Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка



Дата канвертавання21.05.2016
Памер67.35 Kb.
СЕТКАВАЯ СУПОЛКА - ЭФЕКТЫЎНАЯ ФОРМА ПАВЫШЭННЯ ЎЗРОЎНЮ ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ ПЕДАГОГАЎ
Цуканава Вольга Генрыкаўна,

метадыст вучэбна-метадычнай установы “Смаргонскі раённа-метадычны кабінет”



Tsukanovola4@gmail.com

(029)7814652


У сучасных умовах адукацыя мае патрэбу ў педагогах, якія не толькі валодаюць ведамі ў галіне выкладаемага прадмета, але і ўмеюць працаваць у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, вызначаць ступень паспяховасці педагагічнага ўзаемадзеяння па абмене вопытам і абмеркаванні актуальных праблем, бачыць працэс і вынік уласнай педагагічнай дзейнасці.

Павышэнню ўзроўню прафесійнага развіцця педагога будуць спрыяць новыя формы метадычнай работы, накіраваныя на засваенне сучаснай інфармацыйнай культуры і стварэнне ўмоў для педагогаў, якія маюць патрэбу не столькі ў інструкцыях, колькі ў доступе да міру камунікацый.

Сеткавую суполку разглядаю як эфектыўную форму павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў. Ідэя стварэння сеткавай суполкі шмат у чым залежала ад мяне, як метадыста, ад умення выкарыстоўваць унутраныя рэзервы асобы, праяўляць творчую актыўнасць, самастойнасць, накіраваныя на мэтанакіраваную, сістэмную самаадукацыю з дапамогай дыстанцыйнага навучання.

“Адукацыйная Галактыка Intel” прыцягнула маю ўвагу і выклікала жаданне ўдзельнічаць у сумеснай сеткавай дзейнасці, якая забяспечвае актыўны ўдзел вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, бацькоў, грамадзян у адукацыйных, сацыяльных і сацыяльна-адукацыйных праектах. У ходзе навучання атрымала веды аб новых формах арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння з дзецьмі, пазнаёмілася з цікавым праграмным забеспячэннем, прымала актыўны ўдзел у вебінарах, дыскусіях, флэш-мобах, конкурсах, майстар-класах, трэнінгах, прэзентацыях, форумах.

Па выніках канферэнцый, праведзеных на партале “Адукацыйная Галактыка Intel” атрымала сертыфікаты актыўнага ўдзельніка, выпускніка курсаў з серыі тэматычных трэнінгаў Intel “Элементы”. Атрыманыя веды ў працэсе дыстанцыйнага навучання далі магчымасць арганізаваць метадычную работу з настаўнікамі ў кантэксце павышэння іх прафесійнай кампетэнцыі з дапамогай выкарыстання навейшых інфармацыйных тэхналогій.

Вынікі дыягностыкі, праведзенай сярод настаўнікаў геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўства, хіміі па пытаннях выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) з разнамэтавым прызначэннем, паказалі, што ўкараненне “воблачных” тэхналогій, забеспячэнне сеткавага ўзаемадзеяння педагогаў будуць спрыяць вырашэнню існуючых праблем. Выкарыстанне інфармацыйнай прасторы ў метадычных мэтах з'яўляецца абсалютна новым накірункам у фарміраванні адукацыйнага асяроддзя на базе “воблачных” тэхналогій, забеспячэнні сеткавага ўзаемадзеяння педагогаў і распаўсюджванні дыстанцыйных формаў навучання.

Сеткавыя суполкі настаўнікаў – гэта новая форма арганізацыі прафесійнай дзейнасці ў сетцы, гэта група педагогаў, якія працуюць у адной прадметнай прафесійнай галіне. Удзел у прадметных сеткавых аб'яднаннях дазваляе настаўнікам мець зносіны адзін з адным, вырашаць прафесійныя пытанні, рэалізаваць сябе і павышаць свой прафесійны ўзровень. Сеткавае суправаджэнне прафесійнага развіцця настаўніка заключаецца ў паэтапным, мэтанакіраваным, бесперапынным, скаардынаваным ўзаемадзеянні суб'екта прафесійнага развіцця (педагога) і суправаджальнага боку (метадыста- цьютара).

Мэта сеткавай суполкі настаўнікаў-прадметнікаў складалася ў стварэнні інфармацыйнай прасторы. Для рэалізацыі мэты сфармулявала задачы, накіраваныя на стварэнне адзінага інфармацыйнага рэсурсу, арганізацыю дыстанцыйнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама абмен вопытам паміж імі.

Спачатку пазнаёміла педагогаў з сэрвісамі сеткавага ўзаемадзеяння, пасля чаго было прапанавана кожнаму педагогу стварыць свой Googl-акаунт. Для азнаямлення з планамі раённых метадычных аб'яднанняў настаўнікам была прадастаўлена магчымасць пакінуць каментарыі на створаным блогу “Метадычнае суправаджэнне настаўнікаў геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўства, хіміі” (http://metodichka123.blogspot.com).

Для арганізацыі прафесійнай дзейнасці педагогаў у сетцы былі створаны творчыя групы, майстар-клас, семінары-практыкумы.

Творчая група настаўнікаў хіміі працуе над тэмай “Выкарыстанне інтэрактыўных комплексаў у адукацыйным працэсе па хіміі”. Вывучэнне гэтай тэмы праходзіла па алгарытме, які складаўся з інструментаў для работы ў праграмах для інтэрактыўных дошак. У ходзе работы члены творчай групы пазнаёміліся з калекцыяй інтэрактыўных сродкаў LAT 2.0 (Lesson Activity Toolkit), прыёмамі работы ў праграме Smart Notebook, Smart Notebook 10, некаторымі прыёмамі і метадамі стварэння ўласных дыдактычных матэрыялаў для работы з інтэрактыўнай дошкай. На раённым метадычным аб'яднанні настаўнікаў хіміі члены творчай групы плануюць прадставіць створаную электронную бібліятэку навучальных заняткаў з мэтай укаранення ў практыку работы настаўнікаў школ раёна.

Творчая група настаўнікаў гісторыі працуе над тэмай “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання (ЭСН) і інфармацыйных тэхналогій на ўроках і ў пазакласнай рабоце па гісторыі Беларусі ў 6 класе”. У ходзе работы педагогі разглядзелі магчымасці выкарыстання камп'ютарных тэхналогій на ўроках і ў пазакласнай рабоце па гісторыі Беларусі, вывучылі патрабаванні санітарных правілаў і нормаў да ўрока з ужываннем ЭСН і ІТ ў сучаснай школе, пазнаёміліся з выкарыстаннем сэрвісаў WEB 2.0 на ўроках гісторыі Беларусі. На раённым метадычным аб'яднанні настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства члены творчай групы таксама плануюць прадставіць свой адукацыйны прадукт з мэтай ўкаранення ў практыку работы настаўнікаў школ раёна.

Майстар-клас настаўніка геаграфіі па тэме “Выкарыстанне інтэрактыўных комплексаў у адукацыйным працэсе па геаграфіі” прадэманстраваў ўмовы развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне выкарыстання інтэрактыўных комплексаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце па геаграфіі. Педагог пазнаёміла настаўнікаў раёна з дыдактычнымі магчымасцямі прымянення інтэрактыўных формаў у адукацыйным працэсе (інтэрактыўная крыжаванка, пазлы, рэбусы, віктарыны, файнворды), больш падрабязна разгледзела інтэрактыўныя прэзентацыі як сродкі павышэння адукацыйнага працэсу па геаграфіі, пазнаёміла з вопытам работы па выкарыстанні інтэрнэту на ўроках геаграфіі.

Для вывучэння элементаў тэорыі тэхналогій Web 2.0, магчымасцямі выкарыстання блога ў паўсядзённай педагагічнай практыцы былі запланаваны семінары-практыкумы.

На семінары-практыкуме “Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў з дапамогай сэрвісаў Web 2.0 (сэрвісаў сеткавага ўзаемадзеяння)” прысутныя пазнаёміліся з тэарэтычнымі асновамі тэхналогіі Web 2.0, дзейнасцю навучэнцаў і настаўніка, ІКТ - інструментамі. У практычнай частцы семінара педагогі працавалі ў Googlе - дакуменце, Googlе - табліцы, Googlе - прэзентацыі, Googlе - форме. Для ўдзельнікаў семінара распрацаваны рэкамендацыі па планаванні далейшага вывучэння сервісаўWeb 2.0.

На семінары-практыкуме “Прадстаўніцтва педагога ў сетцы інтэрнэт. Стварэнне блога” разглядаліся магчымасці выкарыстання блога ў паўсядзённай педагагічнай практыцы. Для яго стварэння настаўнікам прапанавала карыстацца карыснымі відэаінструкцыямі. Удзельнікі семінара публікавалі паведамленні ў сваім блогу, размяшчалі выявы, дакументы (тэкставыя дакументы, табліцы, прэзентацыі), відэаролікі, аўдыёзапісы, пазнаёміліся з разнастайнасцю сучасных сацыяльных сэрвісаў і навучыліся выкарыстоўваць іх у сваёй педагагічнай і арганізацыйнай практыцы. Настаўнікам было прапанавана дамашняе заданне навучыцца весці і развіваць свой блог, напаўняючы яго карыснай інфармацыяй для дзяцей, бацькоў і калегаў.

У наступным навучальным годзе (па запытах педагогаў) планую працягнуць працу семінара-практыкума, у працэсе якога удзельнікі змогуць пазнаёміцца з велізарнай калекцыяй электронных адукацыйных рэсурсаў у сэрвісе LearningApps, дзе ўтрымоўваецца шмат цікавага матэрыялу. Будуць праведзены практычныя заданні па стварэнні ўласных скарбонак карысных практыкаванняў для працы з навучэнцамі, што дазволіць педагогам сістэматызаваць накоплены дыдактычны матэрыял, сцэнарыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў па тэмах, абагуліць уласны педагагічны вопыт для далейшага абмену паміж калегамі.

У перспектыве планую стварыць электронную бібліятэку навучальных заняткаў з вопыту работы педагогаў раёна па курыруемых напрамках з мэтай развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы, актыўнага ажыццяўлення дыстанцыйнага ўзаемадзеяння настаўнікаў-прадметнікаў.

А ў бягучым навучальным годзе былі створаны блогі: “Метадычнае суправаджэнне настаўнікаў геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўства, хіміі” (http://metodichka123.blogspot.com), “Школа маладога спецыяліста” (http://youngspecialists.blogspot.com), “Прадстаўніцтва педагога ў сетцы Iнтэрнэт. Стварэнне блога” (http://smorgon2015.blogspot.com).

У блогах размешчаны матэрыялы, неабходныя для метадычнага суправаджэння настаўнікаў-прадметнікаў і маладых спецыялістаў. Гэта планы раённых метадычных аб'яднанняў, нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу, тэксты рэспубліканскіх алімпіяд, рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні вучэбных зяняткаў, а таксама паведамленні і запрашэнні на розныя метадычныя мерапрыемствы.



Паспрабаваўшы розныя платформы для размяшчэння кантэнту ў сетцы інтэрнэт, я прыйшла да высновы, што аптымальным для настаўніка можна лічыць сэрвісы Google. Усе рэсурсы доўгачасовага прызначэння, і іх напаўненне адбываецца паступова. І хоць іх структура розная, прызначэнне ў іх адно – сайта-захавальніка.
Список использованных источников


  1. Концепция информатизации системы образования Республики Беларусь на период до 2020 года (утверждена Министерством образования Республики Беларусь 24.06.2013).

  2. Волохонский, В. Л. Психологические механизмы и основания классификации блогов // Личность и межличностное взаимодействие в сети Блоги: новая реальность; под ред. В. Л. Волохонского, Ю. Е. Зайцевой, М. М. Соколова. — СПб., 2006.

  3. Васильева, И.Н. Сетевые профессиональные сообщества учителей/ Сетевые формы работы методического объединения учителей начальных классов. Блог как инновационная форма организации работы методического объединения [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.aiv.by/column/pachatkovae-navuchanne-syam’ya-dzіtsyachy-sad-shkola/mai-2013.html. — Дата доступа: 01.06.2015.

  4. Патаракин, Е. Д. Сетевые сообщества и образование. [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://schoolsector.relarn.ru/efim/3please/2005/pl_2005_20.htm — Дата доступа: 01.06.2015.

: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка