Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта



Дата канвертавання19.07.2016
Памер18.56 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 30 верасня 2014 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленні па пытанню «Аб стане і павышэнні эфектыўнасці работы куратараў на юрыдычным факультэце БДУ”, Савет юрыдычнага факультэта

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу куратараў. Дзейнасць куратараў на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канцэпцыяй і Праграмай безперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцаў ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.

2. Загадчыкам кафедраў:

- рэкамендаваць куратарам-выкладчыкам павышаць кваліфікацыю і сваё асабістае педагагічнае майстэрства ў накірунках педагагічнай і куратарскай дзейнасці на базе дзяржаўных устаноў (РІВШ БДУ, факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ і інш.);

- сістэматычна ўключаць у парадак дня да пасяджэння кафедры пытанні аб якасці выканання куратарамі сваіх абавязкаў.

3. Загадчыку кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду (прафесар А.А. Данілевіч):

да 01 чэрвеня 2015 г. прапанаваць дэканату дзённага навучання ад кафедры кандыдатуры з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу для назначэння куратарамі акадэмічных груп.

4. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў:

- перыядычна абмяркоўваць тэматыку і змест куратарскіх гадзін са студактывам з мэтаю удасканалення форм работы ў групах і прыцягнення студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці факультэта;

- лічыць прыярытэтнай задачай у выхаваўчай рабоце прафілактыку супрацьпраўных паводзін студэнтаў, фарміраванне ў іх прававой культуры, адказных паводзін;

- азнаёміцца са зместам загадаў Рэктара, накіраваных на ўдасканаленне парадку правядзення экскурсій, турыстычных і іншых мерапрыемстваў са студэнтамі;

- ажыццяўляць узаемадзеянне з Псіхалагічнай службай БДУ, ладзіць сустрэчы студэнтаў з псіхолагамі і прадстаўнікамі медыцыны.

5. Кіраўнікам студэнцкага самакіравання (ПА БРСМ, Савету стараст, Прафбюро студэнтаў, Савету па якасці адукацыі юрыдычнага факультэта, Студэнцкаму саюзу) працягваць практыку:

- правядзення сацыялагічных апытанняў студэнтаў груп аб рабоце іх куратараў;

- удасканалення работы Студэнцкай куратарскай службы сярод груп 1 курса.



6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка