Самусевич Ольга Михайловна Samusevich Volga З'ява персаніфікацыі ў сучасным журналісцкім працэсе Personification in the modern journalistic process



Дата канвертавання05.07.2016
Памер100.82 Kb.
ТыпСтатья
Самусевич Ольга Михайловна

Samusevich Volga

З'ява персаніфікацыі ў сучасным журналісцкім працэсе

Personification in the modern journalistic process
Статья посвящена явлению персонификации в современной журналистике. В работе проанализированы материалы белорусской прессы, которые позволили выявить новые тенденции и закономерности развития публицистической речи в эпоху постмодернизма.
The article considers the problem of personification in the modern journalistic process. The analysis of the Belarusian print press represented in the article detects new tendencies and mechanisms of publicist speech development peculiar to the post-modernist period.
У апошняе дзесяцігоддзе адбыліся значныя змены ў журналістыцы, што адбілася ў першую чаргу на арганізацыі публіцыстычнага маўлення ў прыватнасці.

У выніку фарміравання інфармацыйнага грамадства з’явіўся новы стыль, значны ўплыў на станаўленне якога аказала постмадэрнісцкая культура з характэрнай манерай пісьма: “цытаванне спадчыны папярэдніх эпох, пераасэнсаванне элементаў культуры мінулага, парадзіраванне, іранізіраванне, прыём гульні, шматузроўневая арганізацыя тэкстаў» (Усовская 2006, 41), «асэнсаваны плюралізм стыляў, жанраў, моў,… дынамізм, інтэрактыўнасць, інтэртэкстуальнасць (гіпертэкстуальнасць), ацэнтрызм» (Усовская 2006, 44). Праз журналісцкі тэкст, спалучыўшым у сабе каштоўнасныя ўстаноўкі і канцэпцыі аўтара-журналіста і СМІ, актыўна фарміруецца грамадская думка, выяўляецца “падзейнасць” факта рэчаіснасці, інтэрпрэтаванага праз прызму “журналісцкага бачання”. Адзначаныя асаблівасці вынікавалі з’яўленне ў сучасным журналісцкім працэсе новага феномену - персаніфікацыі. Так, прэзідэнт факультэта журналістыкі МДУ Ясен Засурскі слушна сцвярджае: «Идет персонификация в средствах массовой информации» (Засурский 2006, 9).



Персаніфікацыі ў СМІ выклікана спецыфікай сучаснага журналісцкага працэсу: новымі формамі перадачы інфармацыі, змяненнем статуса адрасата і адрасанта журналісцкага тэксту, трансфармацыяй жанравай сістэмы і інш. Калі раней, асабліва ў савецкія часы, моўная асоба журналіста параўнальна з пісьменніцкай была сацыяльна-арыентаванай, пасіўна аўтарызаванай, то зараз публіцыстычнае маўленне характарызуецца журналісцкім падыходам да адлюстравання рэчаіснасці: праз прызму светаўспрымання і індывідуальнага меркавання журналіста выяўляецца асэнсаванне жыццёвых фактаў, рэалій, якія ў публіцыстычным маўленні атрымліваюць тлумачэнне і ацэнку з адпаведным каментарам.

У сувязі з гэтым даследаванне з’явы персаніфікацыі ў сучасным журналісцкім працэсе будзе няпоўным, калі пакінуць па-за ўвагай такую важную для тэкстаўтварэння і тэкстаўспрымання катэгорыю, як мадальнасць. У навуковай літаратуры тэкставая мадальнасць атаясамліваецца з суб’ектыўна-ацэначнай характарыстыкай аб’екта/прадмета ў тэксце. Мадальнасць уключае самыя розныя віды кваліфікацыі паведамляемага, у тым ліку, як адзначаюць даследчыкі, побач з суб’ектыўнай (эмацыянальнай, станоўчай, адмоўнай і інш.) аб’ектыўную (інтэлектуальную, лагічную і інш.) ацэнку зместу тэксту (Анисимова 2003, 30). Мадальнасць тэксту, аб’ектыўная і суб’ектыўная, прымушае ўспрымаць тэкст як цэласны твор. Аднак часта ў залежнасці ад жанравай прыналежнасці тэксту суадносіны суб’ектыўнага і аб’ектыўнага яе складнікаў вар’іруюцца.



Суб’ектыўная мадальнасць журналісцкага тэксту ці аўтарская мадальнасцьгэта выражэнне ў тэксце адносін аўтара да інфармацыі, яго канцэпцыя, меркаванне, яго каштоўнасныя арыентацыі, якія прадстаўлены чытачу. Паколькі перадача інфармацыі адбываецца праз прызму аўтарскай пазіцыі, аўтарскіх адносін да аб’екта адлюстравання, факт у журналісцкім тэксце атрымлівае мадальную валентнасць і з гэтай пазіцыі вызначаецца як пэўная суб’ектыўная рэальнасць. Пры гэтым накладваецца дадатковая “асобасная” інфармацыя, якая матывавана інтэнцыяй аўтара і з’яўляецца элементам агульнай аўтарскай канцэпцыі.

Мадальнасць напрамую звязана з паняццем аўтарскай індывідуальнасці і яе праявамі ў публіцыстычным маўленні. Максімальная індывідуальнасць наглядаецца ў сучасных тэкстах газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Наглядна ілюструе сказанае папулярная рубрыка “Думкі”. Змешчаныя ў ёй матэрыялы канцэптуальна накіраваны на персаніфікацыю маўленчай асобы журналіста. Мэтавая арыентацыя на суб’ектыўнасць закладзена ў самой назве рубрыкі. Фотаздымкі аўтараў публікацый-“думак” дадаткова індывідуалізуюць матэрыял, робяць відавочнай суб’ектыўную кваліфікацыю самога паведамлення. Пры гэтым “асобасная” інфармацыя, абавязковая для журналісцкіх твораў гэтай рубрыкі, збліжае адрасата і адрасанта, забяспечваючы персаніфікацыю выкладу – персаніфікацыю інфармацыі.

Асноўным вызначальнікам персаніфікацыі маўленчай асобы журналіста з’яўляецца актывізацыя мадальных працэсаў у сродках масавай інфармацыі і камунікацыі. Гэта заканамерная з’ява, калі ўлічыць, што ў аснове постмадэрнісцкіх адносін да рэчаіснасці, на думку даследчыкаў, ляжыць прызнанне яе ўмоўнага характару і адмаўленне магчымасці аб’ектыўнага пазнання (Сметанина 2002, 171). Адсюль узрастае ўвага да розных спосабаў аўтарызацыі газетнага тэксту (ад ацэначнасці і мадальнай лексікі да сінтаксічных канструкцый абагульняльнага тыпу). Як адзначае прафесар В. Іўчанкаў, уся сукупнасць мадальных і аўтарызаваных канструкцый у адносінах да мэтавых установак журналісцкага матэрыялу вядзе да неабходнасці змяніць афармленне і размеркаванне традыцыйных жанраў газетных публікацый, абвастраецца пытанне аб змяшчэнні межаў паміж імі (Іўчанкаў 2003, 52). Так, у артыкуле-«думцы» Людмілы Габасавай чытаем: «Но когда я вижу, как, согнувшись в три погибели, тащат свой груз знаний «маленькие старички»-семиклассники из соседней гимназии, не хочется верить, что это – неизбежно», «Интереса ради как-то взвесила наш ранец перед, замечу, не самым насыщенным днём. 5 учебников плюс сам портфель, плюс дневник   тетради, плюс пенал. Еле-еле вписались в норму», «С себя мы, родители, конечно, тоже вины не должны снимать. Грешны ведь: пускаем к компьютеру, забываем о зарядке…» (СБ. 2007. 12 октября). Прыклады пацвярджаюць меркаванне С.Смятанінай, што «суб’ект-стваральнік медыя-тэксту прадстае перад чытачом як асоба, якая самастойна асэнсоўвае і ацэньвае рэальную сітуацыю, якая дэманстрыруе сваю светапоглядную пазіцыю і індывідуальнасць маўленчай разняволенасцю, імкненнем адысці ад клішэ газетна-публіцыстычнага стылю. Гэта вядзе да аўтарызацыі дакументальнага па сваёй прыродзе дыскурсу тэкстаў СМІ» (Сметанина 2002, 5).

Сучасныя журналісцкія тэксты часта перанасычаны прэцэдэнтнымі элементамі. Асабліва высокачастотныя яны ў газетных загалоўках. Напрыклад: «Москва слезам не верит…», «Время – деньги», «Победителей не судят?», «Любовь зла?», «Кушать подано», «В поисках утраченного», «Машина времени», «Страшный сон Шекспира», «Там, где зреет виноград!», «По большому, государственному счёту», «Улыбочку, пожалуйста!», «Сладкая жизнь» и т.д. Актыўнае выкарыстанне ў тэкстах СМІ прэцэдэнтных феноменаў ці фактаў інтэртэкстуальнасці павышае суб’ектыўнасць ствараемай у журналісцкім тэксце карціны свету, і кагнітыўным маўленчым сродкам персаніфікацыі журналіста. Паколькі, як сцвярджае С. Смятаніна, працэс выбару «чужога» слова, безумоўна, звязаны з індывідуальным густам, індывідуальнымі прыярытэтамі, менталітэтам пішучага, яго энцыклапедычным патэнцыялам (Сметанина 2002, 133).

Даследчыца Э. Усоўская ўпэўнена, што сучасны аўтар – не адзіны творца тэксту, “разам з ім, і, магчыма, у большай ступені, стварае тэкст глядач-карыстальнік. Аўтарская функцыя мяняецца і зводзіцца да пасрэдніцтва; аўтар як бы “пераводзіць” каштоўнасці, што ўзніклі, у поле зроку аўдыторыі» (Усовская 2006, 77). Творчыя інтэнцыі аўтара запрашаюць чытача да дыялогу, прадугледжваючы магчымасць інтэрпрэтацыі паведамлення. Скіраванасць на дыялог з чытачом праз мадальнасць праяўляецца ў загалоўках і загаловачных комплексах: “Теряют все. Кому нужна такая «оптимизация»?”, “Гуд бай, старина?”, “Откуда берутся дети?”, “Тайна Белухи. Спустя два года в Алтае нашли тело погибшего белорусского туриста?”, “По ком звонит телефон?”, “Где хранит гранит?”, “Удивительное – рядом?”, “Секрет египетских фараонов. Можно ли похудеть ежедневно съедая 3 кг сала?”, “Трын-трава? Эффективность лекарственных трав поставили под сомнение” і інш. Прыведзеныя ілюстрацыі пацвярджаюць ужо адзначаную даследчыкамі асаблівасць публіцыстычнага тэксту: “У сінтаксісе асноўнай часткі тэксту ўзрастае колькасць мадальных і аўтарызаваных канструкцый, прычым іх колькасць даволі высокая нават у тэкстах такіх жанраў, як заметка і рэпартаж” (Іўчанкаў 2003, 49). Аўтарская мадальнасць прадугледжвае вызначэнне мадальнага кампанента сэнсу, мадальнай валентнасці і «мадальнага ключа» публіцыстычнага тэксту на аснове ўспрымання інфармацыі маўленчай асобай адрасата. Пры гэтым вызначэнне “мадальнага ключа” ўмоўна, як і постмадэрнісцкі публіцыстычны тэкст у цэлым, паколькі асобае значэнне набываюць фонавыя веды, інтэнцыі, светаадчуванні, эмоцыіі спажыўца інфармацыі.

Сучасны журналісцкі працэс, на які непасрэдна ўплываюць няпростыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы і палітычная сітуацыя, глабалізацыя і інфарматызацыя, відавочна мяняецца. Уся сістэма масавай камунікацыі, як адзначаюць даследчыкі, паступова страчвае свой масавы характар, ператвараецца ў структуру, “арыентаваную на персаналізіраваную аўдыторыю” (Засурский 2006, 10). У гэтым выпадку размова ідзе аб індывідуалізаваным падыходзе да спажыўца інфармацыі. Змяніўся статус адрасата: гэта ўжо не так званы “масавы чытач”, а асоба (“персона”), якая сама выбірае, што і каго чытаць, патрабуючы і якаснага інфармацыйнага прадукта.

Назіраецца тэндэнцыя да змяшчэння цэнтра: выбар інфармацыі спажыўцом сёння залежыць не толькі ад самога матэрыялу (удалага загалоўку, тэматыкі і праблематыкі публіцыстычнага твора), але і ад аўтара. “Персона” журналіста – стрыжнёвая ў творчым журналісцкім працэсе – актуалізуецца ў друкаваных і электронных СМІ. Аднак разам з гэтым узрастаюць і патрабаванні, якія вынікуюць фарміраванне новага тыпу журналіста-ўніверсала, які ў працэсе прафесійнага станаўлення шукае розныя формы максімальнага самавыражэння.

Найбольш цікавай і прыдатнай для комплекснага даследавання газеты ў гэтым аспекце становіцца аўтарская калонка. Яшчэ больш шматабяцальным з’яўляецца гарманічна сінтэзаваны від апошняй: аўтарская калонка=калонка рэдактара. Удзячным прадметам аналізу персаналізаванага выражэння вобразу аўтара могуць стаць калонкі рэдактара газеты “СБ. Беларусь сегодня” П.Якубовіча, які яшчэ ў савецкі час меў высокую ступень персаналізаванасці сваёй тэкставай дзейнасці.

Шматлікія маўленчыя факты з даследаваных матэрыялаў сведчаць, што памкненне да эмацыянальнага выражэння асабістых перажыванняў і пачуццяў прывяло да змянення ў аўтарскіх публікацыях суаднесеннасці экспрэсіі і стандарта. Параўнаем: “Так что с полным основанием могу позволить себе корректно ответить желающим совместно “порулить” газетой: сердечное спасибо, в вашим административных услугах пока не нуждаюсь. И лично вам ничего не должен!” (СБ. 2004. 17 сент.). Стылістычна апраўданым і кантэкстуальна матываваным у аўтарскіх калонках становіцца тэкст, дзе экспрэсія актыўна прэвалюе: “весь вышеперечисленный идиотизм”, “не мой стиль – бессмысленная грубость. Ей-богу, обидно...”, “что ж, я готов выслушать контраргументы”, “но решать свои проблемы следует без приступов падучей...”, “так что опять, совершенно того не желая, с привольной магистрали размышлизмов я незаметно съехал на скользкую тропинку политики” і інш.

Другой асаблівасцю выражэння асобы аўтара ў аўтарскіх калонках стала актывізацыя рознага кшталту кантактастваральных (фатычных) стратэгій і тактык, скіраваных на дыялог. Так, аўтарскія інтэнцыі ўцягваюць чытача ў дыялог, прадугледжваючы магчымасць інтэрпрэтацыі паведамлення. Да прыкладу, П. Якубовіч у матэрыяле “Не надо нервничать. Спокойно разберемся! (из почты главного редактора)”(СБ. 2006. 16 февр.) звяртаецца да лістоў, якія “стали комментарием к опубликованным на прошлой неделе под рубрикой “Колонка редактора” моим авторским материалам”, і дае ўжо ў адказ свой “каментар”. Такім чынам мадэлюецца сітуацыя, якая ўплывае на аўтара і яго тэкст, пастаянна мяняецца суаднесенасць фактараў адрасат і адрасант. Праз журналісцкі тэкст аўтар вымушае чытача на асабістую творчасць, калі той дзеліцца меркаваннямі, думкамі, фактамі: “Давайте, уважаемые читатели, заинтересованно размышлять о жизни, о сегодняшнем и завтрашнем дне. Спокойно и уважительно. Даже если мы не всегда согласны друг с другом. Ничего. Ведь и сегодня, и завтра нам жить в одном доме. Пишите” (СБ. 2006. 16 февр.). У той жа час аўтар пакідае за сабой права выбару свайго суразмоўцы: «За три дня этой недели получил чуть более 30 писем. Пишут, как всегда, о разном. Немножко, правда, смущает, что активизировались анонимщики… Коль письмо анонимное, то хоть убей, но нет ему веры, уж как себе хотите, господа авторы… А вдруг вы сводите личные счеты, хитренько распространяете сплетни – что, газета должна идти у вас на поводу? Нет уж, если решили написать в «СБ», то делать это нужно с открытым, как говорится, забралом. Иначе мы так и будем втягивать друг друга в эпоху, где бал правит подозрительность и наветы…» (СБ. 2006. 16 февр.). Скіраванасць на дыялог прыводзіць да частотнага ўжывання звароту да чытача: “Уверен, что вы, наши читатели, имеете собственное представление о своей газете – иначе б не выписывали её!» (СБ. 2004. 17 сент.). Асабліва факт дыялагічнасці праяўляецца ў пытальных канструкцыях: “Кто, впрочем, может сказать, что у нас нет проблем?”, “А как же насчет ответственности?”, “Что они скажут?”, “Кому и что тут неясно?”, “Что ж получается?” і г.д.

Фармат аўтарскай калонкі/калонкі рэдактара прадвызначае дамінаванне ў публіцыстычным маўленні аўтарызаваных канструкцый. Максімальная індывідуалізацыя наглядаецца праз пастаянную акцэнтуалізацыю аўтарскага “я”: “я задержу внимание читателей на...”, “я вроде бы понимаю, “что к чему”, но действительность не устает удивлять”, “буду рад ошибиться, однако трудно избавиться от впечатления”, “напомню её содержание”, “по моим ощущениям”, “и, как тогда я смутно подозревал”, “не скажу, как говорится, за всю Одессу, скажу о...”, “которые, как я понимаю, идут...”, “но не могу отделаться от ощущения” и др. Асабовы займеннік “мы”, калі і ўжываецца ў аўтарскіх калонках, то пераважна ў значэнні “аўтар і чытач”: “Конечно, все мы – люди и всем нам очень хочется заглянуть за горизонт”, “С тех, кому много дано, мы вправе много спрашивать”, “Когда мы осмыслим уроки трагического опыта века?” і інш.

Сучасны журналісцкі тэкст цалкам залежыць ад сукупнасці характарыстык канкрэтнага аўтара: перадае яго асабістыя меркаванні і праз моўныя сродкі, якія і фарміруюць індывідуальны, аўтарскі стыль, выражае маўленчую асобу журналіста. Параўнаем: “Выпущенный из бутылки джинн способен пойти дальше – осенные события во Франции должны подсказать “политкорректной” Европе что к чему” (СБ. 2006. 7 февр.); “Подумаешь... Мы ж не немцы какие-нибудь, чтобы любому закону тут же брать под козырек” (СБ. 2004. 5 ноябр.), “Любой, кто мало-мальски знаком с порядками, царящими в сфере “телевизионной аналитики”, в курсе того, что над головой Соловьева, Сорокиной, а чуть раньше – Савика Шустера и Евгения Киселева, на видном месте висит указательный палец, коему и следуют общенародные оракулы” (СБ. 2005. 11 окт.) и др. Імя журналіста становіцца своеасаблівым “брэндам” выдання, а стыль – аўтарскай візітоўкай.



Такім чынам, у сучасным журналісцкім працэсе наглядаецца заканамерная тэндэнцыя да індывідуалізацыі/суб’ектывізацыі медыятэксту і, адпаведна, персаніфікацыі маўленчай асобы журналіста. Апошні факт вызначае выбар маўленчых сродкаў, тым самым уплываючы на арганізацыю публіцыстычнага маўлення і, як вынік, актывізуе змены не толькі ў жанравай сістэме сродкаў масавай інфармацыі, а і ў самім журналісцкім працэсе, закранаючы ўсе складнікі – тэкст, адрасата і адрасанта.
Литература

  1. Анисимова Е.Е. Лингвистика текста и межкультурная коммуникация (на материале креолизованных текстов. М., 2003.

  2. Засурский Я.:«Идет персонификация в средствах массовой информации» (Интервью С.Уразовой) // ТелеЦентр: Журнал о современном телевидении, радио и цифровом кино. №2(16). апрель-май 2006.

  3. Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Мн., 2003.

  4. Сметанина С.И. Медиа-текст в системе культуры (динамические процессы в языке и стиле журналистики конца ХХ века). СПб., 2002.

  5. Усовская Э.А. Парадигма постмодернизма в культуре ХХ века. Мн., 2006.

: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка