Сенненскі раённы выканаўчы камітэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер36.94 Kb.



belarus





Сенненскі раённы

выканаўчы камітэт

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ,

СПОРТУ І ТУРЫЗМУ

вул. К.Маркса, 2

211120, г.Сянно

Віцебская вобласць

тэл./факс (802135) 4 13 08

4 лютага 2015 года № 01-48/_________

На №___________ ад ___________



Сенненский районный

исполнительный комитет

ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ,

СПОРТА И ТУРИЗМА

ул. К.Маркса, 2

211120, г.Сенно

Витебская область

тел./факс(802135) 4 13 08


Дырэктару школы

Настаўнікам беларускай мовы


Абмеркаванне відэаўрокаў, прадстаўленых

на дыстанцыйную панараму “Развіццё

маўленчых навыкаў вучняў у працэсе

работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках

беларускай мовы”


У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы” для настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць прадмет на I–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай загадам начальніка аддзела ад 24.10.2014 №211, дыстанцыйнае абмеркаванне прадстаўленых відэазапісаў і канспектаў фрагментаў урокаў было запланавана на 22-30 снежня. Але ўлічваючы тэхнічныя складанасці, з якімі сутыкнуліся араганізатары дыстанцыйнай панарамы (“загрузка” відэаматэрыялаў для размяшчэння на сайце аддзела адбывалася на працягу студзеня), тэрміны дыстанцыйнага абмеркавання зменены. Арганізатары дадзенага дыстанцыйнага мерапрыемства выказваюць прабачэнне яго ўдзельнікам.
Такім чынам, запрашаем настаўнікаў прыняць удзел у дыстанцыйным абмеркаванні размешчаных матэрыялаў (відэазапісаў і канспектаў фрагментаў урокаў) у перыяд – з 5 па 19 лютага 2015 года.

На сайце аддзела размешчаны тэкставыя матэрыялы дыстанцыйнай панарамы вопыту (пісьмовы падрабязны канспект фрагмента ўрока з тлумачальнай даведкай). Каб азнаёміцца з відэаматэрыяламі (відэазапісы фрагментаў урокаў), вам неабходна: 1) перайсці па ссылцы www.youtube.com і “кликнуть” кнопку “войти” ; 2) увесці логін і пароль, які дасылаецца ў школу па электроннай пошце; 3) зайсці на акаунт “Рэсурсны цэнтр”; 4) выбраць укладку “Плейлисты”, дзе размешчаны відэаўрокі па ступенях навучання: I ступень (1-4 классы) і II-III ступені (5-11 классы); 5) пазнаёміцца з відэаматэрыяламі.

Заўвага. Ссылка www.youtube.com размешчана на сайце аддзела пад нумаром 4 (перад пералікам канспектаў 38-мі ўрокаў) Дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў …”

У працэсе дыстанцыйнага вывучэння матэрыялаў (відэазапіс і падрабязны канспект і тлумачальная даведка) – кожны ўдзельнік дыстанцыйнай панарамы павінен азнаёміцца з усімі матэрыяламі дыстанцыйнай панарамы вопыту, размешчанымі на сайце, і падрыхтаваць водгук (рэцэнзію) пра найбольш плённы і слушны вопыт сваіх калег (колькасць прадастаўлення рэцэнзій не абмежавана: ад трох – да трыццаці васьмі) (Дадатак 3 Палажэння).



Тэкставы дакумент (водгук (рэцэнзію)) неабходна даслаць да 20 лютага (уключна) 2015 года на адрас аддзела sen_poo@mail.ru з паметкай “Рэцэнзія БЕЛ ПАНАРАМА ВОПЫТУ”.

На падставе атрыманых рэцэнзійных матэрыялаў будзе падрыхтаваны праект загада начальніка аддзела “Аб выніках дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы” для настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць прадмет на I–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”.



Кантактная інфармацыя: 4-27-39 Алена Аркадзьеўна Вілюгіна

4-15-94 Жанна Валянцінаўна Падалінская

4-11-88 РЦІТіСН Алена Парфір’еўна Зайко

sen_poo@mail.ru


Дадатак 3 да Палажэння

Водгук (рэцэнзія) на прагледжаныя матэрыялы

(прадстаўляецца да 20 лютага 2015 года)

Прозвішча Імя Імя па бацьку рэцэнзента -

Установа адукацыі -


  1. Прозвішча Імя Імя па бацьку настаўніка-аўтара -

Установа адукацыі -

Тэма ўрока -

Клас -

Я лічу, што настаўнікам удала падабраны/ прадстаўлены/ выкарыстаны/ …



Разам з тым, (заўвагі і прапановы) …


  1. Прозвішча Імя Імя па бацьку настаўніка-аўтара -

Установа адукацыі -

Тэма ўрока -

Клас -

Я лічу, што настаўнікам удала падабрана/ прадстаўлены/ выкарыстаны/ …



Разам з тым, (заўвагі і прапановы) …


  1. Прозвішча Імя Імя па бацьку настаўніка-аўтара -

Установа адукацыі -

Тэма ўрока -



Клас -

Я лічу, што настаўнікам удала падабраны/ прадстаўлены/ выкарыстаны/ …



Разам з тым, (заўвагі і прапановы) …
!!! Патрабаванні да тэкставага афармлення рэцэнзіі (не больш за чатыры старонкі друкаванага тэксту / на лісце фармата А-4, шрыфт 14, міжрадковы інтэрвал адзінарны, пт 14, шрыфт Times New Roman).
: e107 files -> public
public -> Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна
public -> Дадатак 3 праграма правядзення дыстанцыйнага семінара-практыкума для настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры “Арганізацыя І суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”
public -> Аб устанаўленні формы даведкі аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
public -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі Выканала вучаніца 9 класа Пятрова Дар’я Міхайлаўна Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры
public -> Намінацыя “Сельскія населеныя пункты” Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
public -> Папячыцельскага савета на 2015/2016 навучальны год № п/п Тэма Месяц
public -> Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
public -> Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"
public -> Студзёнкаўская дссш




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка