Салідарнасьць №107 лістапад 2011

Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.48 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ

САЛІДАРНАСЬЦЬ

№ 107 лістапад 2011

.http://www.bielarus.net, http://www.narodnaja-partyja.org

================

Дарагія случакі!
У нядзелю, 27 лістапада, пачатак а 14-30, адбудзецца мітынг у гонар Слуцкага Збройнага Чыну каля гістарычнага будынка Слуцкага краязнаўчага музэю (вул. Леніна, 171), дзе ў лістападзе 1920 года адбыўся Зьезд змагарнай Случчыны.

Запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў. Ёсьць афіцыйны дазвол.

91 год таму, у лістападзе-сьнежні 1920 года на Случчыне разгарнуліся баі з лютым чужынцам – чырвонай маскоўскай імпэрыяй. Расейскія бальшавікі кінулі на Беларусь свае дывізіі, каб растаптаць нашу культуру, захапіць нашу зямлю і народныя багацьці, каб паняволіць беларускі народ. У няроўным баі Радзіму баранілі героі Слуцкага Збройнага Чыну. Яны змагаліся пад нашым сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і пад Гербам Пагоні.

Ідэалам гэтага змаганьня была незалежная Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў Менску 25 Сакавіка 1918 года. Случакі разграмілі маскоўскія палкі. Тады вораг паслаў супраць беларусаў сваіх янычараў – дывізіі кітайскіх наёмнікаў. Народнае змаганьне скончылася паразай, але быў выратаваны нацыянальны гонар нашага народу, які не скарыўся імпэрскаму гвалту. Памяць аб слуцкіх героях заўсёды натхняла беларусаў у змаганьні за сваё, за роднае. Подзьвіг случакоў ёсьць прыкладам і для сёньняшніх пакаленьняў, якія бароняць беларушчыну ад варварскай русіфікацыі, супраць акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму, супраць расейскай імпэрскай агрэсіі. Штогод на прыканцы лістапада ў Слуцку адбываюцца мерапрыемствы памяці ў гонар Слуцкага Збройнага Чыну.

Беларуская Салідарнасьць

База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка