Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")



Дата канвертавання14.06.2016
Памер90.03 Kb.
ВЯЧОРКІ

СЦЭНАРЫЙ ФАЛЬКЛОРНАГА СВЯТА

(ГРУПА “ФАНТАЗЁРЫ”)
Зала ўпрыгожана ў нацыянальным стылі: ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўка; ложак, засланы саматканым пакрывалам, над якім вісіць прыгожы самаробны дыван; печ, побач з ёю стол, засланы абрусам, самавар, ласункі.

(Гучыць вясёлая беларуская народная музыка, у залу ўваходзяць гаспадар і гаспадыня.)

Гаспадыня. Добры дзень вам, паважаныя госці! Вельмі добра, што вы завіталі да нас. Сёння ў нашай хаце вас чакае сустрэча з беларускімі песнямі, танцамі, гульнямі. карагодамі.

Гаспадар.

І, як кажуць нашы людзі,

Хай вам даспадобы будуць

Жарты, песні, смех!

Бо без песні, хоць ты трэсні,

Без гармоніка й дуды

Ходзяць ногі не туды!

Запрашаем па вячоркі!



(Спяваючы беларускую народную песню «Добры вечар» уваходзяць удзельнікі фальклорнага гуртка –дзяўчынкі з ручнікамі ў руках.)

Дзяўчынкі. Добры вечар у хату!

Гаспадар. Вечар добры, дзяўчынкі!

Дзяўчынкі. Дазвольце, шаноўныя гаспадар і гаспадынька, да вас завітаць!

Гаспадар. Вечар добры,дзяўчынкі! Праходзьце, калі ласка!

Дзяўчынкі. Дзякуй вам, гаспадар і гаспадынька!

Гаспадыня. Дзяўчаты, можа вы нам якую-небудзь песню заспяваеце?

Дзяўчынкі. Заспяваем.

(Выконваюць беларускую народную песню “Гаспадынька”.)

Гаспадар. Ой, якія вясёлыя дзяўчаты да нас завіталі! А чаму ж вы без хлопцаў? Дзе ж яны падзеліся?

Дзяўчынкі. Ды дзесьці згубіліся.

(Уваходзяць хлопцы.)

Хлопчыкі.

Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму!

Дазвольце вас вітаць,

Усім дабра жадаць!

(Адзін з хлопчыкаў аглядаецца, заўважыў дзяўчынак, звяртаецца да іх.)

Добры вечар, дзяўчынкі!

Ці можна да вас?

Дзяўчынкі.

А ў нас не ганарацца,

Дзе стаяць, там і садзяцца.

3 чым прыйшлі?



Хлопчыкі. Рады мы заўсёды быць у вашай хаце, а прыйшлі ў госці, каб добрага здароўя ўсім пажадаць. Наша справа не цяжкая – іграць, скакаць, песні спяваць.

Дзяўчынкі. Запрашэння не чакайце, разам з намі вы спявайце.

(Дзеці выконваюць дражнілку, затым танцуюць беларускі народны танец “Выйду на вуліцу”. Пад еясёлую беларускую музыку на еячоркі прыходзяць жакчыны, апранутыя ў па-цыянальнае адзенне.)

Жанчыны. Вечар добры ў вашу хату! Дазвольце, гаспадар і гаснадынька, да вас завітаць!

Гаспадар. Заходзьце, жанчынкі! Заходзьце, калі ласка! Мы жыць у адзіноце не можам, заўссды чакаем гасцей.

Жанчыны. А ці можна ў вашам хаце песню заспяваць, маладосць усномніць?

Гаспадыня. Калі ласка, жапчынкі а дзеці вас з задавальненнем паслухаюць.

(Спяваюць беларускую народную песню “Звончыкі”.)

Гаспадар. Дзякуй вам! А зараз давайце выканаем нашу любімую песню “Ехаў Ясь'нд кані”.

Жанчыны. 3 вялікім задавальненнем!

(Гучыць песня ў еыкананні дарослых.)

Гаспадыня. Вялікі дзякуй вам. дзеці і дарослыя, што вы завіталі ў нашу хатуі 3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычаіі - вячоркі! Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсс ж зас тавалася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў. Восьтаму мы сёіпы і запрасілі вас на вячоркі, каб павучыцца ў нашых продкаў працаваць, весялішла, танцаваць, у іульні розныя гуляць.

1-ае дзіця. Ласкава просім да наг у госці!

2-ое дзіця. Заходзыіе, калі ласка, папрацаваўшы, адпачыць!



3-яе дзіця. Вячоркі чакаюць гасцей, пачнём наша свята хутчэй!

(Дзеці бяруць музычныя інструмепты і выконваюць песню “Мы жывем у Беларусі” (музыка і словы Л. Смык.)

Дзяўчынка. Гаспадынька, а што гэта ў цябе за куфэрачак такі прыгожы стаіць? Што ты ў ім хаваеш?

Гаспадыня. У гэтым куфэрачку ляжаць розныя рэчы, якія вельмі дарагія майму сэрцу (дастае ручнік). Ручнік — гэта не проста кавалачак тканіны, якім выціраюць твар і рукі. Існуе ў нашай краіне шмат звычаяў, звязаных з яго выкарыстаннем. До-раць ручнік маладым, якія вырашылі нажаніцца, дораць на радзіны і на наваселле. А з чаго ён зроблены?

Дзеці. 3 ільну.

Гаспадыня. Правільна, ручнікі робяць з ільну.

Гаспадар. Лён гэта багацце нашай краіны. Каб атрымаць такі прыгожы ручнік, людзям трэба многа працаваць. Спачатку лён трэба пасеяць, затым яго прапалоць, парваць, патрапаць грэбнем ці шчоткай. Атрыманы кужаль пралі пры дапамозе верацяна ці калаўрота. Затым пранец бялілі, фарбавалі, прыносілі ў хату кросны і ткалі палатно для кашуль ці ручнікоў, якія потым унрыгожвалі беларускімі крыжыкамі ці кветкамі.

Музычны кіраўнік. Усё гэта зараз пакажуць нашы дзяўчынкі ў карагодзе, а хлопчыкі ім дружна паспяваюць.

(Выконваюць карагод “Пасеялі дзеўкі лён” у апрацоўцы А. Рашчынскага.)

Гаспадыня. А вось наглядзіце на гзтую посцілку. Яна таксама выткана на кроснах. Такімі посцілкамі засцілал і ложак, сані і вазы. А вось дарожка на падлогу. Імі таксама ўпрыгожвалі лавы ў хаце, дзе збіраліся жанчыны на пасядзелкі.

Гасладар. Мне здаецца, што сёння ў нас сабраліся вельмі працавітыя дзеці і дарослыя. Каб дарэмна часу не губляць, давайце будзем працаваць. У нашай хаце ўсё ёсць і для працы, і для адпачынку. Кожны знойдзе справу даспадобы.

(Гаспадыня сядае за станок прасці, гучаць беларускія мелодыі.)

Гаспадыня. Давайце будзем працаваць ды прымаўкі ўспамінаць.

1-ае дзіця. Хочаш добра жыць, павінен працу любіць.

2-ое дзіця. Нічога само не робіцца.

3 -яе дзіця. Гультай за дзела - мазоль за цела.

4-ае дзіця. Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

5-ае дзіця. Не за сваю працу не бярыся.

Гаспадар. Ці не заседзеліся мы з вамі за працай? Весялей будзе, калі песня загучыць. Мы пачнём, а вы нам дапамажыце.

(Гучыць беларуская народная песня “Чаму ж мне не пець”.)

Гаспадар. А зараз пацехі для смеху. Хто з вас ведае жартоўныя дражнілкі?

Дзеці.

Антось барадаты вёў

Казу каля хаты,

Антаніна паганяла,

На цукеркі зарабляла.

Віця, Віця, Віцяля

З’еў карову і цяля.

I дванаццаць парасят,

Толькі хвосцікі вісяць.
Сяргей-верабей на кані катаўся,

Рукі, ногі паламаў,

Без штаноў застаўся.
Дзядзя Коля-велікан

У валіўся ў стакан.

У стакане малако,

Дзядзя Коля ... Ко, ко, ко!

Хлопчык.

Хопіць вам дражніцца,

Давайце лепей весяліцца!

Дзяўчынка.

Як музыкі зайіграюць,

Ногі самі рвуцца ў пляс.

Ай да туры-растатуры,

Беларускай мы натуры.

(Дзеці выконваюць беларускі танец “Кацілася чорна галка” ў апрацоўцы А. Рэмізоўскай.)

Музычны кіраўнік. А хто ж з вас, дарослыя, на месцы ўсядзіць, калі полька загучыць. Кідайце ўсё, ідзіце ў скокі, хай музыка гўдзеі

(Госці танцуюць беларускую польку.)

Гаспадар. I яшчэ адна пацеха -гульня для смеху. Але перш чым гуляць, адгадайце загадку:

I не Машй, і не Галя,

А дзяўчына ў крыўдзе.

За касу яе цягае кожны,

Ххто не прыйдзе.

Абнімйюць вельмі рздкй,

Бо яна завецца ... Гаспадыня.'>(рэдзька).

Гаспадыня. Загадку адгадалі, а цяпер можна ўжо і пагуляць у гульню «Рэдзька». Але спачатку давайце па лічылцы выберам Янку і гаспадара. Хто хоча палічыць?

(Праводзіцца гульня “Рэдзька”. Пасля яе дзеці сядаюць, а на «градцы» непрыкметна з'яўляецца новая вял-кая рэдзька)

Гаспадар. Ой, зноў рэдзька на нашай градцы вырасла? Ды якая вялікая, мабыць, вельмі смачная! Давай, гаспадынька, паспрабуем яе выцягнуць!

(Падыходзяць, пачынаюць цягнуць, “рэдзька” ўскоквае і ўцякае. Яе ловяць і бачаць чалавечка, які за ёй схаваўся.)

Гаспадыня. Ой, а гэта хто ж?

Дамавы. Ды гэта ж я, ваш Дамавы. Сядзеў, сядзеў я ў хаце, слухаў, як вы спяваеце, ды і мне захацелася з вамі трошкі павесяліцца.

Прынёс я мех.

А ў мяху - смех!

Дзеткам на пацеху

Лопнуў мех ад смеху.

Вось вам, дзеткі, смяшкі,

Вось вам і пацешкі.

Цікавых паведаю вам небыліц,

Хай скачуць да нас яны

3 кніжных паліц.

Пякла баба калачы

У халодненькай пячы

I якраз ляцеў камар,

Ды калачыкі пакраў.

Цераз вулачку ўцякаў

Камізэлечку парваў.

Дзеці, а вы ведаеце якія-небудзь небыліцы?



(Дзеці расказваюць вершаваныя небыліцы.)

Малайцы! А жартоўныя песні спяваць умееце?



Дзеці. Умеемі

(Гучыць жартоўная народная песня “Сядзіць мядзведзь на покуці”.)

Дамавы. А вось я вам, дзеткі, прынёс яшчэ і карабец. Калі ласка, усе, хто хоча, адчыняййе яго.

Гаспадыяя. Дамавічок, а можна я?

Дамаяы. Калі ласка, гаспадынька.

(Гаспадыня адчыняе карабец, там каляровыя лісткі з загадкамі.)

Дамавы. А вы, дзеці, умееце загадкі адгадваць?

Дзеці. Умеем!

Дамавы. Тады я вам загадаю і пагляджу, як вы іх адгадаеце.

Назбіралі арэхаў пяць мяшкоў,

Насушылі грыбоў 120 карабоў.

Нацягалі шышак горку,

Працавітыя ... (вавёркі).
Дзяцел з ночы быў сярдзіты,

Тэлеграму пераблытаў,

I пайшла па лесе байка;

«З'еў лісіцу шэры ... (зайка)».
Хоць таўстун занадта лысы,

На зіму сабе запасы не збірае,

Бо заўжды мяшок ён мае.

Спаць кладзеццй, здыме тапак

І паціху смокча лапу.

А вясна дыхне ледзь-ледзь

Прачынаецца ... (мядэеедзь).

Дамавы. Якія вы, дзеці, малайцыі Усе загадкі адгадалі. Здаецца мне, што ў вас тут нечым пахне...

(Бяжыць да печы.)

Гасладыня. Ой, гэта я зусім забылася, што ў печ пірог паставіла, пабягу паглядзець. Які ж прыгожы пірог атрымаўся! Гэта я для вас, дзеці, так старалася.

Гаспадар. Паважаныя госці, дзеці, бацькі! Мы вельмі рады былі бачыць вас у нашай хаце, нашым садзе, на вячорках. Але ж час нам з вамі развітвацца.

Гаспадыня. На развітанне ўсім жадаем:

Шчыра каб жылі ў дастатку,

У жыцці ў вашым

Хай ідзе ўсе па парадку!

1-ае дзіця.

Дзякуй гаспадарам заліхвйцкім!

Жадаем блакітнага неба,

Духмянага хлеба,

Чыстай вады і ніякай бяды!

2-ое дзіця.

Дзякуй, госці, за падмогу!

Вы так дружна рагаталі,

Нас так хораша віталі,

Пляскалі ў ладкі.

І шкада, а ўсё ж бывайце,

Толькі нас не забывайце!

Гасладар.

А вы, дзеткі, дружна жывіце,

Хутка расціце,

Край свой любіце!

Не таму любіце, што за ўсё

Цяплейшы і прыгожэйшы,

А таму любіце, што за ўсё

Мілейшы, за ўсё даражэйшы!

Музычны кіраўнік. Дзеці, давайце на развітанне заспяваем песню пра наш родны край. (У выкананні дзяцей гучыць песня “Роднае” (музыка С Галкінай, словы У. Карызны.)

Гаспадыня. Паважаныя госці, цяпер мы вам хочам сказаць: “Да новых сустрэч!”

(Гучыць беларуская песня “Бывайце здаровы”.)
: ddu103grodno -> library
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Люблю мой край, старонку гэту
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”
library -> Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі
library -> Мастацкая дзіцячая цацка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка