Саламяныя павукі і іх дэкаратыўнае афармленне”



Дата канвертавання17.06.2016
Памер34.14 Kb.
Саламяныя павукі і

іх дэкаратыўнае афармленне”

(майстар-клас)


Мэта:

Развіцце інтарэсаў і творчага патэнцыялу гурткоўцаў


Задачы:

  • далучэнне да мастацка-рамесленных традыцый беларусаў

  • фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці праз засваенне вытокаў і традыцый народнага мастацтва

  • развіцце мастацкіх здольнасцей і эстэтычнага густу

Пляценне – адно са старадаўніх раместваў. Яно было вядома першабытным людзям задоўга да з’яўлення ткацкага станка. Жыллё, вяроўкі, пасудзіны, вопратка – першыя плеценыя рэчы, якімі чалавек карыстаўся.

Выкарыстанне саломы злакавых раслін для пляцення розных прадметаў ужытку адносіцца да таго часу гісторыі чалавечага грамадства, калі было засвоена земляробства. Гэты матэрыял не патрабаваў якіх-небудзь затрат на загатоўку або набыццё. Пасля збору ўраджаю і абмалоту зерня салома заўжды была ў селяніна.

Разам с тым салома прадстаўляла для селяніна не толькі матэрыяльную каштоўнасць. Народ надзяляў яе асобай духоўнай сутнасцю, ен верыў, што ў саломе змяшчаецца сіла прыроды. Таму саломе адводзілася значная роля ў земляробскай абраднасці. З яе рабілі розныя абрадавыя атрыбуты і упрыгожванні.

Бадай, самым выдатным вынаходствам народнай дэкаратыўнай творчасці з’яўляюцца падвясныя ўпрыгожванні з саломы, якія вывешвалісь пад час калядных святаў. Сабраныя з саламяных трубачак, яны бязважкія і ажурныя. Падвешаныя за нітку ці конскі валасок за столевую балку над сталом, яны нагадваюць павуціну. мабыць таму і называюць іх беларусы часцей за ўсё “павукамі”. Падвясныя “павукі” мелі не толькі дэкаратыўнае значэнне. Іх паходжанне звязваюць з земляробчай сімволікай саломы.

Першапачаткова “павукі” упрыгожваліся каласкамі, ягадамі, гарохам, зернем люпіна або пярынкамі. Бесперапынна варочаючысь пад столлю яны кожнае імгненне нараджаюць для вока новы графічны малюнак.

Існуе мноства варыянтаў форм, канструкцый і дэкаратыўнага афармлення “павукоў”. Разгледзім адзін з іх.

Пірамідальны “павук”


Падвясная канструкцыя ў форме піраміды збіраецца з загаддзя падрыхтаваных ромбаў.

Спачатку наразаюць 12 саломін аднолькавай даўжыні, але не больш за 10-12 см., затым нанізаць іх на нітку, скарыстаўшы для гэтага тоўстую іглу. Чатыры крайніх саломіны звязаць у квадрат той жа ніткай на якую яны нанізаны.

Дзве наступныя саломіны размясціць у адной з старон квадрата так, каб атрымаўся трохвугольнік. Яго вяршыню перакруціць праз аснову ў кірунку да цэнтра квадрата.

Далей аналагічна робяцца тры пары трохвугольнікаў, якія засталіся на нітцы саломін.

Каб атрымаць прасторавую рамбічную фігуру, трэба падніць уверх 2-і і 4-ы трохвугольнікі і звязаць іх разам, 1-ы і 3-і – адвесці ў супрацьлеглы бок і таксама звязаць.

Для саламянай падвескі пірамідальнай формы спатрэбіцца не меньш за 30 ромбаў.



Зборку “павука” пачынаюць з вяршыні піраміды. Яе ўтварае адзін ромб.

Другі рад складаюць з 4 ромбаў. Верхнюю вяршыню кожнага з іх звязваюць з адным з чатырох вуглоў асновы ромба першага рада, а іх вуглы, якія накіроўваюцца ўнутар канструкцыі, - з ніжней вяршыняй ромба першага рада.

Трэцці рад утвараецца з 8 ромбаў, прывязаных па перыметру да ромбаў другога раду і 1 ромба ў цэнтры.

Чацвёрты рад утвараецца з 12 ромбаў па перыметру і 4 цэнтральных ромбаў.

Цвёрдасць усей канструкцыі забяспечваецца звязваннем усіх вуглоў, якія складаюць ромбы, адзін з адным. Каб атрымаць “павука” большага памеру, трэба нарошчваць канструкцыю па таму ж прынцыпу, павялічваючы колькасць ромбаў у кожным наступным радзе.

Знешні выгляд пірамідальнага “павука”


“Павука” можна дэкаратыўна аформіць. Для гэтага выкарыстоўваюць розныя легкія матэрыялы. Аднак больш арганічна глядзяцца дэкаратыўныя элементы выкананыя з саломкі: кутасікі, “сонейкі”, ланцужкі, плеценыя лялькі ці птушачкі. Такія дэкаратыўныя дэталі могуць змяшчацца як унутры ромба, так і падвешанымі да іх ніжніх вяршынь.

Літаратура


  1. Сахута, Я.М. Фарбы роднай зямлі: Кніга для вучняў / Я.М.Сахута, – Мінск: Народная асвета, 1985. – 190с.

  2. Лабачэўская, В. Саламяныя “павукі” / В.Лабачэўская // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1984. – №4. – С. 29 – 30.

  3. Лобачевская, О.А. Возьми простую соломку / О.А.Лобачевская, Н.М.Кузнецова, – Минск: Полымя, 1988. – 144с.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка