Саламея Пільштынова



старонка14/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.06 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Раздзел сёмы
ПРА СУБОТНІ ПОСТ
Чытаў мне адзін католік, армянін-мараніт [1], чаму мы, католікі, у суботу посцім, а праваслаўныя ў сераду: гэты суботні пост маем мы ад святога Пятра, а гісторыя была такая. У час панавання імператара Нерона (а папам быў святы Пятро), пачаліся ганенні на хрысціян, каб яны ад веры хрысціянскае адракаліся, а старое паганскае трымаліся, на што святы Пятро адказаў: «Як я магу ад веры адрачыся, калі я вачыма сваімі Пана Езуса бачыў, і вучыўся ў Яго, і бачыў святое жыццё Ягонае і нараджэнне Ягонае ад чыстае Бязгрэшнае Панны Марыі, як і абяцаў нам раней праз прарокаў Пан Бог. I даўся Ён добраахвотна замучыць сябе, хоць лёгка мог у свае маладыя гады пазбегнуць тае лютае смерці, бо мы бачылі, што габраі ерусалімскія дамагаліся смерці Ягонае. Ён мог бы ў іншы край пайсці і там вольна жыць, але ж выратаванне нашае патрабавала, каб Пан Езус Хрыстус адкупіў нас сваёю святою Кры-вёю, і бачыў я Яго, як Ён на трэці дзень уваскрэс і жыў з намі на свеце сорак дзён. I бачыў я Яго, як Ён сваёй моцаю Божай узышоў на неба».

Гэтая гаворка і прысяга святога апостала Пятра Пану Езусу адбывалася ў прысутнасці імператара і аднаго волхва-язычніка, якога звалі Сымон. Быў ён вялікі чарнакніжнік. I адказаў Сымон святому Пятру: «Калі вы, хрысціяне, таму Пана Езуса Богам лічыце, што ён сваёй сілаю на неба ўзышоў, дык і я вам такое дзіва пакажу і ўзыду сваёй сілаю на неба». I адклалі гэтае чароўнае відовішча на суботу, а ў гэты дзень шмат тысяч людзей сышлося паглядзець на тое дзіва, як чарнакніжнік Сымон будзе ўзыходзіць на неба. А святы Пятро загадаў сваёй абшчыне, прававерным католікам, каб яны ў той дзень суботні пасцілі і Пана Бога прасілі, каб Пан Бог пакараў чарнакніжніка, абы прававерным спакусы не было, бо меў ён іх у той час у Рыме толькі семдзесят двух мужчын і белага­ловых.

Паслухалася абшчына загаду святога Пятра і шчыра, з плачам прасіла Пана Бога, і пасцілі, і выйшлі на прызначанае месца, дзе чарнакніжнік Сымон будзе дзівы чыніць. А той Сымон быў убраны ў такі дзіўны і надзвычай багаты строй, у якіх тады ідалаў малявалі. I вось у прысутнасці імператара і вялікага натоўпу людзей пачаў ён узнімацца з зямлі і ўжо быў падняўся аж пад самыя воблакі, як Пан Бог (як таго Люцыфера анёл) штурхнуў у лоб чарнакніжніка Сымона і ўкінуў яго ў вельмі глыбокі прэвэт [2], поўны нечыстотаў, ды яшчэ рукі і ногі паламаў. I закрычаў чарнакніжнік Сымон: «Хрысціянскі Бог праўдзівы! Яму верце і давярайце і на выратаванне ад таго Бога спадзявайцеся, у якога святы Пятро і хрысціяне ягоныя вераць!» I крычаў Сымон: «Я – хрысціянін, я – хрысціянін і вам зычу, людзі, каб усе хрысціянамі былі і гэтаму Богу верылі!» I тут закрычалі ў адзін голас колькі тысяч людзей абодвух полаў: «Праўдзівы хрысціянскі Бог, у таго Бога мы верым, што і святы Пятро і чарнакніжнік Сымон!»

I вось загадаў імператар тых людзей, што хрысціянамі быць захацелі, у вязніцы пасадзіць, а пасля ў вялікі посуд наліваць растоплены воск, у асобны – лой, аліву, серу, смалу – і ў гэты поўны посуд людзей клалі, і галовы ім тлушчам палівалі, і з галавы запальвалі. I гарэў так чалавек, як кнот у лямпе, але аніводзін не хацеў з тае свечкі выбрацца і адрачыся ад Пана Бога. I вось палац рымскага імператара быў напоўнены тымі лямпамі, і ўвесь Рым, і вуліцы рымскія, а імператар ночы навылёт ездзіў па Рыме і цешыўся са свайго глупства і агіднага тыранства, але ніяк не мог вынішчыць хрысціян, Богам натхнёных, бо штодзень болей і болей прыходзіла хрысціян добраахвотна ў Рым да святога Пятра, каб прыняць святы крыж і святое Евангелле. Дык святы Пятро загадаў тым новым хрысціянам, каб дзень суботні пасцілі навекі, бо нас Пан Бог у суботу праз дзіва ўмацаваў, і мы, прававерныя хрысціяне, маем за галаву святога папу, які спадкаемца святога Пятра. Таму павінны мы ў суботу пасціць, бо гэта самога Пятра загад.

Я чула, што гэта дзень Прачыстае Маці. Я гэтаму не пярэчу, але праўды не ведаю. Што да серады, дык яна ўстаноўлена на саборы, калі праваслаўныя разам з намі былі. А ганенні рымскіх імператараў гадоў трыста доўжыліся, і аніводзін папа сваёй смерцю не памёр, пакутаваў, але аніводзін з папства не ўцёк, аніводзін ад папства не адрокся, толькі адзін за адным, як нявінныя авечкі, пад нож ішлі. Дык вось вера хрысціянская крывёю святых пакутнікаў заснаваная. Аднак калі б на ўзнагароду ў небе не спадзяваліся, дык не вельмі б пакутніцкая карона іх вабіла, бо і яны, як і мы, з душы, і з цела, і з крыві былі складзеныя. Ужо добра ведалі, якая ўзнагарода ім ад Пана Бога прыгатаваная была ў раі.

Не так як Марцін Лютар сваю секту заснаваў, скасаваўшы шлюб са сваёю Кацярынаю, і парушыў пасты, і адмовіўся прасіць у святых дапамогі, і напісаў у сваіх кнігах: калі дрэва ўпадзе, няхай ляжыць. Не трэба маліцца за душы ў чыстцы. Павінен прэдыкант мець яшчэ пекную жонку, што яму лютаране і кальвіністы даюць, каб на сваю жонку і дзяцей выдаткоўваў. Не трэба споведзі; таксама як турэцкі прарок Магамет дазваляе шмат жонак браць і сам дзевяць жонак на свеце меў і яшчэ ў раі спадзяецца семдзесят жонак мець, таксама як усе грахі спадзяецца халоднаю вадою змыць і ўсіх грахоў пазбыцца адным словам «tobe Estafurta». I з такой вераю, з такімі ўчынкамі хочуць тыя рэлігіі ўратавацца! Ах, якія надзвычай шчаслівыя мы, прававерныя хрысціяне, што такую добрую і справядлівую веру маем, што нашыя малітвы, пасты, міласціна, пабожнае жыццё недарэмныя. Маем без сумненняў вялікую надзею, што будзем цешыцца ў раі, бо адчыніць нам браму Езус Хрыстус, і што маем так шмат святых пакутнікаў, якія цяпер у раі і будуць спрыяць нам перад Богам; ад святога Пятра аж да святога папы Сільвестра ўсе былі пакутнікі. Толькі святы Сільвестар сваёю смерцю памёр, і ён таксама за нас будзе маліцца.

Споведзь наша каталіцкая святая, пабожная і патрэбная, не такая, як у няверных габраяў, у якіх калі ў грахах хоча хто прызнацца, дык ідзе ў школу і ў прысутнасці ўсіх габраяў кажа рабіну ўголас, які грэх мае і з якою асобаю, дык адразу пра яе кепская слава разносіцца. Калі яна раней таемна з ім адным сустракалася, дык пасля гэтае паскуднае споведзі публічнаю блудніцаю становіцца. Габраі нашу споведзь ганяць, а ў саміх у Старым Запавеце ёсць, што калі яшчэ ў школе Саламонавай прыносілі ахвяры габраі, то на шыі валоў, кароў, авечак, коз руку клалі і ў вуха жывёле свае грахі распавядалі, і так, лічылася, адпускаюцца ім грахі. Калі такое было ў Старым Запавеце, што перад жывёлаю спавядаліся ў грахах сваіх і адпускаліся ім грахі, дык яшчэ лепей, калі мы спавядаліся мудраму і пабожнаму ксяндзу, намесніку Хрыстоваму, які пабожнае пакаянне ўскладзе, прымусіць задумацца і параіць, як нам спакусы сустракаць і не грашыць, і яшчэ за нас Пана Бога просіць, і даруе нам грахі, паводле абяцання Пана Езуса, які святому Пятру абяцаў: «Пятро, што звяжаш на зямлі, тое і я ў небе, а што ты развяжаш на зямлі, тое і я ў небе».

Што кажуць пра крывасмокаў, я таму не пярэчу і не сцвярджаю, бо я ў многіх краях бывала і ўсюды інакш баюць. Пра тых вампіраў у Польшчы ка-жуць, што гэта бабы, якія забіраюць дзяцей і кожнае дзясятае д'яблу аддаюць.


[Тут на старонцы 311 рукапісу тэкст абрываецца. Старонкі 312–366 пранумараваныя, але без тэксту. На старонцы 367:]



ПЕСНЯ МАЕ КАМПАЗІЦЫІ
Ах, мой Божа, Пан неба й зямлі Усёмагутны, май літасці болей

Ты над лёсам няўдалым маім, над маёю нікчэмнаю доляй,

Бо грахі мне прынеслі столькі пакутаў,

I нястач, і нягод, і душы маёй мукаў —

I за гэта я дзякую міла.

Загадаў Ты цярпець, дык і моцы дай мне, так слабому стварэнню,

Каб я здольнай была атрымаць зноў тваё суцяшэнне.

Як жа цяжка мне тут, памажы мне, мой Пане,

У цяперашнім гэтым пакінутым стане,

Вось пра гэта прашу я Цябе.

Лепш бы мне ад чужой і далёкай пакутаваць веры,

Чым ад тых, да Цябе з кім ў адны я заходзіла дзверы.

I дарма мая шчырасць, нішто ўсё старанне,

За якое нясу я штодзень пакаранне:

Пэўна, воля Твая тут такая.

Бачыш сам жа Ты, мілы мой Божа, як шчыра я прагну спакою,

Ды шукае спажытку ворагаў зграя і злосць рыхтуе да бою,

Адбірае здароўе, набытак мой траціць,

Зневажае Цябе і чыніць кпіны радзіць,

Як пакаранне ад Бога.



А Ты, мілы мой Пане, май літасці болей над смуткам маім,

Бо ўжо маеш цяпер найвярнейшага лёкая ў почце сваім.

Не змушай, каб з-за цяжкага суму і ранаў

Залівала сваімі слязьмі акіяны:

За сваё я ўжо шмат атрымала.

Міласэрнасць Тваю хай жа зведае нават і той, хто ў грахах патанае}

(Бо не хочаш Ты згубы), пазбыўшыся злосці, ён рай атрымае.

Сэрца ў скрусе, аднак я люблю Цябе, Пане,

Дык няхай жа на свеце даволі ўжо стане

Тваёй Справядлівасці.

Не малолі б лухты прасцякі пра мяне: «Яна крывіць душою», То ж не так, Пане мой, бо заўсёды я сэрцам з Табою.

Дзеля ўсіх хрысціян не шкада мне нічога,

Не мець толькі б згрызотаў сумлення святога.

Цябе я вітаю, мой Езус!

Я гэтыя сем строф, што тут у сваёй песні скампанавала маім

кепскім розумам, ахвярую Прачыстай Маці, Панне Марыі, на

святы Абраз, на памятку пра сем пакут Ейных і Пана Езу-

са Хрыстуса, каб і я ад іх нявінных пакут палёгку і

цярплівасць мела ў сваіх крыўдах і маркоце, як так-

сама на памятку пра сем радасцей Прачыстай Маці,

каб я ад Ейных пабожных сямі радасцей была

ўцешана ва ўсіх смутках і клопатах маіх

і каб мяне Бог мой хоць у апошнія дні

мае блаславіў спакойным і пабожным

жыццём, чаго я перш-наперш усім

людзям зычу, а пасля і мне дай

таксама, Божа Усёмагутны,

A

ME



N.
Пераклад з польскай – Мікола Хаўстовіч.

Каментарыі
Раздзел першы
* Каментарыі, пазначаныя зорачкай, зроблены Міколам Хаўстовічам.
*[1] Літвою аўтарка па тагачаснай традыцыі называе беларускія землі, што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларусы мелі сваю дзяржаўнасць.

[2] Стамбул (даўней Канстанцінопаль) – у 1453–1920 гг. сталіца Турцыі.

[3] Чаўш – пасланец альбо лёкай (камердынер) турэцкага султана.

[4] Леў – балгарская грашовая адзінка.

[5] Махмед – дакладней: Махмуд I (1730–1754), у 1737–1739 гг. вёў з Аўстрыяй і Расіяй вайну, у якой здабыў Малую Валахію і Паўночную Сербію.

*[6] Дэкокт – адвар з лекавых зёлак.

[7] Супліка – прашэнне.

[8] Візір (тур. Veizer) — тытул міністраў і найвышэйшых саноўнікаў у колішняй Турцыі. Тут гаворка пра вялікага візіра, які быў намеснікам султана, старшынстваваў у Дыване і кіраваў усёй адміністрацыяю дзяржавы.

*[9] Паўлокаць – даўняя мерка даўжыні. Локаць роўны 576 мм.

[10] Сакет – насілкі.

[11] Дываннайвышэйшы суд у Турцыі, а таксама сход, аўдыенцыя.

[12] Кінды – вячэрняя малітва ў мусульман.

[13] Рэспонс – адказ.

[14] Дахвадзыямі – Dawā азначае скаргу ў цывільным альбо крыміналь­ным працэсе; адсюль дахваджы (?), відаць, гэта абвінаваўца, той, хто скар­дзіцца.

[15] Турэцкая кеса – грошы. Паводле слоўніка Ліндэ, мела вартасць 333 і адну траціну франка.

[16] Тынф – даўняя манета Рэчы Паспалітае вартасцю 18 срэбраных грошаў. Назва паходзіць ад прозвішча манетчыка Тымпфа з часоў Яна Казіміра (каля 1662 г.).

*[17] Фансека Даніэль – лейб-медык султана Ахмеда III. Лячыў у Бендэрах шведскага караля Карла XII, які пацярпеў паражэнне ў Палтаўскай бітве. Пасля стамбульскіх падзей, якія апісвае С. Пільштынова (Русецкая), пераехаў у Парыж, дзе сустракаўся з Вальтэрам.

[18] Нападнікі — фальшывыя абвінаваўцы.

[19] Паша-капысы (kapuči) – вартаўнік, брамнік. Даводцамі kapučich былі так званыя Kapuči Bashi, нешта накшталт прыдворных шамбелянаў ці падкаморых.

[20] Бруса (тур. Bursa) – сталіца турэцкай правінцыі ў Малой Азіі.

*[21] Радкі, змешчаныя ніжэй (да раздзела «Мая другая авантура ў Стамбуле»), у рукапісе былі напрыканцы раздзела «Падарожжа і прыгоды ў Рушчуку».

[22] Кавяр – прадавец кавы.

[23] Соп – кій, палка.

[24] Янычар-ага – начальнік, палкоўнік янычараў, вайсковы камендант горада.

[25] Вывіндыкаваць – забраць назад, вярнуць.

[26] ad instar (лац.) – падобна на; на ўзор.

[27] Гадвахта (ням. Hauptwache) – гаўптвахта.

[28] У рукапісе: нянавісць.

[29] salvo honore – не кранаючы гонар. Тут: даруйце, перапрашаю.

[30] Тарпас – вязніца.

[31] siropus violarum – братковы сіроп.

[32] de novo – тут: зноў.

[33] balsam kopaibabalsam copaivae, капайскі бальзам.

*[34] Шатны – лёкай, што клапоціцца пра гардэроб султана.

[35] lignum aloes альяс. Апрача медыцыны альяс ужываўся пры кадзенні, бо меў моцны пах.

[36] Цыбук (тур. tschubuk) – трубка да люлькі.

[37] У рукапісе: пад сваю сальвацыю (лячэнне).

[38] Батачы (Балат?) – можа, у ваколіцы Балат Капу, гэта значыць стралецкае вежы (брамы).

[39] Фенер (Фанар) – раён Стамбула.

[40] Манеле – бранзалеты; бранзалет, які надзяваюць на плячо альбо прадплечча.

[41] Кульцы – завушніцы.

[42] Янычары – жаўнеры турэцкае пяхоты, якія ў мірны час станавіліся турэцкай міліцыяй. У асноўным гэты былі дзеці хрысціян, якіх прымусілі прыняць мусуль-манскую веру.

[43] Эгіп (Эюб) – паўночны раён Стамбула.

[44] Кадыні – тут, відавочна, у значэнні: гаспадыні, пані.

[45] Апрахандавала – гэта значыць адчувала, што нешта кепскае хаваецца ў тых словах, прадчувала абман.

[46] Ферман (ці фірман) – ардынанс, пісьмовы загад султана.

[47] Патынак – чаравік, боцік.

[48] Апрахензія – неспакой.

[49] Эстыма – гонар, павага.

[50] Вышальбераваў – выдурыў, украў.

[51] Інкаўст – атрамант, чарніла.

[52] Адрыянопаль (Одрын, Эдзірнэ) – горад у еўрапейскай частцы Турцыі над ракой Марыцаю.

[53] valoris...5 – вартасцю 5 чырвоных злотых.

[54] a parte (лац.) – асобна.

[55] Гэтая кніга не захавалася.

[56] Хаджы – так называюць магаметаніна, які наведаў Ерусалім альбо Мекку.

[57] Біліград – Бялград, сённяшняя сталіца Сербіі, альбо Бялаград (Акерман).

[58] Відынь – невядома, пра які горад гаворка: пра Вену ці пра Відзін. Аўтарка тут, як у іншых месцах, не разрозніла іх, напрыклад, у Відыню імператарскім (г. зн. Вене) і ў Відыню турэцкім (Відзіне).

[59] Апрахензія – тут: роспач, адчай.

*[60] Словы напісаны па-беларуску.

[61] Ямбул (Ямбол) – горад у Балгарыі.

[62] Татар-Пазарджык – горад у Балгарыі над ракою Марыцаю (зараз Пазарджын).

[63] Эфендзі – пан, высокі турэцкі чыноўнік.

[64] У аўтаркі: ryzu.

[65] Урумель – Усходняя Румынія, урадлівая раўніна між Балканамі і гарамі Радопі, Бештэпе-Даг і Істранджа-Даг у Балгарыі са сталіцаю Філіпопалем.

[66] Філіпбей – Філіпопаль (Плоўдзіў), горад у Балгарыі над ракою Марыцаю.

[67] Мерыч – Марыца, рака на Балканах.

[68] Назыр (араб. nâssir) – наглядчык, тут: намеснік.

[69] Паша – валадар, турэцкі намеснік альбо палкаводзец.

[70] Хасекі – намеснік бастанджы-пашы.

[71] Бастанджы-паша (літаральна: садоўнік) – высокі палацавы чыноўнік турэцкіх султанаў. Валадар Адрыянопаля меў тытул бастанджы-пашы як кіраўнік корпуса 1500 бастанджаў.

[72] Муселім – губернатар.

[73] Супаша – бурмістр, гарадскі войт.

[74] alias (лац.) – ці; альбо.

[75] Пятага сына аўтарка прапусціла.

[76] elixir proprietatis (elixir proprietatis Paracelski) – квасны эліксір альясу (альяс, міра, шафран, сярністая кіслата, вінны спірт).

[77] Карлава – горад у Балгарыі.

[78] Кампасія – спачуванне, літасць.

[79] Вышэй аўтарка пісала пра 30 вершнікаў.

[80] Суфіцыенцыя (літаральна: дастатак) – утрыманне, забеспячэнне.

[81] Кюпру-улу – хутчэй за ўсё з роду Кёпролю, магчыма, сын Ахметшах-задэ Гусейна, які памёр у 1702 г.

[82] Вайна з маскалямі – вайна, якую вяла Расія з 1735 г., прынесла ёй Азоў, Перакоп, Бахчысарай. У 1739 г. пасля перамогі пад Славучанамі рускія захапілі Хоцін, перайшлі Прут, асадзілі Ясы, заглыбіліся аж да Дуная.



Бабадагіо – у Дабруджы (правінцыя Румыніі).

[83] Карл VI (1658–1740) – апошні спадкаемца Габсбургаў па мячы, з 1711 г. на імператарскім троне. У 1718 г. атрымаў па пасаровіцкім (пажаравацкім) мірным дагаворы Банат, частку Сербіі, Босніі і Валахіі. У 1739 г. у выніку няўдалай вайны з Турцыяй страціў пераважную частку здабытага.

[84] Ныса (Ныс) – горад у Югаславіі (Сербія).

[85] Зекендорф Фрыдрых Генрых (1673–1763) – аўстрыйскі фельдмаршал і дыпламат. Пасля няўдалай вайны з Турцыяй ён, як даводца арміі, у 1739 г. быў пасаджаны ў астрог.

[86] Таін – плата прадуктамі.

[87] Мінеральныя воды – у Сафіі шмат сярністых крыніц.

[88] Кантрактпуры – скрыўленне часткі цела ў выніку хваравітых курчаў, хранічных боляў суставаў і інш.

*[89] Фраўцымер – прыдворныя дамы, фрэйліны.

[90] Merkuriusz solwacjaMercurius solvatio, ртутная вадкасць.

[91] Раковым лекарам – тэрміновым, па кантракце.

[92] Concordancia – відаць, гэта слова з лексікона народнай медыцыны.

Mulerisztal – невядомае слова.

Minsycht – гаворка пра кнігу: Адрыян Мінзіхт... Thesaurus et armamenta­rium medico-chymicum in quo selectissimorum contra quosvis morbos pharmacorum conficiendorum secretissimaratio aperitur, una cum corundumusi et dosi... Ратгамагі, 1651. (Было некалькі выданняў, між іншым, і нямецкі пераклад: Штутгарт, 1682).

Гербарый – кніжка пра лекавыя зёлкі.

[93] Смірна (тур. Ізмір) – сталіца правінцыі на захадзе Малой Азіі.

[94] Легорна – Ліворна (?).

[96] Фрыкасэ – далікатэсы (?).

[96] Відынь (Відзін) – горад у Балгарыі над Дунаем.

[97] Хан – карчма, аўстэрыя.

*[98] Дамніц – нічога пэўнага пра гэтага генерала невядома. Польскія даследчыкі лічаць, што аўтарка пераблытала Дамніца з Леапольдам Даўнам (1705–1766), выдатным палкаводцам з часоў Марыі-Тэрэзы.

*[99] Рэгімент – вайсковае падраздзяленне, полк.

[100] Краёва – сталіца акругі на Валахіі. У 1737 г. аўстрыйцы пацярпелі тут паражэнне.

[101] Гэмайн (ням. gemeiner Soldat) – просты жаўнер.

*[102] Будым – назва нерасшыфраваная.

[103] Легуміна – тут: прадукты.

[104] Грац (Граз, Градзец) – сталіца Штырыі (Аўстрыя).

Штаермарк – княства Штырыі ў Паўднёвай Аўстрыі.

Карніёлія – Карынція, край у Паўднёвай Аўстрыі. Паўднёвая частка яе цяпер належыць Славеніі.

Лапбах – напісанне гэтага слова ў аўтаркі рознае, што абцяжарвае знаходжанне намі гэтага горада. Апісаная пазней дарога паказвае, што Лайбах – гэта Любляна, сталіца Славеніі.

[105] Юзаф Ракацы (1700–1738) – сын Францішка II Ракацы. Выхоўваўся ў Аўстрыі, уцёк у Францыю (1734). У час усходняе вайны (1737–1738) туркі вылучалі яго як кандыдата на венгерскі трон. Ягоны бацька (1676–1735), народны венгерскі герой, у барацьбе супраць Габсбургаў прасіў у 1717 г. дапамогі ў Турцыі. Памёр у Радосце.

[106] Тэкірдаг – горад на беразе Мармуровага мора ў еўрапейскай частцы Турцыі, сёння Радоста.

[107] Чакі – можа, Імрэ Чакі, граф, святар і пісьменнік (1672—1732).

[108] Мустафа III (1757–1773) – турэцкі султан, нарадзіўся ў 1717 г. У 1768 г. пачаў вайну з Расіяй у абарону вольнасці Рэчы Паспалітай.

*[109] Кармазынавы – ярка-чырвоны.

*[110] Амарантавы – малінавы ці цёмна-чырвоны.

[111] Рушчук (балг. Русе) — горад на поўначы Балгарыі, з XVII ст. моцная турэцкая крэпасць.

[112] Вечны мір з туркамі на аснове Карлавецкага міру ў 1699 г.

*[113] Катаплазмы – прыпаркі.

[114] Азоў – горад ля Азоўскага мора. У 1696 г. захоплены Пятром I. У 1711 г. адваяваны туркамі, але ў 1739 г. зноў захоплены рускімі.

[115] Магілёў (Магілёў-Падольскі) – горад ва Украіне.

[116] Бар – горад на Падоллі на захад ад Вінніцы.
Раздзел другі
[1] Дубна – павятовы горад на Валыні.

[2] Сангушка – пэўна, Павел Караль Сангушка (пам. у 1759 г.), маршалак вялікі літоўскі, астрожскі ардынат.

[3] Алыка – горад на Валыні, з 1589 г. цэнтр алыцкае ардынацыі князёў Радзівілаў.

[4] Радзівіл – Міхал Казімір Рыбанька, ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі (17021762). (Аўтарка памылкова называе яго польным гетманам.)

[5] Нясвіж – павятовы горад у Наваградскім ваяводстве, з 1586 г. цэнтр нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў.

*[6] Рынкрага (ням. Ringkragen) – металічная пласцінка з выяваю герба, якую насілі на грудзях.

*[7] Масква – Расійскую дзяржаву ў тыя часы вельмі часта называлі Масквою ці Масковіяй.

[8] Інстанцыяльны ліст – рэкамендацыйны, заступніцкі ліст.

[9] Анна Іванаўна (1693–1740) – дачка Івана V, жонка курляндскага князя, пасля ягонае смерці кіравалатым краем з дапамогаю свайго фаварыта Бірона. Пасля смерці Пятра II (1730) партыяй баяраў на чале з Даўгарукімі і Галіцынымі была ўзведзена на расійскі трон. Вяла вайну з Турцыяй і здабыла Азоў.

[10] Лопат – Станіслаў Лопат, стараста бабруйскі ў 1748 г., пісар наваградскі і стражнік польны літоўскі (1758). Памёр каля 1769 г.

[11] Радзівілава – невядома, пра каго ідзе гаворка, бо ў той час наваградскімі ваяводамі былі: Ян Мікалай Радзівіл (1709–1729), Мікалай Фаўстын Радзівіл (1729–1746), Юры Радзівіл (1746–1754). Магчыма, гэта была ўдава ваяводы Юрыя.

[12] Дуніна – князёўна Рэгіна Трубяцкая, жонка Антона Дуніна, спадкаемца Тутава ў Віцебскім ваяводстве.

[13] Царэвіч – спадкаемца трона, пэўна, Іван VI Антонавіч (1740–1741), сын прынца Антона-Ульрыха Бруншвейг-Люнебургскага і княгіні Анны Леапольдаўны, прызначаны Аннай Іванаўнаю спадкаемцам трона, у 1740 г. абвешчаны царом. У 1741 г. пасаджаны разам з маці ў вязніцу, дзе быў больш за дваццаць гадоў. Замардаваны ў 1764 г.

[14] Кароль – Аўгуст III Сас.

[15] Біржы (цяпер Біржай) – горад у Паўночнай Літве, уласнасць Радзівілаў.

[16] Белая Царква – горад ва Украіне.

[17] Бісмарк – Людольф Аўгуст фон Бісмарк (1683–1750), расійскі генерал, швагер Бірона.

[18] У аўтаркі Ніва.

[19] Юзаф Патоцкі (пам. у 1752 г.) – у 1702 г. стаў кіеўскім ваяводаю. У 1704 г. перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, з рук якога атрымаў булаву польнага, а пасля і вялікага гетмана. Пасля Палтаўскае бітвы быў даводцам антырасійскае эміграцыі. Пагадзіўшыся з Аўгустам III, стаў у 1735 г. вялікім каронным гетманам. На сеймах дамагаўся памяншэння колькасці войска.

[20] vice versa – у адказ.

[21] Нарва – крэпасць і горад у Эстоніі.

[22] Пятро I Вялікі (1672–1725) – расійскі імператар.

*[23] Тарас Абрамавіч Шацілаў (нар. у 1686 г.) – зрабіў кар'еру пры Пятру Вялікім. У 30-я гг. быў камендантам у Нарве. У 1841 г. атрымаў адстаўку ў чыне генерал-маёра.

*[24] Каравулаў Сямён Юр'евіч – Каравулавы, дваранскі род, продак якіх – пасол хана Залатое Арды ў Маскве Ямгурэй-Каравул – застаўся на Русі і прыняў хрост. С.Ю. Каравулаў прымаў удзел у захопе Ачакава, за што быў узнагароджаны чынам брыгадзіра. Пазней ён быў членам Ваеннае калегіі.

[25] Інкурсія – наезд. Гаворка пра маскоўскі наезд у сувязі з выбраннем на польскі трон Аўгуста III Саса ў 1735 г.

*[26] Князь Чаркаскі – род князёў Чаркаскіх бярэ пачатак ад кабардзін­скага валадара Інала. Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680–1742) спрыяў выбранню Анны Іванаўны на трон, за што быў прызначаны ёю адным з трох кабінет-міністраў, а ў 1840 г. – канцлерам. Гісторыкі адзначаюць, што быў ён паслухмяным выканаўцам волі Бірона.

*[27] Княгіня Чаркаская – Марыя Юр'еўна Чаркаская (1696–1747), другая жонка А. М. Чаркаскага, была статс-дамаю пры двары Анны Іванаўны.

[28] Лізавета Пятроўна (1709–1762) – дачка Пятра I і Кацярыны I. У 1741 г. захапіла расійскі трон, арыштаваўшы рэгентку Анну і маладога цара Івана VI.

[29] Бірон – Эрнест Ян Бірон (1690–1772), усеўладны фаварыт Анны Іванаўны. 3 1737 г. курляндскі герцаг, у 1740 г. арыштаваны і высланы ў Сібір Мініхам, вярнуўся ў 1741 г. У 1763 г. вярнуў сабе Курляндыю.

[30] Анна-спадкаеміца (1718–1746) – Анна-рэгентка, дачка мекленбург­ска-шверынскага князя Карла Леапольда і Кацярыны Іванаўны. У 1739 г. выйшла замуж за Антона-Ульрыха; маці Івана VI. Пасля смерці царыцы Анны Іванаўны яна была названа рэгенткаю і была ёю да арышту ў лістападзе 1741 г.

[31] Камер-лёкай – камердынер, лёкай.

*[32] Князь Галіцын – Галіцыны, княскі род, што бярэ пачатак ад вялікага князя літоўскага Гедыміна. Міхал Аляксеевіч Галіцын, па мянушцы Кваснік (1697–1775), блазан Анны Іванаўны. Пра ягонае вяселле ў Ледзяным доме з любімаю калмычкаю царыцы Аўдоццяю Іванаўнаю Бужанінаваю ведала ўся Еўропа.

[33] Лізавета фон Вольфенбытэль – Эльжбета Браўншвейг-Вольфенбю­тэль (1691–1750), дачка князя Людвіка Рудольфа.

[34] У аўтаркі: судадзел – судовы чыноўнік.

[35] Рагоўка – жаночая сукня, пры вырабе якое выкарыстоўваўся кітовы вус.

[36] На старонцы 64 – так у рукапісе.

[37] Кірасійскім – відаць, кірасірскім.

[38] Лейб-кампанія (ням. Leibkompanie) – прыдворныцарскія войскі.

[39] Кізерлінг – Герман Карл Кайзерлінг (1697–1764), расійскі дыпламат, па паходжанні курляндскі шляхціц.

[40] Остэрман – Генрых Ёган Остэрман (1687–1774), граф, расійскі дыпламат, па паходжанні вестфалец. На расійскай службе з 1703 г., з 1734 г. – першы міністр Анны Іванаўны, а ў 1742 г. высланы Лізаветай Пятроўнаю ў Сібір.



Валынскі – Арцём Пятровіч Валынскі (1689–1740), расійскі дыпламат, з 1738 г. – міністр.

[41] Кулянт (фр. coulant) – упрыгожанне, што вешаюць на ланцужку на шыі.

[42] et mobilia (лац.) – і рухомыя рэчы.

[43] Ульрых князь Гальштынскі – Фрыдэрык Кар Гальштэйн-Готарп, бацька цара Пятра III.

[44] Справа Даўгарукіх – Васіль Лукіч Даўгарукі (1670–1739) пасля смерці Пятра II, унука Пятра I, склаў фальшывы тастамант маладога цара. Пазней ён спрыяў абранню на расійскі трон Анны Іванаўны (1730), даючы ёй на подпіс акт, які абмяжоўваў царскую ўладу. Анна Іванаўна арыштавала Даўгарукага, а ў 1739 г. судзіла за фальсіфікацыю тастаманта Пятра II, і па выроку суда Васіль Даўгарукі быў пакараны смерцю. Разам з ім былі асуджаныя на смерць Іван Аляксеевіч Даўгарукі, а таксама Васілёў брат Сяргей Даўгарукі.

[45] Князь курляндскі – відаць, Фердынанд Кетлер, княжыў у 1698–1709 і 1711–1737 гг., апошні з дому Кетлераў.

[46] Эгзентэраваць – ускрываць труп.

*[47] Сіпахі – вайскоўцы з султанскага кавалерыйскага корпуса.

[48] У Нарву – памылка аўтаркі. Трэба: да Рэвеля (Таліна).

[49] Цухны (чухонцы), ці маймісты – так у прастамоўі раней называлі фінскія плямёны эйрэмейсетаў і савакотаў, якія жылі ў былых Пецярбургскім, Шлісельбургскім, Пецяргофскім і Царскасельскім паветах.

[50] dubium (лац.) – сумненні. Тут: пра намеры якога і не падазравалі.

[51] Руіна – тут: напад, наезд.

[52] Дысымулявалі – былі асцярожнымі; не паказвалі, што іх няшмат альбо што яны баяцца.

[53] Вількамір (Укмерге) – літоўскі горад, на паўночны ўсход ад Коўна.

[54] Лахва – мястэчка, а цяпер вёска на Луніншчыне.

[55] Бендэры – горад у Бесарабіі.

[56] Аднаго сына – Аляксея Пятровіча (1690–1718), жанатага з Каралінаю Вольфенбютэль з Браўншвейга, сястрою аўстрыйскае імператрыцы Лізаветы. Выступаў колькі разоў супраць бацькі. Праз надуманую дзяржаўную здраду быў асуджаны на смерць і памёр у час катаванняў ці, як кажуць, быў замучаны ўласным бацькам. Пакінуў сына Пятра, пазнейшага Пятра II.

[57] Марыя-Тэрэза (1717–1780) – рымска-нямецкая імператрыца, каралева Чэхіі і Венгрыі, дачка апошняга з Габсбургаў, імператара Карла VI. У 1736 г. выйшла замуж за латарынгскага герцага Францішка Стэфана. У 1772 г. брала ўдзел у Першым падзеле Рэчы Паспалітае.

[58] Вайна... са шведамі – Пётр I у 1700 г. падпісаў мір з Турцыяй, забяспечыўшы сабе Азоў, і разам з Даніяй і Аўгустам II пачаў вайну супраць Швецыі. Здолеў захапіць шведскія прыбалтыйскія ўладанні, дзе заснаваў у 1703 г. Пецярбург.

[59] Кацярына – Кацярына I Аляксееўна (1684–1727), з беларускага роду Скаўронскіх; у 1702 г. захоплена ў палон, стала каханкаю Меншыкава, пасля Пятра I, які ўзяў з ёю шлюб у 1712 г. Пасля ягонае смерці кіравала дзяржаваю, абмежавала ўладу сената, заснаваўшы найвышэйшы Тайны савет.

[60] Першую (жонку) – Аўдоцця Хведараўна Лапухіна, першая жонка Пятра I (з 1689), маці Аляксея, у 1698 г. была зняволеная ў манастыры. Вызвалена пасля ўступлення на трон Пятра II.

[61] Градэтур (фр. gros de Tours) – від шчыльнае ядвабнае тканіны, якую выраблялі ў французскім горадзе Тур.

[62] Кампанкі – званочкі, бомы.

[63] Аінорас – Святая гара, навагрэчаская назва гары Афон, якую праваслаўныя лічаць за другі Ерусалім. Цяпер гэта манаская праваслаўная рэспубліка, што складаецца з 20 манастыроў, 12 вёсак і шматлікіх пустэльняў. Тут захоўваюцца выратаваныя манахамі мастацкія каштоўнасці і манастырскія бібліятэкі, якія пасля захопу Канстанцінопаля туркамі былі ў небяспецы. У апошні час там адкрыта шмат невядомых дасюль славянскіх рукапісаў.

[64] Ачакаў – мястэчка ва Украіне (зараз у Нікалаеўскай вобласці). Ачакаў з 1492 г. – моцная турэцкая крэпасць. У 1737 г. яго захапілі рускія.

Хоцін – горад у Бесарабіі на правым беразе Днястра. Пад Хоцінам адбылося некалькі бітваў, у час якіх туркі былі разбітыя.

[65] Бахчысарай – горад у паўднёвай частцы Крыма; даўней рэзідэнцыя крымскіх ханаў. Упершыню захоплены Расіяй у 1736 г.

[66] Анна – Анна Пятроўна, маці Пятра III.

[67] Сына – пазнейшага імператара Пятра III (1728–1762), мужа Соф'і фон Ангальт-Цэрбст, пазнейшай імператрыцы Кацярыны II, якая скінула яго з трона. Замардаваны ў 1762 г. Аляксеем Арловым.

[68] Мойка – тут: адзін з раёнаў Пецярбурга.

[69] Кірыла – аўтарка памыляецца. Фаварытам Лізаветы Пятроўны быў Аляксей Разумоўскі (1709–1771), сын рэестравага казака Разума з Украіны. Ён удзельнічаў у палацавым перавароце ў 1741 г., у выніку якога Лізавета стала царыцаю. Ягоны брат, Кірыла (1728–1803), апынуўся ў царскім двары толькі ў 1743 г. і прайшоў шлях ад непісьменнага да прэзідэнта Пецярбургскае Акадэміі навук.

[70] Мазепа – Ян (Іван) Мазепа (1644–1709), казацкі гетман (сапраўднае прозвішча – Каладзінскі). Езуіцкі выхаванец, быў пажам Яна Казіміра. Пакінуўшы з-за інтрыг двор, асеў у 1665 г. у дзедзічнай вёсцы на Валыні. Пасля апісанае тут авантуры ўцёк у Задняпроўскую Украіну і выслужыў сабе тытул гетмана. У 1689 г. зблізіўся з Пятром I, удзельнічаў у ягоных паходах на Азоў і Рэч Паспалітую. Пасля, убачыўшы небяспеку, якая пагражала казацкай вольнасці з боку Масквы, зблізіўся з Карлам XII і Станіславам Ляшчынскім. Пасля няўдалага казацкага паўстання ў 1708 г. і Палтаўскае бітвы ўцёк у Турцыю, дзе і памёр. Праваслаўная царква аддала яго анафеме.

[71] Пячорск – раён Кіева са слыннаю Пячорскаю лаўраю, праваслаўным манастыром, заснаваным у XII ст.

[72] Брагілоў – Браіла, горад у Румыніі.

[73] Бранкаван – Канстанцін Бранкавану быў валашскім гаспадаром у 1688–1714 гг.

[74] Эды Куле (у рукапісе: віндыкула) – Замак Сямі Вежаў у Канстанціно­палі.

[75] Батурынгорад ва Украіне, сядзіба Мазепы.

[76] funditu (правільна: funditus) – дашчэнту.

[77] Пятро Фёдаравіч – Пятро III Фёдаравіч, сын Анны Пятроўны і князя Карла Фрыдэрыка фон Гальштэйн-Готарп.

[78] Навагрод – відаць, Ніжні Ноўгарад. Кітай-горад – раён Масквы вакол Крамля.

[79] Кітай – тут: тонкае баваўнянае палатно кітайскага вырабу; танная тканіна.

[80] Сак, султана – жаночыя строі.

[81] Асамблея (фр. assemblée) – сход.

*[82] Касцюрын – Іван Іванавіч Касцюрын, генерал-аншэф, обер-камендант Пецярбурга, пазней сенатар.

*[83] Глебаў – Іван Фёдаравіч Глебаў (1707–1774), генерал-аншэф, сенатар. 3 1751-га па 1756 г. знаходзіўся ў Новай Сербіі, дзе дапамагаў I.С. Харват-Аткурцічу.

[84] Новая Сербія – назва, якая ўжывалася ў XVIII ст. у дачыненні да паўночнае часткі Херсонскае губерні, дзе былі ваенныя пасяленні сербаў.

*[85] Харват – Іван Самойлавіч Харват-Аткурціч (пам. 1780 г.) – генерал-паручык, ініцыятар перасялення сербаў (пасля іх канфлікту з Марыяй-Тэрэзаю) у Расію. За злоўжыванні высланы ў Волагду.

[86] Каятан Браніцкі – хутчэй за ўсё Ян Клеменс Браніцкі (1689–1771), з 1735 г. гетман польны, з 1751 г. вялікі гетман каронны.

[87] aqua plantaginis (Plantago lanceolata) – трыпутнікавая вада.

[88] Мулефікацыя – памякчэнне, давядзенне да стану мяккасці з дапамо­гаю невядомых нам спосабаў лячэння.

[89] Гектыка – хвароба, якая характарызуецца моцным павелічэннем тэмпературы ўвечары і рэзкім падзеннем раніцаю.

[90] Паўпер – бедны шкаляр, вучань, які жыве на касцельную дапамогу і міласціну.

[91] Мантыка – буркун, няўклюда; чалавек, які сам не ведае, чаго хоча.

[92] Раскольнікі – праваслаўныя (стараверы), якія адышлі ад афіцыйнае расійскае царквы. Раскол адбыўся ў 1654 г. у выніку рэформаў патрыярха Нікана.

[93] Грэкі – тут: праваслаўныя.

[94] Чарнец – праваслаўны манах.

[95] Авантаж (фр. avantage) – заробак.

[96] Жолква – горад непадалёку ад Львова.

[97] Імператарская дзяржава – Аўстрыя.

*[98] Гажа – жалаванне, аклад.

[99] Шчытаважонка Крыштафа Шчыта, кашталяна смаленскага ў 1713–1720 гг.

[100] Алава – горад у Ніжняй Сілезіі.

Ныса (ням. Neisse) – горад у Ніжняй Сілезіі.

Брын (ням. Brünn) – Брно Мараўскае.

Нікальсбург (ням. Nikolsburg) – Мікулаў, горад у Маравіі.

[101] Ніжняя і Верхняя Карніёлія – Ніжняя і Верхняя Карынцыя.

[102] Леапольд – нямецкі імператар Леапольд I Габсбург (1658–1705).

[103] Леапольдштат – мястэчка, сёння раён Вены.

«bain rotyn resyl» (ням. beim rotten Rössel) – пад чырвоным коннікам.

[104] Auf ale Weise Madam Fahnrichin... – безумоўна, пані харунжыха...

[105] Яе мосць імператрыца – Эльжбета фон Вольфенбютэль.

[106] Inre Gesundheit Engelsche Madam – за тваё здароўе, пекная пані.

[107] Кавалертафель (ням. Kavaliertafel) – стол для шляхты на імператарскім двары.

[108] Маріаш – даўняя венгерская манета з выяваю Панны Марыі, роўная 17 крэйцэрам.

[109] in die Leopoldstadt – у Леапольдштат.

[110] Штоф – расійская мера вадкасці, дзясятая частка вядра, каля 5 квартаў.

[111] Францішак I Стэфан (1708–1763) – у 1729 г. стаў латарынгскім князем, у 1738 г. змяніў Латарынгію на Тасканію. У 1736 г. ажаніўся з Марыяй-Тэрэзаю. У 1745 г., сам каранаваны, усклаў дзяржаўныя справы на жонку, а сам заняўся апекаю навук, мастацтва, гандлю і рамёстваў у Аўстрыі.

[112] Ейная сястра – Марыя-Амалія, дачка імператара Іосіфа I, з 1722 г. жонка баварскага электара Максіміліяна I Эмануэля.

[113] Эрцгерцагіня – аўстрыйская князёўна.

[114] Сапега – Міхал, сын Казіміра Паўла, віленскага ваяводы. Літоўская шляхта, разгневаная гвалтамі ваяводы, учыніла супраць Сапегаў канфедэрацыю. Пасля бітвы пад Алькенікамі (Валькінінкай у Літве) сын ваяводы Міхал быў замардаваны шляхтаю ў вязніцы.

[115] Біскуп – Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644–1722), з 1687 г. віленскі біскуп. 3 прычыны канфліктаў між ім і Сапегамі наклаў у 1694 г. анафему на гетмана Казіміра Паўла Сапегу. Але яна не мела аніякага выніку, бо на баку гетмана была частка духавенства, прынамсі, езуіты.

[116] Іосіф – Іосіф I Габсбург (1678–1711), імператар.

[117] Генюш – князь Яўген Савойскі (1663–1736), палкаводзец, аматар навукі і мастацтва.

[118] Олміц (ням. Оlmütz) – Аламунец, горад у Маравіі.

*[119] Дэпазіт – рэчы, аддадзеныя на захаванне.

[120] Характáры – чарадзейскія знакі.

[121] Прускі кароль – відаць, Фрыдэрык II Вялікі (1712–1786). Аўтарка памыляецца: гэта мог быць не 1739-ы, а 1740 г.

[122] Гіхаймерот (ням. Geheimrat) – таемны радца.

[123] Бранёўскі – Адам Бранёўскі, падчашы брэсцка-куяўскі.

[124] З Баліч – відаць, вёска.

*[125] Аршэнік – белы мыш'як.

[126] Жванец – мястэчка непадалёку ад Камянца-Падольскага.

[127] Вадзіцкі – можа, нехта з сыноў Ваўжынца Вадзіцкага. Міхал (1687–1764) быў у 1746 г. падканцлерам каронным. Пятро, ягоны брат, быў бецкім кашталянам у 1744–1752 гг.

[128] Патоцкая – Канстанцыя з Даніловічаў Патоцкая, парчэўская старасцянка. Удава Яна Патоцкага, кашталяна брацлаўскага ў 1729–1744 гг.

[129] Смотрыч – мястэчка непадалёку ад Камянца-Падольскага.

*[130] Рэгітентатар – намеснік гетмана.

[131] Бякерскі – Дамінік Ігнацы Бякерскі (пам. у 1750 г.), жаўнер і палітык з часоў Аўгуста II і Аўгуста III. Быў некалькі разоў паслом у Турцыі. 3 1739 г. камендант Камянецкай фартэцыі.

[132] Перамітка (укр.) – хустка.

[133] rad. tormentilla (radix альбо rhizome tormentillae) – карэнне кураслепу.

rad. caramphilat – корань невядомай зёлкі.

rad. bisztorta (radix Bistortae) – карэнне рачыкаў.

[134] Ясы – горад у Румыніі, даўняя сталіца малдаўскіх гаспадароў.

*[135] Societatis Iesu – езуіта.

[136] Мультаны – даўняя назва Валахіі.

[137] Сілістра – горад і фартэцыя ў Румыніі.

*[138] Шустак – дробная срэбраная манета. Была роўная 12 медным грошам.

[139] Круціца – караткаствольны пісталет.

[140] Разград – горад непадалёку ад Русе.

[141] Гіяргева (Джурджу) – горад у Румыніі.

[142] Фередза – верхняя сукня, якая не падпяразваецца.



Яшмак – накідка (чадра) заможных турчанак.

[143] Галач – горад у Румыніі.

[144] Маўрыкадайкі – Канстанцін Маўракардато (1711–1769), сын Аляк­сандра, быў некалькі разоў (на перамену з братам Янам) гаспадаром Малдаўскага і Валашскага княстваў.

[145] Чорнаказінец – мястэчка ў Камянецкім павеце.

[146] Дамбоўскі – Мікалай Дамбоўскі (пам. у 1757 г.), сын Фларыяна, суддзі плоцкай зямлі. Прызначэнне на камянецкае біскупства атрымаў у лістападзе 1741 г.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка