Сборниках «Роднае» и"Пралеска", альманахах «Междуречье», «Славянские колокола»



Дата канвертавання19.07.2016
Памер77.01 Kb.
ТыпСборник

Валентина Чвалова-Солонович
Родилась 16 мая 1952 года в д. Заберезь Ивьевского района Гродненской области. Окончила Минский пединститут. Поэт. Пишет на русском и белорусском языках. Автор книги «Заберезь». Печаталась газетах и журналах, в коллективных сборниках «Роднае» и “Пралеска”, альманахах «Междуречье», «Славянские колокола», «Гоман».

Живет в д. Берёзки Гомельского района.


РАДНЯ

Родны, мiлы той куточак,

Дзе ты нарадзiўся.

У полі сіненькi званочак

Долу пакланiўся.

Хаты тут стаяць у радок,

Спавiты туманам.

Пеўня звонкi галасок

Будзiць — не да сну нам.

Тут, бадай, што двор — радня,

Бацькава, цi мацi

Ходзяць усе да нас што дня —

Месца хопiць у хаце.

Талака за талакою,

Так ужо вядзецца,

Гуртам спрявiмся з бядою,

Бо шчырае сэрца.

Як нялегкая часіна

Сцюжаю закружьщь,

У гэту горкую гадзiну

Сваяк з нами тужыць.

Цi жывуць далека дзецi,

Думы данiмаюць,

Сваякi,радня, суседзi

Зноў дапамагаюць—

А вяселле загуляе,

Рады пачастунку.

Гуртам маладых вiтаем

Добрым падарункам.

Уся радня, сябры, iх дзеткi

Скачуць на памосце,

Дораць грошы, дораць кветкi

Дарагiя госцi.

Цi то сонейка засвецiць,

Хмарка набягае,

Шчасця і цяпла на свеце

Усiм не хапае,

Хмары шэрыя, цяжкiя

У небе праплываюць.

Там дзе мора, за межою,

У людзей страляюць.

Пашлi, Божанька, iм розум,

Сцiхне хай разня,

Чалавек жа чалавеку

На Зямлi — радня!

2008 г.
БЯРОЗА
Маладая як дзяўчына

Скажы, хто так пацяшаўся?

Ты стаяла гэтак чынна

Цяпер толькі ствол застаўся.


Ёй перавязаў я раны

Паліваў вадой з крыніцы

На світанні ранным – рана

Зноў іду, нясу вадзіцы.


І набралася ты сілы

Стаіш велічна, прыгожа

Стан бялюткі, роўны, мілы

Больш ніхто зламаць не зможа.


Падыйду ды прыхілюся

Схаваюся ад спякоты

Хараством тваім дзіўлюся

І не ведаю самоты.

2009 г.

***
Над Сожам лес стаіць сцяною



Уюцца вёсак ланцужкі

Тут родны кут, дзе мы з табою

Збіраліў полі васількі.

Дзяцінства наша звонкім смехам

Прайшло ля любай нам ракі

І адгукнулась гулкім рэхам

Кахання тут прайшлі дзянькі.

Блакіт нябёс, азёраў ззянне

Птушыных спеваў перазвон

Туман бялюткі на світанні

І хваляў сінь, што сее лён.

Усё гэта бацькаўшчына наша

І дзеб з табою не былі

Матулін боршч, аладкі, кашу

Смачнейшай стравай нараклі.

Тут лес і дол, тут луг і поле,

Тут плёс рачулак і азёр

Да болю любае раздолле

І льецца свет дзівосных зор.

Шматлікіх цэркваў перазвоны

Святло душы маёй нясуць

Дык багацей мой край прывольны



Хай у згодзе людзі тут жывуць!

У маёй Беларусi
У маёй Беларусi срэбна-сiнiя вочы —

Гэта колер рачулак, аблок ды азёр.

У маёй Беларусi стан прыгожы дзявочы,

Косы русы з iльну, iм усланы прастор.

На маёй Беларусi, на Палессi, у пушчы,

Ёсць багацце у нетрах, на палях, у лясах,

На планеце людзей мы знаходзiмся ў гушчы,

Свой пракладваем вольны, асветлены шлях.

Ганаруся табой, тваiм чыстым сумленнем,

Шчырай працай, сяброўствам, хай знае ўвесь свет,

Што цвiце Беларусь мая ўсiм на здiўленне

I багаты на завязь садоў яе цвет.

УПАРТАЯ КАЗА
Па вулiцы каза гуляла,

Рагамi ўсiх яна штурхала.

І хоць нядана тут з’явiлася,

А ўжо з усiмi пасварылася.

Крычьщь: «Я пакажу, я знаю,

Я вас усiх тут забадаю,

Што я скажу, то i рабiце

1 дагадзiць усе спяшьще.

Бо як пасталю свае рогi,

То ўцякайце ўсе з дарогi !»

Але было таго ёй мала,

Не з вышынi на ўсiх крычала.

І , выбраўшы гару крутую,

Палезла верх на горку тую.

Куды ты лезеш, - кажуць ёй,

З такой дурною галавой,

Бо чым паднiмеш ты вышэй,

Тым падаць будзеш ты цяжей.

Свае ты згубiш капыты,

Не клiч сабе, каза, бяды”.

Ды толькi слухаць не хацела

З гары той кубарам зляцела.

Памяла косцi, ледзь жывая,

І лемантуе: “Забадаю!”

Каб козы рог не падымалi,

І вам iсцi не замiналi,

Не уступайце iм дарогi,

І абламайце казе рогi.

ПАРАДА
Шапацiць кукуруза, сланечнiк смяецца,

А гарбуз аж ад смеху раздуў свой жывот:

Каля Ганначкi нашай сусед так уецца,

Што гарох ад здзiўлення раззявіў свой рот.
Гаспадыня яна хоць куды — кожны знае,

У гародзе ў Ганны заўжды чысцiня.

Пустазелле ў гурбе на сонцы канае,

Бо працуе Гануля з самога рання.
А мужык яе, Грышка, глядзiць толькi чарку

Ледзь прачнецца — бяжьщь за бутэлькаю зноў,

Бачыць толькi гарэлку, ды тлустую шкварку

І вяртаецца позна з папоек дамоў,
Цi ж то ёй прападаць, такой слаўнай жанчыне,

Усю ночку падушку слязамi мачыць?

Калi муж ну нiякi, не ў ёй тут прычына,

А сусед такi спрытны на Ганну глядзiць.
Агарод як дыван, а зямелька — пярынка:

Кукурузка, сланечкiк, гарох шапацяць,

Бо з суседам знайшла сваё шчасце жанчынка,

Тыя вочы што плакалi — зноўку блiшчаць.
Зрабi вывад i ты, калi жонку кахаеш,

Бо не будзе цярпець i падасць на развод.

Не глядзi ж ты у чарку, бо ўсё празяваеш,

Сцеражы ад чужынца не толькi гарод.

КАЗЁЛ У КАПУСЦЕ
Стары казёл зусiм ужо здурэў,

З яго усе рагочуць,

Раней ён лебяду з ахвотай еў,

Цяпер не хоча.
Яму, казлу, капуста даспадобы,

Бо сакавiтая яна.

Не есць казёл, а проста рабiць пробы —

Не ўцалела нi адна.
Казлу і гэтага было ўжо мала,

Ён — у гарод чужы,

Ды там яго сабака напужала,

Ад страху аж дрыжыць.
Не клiч ты на сябе, казёл, бяду,

Сабакi загрызуць.

Схавайся лепш хутчэй у лебяду

Не то, бакi парвуць.

ИНТУИЦИЯ
Ошибка за ошибкой, невпопад

Я говорю слова и речи

От добрых отвожу я взгляд,

А злым случайно подставляю плечи.

Не раз побита ими, много раз

Я натерпелась оплеух словесных

В душу стучусь, в ответ один отказ

Стена непониманий безответных.

Что спишь ты, интуиция моя,

Ведь нас с тобою распознать учили,

Что есть добро, но ласкою маня

Коварства, лести, зла ростки зарыли.

Болит в груди и голова седа

Приду с добром, а вдруг не распознают?

Ведь обжигаю чувства я тогда,

Когда я просто людям доверяю.

Доверие, ты шутка или явь,

Основа жизни или вечный призрак,

Что лишь поманит в лабиринте дня

Скользящим поворотом в клубке ниток.

Доверие как хрупкий, нежный свет,

Который ты зажгёшь внутри себя,

А если не зажгёшь, то света нет

Как червь живи один себя любя.

Доверия как света вокруг много

Зовёт тебя играя и маня

Так освещай мне интуиция дорогу



По верному пути веди меня.
2009 г
: praleska
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Крюченко Тамара Викторовна
praleska -> Алесь дубровский
praleska -> Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)
praleska -> Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)
praleska -> Возисова Лидия Петровна
praleska -> Барановский Александрович (Алесь Бараноýскi)
praleska -> Ганна Мікалаеўна атрошчанка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка