С. Л. Цэдрык (Мінск) матывацыйная дзейнасць настаўніка І вучняў на розных этапах урока



Дата канвертавання15.06.2016
Памер62.21 Kb.
С. Л. Цэдрык (Мінск)
МАТЫВАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ НАСТАЎНІКА І ВУЧНЯЎ
НА РОЗНЫХ ЭТАПАХ УРОКА

Для большасцi вучняў нашай гімназіі (№ 31 г. Мінска) мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская: сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе ў дзіцячых сем’ях звычайна адсутнiчае, і, зразумела, у такіх умовах родная мова першапачаткова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення.

Таму перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ставіцца звышзадача: матываваць дзяцей думаць і гаварыць на мове бацькоў.

Матываваць, а не прымусіць! І тут жа ўзгадваецца даўняе мудрае выказванне: “Можна прывесці каня да вадапою, але заставіць яго напіцца нельга”. Так, можна папрасіць дзяцей сесці за парты, заняць свае рабочыя месцы, дабіцца ідэальнай цішыні, але без унутранай матывацыі, абуджэння цікавасці да тэмы ўрока засваення матэрыялу ў поўнай меры не адбудзецца.

З настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён абыякава адносіцца да набыцця новых ведаў, не зацікаўлены працэсам работы ў класе, раўнадушна адносіцца да ўсяго новага. І, на жаль, такіх дзяцей у класе большасць. Магчыма, негатыўную ролю тут адыгрывае празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы. Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы.

Паўстае пытанне: якія ж новыя, больш эфектыўныя педагагічныя прыёмы і формы работы патрэбна выкарыстоўваць на ўроках мовы і літаратуры з мэтай развіцця і фарміравання ў школьнікаў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці?

Па-першае, высветлім, што такое матыў. Матыў – гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапаноўвае яму настаўнік.

У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюцца два тыпы матывацыі: знешні і ўнутраны.

Знешні — гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму доўгачаканую рэч. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту — атрымання абяцанага. А вось унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у вучняў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць.

Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню.

Фарміраванне матываў вучыцца — гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках умоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Унутраная матывацыя, незалежная ад знешніх фактараў, з’яўляецца важнай умовай паспяховай вучобы. Але што рабіць, калі яна адсутнічае?

Паспрабуем паказаць некаторыя эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашаць «адвечную» праблему па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Трэба памятаць, што матывацыйная дзейнасць настаўніка і вучняў адбываецца на ўсіх этапах ўрока: арганізацыйна-матывацыйным, інфармацыйна-пошукавым і кантрольна-рэфлексійным. Спынімся больш падрабязна на кожным з этапаў:



1. Арганізацыйна-матывацыйны. На дадзеным этапе вучні павінны ўсвядоміць, навошта і для чаго ім трэба вывучаць дадзеную тэму. Што непасрэдна прыдзецца вывучыць і засвоіць. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці можна прапанаваць наступнае:

  • дакладная фармулёўка мэт і задач ўрока на “мове вучняў”, дапаўненне і іх карэкцыя (магчыма, вучнямі);

    • стварэнне сітуацыі поспеху;

    • выкарыстанне эпіграфаў (можна прапанаваць падабраць эпіграф вучням);

    • выкарыстанне скорагаворак;

    • разгадванне рэбусаў і крыжаванак. Напрыклад, вучні запаўняюць крыжаванку, адказваючы на пытанні мінулай тэмы (ідзе сістэма паўтарэння). А ў выніку ўбачаць ключавое слова з тэмы ўрока.

  • праца з табліцай (ведаю – хачу даведацца);

  • запаўненне кластараў;

  • пастаноўка праблемнага пытання.

Напрыклад, ідзе вывучэнне рамана “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна. Урок прысвечаны маладому пакаленню. Старшакласнікам прапаноўваецца запісаць ключавое слова “маладосць” і падабраць асацыятыўныя словы, якія ўзнікаюць ва ўяўленні вучняў дадзенага класа. Або пры вывучэнні творчасці Рыгора Барадуліна можна папрасіць вучняў паглядзець на партрэт пісьменніка і паразважаць, якім чалавекам быў Барадулін, якія рысы характару яму ўласцівы, і інш.

  • заінтрыгаваць вучняў. Напрыклад, пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка пажадана зацікавіць вучняў незвычайнымі фактамі з жыцця гэтага чалавека.

2. Наступны этап – інфармацыйна-пошукавы. Роля дадзенага этапа залежыць ад таго, ці будзе зразумела вучням неабходнасць усяго зместу вучэбнай дзейнасці для вырашэння асноўнай задачы, што была пастаўлена на матывацыйным этапе. Для вырашэння гэтага пытання можна выкарыстоўваць:

  • дзелавыя і дыдактычныя гульні;

  • дыялогі і палілогі;

  • эўрыстычныя пытанні;

  • метад праектаў і метад здзіўлення;

  • “Мазгавы штурм” і “Круглы стол”;

  • “Граматычная эстафеты”;

  • “Лінгвістычныя задачы”;

  • прынцып “чацвёртае лішняе”;

  • даць магчымасць вучню папрацаваць “карэктарам” (можна ў парах);

  • не адмаўляецца выкарыстанне камп’ютарных вучэбных праграм, вучэбных фільмаў, стварэнне калажаў і праектаў, правядзенне гульні з элементамі драматызацыі і інш.

3. І апошні этап – кантрольна-рэфлексійны. Гэты этап з’яўляецца выніковым у працэсе вывучэння тэмы, калі вучань вучыцца ацэньваць сваю вучэбную дзейнасць, супастаўляць вынікі з пастаўленымі задачамі. Работу неабходна арганізаваць так, каб вучні маглі адчуць эмацыянальнае задавальненняе, радасць перамогі над цяжкасцямі. Гэта, зразумела, накіруе на творчасць, самастойную работу, гэта значыць, на праяўленне станоўчай матывацыі вучэбнай дзейнасці. Для гэтага мэтазгодна выкарыстоўваць:

  • прыём “Лагічны ланцужок” (вучні па ланцужку павінны пабудаваць адказ на пытанне (пытанне было пастаўлена ў пачатку ўрока) ў пэўнай паслядоўнасці, лагічна);

  • “Алфавіт” (на кожную літару ключавога слова тэмы запісваецца слова-паняцце);

  • “Акно ветлівасці”. Напрыклад, пры рабоце над тэмай “Зваротак” вучням прапаноўваецца выкарастаць зваротак з ветлівымі словамі, якія адпавядаюць іх настрою;

  • складанне сінквейна;

  • работу з малюнкамі, якая падабаецца вучням, прычым ва ўсіх узроставых групах.

Напрыклад, пры вывучэнні рамана Мележа “Людзі на балоце” мы закранаем цікавую для многіх вучняў тэму – тэму будучыні кахання. Пасля абмеркавання дадзенай тэмы можна прапанаваць старшакласнікам намаляваць свой “дом кахання”, пры гэтым на “фундаменце” напісаць словы, якія будуць складаць аснову іх кахання.

Пры фарміраванні матывацыі настаўніку неабходна пачынаць з дыягностыкі, каб выявіць зыходны стан матывацыі навучэнцаў.

Наступным этапам фарміравання матывацыі становіцца пастаноўка мэтаў выхавання матывацыі, а таксама адбор і прымяненне педагагічных сродкаў выхавання матывацыі, якія дазваляюць за невялікі тэрмін забяспечыць максімальны ў канкрэтных умовах вынік развіцця матывацыі.

Прымяненне разнастайных навучальных матэрыялаў і прыёмаў вучэбнай працы спрыяе павышэнню цікавасці да прадмета.

Найбольш эфектыўнымі метадамі навучання для развіцця матывацыі з'яўляюцца праблемнае навучанне і інтэрактыўныя метады.

Вялікі ўплыў аказвае спрыяльная атмасфера ў калектыве, прымяненне калектыўнай працы.

Важную ролю адыгрывае ўзаемадзеянне з бацькамі, якія могуць дапамагчы ў фарміраванні станоўчага настрою на вучобу, школу.

Адным з дзейсных сродкаў павышэння матывацыі з'яўляецца стаўленне настаўніка да вучняў, да выкладання свайго прадмета.

Настаўнік фармуе на ўроку станоўчае стаўленне да новых ведаў, стварае сітуацыі поспеху, стварае эмацыйны настрой на ўрок.

Мэтанакіраваная праца па фарміраванні вучэбнай матывацыі выхоўвае асабістыя якасці навучэнцаў, дапамагае павысіць пазнавальную актыўнасць, вядзе да росту якасці ведаў, дазваляе павысіць узровень навучання. Настаўнік дапамагае вучням сфармаваць у сабе такія якасці і ключавыя кампетэнцыі, якія дазволяць ім свабодна і ўпэўнена адчуваць сябе ў грамадстве, вызначаць свае каштоўнасныя арыентацыі.


Літаратура
1. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры/ Т.І. Шамякіна// Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12.

2. Вахільчук, А. С. і інш. Матывацыйная дзейнасць настаўніка на ўроках беларускай мовы. 5–10 класы / А.С. Вахільчук [і інш.]. – “Белы вецер”, 2009.



3. Жуковіч, М. В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – “Аверсэв”, 2007.
: bitstream -> 123456789 -> 106340
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка