Сценарий воспитательного мероприятия по сохранению народных традиций "Адкрытае пасяджэнне клуба "Гаспадыня" Гомель, 2011г



Дата канвертавання05.07.2016
Памер55.29 Kb.
ТыпСценарий
Учреждение образования

«Гомельский государственный профессионально-технический колледж народных художественных промыслов»




Сценарий

воспитательного мероприятия

по сохранению народных традиций
“Адкрытае пасяджэнне

клуба “Гаспадыня”

Гомель, 2011г

Адкрытае пасяджэнне

клуба “Гаспадыня”

Этнаграфичны зал “Спадчына”



Убранне сялянскай хаты. Самавар, убраны стол.

Гаспадыня: Глядзі, Данілка, колькі сёння да нас гасцей завітала. І ўсе, кажучь, спяшаліся на нашы пасядзелкі, уборы новыя шылі. Марылі яшчэ раз кракавяк, падыспань станцаваць. Песні народныя паспяваць, навіны паслухаць, ды сваімі жыццёвымі сакрэтамі параіцца.

Так ці не кажу?/пытаецца ў гасцей/
Гаспадар: А хлопцы у мяне ўсё пра дзяўчат пыталі. Колькі іх будзе. Прасілі пазнаёміць з лепшай. А тут бачыце, хлопчыкі, усе лепшыя. Прыглядайцеся адзін да аднаго. А што, калі лёс тут ваш?
Гаспадыня: Данілка, памятаеш, мы ж с табой таксама пазнаёміліся… Падыходзіць да мяне хлопец. Высокі, прыгожы, кажа”Бацька паслаў”- пры чым тут думаю бацька? А ён мне кажа:”Бацька казаў без цябе не прыходзіць”.- Я аж злаваца пачала. Доўга ён мне тлумачыў, пакуль я не зразумела, што ён мяне кахае, і бацька, гледзячы, што ён на вачах гасне, выпытаў усё і прыказаў без мяне не прыходзіць.
Гаспадар: Вось так і жывем мы з Насцей. І ўсё ў нас так шпарка выходзіць. Гасцям рады і самі ў госці ходзім. А вас сёння запрасілі незпраста. У апошні час вялікую цікаўнасць сталі ўсё праяўляць дафальклору, спадчыны. Зразумелі людзі:”Без народных здабыткаў, звычаяў, культуры – нельга жыць”. Адрываецца чалавек ад чалавека. Зачыняюцца дюдзіў сваіх вуглах. Адсюль недахоп дабрыні, сардэчнасці, дапамогі.
Гаспадыня: Вось і будзем мы адраждаць на нашых пасядзелках беларускі фальклор, і ўсё тое, што дапамагала бацькам і дзедам нашым радавацца жыццю, быць моцнымі духам і сябрамі.

(чутны шум)


Алена(дачка): (Гдядзіць у вакно) із пад лесу, лесу цёмнага

Із пад гаю зялёнага

Ці не тучкі ідуць,

Ці не воблачкі?


Гаспадыня: То не тучкі ідуць, то не воблачкі,

То ідуць, брыдуць валачабнікі.


Гаспадар: (гучыць музыка)

Ідуць, брыдуць, ды шатаюцца

Залатой траснёй патрасаюцца.
/У хату уваходзіць группа валачобнікаў. Тут і музыкі, спевакі, механоша.Усе апрануты у нацыянальнае адзенне./
Галоўны спявак:Чый гэта дамок, а ён новенькі,

А ён новенькі, увесь дубовенькі.

А здрасце таму, хто у гэтым даму.

Гаспадынечце і гаспадару.

Валачобнік: Гаспадынечка-журавіначка

Гаспадарок-спрытны паночак.

А мы госці недакушныя,

Нечаста ходзім, не дакучаем,

А ў гадочак-адзін разочак.

Валачобнік 2: А нашы дары невялікія:

Пачын лічыку - сорак яечак,

А падхватнічку - трубку палатна,

А нашаму музыку - трубку палатна,

Трубку палатна - торбачку пашыць.


Гаспадыня: Праходзьце, людзі добрыя, праходзьце!
Гаспадар: Мая жонка недакушная, раненька ўстаець, тоненька прадзець, чысценька трэць, беленька беліць, хораша ходзіць, хазяйства водзіць.

Дасць вам усё, што патрэбна.


Гаспадыня: (частуе валачобнікаў)

Прыміце ад нас дары, ды пабудзеце з намі. У нас тут пасядзелкі сабраліся. Абычаі продкаў успамінаем.


Механоша: А ці ўспомнілі ы танцы народныя?
Гаспадыня: яшчэ часу не было.
Механоша: Дык давайце разам з намі і станцуем!

(танцуюць разам з гасцямі беларускую польку).


Гаспадыня: Валачобнікі, раскажыце нам, дзе былі, што бачылі?
Валачобнік: Ды мы шмат, дзе былі. Усе людзі жывуць добра, але хочуць яшчэ лепш. Але вось пра абрады, традыцыі амаль зусім нічога не ведаюць. Вось давайце аб гэтым і у вас на пасядзелках пагаворым. Згодны? Адкуль узяліся абрады? З чым яны звязаны? За лепшыя адказы будзем частаваць нашымі дарамі.
Адказ: У глыбокай старажытнасці людзі, назіраючы за сонцам і тымі зменамі у

прыродзе на конт становішча свяцілы адносна Зямлі, дзялілі год на чатыры

пары: вясна і восень, лета і зіма. Пачатак кожнай пары урачыста адзначваўся.

Адсюль і абрады: калядкі- зімнія, валачобніцтва- вясеннее, купальскія- летнія,

жніўныя- восеньскія і інш. Абрады звязаны з апрацоўнай дзейнасцю чалавека.
Валачобнік: Што такое фальклор? Што вы ведаеце пра празаічныя народныя творы?
Адказ: Фальклор- гэта перш за ўсе мастацтва слова, з дапамогай якога ствараюцца

мастацкія вобразы, якія ідэалізуюцца, узвялічваюцца, гіпербалізуюцца.

Народныя творы- балады, казкі, легенды, паданні, сказы, анекдоты, жарты,

прыказкі, прымаўкі і загадкі.
Валачобнік: А якія вы ведаеце жарты?
Адказ- жарт: “Больш не лезе”:

Два мужыка сядзяць за сталом. Перад імі талеркі з агуркамі.

-Ты чаго по два гуркі на відэлец бярэш?,-пытае першы.

-А таму, што болей не лезе,- апраўдваецца другі.
Адказ- жарт: “У сталоўцы”:

-Чаму у вас чай не салодкі?

-А вы яго памяшалі?

-Памяшаў.

-У які бок мяшалі?

-Якое гэта мае значэнне? Ну , управа.

-А цукар пайшоў налева.
Адказ- жарт: “У рэстаране”

-Што вы маеце з’есці?

-Есць кілбаса з капустаю.

-А яшчэ?

-Можа быць капуста без кілбасы.
Адказ- жарт: “Пачаставаў”

Зайшоў неяк Мікіта да свайго сябра, з якім даўно не бачыўся. Пагаварылі пра тое- сее, час і развітваюцца.

-Як ты не ў час прыйшоў, дружа!,- паспачуваў гаспадар,-

Каб раней, дык паснедаў бы, пазней- абедаць у пору. А так- прабач!
Гаспадыня: Ах вы, госцейкі мае, ах вы, любыя мае! Ці не заскучалі вы? Паразмаўлялі аб фальклоры, а зараз давайце злучым яго з сучаснасцю. Уваходзе у круг, станцуем сучасныя танцы.

/усе танцуюць/


Гаспадыня: Вось і заканчваюцца нашы пасядзелкі. Мы вельмі будзем рады, калі у гасцях у нас вам спадабалася, калі веды новыя наконт фальклора і спадчыны вы атрымалі, калі шчасце свае знайшлі.
Гаспадар: Валачобнікам дзякуй за пажаданні. Хай ва ўсіх у доме будзе лад і парадак! Хай кожны хлопец знойдзе сабе каханую! Хай дзяўчаткі заўседы будуць ласкавымі і прыгожымі!
Гаспадыня: А на развітанне спяем песню “Бывайце здаровы, жывіце багата...”


: data -> methodical work
data -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
data -> Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
data -> Прафсаюзнаму камітэту па прафсаюза студэнтаў
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> Modulе Modеrn tеchnology procеssіng and analysіs mеdіcal – bіologіcal data. Tеxt tеst quеstіons
data -> Тэма: Памяць і навучанне
data -> Бялыніцкія праснакі
methodical work -> Тэма: я жыву ў Беларусі І тым ганаруся. Мэты
methodical work -> Свята “пакроў” Сцэна ўбрана, як сялянская хата. 1 Гаспадыня




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка