Саламея Пільштынова



старонка15/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.06 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Раздзел трэці
[1] Абшыт (ням. Abschied) – тут: звальненне.

[2] Патоцкі – Антон Міхал Патоцкі (пам. у 1765 г.) належаў да самых адукаваных людзей сваёй эпохі. У 1744 г. выдаў працу «Да паноў абодвух станаў», дзе акрэсліў смелую праграму рэформаў, прагнучы дапушчэння мяшчан да ўдзелу ў дзейнасці сейма і рады. Адначасова падбухторшчык і інтрыган, які служыў чужым дварам, зрываў сеймы (гродзенскі сейм у 1744 г.).

[3] Броды – павятовы горад у даўнейшым Цярнопальскім ваяводстве (цяпер на Львоўшчыне).

[4] Акопы – Акопы Святое Тройцы, вёска ў Баршчоўскім павеце.

*[5] Афіцэр з лановыхз войска, што складалася з сялян-рэкрутаў каралеўскіх маёнткаў.

[6] Каліноўская – Людвік Каліноўскі, стараста вінніцкі (да 1754 г.), быў жанаты двойчы: з Соф'яй Патоцкаю і з Эльжбетаю Панінскаю. Тут гаворка пра другую жонку.

[7] Пяткоўскі – Пяткоўскія, шляхта з валынскае зямлі. Ян, Ежы і Станіслаў падпісалі элекцыю (дамову) у 1733 г. Магчыма, нехта з іх і быў вышэй успомненым старастам.

[8] Белая Царква – тут у XVI–XVII стст. адбылося колькі бітваў Рэчы Паспалітае з татарамі і казакамі.

[9] Любамірскі – князь Бенядыкт Любамірскі, сын ваяводы кракаўскага, стараста барскі, казімірскі і ліпінскі (1727), маршалак радамскага трыбунала (1743), у 1754 г. мечнік каронны. Памёр у 1761 г.

[10] Палонна – горад ва Украіне.

[11] Кандысброд – паліты цукрам хлеб.

[12] Залошцы (трэба: Залочаў) – горад на Львоўшчыне.

[13] Мнішак – Юзаф Вандалін Мнішак (пам. у 1748 г.) быў кашталянам кракаўскім з 1742 г. Да гэтага – маршалак вялікі каронны.

[14] Алеява – вёска ў Злачоўскім павеце.

[15] multum – шмат.

[16] Мітук – гунька.

*[17] Антал – старадаўняя мера аб'ёму, дзежачка, чвэртка дзежкі, каля 79 л.

*[18] Гіцаль – сабачнік; чалавек, што ловіць сабак.

[19] Камень – старадаўняя мера вагі, 32 фунты.

[20] Стрый – горад на Львоўшчыне.

[21] Аўтарка пераблытала паняцці: inkluz (талісман) і intruz (чужаніца). Тут гаворка пра апошняе.

[22] Брусілаў – горад на шляху з Кіева ў Жытомір.

[23] Серак – род сукні.

[24] Чарніца – праваслаўная манашка.

[25] Звозчык – рамізнік.

[26] Соцюш – таварыш.

[27] Парэнтэлят – чалавек высокага роду, пан з паноў.

[28] Варовіч – Мікадзім Казімір Варовіч, падкаморы кіеўскі, а з 1748 г. кашталян кіеўскі.

[29] Патоцкі – Мікалай Базыль Патоцкі (каля 1712–1782), барскі канфедэрат, дзівак і авантурыст, зневажаў слабейшых.

[30] Жытомір – сталіца Валыні ва Украіне. 3 1667-га да 1793 г. – сталіца кіеўскага ваяводства.

[31] Патоцківідавочна, Аўстахій, стараста львоўскі, генерал артылерыі літоўскай. Памёр у 1768 г.

*[32] Дваццаць почтаў – тут: атрад у дваццаць жаўнераў.

[33] I. М. С. Z. – відаць, Jego Mość Cześnikowicz Zbaraski, г.зн. сын зба­ражскага чэсніка.

[34] Солтык – Каятан Солтык (1715–1788), у 1749 г. стаў каад'ютарам кіеўскага біскупства, на якое быў прызначаны ў 1756 г. Кракаўскае біскупства заняў у 1759 г. У 1767 г. па загадзе Рэпніна быў незаконна вывезены ў Расію (у Калугу).

[35] Жавускі – Вацлаў Жавускі (1706 – 1779), гетман польны каронны з 1752 г. Спачатку прыхільнік Ляшчынскага, пасля аб'яднаўся з саскім дваром і атрымаў булаву польнага гетмана. Кансерватар, удзельнік Радамскае канфедэ­рацыі, пасля, аднак, стаў у апазіцыю да Расіі і быў адным са стваральнікаў Барскае канфедэрацыі. Разам з Солтыкам і Залускім вывезены па загадзе Рэпніна ў Калугу. Літаратар, аўтар некалькіх трагедый і камедый – наследа­ванняў Карнеля, Расіна і Мальера.

[36] Кантагузін – Кантагузенас, грэчаскі княжы род. Невядома, пра каго з гэтага роду ідзе гаворка.

[37] Бярдзічаў – горад ва Украіне на поўдзень ад Жытоміра.

[38] Каранацыі – (у рукапісе памылкова: kuracji), каранацыю Абразу Маці Божае ў Бярдзічаве праводзіў Каятан Солтык 6 ліпеня 1756 г.

[39] На цялежцы – на фурманцы.

[40] Ліпка – з літоўскіх татар. Перайшлі на турэцкую службу, нападалі на сваю былую айчыну. Дасканала ведаючы край, мову, звычаі, даваліся ў знакі мясцовым жыхарам і гарнізонам.

[41] Фуксаны (Факшаны) – горад у Малдавіі.

[42] Бозеў – Бузаў, горад у Румыніі.


Раздзел чацвёрты
[1] Ені Бахчы – раён Стамбула.

[2] Пера – раён Стамбула.

[3] Памаграны – плады граната.

[4] Штангерка – вышытая золатам і срэбрам жаночая хустка на шыю.

[5] Джамія – мячэць.

[6] Муфта – муфтый, найвышэйшы духоўнік і суддзя турэцкі, які тлумачыць Каран.

[7] Стамбул эфендзі – другі тытул кáдзі (суддзі) Стамбула.

[8] Айя-Сафія – колішні сабор Св. Сафіі, пабудаваны ў 532–537 гг. Цяпер найвялікшая і найпрыгажэйшая мячэць у Стамбуле.

[9] Ізмер – Смірна.

[10] Эскі Сарай – гарэм дзеля імператаравых наложніц. Сёння на тым месцы палац з той самай назваю.

[11] Наступны сказ у рукапісе не закончаны.

оoо знакі, якія ўжываліся ў рэцэптах у часы алхімікаў, калі лекарскае і звязанае з ім аптэкарскае майстэрства былі аслоненыя таямніцаю. Знак азначаў назву лекаў і быў зразумелы толькі дасведчаным людзям.

оoо эфірны алей (oleum aethereum).

[12] cynamomi – карыцавы алей (oleum cinnamomi).

[13] agua cynamomi – карыцавая вада (магчыма, адвар з карыцы).

[14] spiritum nitri dulcis anizatispiritus nitri duecisгэта сінонім spiritus aetheris nitrosi, спіртовага раствору этылавае азотнакіслае солі. Тут – з дадаткам анісавага алею.

[15] unguentum comitis – незразумела. Магчыма, ung. commune, мазь, якая складаецца са свінога тлушчу, тальку, жоўтага воску і звычайнага свінцовага пластыра.

[16] oleum de nucis muschatioleum myristicae expressum, мускатны алей.

[17] oleum mentha – мятны алей (оl. ntenthae).

[18] Канак – каштоўны нашыйнік.

[19] Дыўдык – багатая доўгая гунька.

[20] Масыф – незразумела. Магчыма, у гафтаванні ўжывалася нітка з каштоўнага металу.

*[21] Лот – старадаўняя мера вагі; роўны 12,8 г.

[22] Пандэшпан – від іспанскіх карункаў.

[23] Арнаўт Кёй – (літаральна: албанская вёска), відаць, вуліца ці раён Стамбула, дзе жылі албанцы.

[24] ПадоскіЮзаф Антоні Падоскі, бабраўніцкі стараста, з 1750 г. кух­майстар Вялікага княства Літоўскага, з 1761 г. ваявода плоцкі. Памёр у 1778 г.

[25] Галата – раён Стамбула.

[26] Кізляр-ага – «бог дзяўчат», начальнік варты імператарскага гарэма, старэйшы еўнух у двары султана. На ўрачыстых цырымоніях займаў месца пасля візіра.

[27] Фалагі – драўлянае прыстасаванне з пастронкамі дзеля сціскання ног чалавека, якога караюць біццём па пятах.

[28] Дзюляні – Францішак Дж’юляні, леванцінец, драгаман (тлумач усходніх моў) пры польскім пасольстве з 1736 г. Браў удзел у пасольстве Падоскага да Стамбула ў 1760 г.

[29] Станіслаў Пільштын пазней быў кур'ерам польскага пасольства. У 1766 г. кароль Станіслаў Аўгуст накіраваў яго ў школу арыенталістаў у Стамбуле. З часам (1779) ён стаў першым драгаманам пасольства. У 1786 г. быў пагранічным тлумачом у Камянцы. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў на расійскую службу. Памёр каля 1820 г.

[30] Чарбаджы – назва палкоўніка рэгіменту (орта) янычараў, а таксама нобілі ў турэцкіх правінцыях, якія былі абавязаныя прымаць у сябе падарожных чужаземцаў.

[31] Скела – відаць, прыстань.
Раздзел пяты
[1] Іміры – правадыры.

*[2] Ніжэй аўтарка будзе гаварыць пра дзевяноста дзевяць дзён.

[3] Курбан Байраммусульманскае свята, якім заканчваецца пост і ў якое ахвяруюць на святыню.

[4] Кітайка – гл. заўвагу 79 да другога раздзела.

[5] Леванты – леванцінцамі называлі народжаных у Леванце (мясцовасць у Малой Азіі) нашчадкаў еўрапейцаў.

Галандзыяў – магчыма, выхадцы з мясцовасці Гёл.

[6] La Alah hil Akmen resul – дакладней: La Illaha it Allach u Muhammed Arrasul Ullah, Бог адзіны, а Магамет яго прарок.

[7] Фарсі дывані – назва стараперсідскага пісьма, якое захавалася ў Турцыі.

[8] Не судзі стварэнні твае – недакладная цытата з Псалтыра, Псалом 142, 2.

[9] Хто такі чалавекчастка верша з Псалтыра, Псалом 8, 5.

[10] Агару са Смаілам – Абрам выгнаў сваю наложніцу-егіпцянку з сынам Ізмаілам у пустыню (Быццё, 21).

[11] Шамеле – самель у яўрэяў азначае: д'ябал, злы дух. Тут гаворка, відаць, пра самум, гарачы і сухі вецер арабскіх пустынь.

[12] Габáшы – арабская назва абісінцаў.

[13] Курды – іранскія плямёны, якія жывуць у Курдыстане.

[14] Гюрдзы – грузіны.


Раздзел шосты
[1] Апрэхензія – праз меру вялікі клопат пра сябе.

[2] Рэгалізацыя – відаць, падарункі.

[3] Фараон – аўтарка бярэ тытул егіпецкага цара за ўласнае імя.

*[4] Быццё, 28.

*[5] treif (старагабр.) – трэфнае, г. зн. забароненае ўжываць у ежу.

*[6] kuszer (старагабр.) – кашэрнае, г. зн. тое, што дазволена ўжываць у ежу.

[7] Ціт Веспасіян – Ціт Флавій Веспасіян (39–81), сын цэзара Веспасіяна. У вайне з яўрэямі захапіў і разбурыў Ерусалім у 70 г. У 79 г. ён стаў рымскім цэзарам.

[8] Першая кніга Царстваў, 25.

[9] Першая кніга Царстваў, 11.

*[10] Быццё, 48.

[11] У Маскветут гаворка пра краіну, а не горад.

[12] Архірэй – так у праваслаўных; у католікаў – арцыбіскуп.

[13] Дырэктар – тут: апякун, выхавацель.

[14] Аўтарка памыляецца. Базыльяне – уніяцкі манаскі ордэн. Гаворка ў тэксце ідзе аб праваслаўных манахах.


Раздзел сёмы
[1] Мараніты – паслядоўнікі манаха Яна Марона. У XVI ст. далучыліся да каталіцызму.

[2] Прэвэт – клаака, прыбіральня.



prajdzisvet.org
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка