Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна



Дата канвертавання20.05.2016
Памер54.79 Kb.
СЕТКАВАЕ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Калтан Таццяна Уладзіславаўна,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа”,

vornjany_sc@mail.grodno.by

(801591)31468
Імклівае развіццё новых тэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе аказала значны ўплыў на сістэму адукацыі. Прымяненне інавацыйных сродкаў у практычнай дзейнасці настаўніка адкрывае перад ім шырокія магчымасці для рэалізацыі навучальных праграм, дапамагае павысіць эфектыўнасць навучання, а таксама зацікавіць вучняў, матываваць іх да вывучэння прадмета, развіваць пазнавальныя навыкі і творчае мысленне. Акрамя таго, у наш век інфарматызацыі вялікае значэнне набываюць навыкі камунікацыі і працы ў сетцы Інтэрнэт. У сувязі з гэтым у настаўніка з'яўляецца магчымасць арганізаваць сумесную дзейнасць з вучнямі ў пазаўрочны час для павышэння адукацыйных вынікаў.

Сеткавае ўзаемадзеянне – гэта спосаб дзейнасці па сумесным выкарыстанні рэсурсаў. Сеткавае ўзаемадзеянне адкрывае новыя перспектывы ў сферы адукацыі. Укараненне дадзеных тэхналогій у школе становіцца не проста патрабаваннем часу, а жыццёвай неабходнасцю. Гэта дазваляе вывесці навучанне на якасна новы ўзровень.

Мадэль сеткавага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у якой удзельнічаюць педагогі, навучэнцы, бацькі, можа мець такі схематычны выгляд.
прямая со стрелкой 4прямая со стрелкой 3прямая со стрелкой 2

На ўзроўні Настаўнік-Настаўнік сеткавае ўзаемадзеянне, дзякуючы інфармацыйна-камунікатыўным тэхналогіям, дае шырокія магчымасці зносін, аб'яднанняў у разнастайныя прафесійныя Інтэрнэт-супольнасці, вядзе да актывізацыі зносін настаўнікаў паміж сабой, пашырэння вопыту сумеснай працы незалежна ад адлегласцей. Акрамя таго, сеткавае ўзаемадзеянне становіцца пасрэднікам паміж педагогамі і вышэйшымі органамі асветы, выкарыстанне камп'ютарных камунікацый дазваляе ажыццяўляць прафесійную метадычную падтрымку.

У якасці рэсурсаў, на базе якіх фарміруецца сеткавае ўзаемадзеянне педагогаў, мэтазгодна разглядаць афіцыйныя сайты ўстаноў адукацыі, кожны з якіх у большай або меншай ступені публікуе метадычныя распрацоўкі ўрокаў, сцэнарыі мерапрыемстваў, дае магчымасць абмеркаваць агульныя праблемы на тэматычных форумах. Метадычная старонка сайта нашай установы адукацыі (http://vornjany-sc.unibel.by/metodrab.html) утрымлівае спасылкі на Метадычную гасцёўню настаўнікаў пачатковых класаў (http://vornnach.byethost18.com), на персанальны сайт настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Адула Н.Г. (www.belmov.ru.). Віртуальны кабінет матэматыкі (www.math.esy.es) прапануе калегам матэрыялы з вопыту работы настаўнікаў матэматыкі, настаўнік-дэфектолаг Адула А.І. прапануе для выкарыстання калекцыю інтэрактыўных займальных матэрыялаў па прадмеце "Чалавек і свет". Калекцыя размешчана па адрасе http://vornjany-sc.unibel.by/asabliva.html. Гульні, пазлы, віктарыны і тэсты знаходзяцца ў агульнай калекцыі матэрыялаў сэрвісу LearningApps, які вельмі цікавы тым, што любое практыкаванне можна перапрацаваць, папоўніць сваімі матэрыяламі і захаваць. Удзельнікамі міжнароднага конкурсу "Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў” на сайце http://1-4mag.ru/ сталі настаўнікі пачатковых класаў Багушэвіч А.І., Лакевіч Т.С., Багдановіч І.В.

Адзін з прыкладаў удалага сеткавага ўзаемадзеяння – удзел у адкрытым Інтэрнэт-праекце з міжнародным удзелам “Мне сняцца сны аб Беларусі”. Нашы педагогі і навучэнцы прадставілі 11 работ у 6 намінацыях Інтэрнэт-праекта і атрымалі магчымасць пазнаёміцца з мноствам работ па гісторыі, культуры, краязнаўстве педагогаў і навучэнцаў з розных куткоў Беларусі, а Юлія Сяргееўна Кулеш была прызнана пераможцам у намінацыі “Проста я люблю свой край да болю, і з любоўю дзецям перадам…”

Неад’емная частка настаўніцкай працы – павышэнне кваліфікацыі. Акрамя вочных курсаў пры інстытутах павышэння кваліфікацыі, настаўнікі маюць магчымасць удзельнічаць у дыстанцыйных курсах па пэўных тэмах і праблемах, дыстанцыйных майстар-класах, Інтэрнэт-канферэнцыях, майстэрнях, Інтэрнэт-конкурсах, значыць, выкарыстоўваць тыя формы метадычнай работы, якія заснаваны на сеткавым узаемадзеянні і ў канчатковым выніку прыводзяць да павышэння кваліфікацыі настаўніка ў розных сферах яго прафесійнай дзейнасці.

У адукацыі школьнікаў сеткавае ўзаемадзеянне паміж настаўнікам і вучнем праяўляецца ў такіх формах арганізацыі навучання, як дыстанцыйныя курсы, дыстанцыйныя алімпіяды, сеткавыя адукацыйныя праграмы для самаадукацыі, сеткавыя семінары, канферэнцыі, праекты, конкурсы, віктарыны, марафоны і інш. Выкарыстанне разнастайных навучальных сэрвісаў сеткі Інтэрнэт дае пэўную свабоду вучням у выбары прадметаў, цікавых праектаў. Праца настаўніка з тымі ці іншымі праграмамі і сэрвісамі не абавязкова павінна абмяжоўвацца падрыхтоўкай матэрыялаў да ўрокаў і стварэннем мультымедыя-прадуктаў. За апошнія гады шырокае распаўсюджанне атрымалі інтэрнэт-сэрвісы, якія дазваляюць не толькі распрацоўваць аб'екты мультымедыя, напрыклад, прэзентацыі, слайд-шоу, інтэрактыўныя плакаты, але і размяшчаць іх у сетцы для сумеснага доступу і наступнай сумеснай работы з імі. Акрамя таго, з'явілася мноства сацыяльных сетак, якія робяць зручным і даступным не толькі працэс зносін, але і забяспечваюць перадачу дакументаў, малюнкаў, відэаматэрыялаў і дадаткаў паміж карыстальнікамі, што вельмі важна для тых, хто выкарыстоўвае дадзеныя сеткі ў адукацыйных мэтах. Адзін з такіх сэрвісаў Google, які дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць інструментаў для калектыўнай і індывідуальнай работы. З дапамогай дадзеных сэрвісаў можна ствараць дакументы, табліцы, прэзентацыі з магчымасцю сумеснага рэдагавання і абмеркавання на персанальных і калектыўных сайтах і блогах, анкеты, тэсты, апытанні, альбомы з ілюстрацыямі і фатаграфіямі, а таксама знаходзіць цікавыя відэаматэрыялы, дадаваць відэафрагменты на свой сайт або блог, дзяліцца спасылкамі з навучэнцамі, ствараць персанальныя вэб-сайты, размяшчаць на іх навучальныя матэрыялы.

Арганізацыя сеткавай вучэбнай дзейнасці школьнікаў дапамагае настаўніку арганізаваць работу з навучэнцамі, якія імкнуцца атрымаць дадатковыя веды па прадмеце або слаба паспяваюць, арганізаваць вучэбную дзейнасць дзяцей, якія часта адсутнічаюць на ўроках (дзеці са слабым здароўем) і адораных дзяцей (якія ўдзельнічаюць у творчых школах, конкурсах, алімпіядах), развіваць пазнавальную актыўнасць школьнікаў, выкарыстоўваючы іх цікавасць да сучасных ІКТ.

Пры арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння паміж настаўнікамі і бацькамі карысна выкарыстоўваць “электронны журнал”, сайт школы, электронную пошту. На сайце, дзе размешчаны “электронны журнал”, бацькі могуць сачыць за паспяховасцю, наведваннем урокаў, весці перапіску з настаўнікам. Электронны дзённік даступны ў любы час і ў любым месцы, калі маюцца праблемы з Інтэрнэтам, ёсць магчымасць падключыць SMS-паведамленне. На школьным сайце рэгулярна публікуюцца матэрыялы для бацькоў, у якіх даюцца рэкамендацыі псіхолага, сацыяльнага педагога, даюцца спасылкі на патрэбныя бацькам нарматыўныя дакументы. Вялікую папулярнасць у апошнія часы набылі сацыяльныя сеткі (Одноклассники, ВКонтакте), магчымасці якіх таксама карысна выкарыстоўваць для арганізацыі сеткавых зносін. Названыя сеткі даюць магчымасць абодвум бакам эканоміць час, ажыццяўляць абмен дакументамі, ствараць групы для атрымання і абмеркавання навін і інфармацыі аб жыццядзейнасці класа.

Дадзеныя формы ўзаемадзеяння бацькоў і педагогаў умацуюць непасрэдныя зносіны бакоў, вывядуць яго на якасна новы ўзровень. Менавіта таму арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з бацькамі з'яўляецца адной з цікавых і нефармальных форм работы, якая на практыцы паказвае станоўчы вынік і выклікае ў апошні час заслужаную цікавасць і ў педагогаў, і ў бацькоў.

Пры рацыянальным выкарыстанні сеткавага ўзаемадзеяння працэс камунікацыі паміж настаўнікам і вучнем, настаўнікам і бацькамі, настаўнікам і калегамі стане больш рэзультатыўным, а сумесная работа дапаможа ў вырашэнні адукацыйных задач і дасягненні агульных мэт.


Список использованных источников


  1. Ефремова, М.В. Возможности использования сервисов Веб 2.0 в современном образовании / М.В.Ефремова // Педагогический журнал. – 2011. – Вып. 1. – С.34-41.

  2. Использование возможностей сервисов Google в образовательной деятельности http://rcmediateka.rusedu.net/post/389/33957.

  3. Свободная электронная энциклопедия «Википедия» URL: http://ru.wikipedia.org.http://learningapps.org/

  4. https://docs.google.com/presentation/d/10kOMstMlC1wl96ayKsl7pwuS661Mup72iUbYYGSyvco/edit#slide=id.g1391e38e_6_0

: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка