«рукавічка» Фізкультурная забава



Дата канвертавання22.07.2016
Памер25.8 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.Н. Казура
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”



«РУКАВІЧКА»
Фізкультурная забава

для малодшай групы


Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________


НАРАЧ, 2013

Рукавічка

Сцэнарый фізкультурнай забавы для малодшай групы


Мэта: Практыкаваць дзяцей у асноўных рухах, развіваць фізічныя якасці праз гульнёвую дзейнасць, выхоўваць уменне дзейнічаць разам, ствараць станоўчы эмацыянальтны настрой.
Абсталяванне: лялечны тэатар “Рукавічка”
Ход забавы
Педагог: Паглядзіце, якая рукавічка ляжыць! Прыгожая. Нехта згубіў яе. Давайце, я раскажу вам казку пра рукавічку.

Ехаў аднойчы па лесе мужык і згубіў рукавічку. Бегла па дарожцы мышка-нарушка. Пакажыце, як бегла мышка.




  • Дзеці бягуць адзін за адным дробным крокам.


Педагог: (дастае “мышку”) А вось і мышка прыбегла. Убачыла рукавічку, залезла туды і стала жыць. (кладзе цацку ў рукавічку).

Скача тут па дарожцы жабка-квакушка.




  • Дзеці скачуць на дзвюх нагах.

Прыскакала жабка. Убачыла рукавічку і кажа: “Чыя гэта рукавічка, хто тут жыве?” Пусціла мышка жабку ў рукавічку і сталі яны разам жыць.


Педагог: А хто яшчэ прыбег да рукавічкі, здлагадайцеся самі.

Летам шэры, зіморй белы.

Вушы доўгія ён мае,

Ад лісы хутка ўцякае.


Так, гэта зайчык-паскакайчык прыбег да рукавічкі. І запрасіў мышку-нарушку і жабку квакушку на зайкаву зарадку.
Выконваецца “Зайкава зарадка” (картатэка, картка № 36)
Педагог: Спадабалася жабцы і мышцы зайкава зарадка і запрасілі яны зайку жыць разам у рукавічцы. А тым часам па лесе бегла лісічка-сястрычка. Убачыла яна рукавічку і захацела ў ёй жыць. Весела стала звярам і сталі яны гуляць.
Гульня “Ліса і зайцы”
Педагог: А па лесе краўся ваўчок-шэры бачок. Убачыў ён, як звяры разам весела гуляюць і захацеў разам з імі жыць. Сталі разам жыць-пажываць мышка-нарушка, жзабка-квакушка, зайчык-паскакайчык, лісічка-сястрычка і ваўчок- шэры бачок.
Гульня “Воўк-ваўчок” (Картатэка, картка № 4)
Педагог: Доўга ці коратка жылі зверы ў рукавічцы, як аднойчы ійшоў міма мядзведзь, які моцна равець.
Дзеці імітуюць паходку мядзведзя, прагаворваюць словы, выконваюць рухі
Ён вялікі, кашалапы разводзяць рукі ўбакі

Моцна хлопае ў лапы хлопаюць у далоні

Грозна можа ён равець вымаўляюць р-р-р

А завуць яго мядзведзь

Ён па лесе тупу-тупу топаюць нагамі

Ён вачамі лупу-лупу маргаюць вочкамі

У бярлогу мёд панёс паказваюць рукамі нібы нясуць

бочку з мёдам



І ад пчол хавае нос прысядаюць, закрываюць нос рукамі і нахіляюць галаву

Педагог: Убачыў мядзведзь рукавічку і папрасіў, каб звяры пусцілі яго разам жыць. Сталі ўсе разам у рукавічцы жыць-пажываць і дабра нажываць.
Тут і казцы канец. А хто слухаў – маладзец!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка