Сцяпан Палявы Героем Савецкага Саюза стаў пасля паспяховага выканання задання па разгроме буйнога чыгуначнага вузла, дзе сабралася шмат варожай баявой тэхнікі



Дата канвертавання02.07.2016
Памер15.16 Kb.
Сцяпан Палявы Героем Савецкага Саюза стаў пасля паспяховага выканання задання па разгроме буйнога чыгуначнага вузла, дзе сабралася шмат варожай баявой тэхнікі.

Дваццаць сем ТУ-2 пад яго камандаваннем 20 жніўня 1944 года выйшлі на заданне, але пры падыходзе да цэлі трапілі пад шчыльны агонь варожых зенітак. Самалёт Палявога быў падбіты, а сам ён паранены. Нягледзячы на гэта, лётчык скінуў бомбы прама ў цэль, і эшалоны загарэліся.

Камандзір павёў полк на свой аэрадром ля вёскі Малажане. Усе машыны селі, а ён сам прызямліцца не змог, бо ў машыны не выпускаліся шасі. Ад страты крыві лётчык знясілеў, выпусціў штурвал і самалёт зваліўся на лес.

Жывым пашанцавала застацца толькі радысту. Ён выцягнуў камандзіра з машыны, перавязаў яго, але маёр пасля гэтага пражыў толькі некалькі хвілін.

Палявы і члены яго экіпажа былі пахаваны недалёка ля месца падзення самалёта. А 23 лютага 1945 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР украінскаму хлопцу, які загінуў, вызваляючы Беларусь, было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.

Напачатку 60-х гадоў было вырашана перанесці прах героя-лётчыка і многіх іншых салдат і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна, на галоўную плошчу горада. Тады ж ёй і сярэдняй школе было прысвоена імя І.С. Палявога.

Вельмі шмат для захавання памяці героя зрабіў тагачасны дырэктар школы Уладзімір Францавіч Паруль. Ён ездзіў разам з вучнямі старэйшых класаў на радзіму Палявога ў вёску Мікалаеўка, што ва Украіне.

Прывёз адтуль некаторыя асабістыя рэчы будучага афіцэра-лётчыка, успаміны яго родных. Яны сталі асновай для стварэння ў школе мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога.

Музей працуе да сённяшняга часу і з’яўляецца месцам, дзе да гераічнага мінулага сваіх продкаў далучаюцца сённяшнія вучні. Стаіўшы дыханне, слухалі пяцікласнікі аповед пра героя-лётчыка, глядзелі слайды. Асаблівы іх інтарэс выклікала баявая тэхніка мінулай вайны.

Цікава падрыхтаваная класная гадзіна пра подзвіг людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Беларусі, назаўсёды запомніцца дзецям.



Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка