Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта



Дата канвертавання22.07.2016
Памер33.16 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 28 красавіка 2015 г.


Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады кіраўнікоў вучэбных лабараторый «Аб рабоце вучэбных лабараторый юрыдычнага факультэта, укараненні інавацыйных тэхналогій навучання і сродках павышэння якасці навучальнага працэсу», Савет

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць работу вучэбных лабараторый юрыдычнага факультэта здавальняючай.

2. Загадчыкам вучэбных лабараторый прыняць неабходныя меры па павышэнні якасці навучальнага працэсу на факультэце.

2.1. Загадчыку вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і тэхнічных сродкаў навучання Ю.А. Скарыне:

прадоўжыць работу па забеспячэнні вучэбных лабараторый, кафедраў і аўдыторый факультэта новай і больш якаснай камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікай (інтэрактыўныя дошкі, панэлі з прамым доступам, радыёмікрафоны і інш.); далейшаму ўкараненню безправадных тэхналогій (безправадная перадача выявы на панэль, Wi-Fi); развіццю дыстанцыйнага навучання (euniversity, moodle);

пашыраць прымяненне ў вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці відэаканферэнцый, відэалекцый;

прымаць удзел у падрыхтоўцы вучэбных аўдыё- і відэа- матэрыялаў.

2.2. Загадчыку вучэбнай лабараторыі палітычных тэхналогій кафедры паліталогіі В.Я. Пабярэжнай:

прадоўжыць работу па азнаямленні і метадалагічнай дапамозе выкладчыкам кафедры паліталогіі, аспірантам і навучэнцам у рабоце з рэйтынгавымі і індэксавымі сістэмамі міжнароднага класа (Scopus, Web of Science, РИНЦ і інш.);

актывізаваць работу па фарміраванню банкаў дадзеных бібліяметрычных паказчыкаў выкладчыкаў кафедры паліталогіі па сістэмах РИНЦ, Scopus, Web of Science, індэкс Хірша; па правядзенню трэнінгавых заняткаў па тэматыцы палітычнай улады і кіравання, палітычных тэхналогій з навучэнцамі на базе паліталагічнага студэнцкага навуковага гуртка.

2.3. Загадчыку вучэбнай лабараторыі інавацыйных тэхналогій навучання В.В. Шылко:

ажыццявіць паступовы пераход да ўнутранага электроннага дакументаабароту (на працягу двух гадоў);

прыняць удзел (сумесна з адпаведнымі службамі БДУ) у арганізацыі і правядзенні курсаў павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў факультэта па навучанню інавацыйным (у тым ліку інтэрактыўным) методыкам выкладання (на працягу 2015-2016 навучальнага года).

2.4. Загадчыку вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» Ю.М. Саўкінай:

накіраваць лепшых студэнтаў юрыдычнай клінікі на Міжнародную алімпіяду па юрыдычнай клінічнай адукацыі (г. Масква, май 2015 г.);

развіваць міжнародныя сувязі ў сферы дзейнасці юрыдычных клінік, падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Цэнтрам развіцця юрыдычных клінік Расійскай Федэрацыі (май 2015 г.);

прадставіць дасягненні вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» юрыдычнага факультэта БДУ на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі GAJE ў г. Эсхешыр (Турцыя, ліпень 2015 г.);

правесці секцыю па пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі ў межах міжнароднай навуковай канферэнцыі юрыдычнага факультэту БДУ (кастрычнік 2015 г.);

падрыхтаваць праграму трэнінгаў для выкладчыкаў-куратараў юрыдычных клінік Беларусі (май 2015 г.).

2.5. Загадчыку вучэбнай лабараторыі кафедры крыміналістыкі П.А. Харкевічу:

прадоўжыць работу па забеспячэнні вучэбнага працэсу па дысцыплінах кафедры крыміналістыкі сучаснай крыміналістычнай тэхнікай і матэрыяламі;

пашырыць практыку прымянення техніка-крыміналістычных сродкаў і прыстасаванняў пры правядзеннні заняткаў па практыка-арыентаваных дысцыплінах (курсах і спецкурсах) кафедры крыміналістыкі;

скласці пералік вучэбных фільмаў і сістэматызаваць іх па тэматыцы вучэбных заняткаў; пастаянна пашыраць фільматэку вучэбнай лабараторыі;

абсталяваць аўдыторыі кафедры крыміналістыкі дадатковымі прыладамі і прыстасаваннямі (сховішчамі, рэчамі) для правядзення заняткаў па тэмах «Следчы агляд», «Вобыск», «Следчы эксперымент» і інш.

3. З мэтай эфектыўнага выкарыстання ў вучэбным працэсе сучаснай крыміналістычнай тэхнікі, прыбораў, інструментаў і прылад, іх якаснага абслугоўвання і своечасовага абнаўлення, а таксама мультымедыйных тэхналогій, аўтаматызаваных інфармацыйна-даведачных сістэм пры правядзенні заняткаў па дысцыплінах кафедры крыміналістыкі і забеспячэння навукова-даследчай работы прызнаць неабходным стварэнне на кафедры крыміналістыкі вучэбнай лабараторыі крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз.



4. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана У.М. Сатоліна.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка