай тэматыкай: «Міжнародная журналістыка –

2013: глабалізацыя і рэгіяналізацыя інфармацыйнай прасторы», «Між-

народная журналістыка – 2014: дыялог культур і ўзаемадзеянне медыя

розных краін», «Міжнародная журналістыка – 2015: фарміраванне

інфармацыйнага партнёрства ад Уладзівастока да Лісабона і медыя».

Даклады і паведамленні, зробленыя ўдзельнікамі чатырох канфе-

рэнцый на пленарных пасяджэннях і ў ходзе дыскусій за «круглым ста-

лом», апублікаваны ў асобных зборніках. Гэтыя выданні запатрабаваны

студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі журналісцкіх

дысцыплін ВНУ, практыкамі СМІ нашай рэспублікі і за мяжой.

Канферэнцыі вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, значнасцю

ўзнятых праблем, якія хвалююць навукоўцаў вышэйшых навучальных

устаноў і медыясупольнасць не толькі Беларусі, а і краін бліжняга і

дальняга замежжа. Вось пералік некаторых тэм дыскусій: асвятленне

інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы; інфармацыйная

прастора Беларусі ў кантэксце поліэтнічнасці міжнародных адносін;

шляхі ўваходжання беларускай журналістыкі ў сусветны інфармацыйны

кантэкст; роля сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у

прадстаўленні інтарэсаў беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне;

медыйнае забеспячэнне беларуска-кітайскага і беларуска-венесуэль-

скага супрацоўніцтва; інфармацыйныя повады міжнародных канф-

ліктаў; інфармацыйная вайна; міжнародная журналістыка ў кантэкс-

це інфармацыйнага абмену; вопыт і навацыі замежнай журналістыкі;

між народная журналістыка і інтэрнэт; перспектыўныя напрамкі веб-

журналістыкі; сучасны стан і тэндэнцыі развіцця жанраў міжнароднай

журналістыкі; міжнародная журналістыка і замежная рэклама; сама-

рэгуляванне СМІ; функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саю за

ў адлюстраванні СМI; інавацыйныя падыходы ў падрыхтоўцы жур-

налістаў-міжнароднікаў і інш.

Дзякуючы актуальнасці тэматычных напрамкаў, прапанаваных для

абмеркавання на канферэнцыях, і пашырэнню геаграфіі ўдзельнікаў,

былі разгледжаны тэндэнцыі, характэрныя для міжнароднага сегмен-

та сучаснай журналістыкі Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Мал-

довы, Польшчы, Бангладэш, Судана, Ірака, Кітая і інш. Вынікамі сваіх

навуковых даследаванняў на канферэнцыях падзяліліся прадстаўнікі

з універсітэтаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Бел-

гарада, Арла, Тамбова, Калугі, Іркуцка, Екацярынбурга, Махачкалы,

Майкопа, Кіева, Днепрапятроўска, Данецка, Запарожжа, Львова, Ка-

мянец-Падольска, Астаны, Кастаная, Паўладара, Тыраспаля, Познані і

інш., а таксама айчынных ВНУ – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,

Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяр-

жаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Магілёўскага інстытута МУС

Разам з вядомымі навукоўцамі і журналістамі-практыкамі ў дыскусіях

па актуальных праблемах міжнароднай журналістыкі прымаюць удзел

і маладыя даследчыкі: аспіранты, суіскальнікі, магістранты, студэнты.

Магчымасць выступіць на такой канферэнцыі прадстаўляецца студэн-

там, якія выявілі даследчыцкія здольнасці. Публікацыі іх выступленняў

у зборніках матэрыялаў канферэнцый улічваюцца пры паступленні ў

магістратуру і аспірантуру. Гэта важны момант у падрыхтоўцы кадраў

вышэйшай кваліфікацыі.

Падчас правядзення канферэнцый завязваюцца дзелавыя кантак-

ты, якія дазваляюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне навуковых

даследаванняў і журналісцкай адукацыі. Дэкан факультэта жур на-

лістыкі Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўні -

версітэта прафесар Аляксандр Карочанскі (удзельнік канферэнцый

2013, 2014 гг.) з’яўляецца адным з ініцыятараў падпісання пагаднен-

ня аб супрацоўніцтве паміж ВНУ, якую ён прадстаўляе, і Беларускім

дзяржаўным універсітэтам у сферы журналісцкай адукацыі. Згодна па-

гадненню прадугледжваецца абмен выкладчыкамі і студэнтамі. Зараз

выпрацоўваюцца механізмы рэалізацыі запланаванага.

У дыскусіях, што ўзнікаюць на канферэнцыях, акрэсліваюцца шляхі

ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў. Прафесар

Уральскага федэральнага ўніверсітэта (г. Екацярынбург) Дзмітрый

Строўскі на канферэнцыі ў 2013 г. выступіў з дакладам «Асаблівасці

падрыхтоўкі журналістаў-міжнароднікаў: рэгіянальны вопыт». У сваю

чаргу ён дэтальна пазнаёміўся з дзейнасцю кафедры замежнай жур-

налістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ, якая рыхтуе спе-

цыялістаў у галіне міжнароднай журналістыкі.

Дацэнт Ніжнегародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Ла-

бачэўскага Людміла Макарава ў 2014 г. на канферэнцыі падзялілася во-

пытам падрыхтоўкі магістраў па напрамку «Журналістыка» ў кантэк-

сце сучасных тэндэнцый журналісцкай адукацыі ў Расіі. Устаноўлены

кантакты з Байкальскім дзяржаўным універсітэтам эканомікі і права

(г. Іркуцк).

Мадэрнізацыя навукі і журналісцкай адукацыі прадугледжвае

спалучэнне тэарэтычных ведаў і штодзённай сацыяльнай практыкі.

Канферэнцыі, якія праводзяцца ў Мінску на базе кафедры замежнай

журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ, даюць магчы-

масць іх удзельнікам, нашым гасцям, пазнаёміцца з вопытам рэдакцый

вядучых СМІ Беларусі, сістэмай падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў, а

нам, арганізатарам, даведацца пра тэндэнцыі развіцця медыяіндустрыі

іншых краін, уздзеянні СМІ на настроі ў грамадстве, новыя тэхналогіі

і падыходы ў рабоце рэдакцый, інавацыйныя стратэгіі ў журналісцкай

адукацыі.

Такім чынам, правядзенне на базе кафедры замежнай журналістыкі

і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ міжнародных навукова-прак-

тычных канферэнцый садзейнічае наладжванню дзелавых кантактаў

і далейшага супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі

іншых краін у галіне навуковай дзейнасці і журналісцкай адукацыі; павы-

шэнню эфектыўнасці вынікаў навукова-даследчай працы выкладчыкаў;

умацаванню сувязяў паміж навукай і практыкай; выкарыстанню

матэрыялаў канферэнцый у вучэбным працэсе; актывізацыі студэнцкай

навуковай дзейнасці; павышэнню статуса журналістаў-міжнароднікаў і

ўдасканаленню іх падрыхтоўкі.

18 лютага 2016 г. адбудзецца чарговая, пятая, Міжнародная навуко-

ва-практычная канферэнцыя «Міжнародная журналістыка – 2016: тур-

булентнасць міжнародных адносін і медыя». Спадзяемся, што яе тэма-

тыка зацікавіць прадстаўнікоў беларускіх і замежных медыя, а таксама

навукоўцаў.

Літаратура:

1. Матусевіч, В. Участникам Международной научно-практической

конференции «Международная» журналистика – 2012: современное

состояние и направление развития» // Материалы Междунар. научн.-



практ. конфер., 17 февр. 2012 г., Минск. / под общ. ред. Т.Н. Дасае-

вой; сост. Б.Л. Залесский. – Минск: Изд. цент. БГУ, 2012. – С. 3.
: bitstream -> 123456789 -> 122297
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка