Сагрэты быў пяскамі наднямоння



Дата канвертавання17.06.2016
Памер113.42 Kb.
"САГРЭТЫ БЫЎ ПЯСКАМІ НАДНЯМОННЯ"

СТОЎБЦЫ Ў ЖЫЦЦІ I ТВОРЧАСЦІ ЯКУБА КОЛАСА:

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ

???анда Дзям’янка Роднае слова 9. 2002

На сцэне актавай залы побач з партрэтам Я куба Коласа — чырвоныя галінкі рабіны, кветкі, на падлозе рассыпана жоўтае лісце. Пад партрэтам паэта надпіс "Сагрэты быў пяскамі Наднямоння". На працягу ўсёй імпрэзы на экране паказваюцца дыяпазітывы — фотаздымкі сучасных і колішніх Стоўбцаў, родных і знаёмых народнага паэта, краявіды Нёмана.

Гучыць песня "Мой родны кут" (тэкст Якуба Коласа муз. Ігара Лучанка).

На сцэну выходзіць 1-ы вядучы.

1-ы вядучы. Толькі што прагучала добра знаёмая ўсім нам песня Ігара Лучанка на словы народнага паэта Беларусі, нашага славутага пісьменніка Якуба Коласа. Якія шчымлівыя светлыя словы! Якая чароўная, кранальная музыка! Якая песня!

Наднёманская зямля ўзгадавала песняра, жывіла яго талент, натхняла на стварэнне непаўтор-х шэдэўраў паэзіі і прозы. Непарыўна звязаны з жыццём Якуба Коласа,

• родных і знаёмых горад Стоўбцы. I мястэчка,
яго жыхары апісаны на старонках Коласавых
твораў.

Спецыяльна для "Каласавінаў", якія па тра-цыі штогод праводзяцца у Мінску і ў школах Стаўбцоўшчыне, мы падрыхтавалі літаратур-на-музычную кампазіцыю "Сагрэты быў пяскамі наднямоння".

Гучыць беларуская народная мелодыя. На сцэну выходзяць 2-і вядучы і чытальнікі.

1-ы вядучы. У Стоўбцы часта прыязджалі на кірмаш бацькі будучага паэта і яго дзядзька Антось. У нядзельку і ў свята Міхал Казіміравіч любіў пахадзіць па кірмашы, "зайсці да Малкі ці йботы, / Каб збыць за чаркаю згрызоты", а заадно распытаць людзей пра зямельку, "дзе прадаецца і якая", бо руплівы ляснік увесь свой век марыў "купіць зямлю, прыдбаць свой кут, / Каб з панскіх выпутацца пут...".

2-ы вядучы. У паэме "Новая зямля" Якуб Колас так апісвае паездкі свайго бацькі ў Стоўбцы. 1-ы чытальнік.

Міхась паснедаў, прыадзеўся — I на кірмаш схадзіць ён меўся, — Не то, што б там якія справы Былі патрэбны і цікавы, А проста так сабе ў нядзельку Праведаць Залмана ці Эльку. Міхал — навошта ўжо таіцца? — Любіў-такі павесяліцца,

Зайсці да Малкі ці Ляйботы,

Каб збыць за чаркаю згрызоты.

Ці так ці не, ва ўсякім разе

Другое мелася на ўвазе:

Міхал любіў каля бутэлькі

Пытаць тых-сіх каля зямелькі,

Бо так на службе дапяклі,

Што гэта думка аб зямлі

Запала ў сэрца назаўсёды,

Як промень волі і свабоды.



1-ы вядучы. У раздзеле "Па дарозе ў Вільню" з "Новай зямлі" перад намі паўстае яскравая кар-ціна даўнейшай чыгуначнай станцыі Стоўбцы.

2-і чытальнік.

Вось кончай лес, і Стоўбцы блізка.

Туман на возера лёг нізка,

Вада шумела каля млына,

Свістала голасна машына,

А там за возерам, як струнка,

Пралегла роўненька чыгунка.

Вось пераезд, даўно знаёмы;

Правей вакзальныя харомы...

1-ы вядучы. У наш час многае змянілася — ня-ма на возеры вадзянога млына, папрыгажэлі "вакзальныя харомы", якія цяпер набываюць су-часны выгляд.

Гучыць "Песня пра Стоўбцы" (верш і муз. Тамары Барэхавай). (Матэрыял пра кампазітарку змешчаны ў гэтым нумары пад рубрыкай "Песню бярыце з са­бой".)



2-і вядучы. Праз мястэчка над Нёманам прайшлі жыццёвыя пуцявіны Якуба Коласа. Ад-сюль у 1902 г. дваццацігадовы настаўнік Канстан-цін Міхайлавіч Міцкевіч выпраўляўся на першае месца сваей працы ў вёску Люсіна, што на Па-лессі. На час летніх вакацый ён вяртаўся ў Стоў­бцы, заходзіў да знаёмых, наведваў пошту, сус-тракаўся з сябрамі.

1-ы вядучы. У трылогіі "На ростанях" Я. Ко-лас даў выдатныя паводле мастацкай выразнасці дакладныя тапаграфічныя апісанні Стоўбцаў, Новага Свержаня і іх маляўнічых ваколіцаў.



2-і чытальнік.

"Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут жа, крыху на захад ад мястэчка, і зірнуць у бок Немана, то перад вамі разгорнецца найпрыга-жэйшая панарама. Улева будзе чыгунка, мост над ракою. А як прыгожа выглядае адгэтуль Неман! Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзесяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален-нартоў, павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Неман у высокіх берагах, атуле-ных лозамі і пахучымі травамі-зеллем, далінамі-лугамі, палянамі-ўзгоркамі з залатымі або бела-

снежнымі схіламі пяскоў... Смела кажу: мала дзе знойдзеце вы такія прыгожыя рэчкі, як Неман".

На ростанях.

Гучыць "Песня пра Неман" *(верш Анатоля Ас-трэйкі, муз. Несцера Сакалоўскага).

У ліпені 1906 г. на станцыю Стоўбцы з розных куткоў Мінскай губерні з'язджаліся перадавыя педагогі, каб у вёсцы Мікалаеўшчына правесці першы настаўніцкі з'езд.

4-ы чытальнік.

"Яшчэ доўга да спынення поезда пачуцці і мыслі Лабановіча мімаволі скіраваліся да гэтай станцыі. Як жа яно будзе? Збяруцца ці не збяруц-ца хлопцы? Правядуць яны свой першы патайны з'езд ці не правядуць? Сустрэне яго хто-небудзь ці не сустрэне? Садовічу ён пісаў, што вечарам 8 ліпеня будзе на станцыі Стаўбуны.

Як жа здзівіўся і ўзрадаваўся мой нястомны вандроўнік, выйшаўшы з вагона і згледзеўшы цэ-лы гурт маладых, бадай што ўсіх знаёмых, настаў-нікаў!"

4-ы вядучы. У журботным настроі і трывозе ся-дзеў малады настаўнік Кастусь Міцкевіч у стан-цыйным буфеце ў Стоўбцах. Ён чакаў цягніка на Пінск пасля налёту паліцыі на ўдзельнікаў настаў-ніцкага з'езда ў Мікалаеўшчыне, перабіраў' у па-мяці ўсе нядаўнія падзеі і ўспамінаў сваіх сяброў.



3-і чытальнік.

"Народу на вакзале было мала. Лабановіч узяў білет, акінуў вокам станцыю. Нічога небяспечна-га нітут, ні на пероне ён не заўважыў. <...> Часу да прыходу поезда заставалася хвілін дваццаць".

3-і вядучы. Пасля звальнення з пасады настаў-ніка за ўдзел у нелегальным з'ездзе Кастусь Міц­кевіч жыў у Цёмных Лядах, часта наведваўся ў Стоўбцы, сустракаўся з сябрамі, даваў прыват-ныя ўрокі дзецям багатых купцоў — рыхтаваў да паступлення ў гімназію. Гэты перыяд яго жыцця таксама адлюстраваны ў трылогіі "На ростанях".

4-ы чытальнік.

"Лабановіч узыходзіў на ўзгорак, самы боль-шы па дарозе са Смалярні ў Стаўбуны. Па пра­вую руку раскінуўся невялікі лясок, светлы і пра-зрысты, як тонкая, лёгкая тканіна. <...> Ён ру-шыў далей, спусціўся ў глыбокую і вузкую далін-ку паміж двума пагоркамі. I стромкія вежы белай царквы, і вятрак, і Панямонь засланіліся другім узгоркам. Калі Лабановіч мінуў яго, адразу вы-нікла перад вачамі ўсё мястэчка Стаўбуны з яго цэрквамі, з мураванымі будынкамі і з плошчаю, дзе звычайна адбываліся шумныя, мнагалюдныя кірмашы. Вузкая пясчаная вулачка, паабапал якой убога туліліся старасвецкія халупы местач-ковай беднаты, і кузня, дзе заўсёды стаяла не-калькі сялянскіх фурманак і чуўся галасісты звон молата, вяла ў сярэдзіну мястэчка. Бліжэй да цэнтра часцей пападаліся акуратныя і з густам пабудаваныя домікі заможных жыхароў з пафар-баванымі аканіцамі, з разьбою над вокнамі і з прыгожа адштукаванымі высокімі ганкамі. Кры-ху далей пайішіі крамы розных гатункаў і з роз-нымі таварамі, пачынаючы дзёгцем і газаю і кан-чаючы іголкамі і ніткамі".

4-ы вядучы. Са станцыі Стоўбцы беспрацоў-ны настаўнік К. Міцкевіч адпраўляўся ў Вільню

на працу ў рэдакцыю газеты "Наша Ніва". Адсюль восенню 1908 г. ён ехаў у Мінск на суд, што на тры гады зняволення за турэмнымі кратамі разлучыў пісьменніка з роднымі мясцінамі Наднямоння.

3-і вядучы. У жніўні 1912 г. з цягніка на станцыі Стоўбцы выйшаў Янка Купала, каб пехатою адправіцца на хутар Смольню на першую сустрэчу з Якубам Коласам.

2-і чытальнік.

Да Стоўбцаў Купала ехаў,

Сышоў з цягніка спехам...

Значыць, недзе тут

Родны Коласаў кут?

Родны, ды паднявольны.

Калі што не так — у астрог.

"А як дабірацца да Смольні?

Хто б тут параіць мог?

Дарога зусім незнаемая..."

Чуе Купала ў адказ:

"А вы ідзіце да Немана.

Вось гэтай сцяжынкай якраз.

Пойдзеце па-над ракою,

Не збочвайце нідзе.

Рака вас і прывядзе.

Да Смольні падаць рукою..."

Так і кіруе Купала.

Купала прыспешвае крок.

Шыр нёманская заззяла,

Завабіла здалёк.

Плынь нёманская дыхнула

Свежасцю густой,

Сустрэла прахожага чула —

3 яго імклівай хадой.

Нібы благаслаўляла,

Давала сілы і ўздым...

Ідзе, ідзе Купала

Нёманскім берагам тым.

Купала да Коласа ідзе,

Купалу Неман вядзе.

Рака вяла, спрыяла,

Бо ведала, што да чаго,

Хто ідзе да каго...

Да Коласа — Купала.

Анатоль Вярцінскі. Купала ідзе да Коласа.

4-ы вядучы. А праз дзень Янка Купала вяртаўся ў Вільню, і ў станцыйным буфеце сябры выпілі развітальную чарку. Тыя жнівеньскія дні 1911 сталі пачаткам доўгай дружбы вялікіх песняроў беларускай зямлі.

Гучыць песня "Янка Купала"** ( верш Уладзім Някляева, муз. Уладзіміра Будніка). Паказваюцца слайды пра сустрэчу Янкі Купалы і Якуба Коласа.

3-і вядучы. А праз год з Пінска на станцыю Стоўбцы Кастусь Міцкевіч прыехаў з маладой жонкай, настаўніцай Пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай. (Паказваюцца слайды, на якіх — яе партрэт.)

Гучыць песня "Зорачка мая"* (верш Уладзіміра Ка-ызны, муз. Леаніда Захлеўнага)



4-ы вядучы. Вайна 1914 г., рэвалюцыя і грама-зянская вайна, пасля якой была праведзена савецка-польская мяжа, надоўга разлучылі Якуба Коласа з дарагімі сэрцу мясцінамі. Праз 20 гадоў расстання з роднай Стаўбцоўшчынай Якубу Ко-асу зноў удалося пабачыць мілы кут, але толькі з вакна вагона. Было гэта 10 чэрвеня 1935 г., калі ў кладзе савецкай дэлегацыі ён ехаў у Парыж на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў. 3 жалем у сэрцы глядзеў паэт на родныя мясціны, дзе гаспадарылі пілсудчыкі, на вакзальны будынак у Стоўбцах, над якім распасцёр свае крылы "ожэл бялы" (белы арол). Пазней у адным з артыкулаў куб Колас пісаў:

4-ы чытальнік.

"Чатыры гады таму назад я праязджаў праз заходнюю Беларусь. 3 акна вагона я бачыў тыя мясціны, па якіх ужо даўно тысячы разоў хадзілі мае ногі. Пачуццё горычы сціскала мае сэрца, калі пазіраў я на вузенькія палоскі, на ўбогія хаты, а прыбітыя горам невясёлыя постаці сваіх братоў. Нярадасныя, даўно забытыя перажыванні паўставалі зноў".

Гучыць запіс песні "Зорачкі"** (верш і муз. Сяргея овіка-Пеюна) у выкананні Данчыка.

3-і чытальнік.

Мінула шмат гадоў,

I многа змен за той час адбылося!

У подыхах вятроў

Шмат страчана слядоў,

Бы красак тых у выцвіўшым пракосе.

I часта, нібы ў сне,

Мінулае мільгнецца прад вачамі,

Як песня аб вясне,

Аб той, што колісь мне

Няяснымі звінела галасамі.

Пазбыцца гэтых сноў

I з'яў былых не ў сілах я і сёння:

Не-не ды ўспомню зноў

Той кут, дзе я даўно

Сагрэты быў пяскамі Наднямоння.

I горкім палыном

Павеяла ад песні, ўжо забытай...

Мой родны край і дом

Пад белым пад арлом!

Нядоляю ты цяжкаю спавіты.

4-ы вядучы. Пасля вызвалення Заходняй Бе-русі Якуб Колас пабываў на Стаўбцоўшчыне. ? кастрычніка 1939 г. па дарозе ў Беласток начаваў у Стоўбцах. 2 лістапада пісаў у лісце да рускага паэта Сяргея Гарадзецкага:

4-ы чытальнік.

"Вчера возвратился из поездки в Западную Белоруссию. Ездил в составе делегации от Советской Белоруссии для приветствия Народного Собрания. Потрясаюіцее, глубоко волнуюшее впечатление произвело это собрание. Мне ни­когда ешё не случалось видеть такой сьезд, такой народный сход, где бы с такой силой изливалась душа народа, его горькая обида, нанесённая... уг­нетателями. Меня также глубоко взволновало и то обстоятельство, что белорусский народ не за­был и своих певцов, меня и Купалу, и выразил нам громко свою признательность. Никогда не забудутся эти великие, подлинно исторические дни, полные огромного социального смысла".

2-і вядучы. Увесну перадваенага 1940 г. у вялі-кім пажары згарэла амаль уся Мікалаеўшчына. Якуб Колас часта наведваў землякоў — аказваў дапамогу пагарэльцам. У адным з лістоў да свай-го швагра Міхаіла Каменскага ён пісаў:

1-ы чытальнік.

"Я собираюсь поехать на короткое время к се­бе на родину, в своё родное село. 4 мая оно сгоре­ло. Из трёхсот дворов осталось хат 50. Хлопочу, как бы лучше отстроить его, разредить, так как оно было чрезвычайно скучено. Поеду не раньше числа 20 мая. Но предварительно хочу добиться правильной организации помовди погорельцам, чтобы построить и хорошую школу, больницу и дом культуры".

1-ы вядучы. Якуб Колас у той год неаднаразо-ва прыязджаў у Стоўбцы, наведваў райкам пар-тыі, райвыканкам, розныя будаўнічыя арганіза-цыі, кіраваў адбудовай роднага сяла, выступаў перад землякамі. Дзякуючы яго нястомным кло-патам Мікалаеўшчына была адноўлена.

2-і чытальнік.

"Не пазнаць і мае Мікалаеўшчыны. У 1940 го-дзе яна адбудавалася па-новаму: на 6 шырркіх ву-ліцах, са школай-дзесяцігодкай пасярэдзіне. Го-рад, дый годзе!"

2-і вядучы. Вайна зноў, на цэлыя пяць гадоў, разлучыла паэта са Стаўбцоўшчынай. Ён быў да­лека ад роднага краю, але голас песняра ўсё ж да-лятаў на бацькаўшчыну.

3-і чытальнік.

Я чую голас несціханы —

Зямля мая мяне заве

I кроіць сэрца мне на раны,

Звініць, як звон касы ў траве.

О, каб я меў такія рукі, Зямля, абняў бы я цябе, Каб сцішыць гора тваё, мукі I сілу даць у барацьбе!

Зямля мая, мая краіна!

Я чую твой прызыўны звон.

Прымі ж хоць слова твайго сына —

Не доўгі будзе твой пал он.

1-ы вядучы. Пасля вайны, нягледзячы на вялі-кую занятасць і хваробы, Якуб Колас часта на­ведваў радзіму. У 1946 г. па дарозе з Наваградчы-ны пісьменнік заехаў у Стоўбцы. Зайшоў паабе-даць у сталоўку, дзе прыйшлося есці нясмачны клейкі хлеб. Пра гэта пісьменнік размаўляў з ра-ботнікамі райкама партыі: "Чым жа вы, хлопцы, людзей корміце? Хлеб для рабочага чалаве-ка — першая страва". Пазней народнага паэта

запрашалі пад'ехаць, пакаштаваць і ўпэўніцца, што ў Стоўбцах пачалі пячы смачны хлеб.

2-і вядучы. Апошняя паездка па Стаўбцоўш-чыне адбылася ў красавіку 1956 г., а ў жніўні Я. Коласа не стала. Не суджана было здзейсніць вялікія задумы, ажыццявіць усе творчыя планы.

Гучыць паланэз "Развітанне з Радзімай" Міхала Клеафаса Агінскага.

Паступова музыка сціхае, і на сцэну выходзяць тры чытальнікі з кветкамі ў руках. Пасля прачытання вер­ша кладуць кветкі да партрэта Я. Коласа.

1-ы чытальнік.

Сягоння журацца бары на Беларусі, Прыбіты сцежкі кроплямі расы. Замоўкла песня на шырокім лузе, I падаюць на пожню каласы.

Над Нёманам схіліліся рабіны, Маўчаць над Сожам пушчы і гаі, Мой родны кут, якога сына, Якога друга страціў ты!

Маўчаць палі у кроплях буйных рос,


Маўчаць бары, а сэрца плача ўголас,
Мой родны кут, упаў буйнейшы колас,
Што на тваёй зямлі узрос.

Ён не паспеў аб нашым слаўным часе Ўсяго сказаць, усіх паэм злажыць, Пайшоў пясняр, а песня засталася, Памёр паэт, а песня будзе жыць! Сяргей Грахоўскі. Песня будзе жыць.



2-і чытальнік.

Жыта сеяў, саджаў маладыя дубкі, I цяньку дачакаўся і плёнаў вялікіх. Колькі ён парабіў, пахадзіў напрасткі, Каб мінула нас доля Сымона-музыкі.

Ён жа сам быў такі...

Бедны хлопец Кастусь, Што каленьмі свяціў у апратцы кастравай, Выспеў коласам буйным,

а Беларусь

Стала чутнай і знанай у свеце дзяржавай. Максім Лужанін. Праводзіны.



3-і чытальнік.

Стаўбцы прамінаю. Вядзе ўдалячынь Гасцінец, у вербы адзеты. I вось, куды позіркам толькі не кінь, Прасторы — радзіма паэта.

Удалечы — шапкай пад воблакі — дуб, I кропкай — каршун над палямі, А я ледзь прыкметнаю сцежкай іду, Кранаючы жыта рукамі.

I пальцы тут глебу міжволі ўзялі — Такая зямля навакола!.. Нездарма на гэтай цудоўнай зямлі Узрос найвялікшы Колас!

Кастусь Цвірка. На радзіме паэта.

Гучыць песня "Мой родны кут".



: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка