Сакрамэнт як дзейсны знак дыдактычная мэта



старонка1/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.16 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8




І. ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНІЦА Ў САКРАМЭНТАХ КАСЦЁЛА

Тэма № 1, VIII кл.



САКРАМЭНТ ЯК ДЗЕЙСНЫ ЗНАК
Дыдактычная мэта: знаёмім вучняў з паняццем сакрамэнт, распавядаем, як падзяляюцца сакрамэнты. Асаблівым чынам звяртаем увагу на тое, што праз гэтыя знакі нам удзяляецца Божая ласка.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у вучнях уменне дзякаваць за дар сакрамэнтаў і супрацоўнічаць з Божаю ласкай.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: карткі з тэкстамі Св. Пісання: Мц 28, 19; Дз 1, 8; Як 5, 14–15; Ян 20, 23; Мк 14, 22–24; Ян 15, 16; Эф 5, 31. ККК 1131. Фотаздымкі.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

Ход заняткаў



Малітва: О, добры Божа, асвяці нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і ўзрасталі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым, на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.
Чалавек пытае
Ствараючы чалавека, Пан Бог даў яму несмяротную душу, вольную волю і розум, каб чалавек жыў у сяброўстве з Богам, пазнаваў Яго і любіў. Грэх разарваў сувязь чалавека з Богам, але дзякуючы Божай любові чалавек атрымлівае асвячальную ласку. Менавіта яна развівае ў чалавеку Божае жыццё. Гэтая ласка нябачная, але Пан Бог у сваёй мудрасці трывала злучыў яе з бачнымі знакамі — сакрамэнтамі.
Катэхет (К.) запрашае вучняў разгледзець фотаздымкі, на якіх паказана ўдзяленне сакрамэнтаў, а пасля пытаецца ў вучняў:

— Удзяленне якіх сакрамэнтаў вы бачылі на здымках?

— Якія з іх вы ўжо прынялі?

— Да прыняцця якога сакрамэнту вы рыхтуецеся?

— Якія яшчэ сакрамэнты можаце атрымаць?

На сённяшняй катэхезе мы паразважаем над тым, чым з’яўляюцца сакрамэнты і навошта мы іх прымаем. Спачатку разгледзім азначэнне самога слова сакрамэнт. Прачытайце ў вашых падручніках, якое азначэнне сакрамэнта падае вучэнне Касцёла. (адзін з вучняў чытае тэкст)

«Сакрамэнты — гэта дзейсныя знакі ласкі, ўстаноўленыя Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія нам удзяляецца Божае жыццё. Бачныя абрады, праз пасрэдніцтва якіх здзяйсняецца сакрамэнт, азначаюць і ажыццяўляюць ласку, якую нясе кожны сакрамэнт”. (пар ККК 1131)
Бог адказвае

Аб тым, як былі ўстаноўлены сакрамэнты, чытаем у Святым Пісанні:



(заданне ў сшытку) Напішы, аб устанаўленні якога сакрамэнту кажа Святое Пісанне:

  • «Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына,
    і Духа Святога
    » (Мц 28, 19)

  • «Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыйдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і Самарыі, і ажно да краю зямлі» (Дз1, 8)

  • «Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія ўчыніў, будуць адпушчаны яму» (Як 5, 14–15)




  • «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 23)




  • «І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, паламаў і даваў ім, кажучы: Бярыце, гэта Цела Маё. І, узяўшы келіх, падзякаваў і даў ім;
    і пілі з яго ўсе.
    І сказаў ім: Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца» (Мк 14, 22–24)




  • «… Гэта чыніце на Маю памяць» (Лк 22, 19)




  • «Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам» (Эф 5, 31)

Прэзентацыя працы вучняў.
Сакрамэнты — гэта ўстаноўленыя Хрыстом бачныя знакі Яго прысутнасці і дзейнасці на зямлі. Улічваючы нашыя магчымасці ўспрымання, Хрыстус карыстаецца знакамі, каб нам даць упэўненасць, што мы перажываем сустрэчу з Ім. Бачныя абрады, праз пасрэдніцтва якіх здзяйсняецца сакрамэнт, азначаюць
і ажыццяўляюць ласку, якую нясе кожны сакрамэнт.
Хрост: праз абмыванне вадой мы атрымліваем дар паўторнага нараджэння, Пан Бог ачышчае нас ад першароднага граху.

Бежмаванне: праз ускладанне рук біскупа і намашчэнне святым алеем мы атрымліваем моц Духа Святога, умацоўваемся Яго дарамі.

Пакаянне: у канфесіянале святар прамаўляе cловы адпушчэння грахоў, менавіта там адбываецца спатканне чалавека з Хрыстом, які прабачае грэх.

Эўхарыстыя: найважнейшы Сакрамэнт, у ім пад выглядам хлеба і віна Езус ахвяруе сябе за нас падчас св. Імшы.

Намашчэнне хворых: праз святарскае намашчэнне хворыя атрымліваюць дар прысутнасці і моцы Божай, каб разам з Хрыстом перажываць сваё цярпенне і быць падрыхтаваным да сустрэчы з Богам у вечнасці.

Святарства: праз накладанне рук біскупа ўдзяляецца дар служэння
ў Касцёле, каб прэзбітэры выконвалі функцыі ахвярапрынашэння і былі настаўнікамі і пастырамі Божага народа.

Сужэнства: мужчына і жанчына, складаючы адно аднаму сужэнскую прысягу, ствараюць непарыўны саюз сумеснага жыцця і любові ў Богу, атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў.
Сакрамэнты Касцёла падзяляюцца на: сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання (хрост, канфірмацыя і Эўхарыстыя); сакрамэнты аздараўлення (пакаянне і намашчэнне хворых); сакрамэнты служэння супольнасці і місіі (святарства (пасвячэнне) і сужэнства). Яны ахопліваюць важныя моманты хрысціянскага жыцця. Усе сакрамэнты скіраваны да Эўхарыстыі “як да сваёй канчатковай мэты” (св. Тамаш Аквінскі).
К. дзеліць вучняў на тры групы, даючы карткі і алоўкі. На дошцы катэхет змяшчае схему, якую вучні павінны дапоўніць, запісваючы:

Група І – сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання

Група ІІ – сакрамэнты аздараўлення

Група ІІІ – служэння і місіі

На картках вучні павінны запісаць назву сакрамэнта і намаляваць сімвал, які адлюструе сутнасць гэтага сакрамэнта (напр. хрост – белая вопратка)


СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ




ХРЫСЦІЯНСКАГА ЎТАЯМНІЧАННЯ
ХРОСТ ЭЎХАРЫСТЫЯ БЕЖМАВАННЕ
АЗДАРАЎЛЕННЯ
ПАКАЯННЕ НАМАШЧЭННЕ ХВОРЫХ
СЛУЖЭННЯ І МІСІІ
ПАСВЯЧЭННЕ СУЖЭНСТВА
Прэзентацыя працы вучняў.
Чалавек адказвае Богу

Сакрамэнт — гэта сустрэча дзвюх асоб: Бога і чалавека. Бог дае сваю ласку і запрашае чалавека да супрацоўніцтва з ёю. Калі мы прымаем сакрамэнты, мы выражаем шчырае жаданне жыць у еднасці з Хрыстом.


Разважанне:

— Якімі ўчынкамі я пацвярджаю, што з’яўляюся Божым дзіцём?

— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце пакаяння?

— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Як я рыхтуюся да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі?

— Як я дзякую Пану Богу за ласкі, якімі Ён адорвае мяне праз сакрамэнты?

— Ці малюся аб распазнанні свайго паклікання?

— Ці малюся за святароў?

— Ці малюся за сваю сям’ю?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякаваць Пану Богу за дар сакрамэнтаў.

2. Вывучы азначэнне сакрамэнта ККК 1131.
Заключная малітва

Спеў падзякі.

Тэма № 2, VIII кл.

ЛАСКА БОЖАЯ НЕАБХОДНАЯ ДЛЯ ЗБАЎЛЕННЯ

Дыдактычная мэта: знаёмім вучняў з тым, што такое Божая ласка, з яе відамі (асвячальная, дзейсная). Звяртаем увагу на тое, што ласка з’яўляецца дарам Духа Святога, апраўдвае і асвячае нас.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем вучняў да трывалага жыцця ў асвячальнай ласцы і імкнення да святасці.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 8, 9; Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5. Энцыклапедыя для моладзі. Бог, чалавек, свет. – Катавіцы, 1991. Тры вялікія лісты паперы, алоўкі для малявання.

Метады катэхезы: інфармацыйнае акно.




  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка