Шчасце жыць у мірнай краіне Кашэвіч Надзея Віктараўна, вучаніца 8 класа



Дата канвертавання03.07.2016
Памер116.37 Kb.
Шчасце жыць у мірнай краіне
Кашэвіч Надзея Віктараўна,

вучаніца 8 класа

дзяржаўнай установы адукацыі

«Дабрынская сярэдняя школа”


Доўга разважаючы над тэмай сачынення, я зразумела, што людзі ўсёй зямлі павінны аб’яднацца ў адзіным жаданні абараніць свет ад страшнага тэрору, дамагчыся спакою, радасці на планеце. Бо свет – гэта чыстае неба і звонкія песні, шчаслівыя ўсмешкі маці, бацькоў і нашых братоў, якія заўсёды гатовы ўстаць на абарону старых і дзяцей. Рвуцца нашы дзіцячыя сэрцы ад болю, калі мы чуем плач дзяцей, якія страцілі сваіх бацькоў, і плач маці, якія аплакваюць сваіх сыноў. Час не сцірае болю, а абвастрае зрок. І ўсімі сіламі сваімі я малюся і буду маліцца за тых, каму дарагі лёс зямлі, будучыня дзяцей.

Хто б мог падумаць, што вайна будзе зусім побач з намі, закране кожнага з нас... Афганістан, Чачня, Украіна...

Колькі страшных дзён і начэй, колькі галасоў, ахрыплых ад слёз і гора! Я яшчэ не зусім дарослая, але разумею, што мы, дзеці, таксама ў адказе за ўсё, што адбываецца побач з намі. Кожны з нас павінен быць чалавекам гарачага сэрца, бачыць свет «ружовым і блакітным», верыць у цудоўнае слова Свет, які чамусьці сёння становіцца словам з казачнага свету.

Мне ўспамінаецца прыпавесць, якую я пачула ад сваёй бабулі.

«Ёсць на белым свеце Залатыя дзверы. Калі іх адчыніць шырэй, то ўсе людзі на зямлі будуць шчаслівыя. Толькі гэтыя дзверы з вялікім сакрэтам. Яны не адкрываюцца нават залатым ключыкам.

І вось аднойчы да гэтых дзвярэй з’ехалася шмат народу. Цяжкай і доўгай была іх дарога. Адны прыехалі з краін, дзе яркае неба, сонца, горы, іншыя – з тых, дзе вечная мерзлата. Усе акружылі Залатыя дзверы, але каб яны адчыніліся, трэба было сказаць нейкае галоўнае слова. Хтосьці радасна закрычаў: «Вада! Вада! Бо без вады няма жыцця...» Але дзверы не адкрываліся. Тады нехта сказаў: «Агонь! Бо без святла і цяпла мы б даўно загінулі». Але дзверы і тады не адкрыліся. Адна маленькая дзяўчынка прашаптала: «Я ведаю! Гэта хлеб! Без яго ўсе памруць з голаду». Усе з надзеяй паглядзелі на Залатыя дзверы. Яны былі зачыненыя. Відаць, і сытыя бываюць нешчаслівыя.

І раптам маленькі хлопчык упэўнена прамовіў: «Я ведаю гэтае слова! Ведаю! Яно такое кароценькае, але самае-самае важнае! Гэта – мір!»

Залатыя дзверы ўрачыста расчыніліся. І народ з усіх краін свету ўвайшоў у іх. Усе моцна трымаліся за рукі і дружна паўтаралі: «Мір! Дружба!»

Як мне хочацца, каб гэтая прыпавесць стала явай, каб на Украіну, напрыклад, прыязджалі госці не з жаданнем разбураць і знішчаць, а з візітам дружбы, візітам міру. Тады паўсюль будуць гучаць галасы: «Сардэчна запрашаем!»

Пакуль мы, дзеці, не можам адстойваць мір, як дарослыя, у нас свой уклад у справу міру. Разам з аднакласнікамі я арганізую сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, праяўляю клопат пра старых, якія жывуць побач, дапамагаю праводзіць класныя гадзіны, на якіх расказваю аб тым, што абавязак кожнага чалавека – бараніць мір, бо клопат аб міры збліжае людзей усіх краін, усіх тых, каму дарагія лёс зямлі, культура, будучыня дзяцей!

Толькі мір ва ўсім свеце можа прынесці дабро, спакой, шчасце. І каб на зямлі жыла радасць, перш за ўсе патрэбен мір. Я люблю сваю Беларусь, ганаруся ёю, хачу бачыць усіх шчаслівымі і прыгожымі. Я, як і ўсе дзеці планеты, не хачу, каб забівалі дзяцей. Ніхто з нас не павінен стаць ахвярай чалавечай жорсткасці. Нішто ў свеце не праходзіць бясследна. Чалавек у адказе за ўсё...

Мы часта чуем словы «гонар», «сумленне», але знаходзяцца такія людзі, якія не разумеюць іх сапраўднага значэння, не задумваюцца над тым, што яны азначаюць. Таму што занадта шмат вакол нас дзерзкага, несправядлівага да самай тонкай і далікатнай сутнасці на зямлі – чалавека. Толькі той, для каго «гонар і сумленне» не пустыя словы, будзе прыносіць сябе на карысць людзям.

Ад хвароб, ад помсты, ад страшнай вайны,
Ад пустых мяцежных ідэй,
Крычаць мы сёння павінны ўсім светам
Толькі адно: «Беражыце дзяцей!»

Сёння часта даводзіцца разважаць аб праблеме міласэрнасці. Час няўмольна рухаецца наперад, і наш абноўлены свет мае патрэбу ў міласэрнасці. Я ўпэўнена, каб міласэрнасць сагравала наша жыццё, трэба полымем свайго сэрца асвятляць іншым шлях да светлага і прыгожага жыцця. На міласэрных людзях трымаецца і рухаецца свет. Я зразумела: калі хочаш, каб усе людзі на зямлі сталі міласэрнымі і прыхільнікамі міру, – пачынай з сябе. І не пытайся: «А што я магу?»

Мы павінны вучыцца, каб у будучыні стаць добрымі спецыялістамі. Нас, школьнікаў, шмат. І калі кожны будзе рабіць сваю справу так, як трэба, то гэта ўжо вялікая дапамога нашай дзяржаве. Беларусь будзе яшчэ багацей, прыгажэй, мацней.

Непадробнае захапленне выклікаюць тыя, хто сумленны перад людзьмі і ў першую чаргу перад самім сабой. Але, на жаль, многія не разумеюць, што людское жыццё хуткабежнае. І калі чалавек застанецца адзін са сваім горам, болем, то наўрад ці ён іх адолее, а калі з ім апынуцца сапраўдныя сябры, якія ведаюць несмяротныя словы Хрыстовых пропаведзяў, то ён выжыве.

Я малюся і буду маліцца за тое, каб у нашых душах не было злосці, эгаізму, маладушнасці, злых людзей з каменнымі сэрцамі.
Хачу перафразаваць словы Ф.М. Дастаеўскага: «Не толькі прыгажосць, а таксама міласэрнасць і дабро выратуюць свет». Гэта, вядома ж, не адносіцца да маральна ўбогіх і азлобленых людзей, якія, прыкрываючыся рэлігіяй, здзяйсняюць злачынствы. А я з упэўненасцю кажу, што маленькі праменьчык сонца, які выходзіць ад нас, будзе саграваць нашым цяплом усіх, хто шануе мір.

Мы зробім усё для таго, каб раніцай птушкі нас будзілі сваёй песняй, каб мы спяшаліся да сваіх сяброў, каб на самай выдатнай планеце назаўсёды пасяліўся Мір! Бо мір – гэта школьны званок. Гэта школа, у вокнах якой свеціць сонца...

Улыбка мира

Матузко Виктория Евгеньевна,

учащаяся 9 «А» класса

государственного учреждения образования «Средняя школа №2 г.Ельска»


Какое счастье просыпаться рано утром

Под щебет птиц, а не от воя мин.

Залюбовавшись юной зорьки перламутром

И галереей ею созданных картин.
И действительно, какое счастье просыпаться рано утром под щебет птиц! Как прекрасно слышать смешное чириканье воробья, мелодичное тиньканье синички, громкое постукивание аистов, торопливое стрекотанье сороки! Но самым завораживающим звуком является утренняя трель соловья.

Ранняя-ранняя зорька. А соловушка солирует. Его трель льётся из маленькой березовой посадки у леса. Переливы разлетаются в разные стороны, вовлекая всё больше и больше артистов в свою симфонию. И вот уже оркестр «заиграл» на разные голоса. Музыка из природы переходит к просыпающимся жителям. Так прекрасно вокруг, так хорошо, так божественно и, главное, мирно, без взрывов и выстрелов.

Лето на дворе. Соловушка всех разбудил. Солнце встало и заиграло своими лучами в росной траве. Переливаются капельки всеми цветами радуги. А вот и она сама! Откуда? Оглянитесь: шаловливый карапуз дождиком поливает цветы. Мир и спокойствие царят вокруг. Радуга смеётся. Смеётся вместе с малышом. Он тянет ручонки, пытается ухватить край цветной дорожки. Но нет! Это удовольствие нужно ещё заслужить.

Радуга исчезает, а расстроенный малыш спешит о своём горе маме рассказать. Мама обнимает ребёнка и улыбается.

- Почему радуга такая красивая? – не отстаёт малыш.

- Давай всё по порядку, - начала свой рассказ мама. Объясню тебе, почему радуга такая семицветная. Представь себе, что вокруг темно. Ночь. Небо фиолетовое. Страшно, правда? Да, страшно. Но ты ведь не боишься фиолетовой ночи. Она же у нас красивая, с серпом-месяцем, пасущим звёздочки в небе. Ты их любишь разглядывать перед сном. Тебе мирно и спокойно, ты рад фиолетовому цвету. Но ведь есть детки, которые боятся ночи. Это дети из Донецкой и Луганской области в Украине. Фиолетовая ночь для них – это ночь в подвале, ночь в вырытой яме на огороде или во дворе. И не звёздочки они разглядывают и считают, а взрывы фосфорных бомб и огоньки трассирующих пуль. Эти дети хотят тишины, спокойствия и мира. И только восход красной зорьки приносит покой. Солнце красное встаёт, разливает оранжевый свет над разбомблённой деревней.

Хорошо, мой малыш, что ты живёшь в стране, где не слышны выстрелы. Ты красную зорьку встречаешь на рыбалке с дедушкой. Ты видишь, как оранжевый шар солнца топает по воде, купает свои лучики в воде, щекочет тебя солнечным зайчиком. Царит мир вокруг. И вдруг у тебя клюёт. Поплавок спрятался под водой. Ты торопливо тянешь рыбку и … Ура! Золотая рыбка у тебя на ладошках. Жёлтая чешуя золотом ослепляет, длинный хвост бросает золотые капельки тебе на штанишки. А рыбка, как обычно, обещает исполнить три желания. Что ты попросишь?

- Конечно же, мира! Себе, родным, деткам в Украине и других странах, где идут войны, друзьям, соседям, всем людям на планете. Счастья, мамочка. Простого человеческого счастья. Для детей – счастья сладкого, конфетного, с подарками. Для школьников – счастья от уроков любимых и понятных, учителей прекрасных, школ светлых и просторных. Для больных – счастья в здоровье. Чтобы ножки не болели у раненых деток, чтобы дедушки-ветераны до 100 лет дожили, и войны больше не знали. Для молодожёнов – счастья в рождении малышей. А ещё я, мамочка, хочу, чтобы все улыбались и не плакали. Ведь улыбка – лучшее оружие от беды.

Загадав желания, малыш отпустил рыбку и засмотрелся на голубую гладь озера. Вода прозрачная-прозрачная. Видны даже камешки на дне и домик золотой рыбки. Как хорошо вокруг. Тихо, спокойно. А над головой такое голубое бездонное небо. Аисты кружат, планируют в небе. Ничего не боятся. Да и чего им бояться в нашей стране? Строй себе гнездо, выводи птенцов, лови на болоте лягушек.

Вот как-то залетели к нам аисты, один из них был с обожжённым крылом. Спрятались у болота в лесу. Дети больного аиста нашли и выходили. Эти аисты от войны в Украине к нам улетели. Они, как беженцы, искали себе мирную жизнь, искали себе место для создания гнезда. И облюбовали старую водонапорную башню. Понравилось птицам в нашей мирной стране. Для них наша голубоглазая Беларусь показалась раем.

Клёв на озере закончился. Малыш с дедушкой, позавтракав, пошли в лес за грибами и ягодами. В лесу тоже рай. И малина, и ежевика, и черника, и брусника – все ягоды так и просятся в лукошко. А боровички выглядывают из мха. Пахнет берёзовой корой, живица пьянит, лесные травы и цветы разносят свой аромат вокруг. А кукушка отсчитывает года. Интересно, сколько мирных лет она накукует нам? Один-два-три-четыре…двадцать… Кукушка уже охрипла, но кукует и кукует. Спасибо тебе, моя птичка. От всех нас спасибо. Спасибо за мирное будущее! Мы сделаем всё возможное, чтобы был мир на земле. Радостные, довольные, с полными корзинками грибов и ягод идём мы домой.

А на небе тучка появилась. И … пошёл грибной дождь. Тёплый-тёплый. Вон и радуга засмеялась. Малыш протянул ручонки к ней, и она положила ему в ладошку свою семицветную ладонь. Так и пошли, взявшись за руки. Малыш нёс радугу людям, чтобы подарить им мира улыбку. Нёс радугу аистам-беженцам, чтобы не грустили о потерянной земле, а радовались жизни под нашим мирным небом. Малыш спешил подарить кусочек радуги золотой рыбке, ведь он умел быть благодарным. Ребёнок не забыл и соловья с кукушкой – и с ними поделился радугой. Всем раздал по кусочку, а радуга всё не заканчивалась. Улыбалась и улыбалась всеми своими оттенками, в которые вложила красную зорьку, оранжевое солнце, блеск жёлто-золотой рыбки, зелень лесов и полей, голубизну неба и незабудок, синеву васильков и тучки, из которой родилась, и фиолетовую ночь.



Какое счастье жить под мирным небом,

Не видя диких ужасов войны.

Кормить с руки всех птичек белым хлебом

И жить под радугой родной страны.

Сляза на дзедавай шчацэ


Мароз Алёна Уладзіміраўна,

вучаніца 10 класа

дзяржаўнай установы адукацыі

“Качышчанская сярэдняя школа

Ельскага раёна”
У выхадныя мы з сям’ёй любім хадзіць у лес: адпачыць, грыбоў пазбіраць. Дзядуля кажа, што збор грыбоў называюць “ціхім паляваннем”. Вось мы і вырашылі выйсці на паляванне. Пайсці разам з намі напрасілася і мая малодшая сястрычка Анфіса. Яна яшчэ ні разу не збірала грыбы. Ёй было вельмі цікава.

Да лесу мы дабраліся хутка – падвёз тата. Узялі свае вёдры, а Анфіска – кошык, і пайшлі паўз калгаснае поле. Анфіса бегла паперадзе і рвала рамонкі, каб потым парадаваць матулю.

Ура! Мы ў лесе. Кругом спакойныя мудрыя дрэвы. Стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюцьу небе высокімі галовамі. Шырока раскінулі цёмна-зялёнае вецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз. Паветра насычана пахам смалы, расплаўленай на хвоях.

Па дарозе вопытны грыбнік – дзед – знайшоў некалькі грыбоў і на прыкладзе патлумачыў нам, якія грыбы ядомыя, а якія – атрутныя. Анфіса адразу ж ухапіла свой кошык і адбегла ад нас крокаў на дваццаць, каб мы не заміналі ёй шукаць дужыя баравікі.

Прайшоў час, і мне стала цікава: хто колькі паспеў назбіраць? Я адправілася здзяйсняць абход. Так, зразумела. Маё вядзерца, з ледзь прыкрытым дном, відавочна прайгравала побач з дзедавым. У Анфісы – і таго менш. Сярод рамонкаў я ўбачыла толькі адну шляпку баравіка. Сястра, хоць і малая, але хітрая. Яна хвастом увязалася за дзедам. Не адыходзіла ад яго ні на крок, думала, што дзед ведае нейкія чароўныя словы, і хацела іх падслухаць. Я ж разумела, што дзед – грыбнік са стажам і ведае ўсе тонкасці “ціхага палявання”.

Блытаючыся, мы ішлі паміж дрэў, схіляліся да зямлі і ледзь не абнюхвалі кожны пагорак, дзе мог апынуцца грыб. Тут я заўважыла, што дзед з маёй сястрычкай пра нешта пашапталіся, пасля чаго Анфіса схапіла свой кошык і пабегла мне насустрач.

– Алёнка, Алёнка! Хадзем за дзедам. Ён нешта хоча паказаць нам. Сказаў, што ідзе вітацца з кімсьці, а мы, каб яго даганялі.

Што тараторыць малая? З кім вітацца? Мы ж у лесе. Цікавасць бярэ верх.

Падыходзім і бачым: дзядуля стаіць каля магілкі, нешта шэпча. Прыбліжаемся, і да нашага слыху даносяцца словы:

– Вось я зноў прыйшоў павітацца з вамі, мае дарагія. Але на гэты раз не адзін, з унукамі. Прывёў іх, бо хачу, каб ведалі, якія яны шчаслівыя, што жывуць у мірны час. Каб зразумелі, што шчасце іх не ў колькасці сабраных грыбоў, заробленых грошай, купленых цукерак і цацак. Што шчасце ў мірным, спакойным жыцці. Яны жывуць у мірнай краіне, не ведаючы клопату і бяды. Вайна адышла ў далёкае мінулае, стала старонкай гісторыі. Але і я, і яны не маем права забыцца пра яе, таму што амаль кожную сям’ю, кожны дом закранула ваеннае ліхалецце сваім вогненна-чырвоным крылом.

Дзядуля змахнуў, як мне падалося, з маршчыністай шчакі слязу, адышоў крышку і пачаў гаварыць:

– Была ў Беларусі вёсачка. Стаяла яна сярод лясоў, збоку ад дарогі. Уздоўж вуліцы – хаты, на пагорках – хлявы, за імі – агароды. Над полем жаўранкі вясной.

Звычайная вёсачка.

Жылі людзі, звалі вёску Копанка, саджалі бульбу, даілі кароў, радаваліся дзіцячаму смеху, цяплу, нікога ніколі не крыўдзілі, нікому не жадалі дрэннага.

Вясной, летам і восенню ля кожнай хаты ў агародчыках квітнелі рознакаляровыя вяргіні.

Але на досвітку 18 чэрвеня 1942 года ўсё гэта знікла. Фашысцкія нелюдзі ўварваліся ў вёску, загналі у хлеў старых, жанчын і дзяцей, забілі вароты і падпалілі. Людзей, якія вырываліся з палаючага хлява, растрэльвалі з аўтаматаў. Вось чаму ў гэтым лесе магілкі. Гэтая не адна. Іх некалькі. А ў гэтай ляжаць мая цётка і стрыечны брат. Якое злачынства здзейсніў ён? Яму ж быў толькі адзін гадок. У чым правініліся двухгадовыя – шасцігадовыя Дзям’янаў Толік, Кручка Таня, Мароз Сцепаніда, Рабчынскі Коля, Стахоўская Уля, Цітоў Адам? Хто дасць адказ?

Мы маўчалі. Маўчаў дзед. Маўчаў лес.

Вось з бярозкі адзін жоўты лісток вінтом упаў на магілку. Другі, паскараючы абароты, круціўся ў паветры. Трэці матыльком пырхаў над магілкай, нібы выбіраў сабе месца. А чацвёрты, лёгкім галубком, апусціўся нам пад ногі.

Сястра нахілілася над кошыкам, дастала сарваныя кветкі, падышла да магілкі. Маленькі кулачок з букецікам прасунуўся праз агароджу і белыя рамонкі леглі каля крыжа.

– Гэта вам, – сказала малая.–А маме я яшчэ нарву.

Ні дзед, ні я нічога не сказалі.

Дамоў ішлі па лесе. Па дарозе дзед яшчэ доўга расказваў пра вайну, пра яе крывавы след у гісторыі нашай краіны, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Пра тое, што добра жыць на свеце без вайны, што трэба маліць Бога, каб не было яе, праклятай, ніколі.

Толькі каля самай вёскі я звярнула ўвагу на нашы вёдры і Анфісін кошык. Поўныя! Слухаючы дзеда, мы збіралі грыбы не засяроджваючы сваю ўвагу на гэтым працэсе. Вось табе і “ціхае паляванне”.

У гэты дзень Анфіса заснула раней, чым звычайна. Стамілася.

Я, лежачы ў ложку, старалася ўявіць сабе дзяцей, пра якіх расказваў дзед. Якія яны былі? У што любілі гуляць? Аб чым марылі? Калі б не вайна, то яны былі б, напэўна, такія ж як дзядуля?

Павярнулася ў ложку сястра. На яе твары блукала ўсмешка. Нешта салодкае сніць малая. Шчаслівая! Прачнецца заўтра, а побач тата і мама. У акенца заглядвае сонца. На дварэ –спевы птушак. Над галавой– блакітнае неба.



Якое шчасце – жыць у мірны час, у мірнай краіне!
: attachments -> article -> 2036
article -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
article -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка