С. М. Лойка ад 28. 08. 2015 года " " 2015 года Гадавы план работы



старонка1/5
Дата канвертавання30.06.2016
Памер1.23 Mb.
  1   2   3   4   5
Узгоднена Зацвярджана Начальнік аддзела адукацыі, на педагагічным савеце

спорту і турызму Пратакол №1

С.М. Лойка ад 28.08.2015 года

“ ” 2015 года


Гадавы план работы

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Навучальна-педагагічны комплекс

Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа”

на 2015/2016 навучальны год


Раздзел 1. Аналіз вынікаў дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа” за 2014/2015 навучальны год.

Адміністрацыя і педагагічны калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа у 2014/2015 навучальным годзе забяспечвалі далейшае развіццё ўстановы, выкананне мерапрыемстваў Года гасціннасці і Года моладзі. Намаганні педагогаў былі накіраваны на выкананне нарматыўна-прававых дакументаў, дзяржаўных праграм у галіне адукацыі, умацаванне здароўя дзяцей, павышэнне якасці адукацыі і прафесійных кампетэнцый педагогаў, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Павышэнне якасці адукацыі ажыццяўлялася праз стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы па падтрымцы таленавітых дзяцей, павышэння ўзроўню ўнутранай дыферэнцыяцыі і індывідуальнай работы ў дашкольным звяне і пачатковай школе, матывацыю вучэбнай дзейнасці “слабапаспяваючых навучэнцаў”, удасканалення работы выхавацелей па развіццю дробнай маторыкі і псіхічных працэсаў дашкольнікаў.

Змест дашкольнай адукацыі рэалізоўваўся згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і адукацыйнага стандарта дашкольнай адукацыі. Змест агульнай сярэдняй адукацыі на I ступені навучання вызначаўся вучэбнымі праграмамі, адукацыйным стандартам “Пачатковая школа”. Для рэалізацыі пастаўленых задач ва ўстанове ёсць нарматыўная прававая база, адпаведныя лакальныя палажэнні, акты.

У Бародзіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе выхоўваліся і навучаліся ў 2014/2015 навучальным годзе 80 дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Дашкольным грамадскім выхаваннем было ахоплена 46 дзяцей, (19 дзяцей наведвалі групу кароткачасовага знаходжання). Ахоп дзяцей дашкольным грамадскім выхаваннем ад 1 да 6 год складае 96%.

У 1-4 класах навучаліся 34 вучні. Быў арганізаваны падвоз дзяцей з вёсак Конна, Крываконна, Грыцкавічы.

Вялікая ўвага ўдзялялася ўмацаванню і зберажэнню здароўя дзяцей. На нарадзе пры дырэктары аналізавалася захворваемасць дзяцей за першае і другое паўгоддзі навучальнага года, заслухоўвалася пытанне “Аб выніках дыягностыкі ўзроўню фізічнага развіцця выхаванцаў і развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў 1-4 класаў на пачатак і канец навучальнага года”, праведзены мазгавы штурм “Здароўезберагаючы занятак і ўрок”.

Здзяйснялася каардынацыя работы педагогаў і сям’і ў пытаннях здароўязберажэння. Улічваліся гігіенічныя патрабаванні да максімальнай нагрузкі дзяцей. Пры правядзенні рэжымных момантаў улічваліся індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы дзяцей. Ранішняя гімнатыка, рухомыя перапынкі ў цёплае надвор’е сталі максімальна праводзіцца на свежым паветры.

Навучэнцы 1-4 класаў наведвалі гурток “Рухомыя гульні”.

Настаўнікамі і выхавальнікамі прымяняліся на працягу дня здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Прадаўжалася работа па медыцынскім абслугоўванні дзяцей: набываліся медыкаменты, вызначаўся ўзровень здароўя кожнага дзіцяці, праводзілася вакцынацыя дзяцей па нацыянальным календары прафілактычных прышчэпак. Здзяйсняецца вывядзенне з групы дзяцей з катаральнымі захворваннямі. Як і ў мінулыя гады праводзілася С-вітамінізацыя трэціх страў. Ёсць баланс паміж асартыментам прадуктаў харчавання. Натуральныя і грашовыя нормы ў асноўным выконваліся.

Па выніках паглыбленага агляду вучняў у 2014-2015 навучальным годзе да 1 групы здароўя адносіліся 33 % навучэнцаў (у папярэдні навучальны год – 27%), 64,7% школьнікаў адносяцца да 2-ой групы здароўя (у папярэдні навучальны год – 67,5% ). Павялічылася колькасць дзяцей з першай групай здароўя. Да другой групы здароўя адносяцца дзеці з лішкам масы цела (5), карыясам (18), іскрыўленне асанкі (1), захворванні вачэй (5), саматычныя захворванні (1). Усяго 31 парушэнне ў 24 дзяцей.

Сярод выхаванцаў 1 групу здароўя маюць 36,5 % дашкольнікаў (у папярэдні навучальны год - 45%), да 2 групы здароўя адносяцца 63,5% выхаванцаў (у папярэдні навучальны год – 55%). Як бачым, у дзіцячым садзе павялічылася колькасць дзяцей з 2 групай здароўя і паменшылася колькасць дзяцей з першай групай здароўя. Станоўчая дынаміка размеркавання навучэнцаў і выхаванцаў па групах па фізкультуры. Да асноўнай групы адносіцца 100% выхаванцаў і навучэнцаў.

Для ўмацавання здароўя, павышэння ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі дзяцей ва ўстанове праводзяцца факультатыўныя заняткі “Гадзіна здароўя і спорту”, якімі ахоплены ўсе навучэнцы.

У ацяпляльны перыяд працаваў басейн. Былі арганізаваны заняткі па плаванню з дашкольнікамі і вучнямі 1-4 класаў. Заняткі плаваннем спрыялі ўмацаванню здароўя дзяцей, навучанню іх плавальным навыкам.

Захворваемасць выхаванцаў у сярэднім за верасень-май склала 1,4 дня на адно дзіця, што на 0,2 вышэй за папярэдні навучальны год. У летні перыяд арганізавана аздараўленне школьнікаў на базе ўстановы. Аздараўленчы лагер “Дружба” наведвалі 25 навучэнцаў, што складае 74,5% (у 2014 годзе - 61%). Згодна запытаў бацькоў у перыяд аздараўлення ў дзіцячым садзе функцыянавалі 4 рознаўзроставыя групы.

Ахоп дашкольнікаў аздараўленнем у летні перыяд 2015 года склаў, як і ў мінулым годзе, 100%. Выпадкаў захворвання не было.

Павялічылі ў вазе 24 дзіцяці (42%) да 1-2 кг. Усе выхаванцы дабавілі ў росце ад 1 да 3 см.

Да канца аздараўленчага перыяду гарманальнае развіццё дашкольнікаў:

высокае – 4

сярэдняе - 46

нізкае – 2

Дзеці, якія падлягалі санацыі, былі саніраваны. У цэлым, летняя аздараўленчая кампанія ў дзіцячым садзе прайшла паспяхова.

З мэтай забеспячэння якасці адукацыі выхаванцаў і навучэнцаў, як і ў папярэдні навучальны год, удзялялася ўвага дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання ў дашкольным звяне і пачатковай школе. Арганізавана ўзаеманаведванне заняткаў і ўрокаў па тэме “Развіццё матывацыі і пазнавальнай сферы выхаванцаў і навучэнцаў праз дыферэнцыраваны і індывідуальны метады навучання на занятках і ўроках”. Пры наведванні заняткаў і ўрокаў адміністрацыяй звярталася ўвага на арганізацыю дыферэнцыраванай і індывідуальнай работы. Гэта спрыяла павышэнню кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях прымянення дыферэнцыраваных метадаў навучання выхаванцаў і навучэнцаў, рэалізацыі магчымасці развіцця кожнага дзіцяці па сваёй індывідуальнай траекторыі. Найбольш удала рэалізоўвалася дыферэнцыяцыя на занятках у Хломка Т.М., на ўроках Саўко Г.А., Масюк Л.Т., Папко Л.А., Кароза М.І.

З мэтай павелічэння дынамікі вучэбных дасягненняў навучэнцаў удзялялася ўвага развіццю матывацыйнай сферы. Праведзены круглы стол па абмену вопытам работы “Матывацыя вучэбнай дзейнасці - асноўная ўмова паспяховага навучання школьнікаў”. На метадычным савеце заслухвалася пытанне “Работа з “слабапаспяваючымі навучэнцамі” на вучэбных занятках”.

Ствараліся ўмовы для развіцця таленавітых дзяцей. Метады назірання, гутаркі, анкетавання дазвалялі выявіць здольных дзяцей і развіваць іх здольнасці праз заняткі па інтарэсах, адукцыйныя паслугі звыш базавага кампаненту, індывідуальную работу.

Пастаянна дзеючы семінар “Метад праекта і яго ўплыў на развіццё пазнавальных здольнасцей дашкольнікаў і малодшых школьнікаў” спрыяў асваенню педагогамі дзіцячага сада і пачатковай школы тэхналогіі арганізацыі праектнай дзейнасці навучэнцаў, папаўненню тэарэтычнага і метадычнага багажу педагогаў.

Было арганізавана наведванне заняткаў і ўрокаў па тэмах “Развіццё матывацыі і пазнавальнай сферы выхаванцаў і навучэнцаў праз дыферэнцыраваны і індывідуальныя метады навучання на занятках і ўроках”, “Метад праектаў на занятках і ўроках”, “ЭСН на занятках і ўроках”. Адкрытыя ўрокі і заняткі ў дзіцячым садзе і іх аналіз удасканалілі аналітычныя ўменні педагогаў, метадычны ўзровень заняткаў і ўрокаў.

У дашкольным звяне вялікая ўвага надавалася развіццю дробнай маторыкі дзяцей. Выхавальнікамі падрыхтаваны новыя гульні па развіцці дробнай маторыкі рукі дашкольнікаў. Педагогі ўдзельнічалі ў раённым метадычным марафоне, дзе прадставілі розныя формы работы па развіццю дробнай маторыкі дзяцей як на занятках вучэбнага плана, так і ў гульнявой дзейнасці на працягу дня. Важнае месца ў арганізацыі метадычнай работы адводзіцца конкурсам прафесійнага майстэрства педагогаў. Прайшлі конкурсы: на лепшую гульню па развіццю маторыкі рукі дашкольнікаў, зробленую рукамі выхавальнікаў; на лепшую распрацоўку выхаваўчага мерапрыемства па грамадзянска-патрыятычным выхаванні; на лепшую распрацоўку занятка і ўрока з выкарыстаннем праектнай тэхналогіі; на лепшае афармленне ўчастка да летняга аздараўленчага перыяду.

Да пасяджэнняў педагагічнага савета, нарады пры дырэктары, метадычнага савета наведваліся вучэбныя заняткі ў 1-4 класах, заняткі ў дзіцячым садзе, карэкцыйныя заняткі настаўнікаў–дэфектолагаў, арганізоўваліся ўзаеманаведванні заняткаў і ўрокаў. Падчас наведванняў і ўзаеманаведванняў аналізаваліся: забеспячэнне выканання зместу дашкольнай і пачатковай сярэдняй адукацыі, дыферэнцыраваны і індывідуальны падыход да арганізацыі дзейнасці дзяцей, здароўезберажэнне на занятках і ўрокаў, выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій.

Уся работа метадычнай службы ўстановы спрыяла рашэнню гадавых задач. Педагогі ўдасканалілі методыку дыферэнцыраванага навучання, праектнага навучання. Шырэй пачалі выкарыстоўваць ІКТ.

Былі створаны ўсе ўмовы для правядзення атэстацыі. Кваліфікацыйную катэгорыю павысілі 3 педагогі: выхавальнік Шадыева І.А. (прысвоена 2 катэгорыя); выхавальнік Боцька І.Г. (прысвоена 1 кваліфікацыйная катэгорыя); Валадзько І.І., прысвоена вышэйшая катэгорыя кіраўніка па фізічным выхаванні). Усе педагогі працавалі над выбранымі тэмамі па самаадукацыі. Аднак метадычная прадукцыя па выніках самаадукацыі змяшчае мала матэрыялу з асабістага вопыту педагогаў.

Забяспечана своечасовае накіраванне педагогаў на курсы павышэння кваліфікацыі. План па праходжанню педагогамі курсаў павышэння кваліфікацыі выкананы на 100%. На курсах пабывалі 6 педагогаў: настаўнікі пачатковых класаў Саўко Г.А.,Кароза М.І., выхавальнікі Земба Ж.М., Шадыева І.А., намеснік дырэктара ўстановы Патаповіч Л.І., настаўнік фізічнай культуры Валадзько І.І., настаўнік-дэфектолаг Зэмба А.А.

Удзялялася многа ўвагі павышэнню інфармацыйна-камунікатыўнай культуры педагогаў: аказвалася пасільная дапамога ў падрыхтоўцы да экзамену на атрыманне сэртыфіката карыстальніка інфармацыйных тэхналогій у галіне адукацыі. Тры педагогі (Папко Л.А., Зэмба А.А., Шадыева І.А.) атрымалі ў 2014-2015 навучальным годзе сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі “Вучэбна-выхаваўчая работа”. На сённешні дзень 50% настаўнікаў, 37,5% выхавальнікаў і 100% адміністрацыі з’яўляюцца сэртыфіцыраванымі карыстальнікамі ІКТ.

У навучальным і выхаваўчым працэсе ў пачатковай школе педагогі выкарыстоўваюць камп’ютарную праграму Mikrosoft Office Power Point для стварэння прэзентацый. Усе класныя кіраўнікі шырока сталі выкарыстоўваць камп’ютэрныя прэзентацыі ў выхаваўчай рабоце.

У фільматэцы ўстановы ёсць праграмна-метадычныя комплексы «Беларуская лексіка», «Развиваем речь», «Готовимся к школе».

ПМК выкарыстоўваліся Масюк Л.Т. на 3 уроках, Саўко Г.А. – на 2 уроках, Кароза М.І. – 2 уроках. ПМК «Готовимся к школе» выкарыстоўвала на 1 занятку Шадыева І.А. ЭСН слаба выкарыстоўваліся па прычыне адсутнасці камп’ютарнага класа. Да новага навучальнага года ўстаноўлены мабільны камп’ютарны клас 2+1.

Выконваўся ўсянавуч. Ва ўстанове створаны ўмовы для здзяйснення адукацыйнай работы з выхаванцамі на занятках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці і па-за імі па ўсіх накірунках у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Прадметна-развіваючае асяроддзе ствараецца з улікам зместу праграмы дашкольнай адукацыі, а таксама пераліку абавязковых сродкаў выхавання, навучання, гульняў і гульнявога абсталявання. Выхавальнікі склалі планы папаўнення прадметна-развіваючага асяроддзя групы. Найбольш зацікаўлена і прадуктыўна працавалі над арганізацыяй асяроддзя групы Хломка Т.М.,Скіба Д.І., Шадыева І.А. Зацікаўлены ў выніках працы і дабрасумленна рыхтуюцца да заняткаў Скіба Д.І., Шадыева І.А., Хомка Т.М. Забяспечанасць установы гульнявым і вучэбным матэрыялам складае 91,6%, раённы паказчык – 85%. Неабходна папоўніць тэатральныя куткі , сюжэтна-ролевыя і рэжысёрскія гульні, падрыхтаваць дыдактычныя гульні для заняткаў і ўрокаў музыкі, нестандартнае абсталяванне для заняткаў і ўрокаў па фізічнай культуры.

Забяспечана выкананне вучэбных праграм у пачатковых класах. Сярэдні бал паспяховасці ў пачатковых класах па выніках 2014-2015 навучальнага года - 7,3 балы, у папярэдні год - 7,05 У параўнанні з мінулым годам паспяховасць навучэнцаў павысілася на 0,25 балы. Больш увагі сталі ўдзяляць настаўнікі пачатковых класаў фарміраванню ў вучняў навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю: зрокавае параўнанне напісанага з узорам, арфаграфічнае прагаворванне, узаемаправерка пісьмовых работ, асобная работа над формай і зместам выказвання. Так як раней быў адзначаны нізкі ўзровень развіцця мовы навучэнцаў, пытанне развіцця мовы настаўнікі праводзяць праз увесь адукацыйны працэс. Дзеці ўключаюцца ў моўную і пошукавую дзейнасць на розных выхаваўчых мерапрыемствах, атрымоўваюць творчыя заданні.

Спецыяльную адукацыю ажыццяўляюць 2 настаўнікі - дэфектолагі: у дзіцячым садзе – Зэмба А.А., у пачатковай школе – Пярскевіч А.В. Спецыяльнай адукацыяй ва ўстанове ахоплена 100% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У 2014/2015 навучальным годзе працягваў работу пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, адкрыта сярэдняя інтэграваная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў дзіцячым садзе наведвалі 14 выхаванцаў. З іх 1 выхаванец з дыслаліяй і 13 выхаванцаў з агульным недаразвіццём маўлення 3 узроўня моўнага развіцця. Інтэграваную старшую групу наведвалі 4 выхаванцы.

У пачатковай школе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі наведвалі 12 навучэнцаў. З іх 10 навучэнцаў з дызграфіяй, 2 – з парушэннем гукавымаўлення (дыслалія). Адлічаны з пункта на працягу навучальнага года ў сувязі з выпраўленнем псіхічнага парушэння 5 (50%) навучэнцаў і 8 (61,5%) выхаванцаў.

Педагогі сумесна працуюць над выпраўленнем вымаўлення вучнямі гукаў, фарміраваннем лексіка-граматычнага боку мовы, фарміраваннем фанематычных працэсаў і слыхавога ўспрымання, граматычнага строю мовы, абмяркоўваюць шляхі далейшай работы з канкрэтнымі вучнямі. Рэкамендацыі педагагічнага савета “Аб якасці карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” выкананы.

На належным узроўні праводзілася работа з адоранымі дзецьмі. Масюк Л.Т. сістэматычна і мэтанакіравана праводзіла падрыхтоўку дзяцей да прадметных алімпіяд. У выніку Хабец Алена стала прызёрам раённай алімпіяды па рускай мове (2-ое месца). Добрыя вынікі таксама па беларускай мове ў Бусловіч Вольгі (6-ае месца).

Пашырэнню ведаў навучэнцаў спрыялі факультатыўныя заняткі. Забяспечаны запыты вучняў і іх законных прадстаўнікоў у павышэнні ў навучэнцаў цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметаў, паглыбленні іх зместу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на факультатыўных занятках. Факультатыўныя заняткі праводзіліся з выкарыстанне ВМК. Навучэнцы 1-4 класаў наведвалі 19 факультатываў, што склала 100%.

У дашкольным звяне былі арганізаваны платныя адукацыйныя паслугі. Імі ахоплена 18 дзяцей (85,7%). Арганізацыя платных адукацыйных паслуг у дзіцячым садзе ажыццяўлялася згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Выхаванцы атрымлівалі дадатковыя паслугі ў адукацыйнай вобласці “Мастацтва. Харэаграфія”. Платнымі адукацыйнымі паслугамі ахоплена 15 малодшых школьнікаў (44%), у мінулым навучальным годзе - 42%. Удзельнікі гурткоў пастаянна паказвалі свае дасягненні на святах і ранішніках. Забяспечвала платныя адукацыйныя паслугі Масюк Л.Т.

Ажыццяўляўся сістэмны падыход у рабоце па павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, якаснае выкананне ўсімі педагогамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Пытанне “Аб выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” разглядалася на нарадзе пры дырэктары. Работа з бацькамі вялася дыферэнцыравана. Праведзены 2 агульныя бацькоўскія сходы. Іх тэматыка: “Выхаванне дзіцяці пачынаецца ў сям’і. Як выхаваць маленькага патрыёта”, “Фарміраванне здаровага ладу жыцця ў сям’і”. Працавалі лекторыі “Мы і нашы дзеці”, ”Дапамога”, праводзіліся кансультацыі, дні адчыненых дзвярэй, сумесныя святы, круглы стол, трэнінг. Работа з бацькамі спрыяла асэнсаванню бацькамі іх ролі ў выхаванні дзяцей, сваёй адказнасці, важнасці фізічнага выхавання ў сям’і, пашырэнню кампетэнтнасці ў пытанні патрыятычнага выхавання.

Праводзілася работа па раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці. Непаўналетнія дзяці з сям’і Дубовай В.М. рашэннем савета ДУА “Зэльвенскі раенны сацыяльна-педагагічны цэнтр” па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх ад 20.03.2015 былі прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

З сям’ёй праводзіцца работа згодна Індывідуальнага плана па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.

Адукацыйны працэс у 2014-2015 навучальным годзе ажыццяўлялі 19 педагогаў: 7 настаўнікаў, 2 настаўнікі-дэфектолагі, 1 педагог-псіхолаг, 7 выхавальнікаў, (1 настаўнік музыкі і 1 настаўнік замежнай мовы па сумяшчальніцтву). Па кваліфікацыйных катэгорыях: вышэйшая катэгорыя - 3 педагогі (15,8%), першая катэгорыя - 9 педагогаў (47,4%), 2 катэгорыя - 6(26,3%), без катэгорыі - 1(5,3%) педагогі. Адукацыйны цэнз педагогаў наступны: вышэйшая адукацыя - 13 педагогаў (68,4%), сярэдняя спецыяльная - 6 (31,6%).

Выхавальнік Шадыева І.А. займаецца ў Мазырскім універсітэце на 3 курсе.

Прыярытэтнымі накірункамі ў выхаваўчай рабоце былі: рэалізацыя мерапрыемстваў Года гасціннасці і Года моладзі, мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця, папярэджванню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню патрыятычных пачуццяў выхаванцаў і навучэнцаў, ідэалагічных і маральных каштоўнасцей выхаванцаў і вучняў. Выконваліся планы мерапрыемстваў, прысвечаных 70-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на 2013-2015 гады, мерапрыемствы Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа”, прысвечаныя Году моладзі, мерапрыемствы Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Зэльвенскім раёне на 2012-2015 гады.

Усе выхаваўчыя мерапрыемствы праводзіліся своечасова. Амаль усе бацькі рэгулярна наведвалі дзіцячыя ранішнікі і забавы. Класныя гадзіны і забавы, агульнашкольныя святы праходзілі на добрым і высокім узроўні. Улічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Выпускалася рэгулярна насценная газета малодшых школьнікаў “Праменьчык”. Газета стала больш змястоўнай.

Больш рэзультатыўным стаў удзел навучэнцаў 1-4 класаў у раённых конкурсах. Выхаванцы і навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў раённых конкурсах. Сталі пераможцамі і прызёрамі ў конкурсах “Фарбы пор года” (2 месца ў раёне і вобласці), літаратурным конкурсе “Ніколі не забудзем. Унукі пра вайну” (1 месца ў раёне), выставе-конкурсе прыкладной творчасці “Калядная зорка” (1 месца ў раёне), раённы конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей” (2, 3 месцы ў намінацыі “Малюнак”), конкурсе “Птушыны кірмаш” (3 прызавыя месцы). Выхаванцы прынялі ўдзел у конкурсе “Бяспечнае дзяцінства” (установа заняла 3 месца), раённай матэматычнай алімпіядзе “Малышок”.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў здзяйсняецца праз арганізацыю работы з акцябратамі. На сённешні дзень ва ўстанове налічваецца 14 акцябрат (100%). Формы работы з акцябратамі розныя: конкурсныя праграмы, гульні, творчыя і працоўныя справы, віктарыны.

Была арганізавана занятасць навучэнцаў у 6-ы школьны дзень. Працэнт наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў у суботу ў сярэднім складае 77% (у папярэдні навучальны год –74%). У суботу праводзіліся ў асноўным мерапрыемствы аздараўленчай накіраванасці (спартыўныя гульні, эстафеты, святы).

Праведзена дыягностыка выхаванасці выхаванцаў на канец года. Сярэдні бал выхаванасці – 2,2, што адпавядае добраму ўзроўню выхаванасці. У групах дзіцячага сада ідэалагічная і выхаваўчая работа праводзілася ў рамках кожнай групы. Святы і ранішнікі рыхтаваліся ў асноўным з нагоды каляндарных свят і запланаваных гадавым планам.

Вялікая роля ў прапагандзе літаратуры, выхаванні дзяцей належыць бібліятэцы. Фонд мастацкай літаратуры складае 4 499 экзэмпляры, падручнікаў - 230. Забяспечанасць падручнікамі складае 100%. Бібліятэка выконвае патрабуемы аб’ём работы па прадастаўленні педагогам і навучэнцам неабходнага інфармацыйнага матэрыялу. Аднак папаўненне бібліятэчнага фонду літаратурай нязначнае: за 2015 год 76 экзэмпляраў падручнікаў і 6 мастацкай літаратуры.

Працаваў сайт установы. На яго старонках размяшчаліся рэкамендацыі бацькам, матэрыялы з вопыту работы педагогаў, кансультацыі псіхолага і настаўнікаў дэфектолагаў для бацькоў і педагогаў, навіны ўстановы, аб’явы, інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі, інфармацыя па летнім аздараўленні і іншыя матэрыялы.

На працягу года праводзілася работа па выкананню прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. План па нарыхтоўцы палімерных адходаў і макулатуры ў 2014 годзе выкананы. Здадзена 830 кг макулатуры і 50 кг палімерных адходаў. Выкананы план нарыхтоўкі гародніны і садавіны на 100%. План пазабюджэтнай дзейнасці выкананы на 138,4%(19 360.5 руб.). Мэтавы паказчык па энергазберажэнню фактычна +10,3, а ў параўнальных умовах –4,1 пры плане -4. Расход цеплаэнэргіі павялічыўся ў сувязі з тым, што павялічыўся час эксплуатацыі абсталявання басейна.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы папаўнялася за лік спонсарскіх ахвяраванняў, пазабюджэтных сродкаў, сродкаў аддзела адукацыі. На падрыхтоўку ўстановы да 2015/2016 навучальнага года было зрасходавана 12 107 378 рублеў.

Дырэкцыяй ажыццяўляўся кантроль за работай педагогаў, абслугоўваючага, медыцынскага і тэхнічнага персаналу, выкананнем рэжыму дня,засваеннем зместу праграм.

Гадавы план работы ўстановы на 2014/2015 навучальны год выкананы.

Разам з тым:

неабходна прадоўжыць удасканальваць прафесійнае майстэрства педагогаў па ўкараненню ў адукацыйны працэс тэхналогій дыферэнцыраванага навучання, інфармацыйна-камунікатыўнай, праектнай.

У дзіцячым садзе патрабуюць папаўнення тэатральныя зоны. Неабходна папоўніць віды тэатру, новыя тэатральныя атрыбуты, набыць рэжыссёрскія гульні.

З наведаных урокаў зроблены вывад, што ў многіх вучняў недастаткова развіты такія агульнавучэбныя ўменні і навыкі: тэхніка чытання, чытацкія ўменні, уменне абагуліць, зрабіць вывад, выдзяліць галоўнае, зрабіць сціслы пераказ.

Ёсць дзеці, у якіх адсутнічае цікавасць да мастацкай літаратуры.

Педагогам неабходна прадоўжыць авалодваць інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі, павышаць сваю інфармацыйна-камунікатыўную культуру.

У выхаванцаў і навучэнцаў здараюцца выпадкі непаважлівых і недабрасумленных адносін да старэйшых, аднагодкаў. Не ва ўсіх развіта пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, сяброўства. Таму ў выхаваўчай рабоце асноўнай задачай будзе фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў духоўна-маральных якасцей.

Наступны навучальны год стане годам падрыхтоўкі і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і працягам правядзення цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных Году моладзі.


Задачы на 2015-2016 навучальны год:

  1. Праводзіць работу па ўмацаванню здароўя дзяцей праз:

- аптымізацыю рухальнай актыўнасці на працягу дня;

- фарміраванне ў дзяцей устойлівай цікавасці да фізічнай культуры і спорту.

2. Забяспечыць якасць адукацыі праз:



  • удасканаленне работы педагогаў па фарміраванню агульнавучэбных уменняў і навыкаў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці;

  • удасканаленне тэатральна-гульнёвай дзейнасці з дашкольнікамі;

  • павышэнне цікавасці дашкольнікаў і малодшых школьнікаў да мастацкай літаратуры, развіццё чытацкай культуры навучэнцаў 1-4 класаў;

  • развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў на факультатыўных занятках.

  1. Забяспечыць рост педагагічнага майстэрства педагогаў праз:



  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка