Сцэнарый выпускнога вечара



Дата канвертавання01.07.2016
Памер69.48 Kb.
Бывай, 9 клас.
Сцэнарый выпускнога вечара.
(Гучыць мелодыя песні “Школьны баль”, вядучыя падыходзяць да мікрафонаў)
1.Туман ружавее світальны,

Нябёсы глядзяцца ў раку.

Станцуем жа вальс развітальны,

Дайце мне вашу руку.

Станцуем жа тут, ля парога,

Пад музыку зор і вады,

Каб вам захацелася потым

Зноўку вярнуцца сюды...


2.Тут жаўранкі вяртальныя смяюцца.

Звініць званок над борам выпускны,

Настаўнікі са школай застаюцца

Удумлівей ад кожнае вясны.

А вы ў адлёт, сустрэча будзе святам,

Журботлівым здзіўленнем не ў пару,

Сівее наш настаўнік, праменячы юнацкую іскру.

Пазвоньвае камель, ракі падкова...

Здаецца бор ваш затрубіў у рог...

Ідзе ўрок, прасвечваецца школа,

Наперадзе ўсіх вашых дарог.
1.Добры вечар, дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі, бацькі, сябры! У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі , якія назаўсёды застаюцца ў памяці.

Такой падзеяй, безумоўна, з’яўляецца свята развітання са школай.

2.Для многіх з вас школа стала месцам першых радасцяў, першых хваляванняў, першага сяброўства, першага кахання, першага натхнення, першага...

1.Шпарка, вельмі шпарка прабеглі 9 школьных гадоў.

Дзевяць год ...здаецца мала,

Як успамінаў многа

Пра школьныя дарогі

Памяць захавала.


2.І ў кожнага з вас у памяці застаецца 1 верасня......года, калі вы такімі маленькімі пераступілі парог школы і вялі вас у гэты дзень вашыя першыя настаўніцы.(імёны).
Яна стаіць перад табой,

Спакойная жанчына,

З ледзь-ледзь прыкметнай сівізной

І строгімі вачыма.

Яна наш першы капітан,

Ў жыццё з ёй адплывалі,

То Нёман, Дон, то акіян

Мы з ёю адкрывалі.

І любіш ты, як ён, як я,

Жанчыну ў строгім плацці.

Яна – настаўніца твая.

Твая другая маці.


Вы нас пазналі? Паглядзіце...

Стаяць тут вашы першаклашкі!

Андрэйкі, Волі, Валі, Дзімы

Сяргейкі і Наташкі...

Мы вас заўсёды ўспамінаем

Такою роднай і знаёмай.

Было, як з мамай, добра з вамі,

А ў школе мы былі як дома.


1. Слова даецца першай настаўніцы.(…..)
1.Так хацелася б спазніцца

На званок даўно не першы.

Выпускнік і выпускніца!

Для вас сёння – песні, вершы.

Кожны тут вітаць вас рады

У святочны дзень вясёлы.

Слова з цёплаю парадай

Скажа вам дырэктар школы!

2. Слова для віншавання дырэктару школы.
1.Пачуццяў зычлівых чашу

І дыханне вясны – красуні,

І любоў, і удзячнасць нашу

Мы дырэктару адрасуем.

Усе бачаць дырэктара працу,

Яго клопаты і хваляванні.

З усім трэба ў час упраўляцца,

Каб утульна было тут нам з вамі.

Мы вам жадаем: такой назаўжды заставайцеся!

Вы ні за што і ніяк не мяняйцеся!

(уручаюцца кветкі)
2.Разам з намі і завуч маркотны,

Так бывае у хвілі разлук.

Вы – дарадчык сям’і нашай школьнай

Вы – наш мудры настаўнік-сябрук.

Пачуццяў нерастрачаных кубак,

І сапраўдны подых вясны,

І адданасць і шчырасць нашу

Адрасуем завучам мы!

(уручаюцца дыпломы і кветкі)
2.Не парушыўшы школьнае нормы –

Са званком у прызначаны час

Увайшла і мелодыяй формул

Перапоўніла сцішаны клас.

Мы яе заварожана слухалі

І паспешна пісалі радкі,

І ўважна сачылі за рухамі

Рафаэлеўскай лёгкай рукі.

Тыя знакі даўно ужо пройдзены,

Бо жыццё без прыпынкаў імчыць,

А яе трапяткая мелодыя

Нада мною дагэтуль гучыць.


1.Чэснае слова, і я праслязіўся,

Так выступленне за сэрца кранула...

2.Ты не адзін на хвіліну забыўся,

Бачыш і я слязінку змахнула.

1.Ведама, дзень і журботны і шчасны,

Слова дадзім мы настаўніцы класнай.


(слова для выступу класным кіраўнікам)
Любімай нашай класнай

Хочам паабяцаць:

Яе заўсёды будзем на святы запрашаць.

Цудоўны, мілы вобраз у сэрцы пранясём,

А потым на вяселле, вядома пазавём.

(можна пусціць песню)


1.Настаўнікі! Благаславёны час,

Калі ўвайшлі не ў класы вы – у сэрцы.

Усё жыццё раўняемся на вас –

На кожнай пераклічцы і паверцы.

2. Нам хацелася б сказаць шчыры дзякуй усім настаўнікам, якія вялі нас па краіне ведаў 5 доўгіх і ў той жа час хуткаплынных гадоў і ўручыць дыпломы.

1.Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:

Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.

У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,

Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.

Каб з курсу ўзятага не збіцца, увесь настаўніцкі свой век

Яму даводзіцца вучыцца – дзівак, як кажуць, чалавек.

Чакае ад работы плёну і дорыць дзецям цэлы свет,

Не патрабуючы кароны, за будні цяжкія свае.

Дабру і шчырасці навучыць, на ўсе пытанні дасць адказ.

Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час.
2.Нашу родную мову прызнаемся, - любім,

Дзякуй скажам настаўніцы яшчэ не раз

Мы яе назаўсёды ў душы прыгалубім,

Бо таксама яна любіць кожнага з нас.

1. Гэтыя радкі мы прысвячаем настаўнікам беларускай мовы….
2.Ад абцасікаў да макаўкі вы ў сюжэтах, параўнаннях,

Мройнавокія настаўніцы, рыфма глухне перад вамі.

Цяжка выбіцца прыметніку ў эпітэт адпаведны.

Палыном у зыркім кветніку вяне школьнік бедны.

Вы світаеце, як макаўкі летуценнага сабора,

Усміхніцеся, настаўніцы – у душы ўзыходзяць зоры.

Гэтыя радкі мы прысвячаем настаўнікам рускай мовы…….
1.Сёння нам адкрыты ўсе

Краіны, кантыненты,

Толькі едзь і вывучай мясцовыя фрагменты.

Калі буду ў Афрыцы – усё магчыма у нас –

Успомню геаграфію і вядома Вас.

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік геаграфіі…..

2. Што прадмет ваш асаблівы, разумее кожны.

Вывучалі мы рупліва птушанят і кошак.

Кветачкі, травінкі, песцікі, тычынкі.
Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік біялогіі……
1.Вызначыць масу зямнога шара,

Падлічыць усё да пяшчынкі –

У начы падсвядомасці марыў

Розум светлаю аблачынкай.

Я не помню, знакі якія

Мне таемны ліхтарык высвечваў,

Я рашыў! І нібыта закінуў

Шар зямны на худзенькія плечы.

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік фізікі…..

2.Інфарматыку адразу палюбілі мы,

Хоць камп’ютэра ні разу не бачылі у жыцці.

Наш настаўнік малады – добры ўсім дарадца.

Прывучаў ён з першых дзён да разумовай працы.
З партфелямі, з ранцамі, вачапоры,

Баламуты, нахольнікі спяшаліся да............

Каб ранішнім словам звацца – школьнікі.

Няўвагі баяліся, праглі пільнасці.

Вы цеплілі нашы вочы надзеямі.

Як мы, падшывальцы, са скуры лупіліся,

Каб быць любімчыкамі Вашымі!

1.Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнікі замежнай мовы….


1.Вылічай жа, вылічай, я малю ад сэрца Бога!

Матэматыку здаваць, а настаўнік вельмі строгі.

Бачыць ён яшчэ здалёк, што рашаю я дарэмна,

Ці скажу я тэарэму?

Зжальцеся і памажыце, будзьце ж сёння дабрадушны,

Я ж інструкцый не парушыў,

Памажыце, падкажыце!

2. Гэтыя радкі мы прысвячаем настаўніцы матэматыкі….

І узнагароджваем яе памятным дыпломам.
1.Гісторыі слаўнай вялікія даты

Мы ў памяці будзем заўсёды трымаць:

Пра штурмы і войны, герояў-салдатаў

Спытайце хоць зараз, адкажам на пяць!

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік гісторыі…

2.З намі з’елі соляў розных пуд,

І праблем вы мелі не адзіны груд.

А калі рэакцый не было падчас,

Па кнізе і на пальцах навучалі нас!

Хочацца сказаць цяпер: “Дзякуй Вам вялікі,

Сёння ўмеем мы рабіць розныя падлікі”

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік хіміі….


1.Будзем мы вучонымі, будзем інжынерамі.

Будзем авалодваць прыгожымі манерамі.

Калі з малпы чалавека праца здолела зрабіць:

Будаваць, вучыць і шыць будзем, каб найлепей жыць!

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік працы…
Кажам мы да пабачэння

Педагогу па чарчэнню.

Пакуль вы чарціць вучылі

Мы вас шчыра палюбілі.

Помнім розныя дэталі,

Што чарціць вы задавалі,

Помнім лініі, памеры –

Нібы ўсе мы інжынеры...

Каб чарцёж умець чытаць

Трэба шмат чаго і знаць.

Мы ішлі за вамі следам:

Дзякуй, дзякуй вам за веды.

Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік чарчэння…
Той, хто сочыць за фігурай

Прыдае значэнне стану –

Помніць добра фізкультуру,

Наш урок любімы самы.

Загартоўвалі здароўе

Па методыцы мы новай.

Успамінаем мы з любоўю

Вашы, наш настаўнік, словы:

“каб чаго ў жыцці дабіцца,

Каб вышыні пакарыць –

Важна ў спорце закрапіцца

Важна моцным духа быць..”

Не хварэйце ж вы і самі,

Мы у думках разам з вамі.


Памятным дыпломам узнагароджваецца настаўнік фізкультуры…
2. За гады у школе намі пройдзены нялёгкія шляхі да ведаў. Намі вывучана каля 21 прадмета, здадзены паспяхова 4 экзамены.

1. Сёння, у такі важны для нас дзень, мы проста не можам абысці увагай нашых бацькоў.


2.Рэкі дзяцінства – самыя глыбокія,

Дрэвы дзяцінства – самыя высокія,

Нівы дзяцінства самыя шырокія,

1.Сцежкі дзяцінства – самыя далёкія,

Ночы дзяцінства – самыя кароткія,

Сны дзяцінства – самыя салодкія,

2.Крыўды дзяцінства – самыя слязлівыя,

Забавы дзяцінства – самыя смяшлівыя...

1. Слова тым, хто нарадзіў нас, узгадаваў і сёння радуецца, гледзячы на нас, - нашым бацькам…….

(словы бацькам, словы гасцям )


Вось і дапісана апошняя старонка нашага школьнага летапісу, і школа развітваецца з намі. Развітваюцца з намі настаўнікі, якія былі побач шмат гадоў. Перад намі адкрываецца вялікае жыццё з усімі яго радасцямі і цяжкасцямі, з бясконцымі шляхамі-дарогамі. Як бы не склалася жыццё, памятайце:

На лёс не варта наракаць,

Ныццём нягод не адужаць

Жыццё заўсёды іспыт на мужнасць



Яе ж не возьмеш на пракат.
І няхай не часта, але усё-такі мы будзем сустракацца. І спадзяюся нам будзе аб чым расказаць. А сёння мы развітавемся з тымі, хто пакідае школу, жадаем поспехаў тым хто застаецца, і ўсім гаворым”Усяго добрага, шчасця вам”!
(Саставіла Панкратава Наталля, СШ №2 г. Валожын)
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка