Самая галоўная, самая важная пасада у войску Вялікага княства літоўскага. Яна яшчэ называлася Найвышэйшы гетман, а пазней Вялікі гетман



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.71 Kb.
Гетман – самая галоўная, самая важная пасада у войску Вялікага княства літоўскага. Яна яшчэ называлася Найвышэйшы гетман, а пазней Вялікі гетман. Гетманаў прызначаў Вялікі князь (па цяперашняму прэзідэнт), толькі з жыхароў ВКЛ і пасмяротна. Яны кіравалі войскам да канца сваіх дзён.

Гісторыя захавала да нашых дзён імёны самых вядомых, знакамітых гетманаў нашай зямлі, якія сваім майстэрствам і талентам, сваёй адданасцю Радзіме, баранілі у ліхія гадзіны нашу дзяржаву ад варожай навалы.

Адзін з іх Канстанцін Астрожскі. Ён у 37 гадоў атрымаў чын Найвышэйшага гетмана нашай дзяржавы. На яго надмагіллі было напісана што ён 63 разы здабываў перамогу над сваімі ворагамі, у асноўным гэта былі крымскія татары і Маскоўскае княства. Асабліва слаўнай была перамога 8 верасня 1514 года пад горадам Орша, дзе ён разбіў па колькасці амаль у тры разы большае маскоўскае войска. Пра гэту перамогу ведала уся Еўропа, яна увайшла ва ўсе хрэстаматыі па вайсковай справе.

Яшчэ адзін з самых вядомых гетманаў ВКЛ Ян Караль Хадкевіч. Найвялікшую славу яму прынесла бітва з шведамі у 1605 годзе, дзе ён з 4-х тысячным корпусам дазвання разграміў 14-ці тысячную армію ворага, страціўшы блізу ста жаўнераў. Трэба узяць пад увагу, што шведскае войска не маскоўскае, яно было адным з лепшых у Еўропе і тым не менш Ян Караль Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы блізу 9000 шведаў і захапіўшы 12 гарматаў. З гэтай перамогай яго асабіста віншаваў Папа Рымскі Павел пяты і некаторыя еўрапейскія манархі. тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму свае творы, складалі у яго гонар песні і пахвалы.



Харугва – невялікая частка войска, прыкладна у 150-200 чалавек. З такіх харугваў складалася усё войска Вялікага княства літоўскага. У залежнасці ад таго, хто быў у саставе харугвы, яны называліся: казацкія, гусарскія, татарскія, панцырныя. Харугвы выстаўлялі на вайну заможныя і вядомыя людзі нашай дзяржавы, напрыклад: ваяводы, князі, маршалкі, магнаты, якія маглі забяспечыць сваіх ваяроў зброяй, формай, харчамі ды платай за службу. У кожнай харугве абавязкова быў свой сцяг, на якім былі нанесены родавыя гербы іх гаспадароў, ці другія сімвалічныя знакі. Ваяры бераглі і захоўвалі свае сцягі ад ворагаў. Нават у старажытных дакументах захаваўся запіс пра тое як у час бітвы пад Шкловам 1654 г. загінула сямёра таварышаў абараняючы свой сцяг.


Гусар – элітныя, самыя лепшыя падраздзяленні войскаў нашага Вялікага княства літоўскага, пазней сапраўдны гонар усёй Рэчы паспалітай. Гусары аб’ядноўваліся у харугвы і гэтыя гусарскія харугвы аказвалі вырашальны уплыў на зыход усіх вайсковых аперацый. Кіравалі гусарскімі харугвамі звычайна вялікія паны, радавітыя і заможныя шляхцічы. Гусары заўсёды былі на конях, сярод усёй кавалерыі яны вылучаліся самымі лепшымі канямі, апроч айчынных парод яны здабывалі сабе арабскіх, турэцкіх, італійскіх скакуноў. Гусары мелі на сабе засцерагальныя даспехі вагой 15 кг.,доўгую дзіду(вострая палка) даўжынёй 3,5-5 метраў, якой з ходу маглі прабіць чалавека у самых цяжкіх даспехах. Да сядла прымацоўваліся спецыяльныя крыллі, якія знаходзіліся за спіной вершніка, яны прыгожа глядзеліся, а галоўнае засцерагалі гусара ад татарскага аркана і мелі вельмі адмоўнае уздзеянне на коней непрыяцеля, папросту пужалі іх. Гэтыя крылатыя коннікі раскідалі любыя шыхты непрыяцеля і вырашалі зыход многіх бітваў.

Гармата – у перакладзе з рускай мовы – пушка. У той час на нашых землях называлася гармата. Ужо у 14 ст. у войсках нашага Вялікага княства сталі паяўляцца гарматы, запазычаныя ад крыжакоў, а свае першыя гарматы пачалі вырабляць у 16 ст. у Вільні, дзе Жыгімонт Аўгуст заклаў першую майстэрню, якая называлася людвізарня. У гэтай людвізарні з медзі і бронзы вылівалі гарматы розных памераў, палявыя і фартыфікацыйныя. Палявыя былі лягчэйшыя, каб маглі пацягнуць коні, а фартыфікацыйныя цяжэйшыя, вагой ад 4-х да 11 тон. Фартыфікацыйныя гарматы ставілі у памежных замках, гарадах і другіх абарончых збудаваннях.

У 17 ст. уся артылерыя дзяржавы была выдзелена у асобны корпус і займела свайго генерала, або як запісана “старшага над арматай”, і з гэтага часу на усіх пачалі ставіць наш дзяржаўны герб Пагоня, на польскіх ставіўся арол.

Акрамя дзяржаўнай артылерыі была і прыватная. Такія магнаты як Радзівілы і Сапегі засноўвалі свае людвізарні, дзе вылівалі гарматы і потым размяшчалі іх у сваіх гарадах: Быхаў, Слуцк, Ляхавічы, Нясвіж. Дарэчы у гэтым горадзе майстар выпісаны Радзівілам з нямеччыны, выліў цэлую серыю гармат, кожнай з якіх надаваліся асобныя імёны, напрыклад: Цырэя, Гідра, Сава, Хімера, Цэрбер, Кіт, Спявак, Пярун,Пішчык. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай у Нясвіжы мелася блізу 100 гарматаў.

Менавіта дзякуючы артылерыі Канстанцін Астрожскі у 1514г. пад Оршай перамог амаль у трая большае Маскоўскае войска.

Зробленыя у 15-16 ст. на нашых землях гарматы, захоўваюцца да нашага часу у розных музеях еўрапейскіх краін.


Пагоня – значэнне гэтага слова я думаю разумеюць усе. Але гэтым словам таксама называецца старадаўні герб нашай дзяржавы Вялікага княства літоўскага. (паказаць дзецям герб). Выява вершніка з мячом і шчытом на кані сустракаецца на старажытных пячатках беларускіх князёў ужо у 13-14 стагодзях.

Дык чаму ж менавіта гэтага вершніка абралі для свайго герба(галоўнага сімвала нашай дзяржавы) нашы продкі? Чаму не выбралі льва, так як чэхі, кароны так як шведы, ці арла так як нашы суседзі палякі?

Справа у тым, што з старажытнасці у нашым Вялікім княстве не існавала пастаяннага прафесійнага войска, якое у любы час было гатова да вайны, і калі на нашы землі ішлі вайной ворагі – то ва ўсе бакі нашай дзяржавы пасылалі ганцоў на канях, якія праязджаючы па гарадах і землях нашага Гаспадарства распаўсюджвалі кліч

“Пагоня, Пагоня, Пагоня” , гэта азначала , што наша Радзіма у бядзе і трэба яе бараніць ад чужынцаў. Гарады і князі збіралі ваяроў у харугвы, харугвы збіраліся у патрэбны час у вызначаным месцы, дзе утваралася войска, якое і бараніла сваю зямлю ад захопнікаў і чужынцаў.



За усю нашу тысячагадовую гісторыю вялікую колькасць разоў ворагі парушалі нашы межы, палілі гарады і знішчалі мірных людзей і такую ж колькасць разоў збіраўся наш паспаліты народ у пагоню на сваіх захопнікаў і ворагаў, баронячы свой гонар і годнасць.

Шляхта – Гэтак называлася частка людзей, насельніцтва, нашай краіны, галоўным абавязкам якой была абарона нашай дзяржавы у ваенны час. Гэта слова паходзіць ад нямецкага слова Schlacht, што азначае “бітва”. У мірны час беларуска-літоўская шляхта жыла так як і ўсе людзі нашага гаспадарства, займалася сваімі справамі. Яны былі больш заможныя чым просты народ, толькі шляхта мела права выбіраць кандыдатаў на галоўныя дзяржаўныя пасады, нават Вялікага князя і караля выбіралі прадстаўнікі гэтага саслоўя. Шляхта складала 12% усяго насельніцтва нашага краю. І як толькі ворагі нашай дзяржавы пачыналі ваяваць нашу зямлю, то усе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя павінны былі на заклік князя выступіць у паспалітым рушанні ў “пагоню” і гнаць ворага з роднае зямлі.

Гэта былі смелыя, незалежныя і свабодныя людзі, яны мелі свой гонар і годнасць, і менавіта шляхецкае саслоўе пачалі вынішчаць Расейскія улады, калі захапілі нашу краіну, бо менавіта яна пачынала усе змовы ,паўстанні і бунты супраць новых гаспадароў нашай краіны.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка