Шчучынскі раён. Аб’екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Частка 3



Дата канвертавання15.05.2016
Памер79.55 Kb.
Шчучынскі раён. Аб’екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Частка 3.

Назва (згодна з Дзяржаўным спісам)

Час стварэння

Месцазнахо-джанне

Савет міністраў

Фота

Кароткае апісанне

Петрапаўлаўскі касцёл

1674, 1924 - 1925 гады

в.Ражанка

14.05.2007 № 578




Касцёл быў пабудаваны ў 1674 годзе. Пераладжваўся двойчы: у 1827г. (паводле праекту архітэктара Г.Марконі, заказчыкам выступаў сенатар Каралеўства Польскага Л.Пац) і ў 1924-25 гадах.

Калісці там меўся падземны ход, які вёў да рэзідэнцыі графа.

Пад час панавання савецкай улады касцёл быў моцна пашкоджаны.

Капітальна адрамантаваны і адкрыты ў 1990г.

Архітэктура касцёла ўяўляе сабой аднанефавае крыжападобнае ў плане збудаванне, з ніжэйшымі пяціграннай абсідай і трансэптам. Да бакавых сцен прыбудаваныя дзве прамавугольныя капліцы. Да паўднёва-заходняга кута нефа прымыкае трох'ярусная вежа (васмярык на дзвюх паўасьмінах), накрытая васьмігранным востраканцовым шатром. Куты асноўнага будынка ўмацаваны контрфорсамі і завершаны дэкараванымі вежкамі. Тарцы всокіх двухсільных дахаў над нефам і крыламі трансэпта закрыты ступеньчатымі шчытамі з вуглавымі фіяламі.

Галоўны фасад упрыгожваюць спічасты партал, дэкаратыўны арнамент, акно-ружа, ляпніна ў выглядзе герба. У бакавых фасадах маюцца паўкруглыя вокны з вітражамі. Адмысловую ўвагу прыцягвае каляровае вырашэнне фасаду, у аснове якога ляжыць кантраснае супастаўленне цёмнага фону бутавага мура і пабеленых элементаў дэкору.





Касцёл Святых Пятра i Паула

1897 год

в.Старыя Васілішкі

21,09.2010 № 1351









У 1489г. па загадзе Вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Казіміра Ягелончыка у Васілішках (тады яшчэ новых не было) быў пабудаваны драўляны касцёл Божага Цела, але згарэў. Адноўлены ў 1540г. на сродкі каралевы Боны Сфорца, але гэты касцёл таксама пастрадаў ад пажару. У перыяд 1897-1903 г. паводле праекта К.Вайцяхоўскага з чырвонай цэглы быў пабудаваны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. У будоўлі касцёла прымалі удзел амаль усе жыхары вёскі. А драўляны касцёл быў разабраны.

Фундавалі будову касцёл шмат людзей, нават і яўрэйскага паходжання. Аб тым, што яўрэі прымалі ўдзел ў будаўніцтве касцёла сведчаць выявы шасціканечнай зоркі на кожнай з грані вежаў і імёны фундатараў, якія выгравіраваны на плітах падмурка касцёла.

Помнік архітэктуры эклектыкі вырашаны паводле 3-нефавай 2-вежавай базілікі. Ахітэктурная кампазіцыя храма падпарадкавана вертыкальнай накіраванасці: 3 нізкія граненыя абсіды пераходзяць у працяглы аб’ем нефа, накрытага высокім 2-х схільным чырвоным чарапічным дахам, 3-ярусныя вежы маюць граненыя шпілі, ступенчатыя контрфорсы. Галоўны фасад вылучаюць вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнаментальнымі, мудрагелістымі пераплётаміпраёмамі, і акно-ружа ў цэнтры. Тры уваходныя стральчатыя парталы упрыгожаны скульптурна-барэльефнымі керамічнымі пано.

Унутраная прастора расчленена магутнымі слупамі на тры нефы і накрыта высокімі стральчатымі скляпеннямі. На 8 міжнефавых слупах устаноўлены скульптуры апосталаў. На бакавых барэльефных карцінах-пано і аконных вітражах адлюстраваны Крыжовы шлях Хрыста. Галоўны, 2 кулісныя і 2 бакавыя алтары, амбон, лавы для вернікаў выкананы ў вытанчаных формах готыкі. Мастацкую выразнасць маюць Вітражы касцёла выкананыя ў рэнесанснай манеры і адлюстроўваюць сюжэты з жыцця Хрыста, а таксама апосталаў Пятра і Паўла. Адмысловую ўвагу прыцягваюць бакавыя нішы, упрыгожаныя рэльефнай ляпнінай, якая імітуе малюнак горнай пячоры. Адметная асаблівасць касцёла – шматлікія фрэскі на столі і сценах касцёла, якія адлюстроўваюць біблейскія сюжэты, моманты з жыцця Святога Антонія, некаторых з фундатараў касцёла.



Каменныя магілы

XIV - XVI стагоддзі

в.Сырні, 1 км на паўднёвы захад ад вёскі

14.05.2007 № 578




За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Круглік. На плошчы 70х50 м захавалася 13 магіл, 6 маюць каменныя абкладкі і тарцом пастаўленыя камяні, астатнія- толькі абкладкі. Адна магіла арыентавана па лініі поўнач- поўдзень, астатнія- захад- усход. Выявіў і абследаваў у 1891 гг. В.Шукевіч (раскапаў 4 магілы), абследавалі ў 1974 г. М.А.Ткачоў, у 1984 г. Я.Г.Звяруга.



Магiла А.С. Пашкевiч (Цёткi)

1916 год

в.Шастакоўцы

14.05.2007 № 578



Магіла знакамітай пісьменніцы, асветніцы А.Пашкевіч (Цёткі). Яна памерла ў 1916г., крыж быў пастаўлены ў 1936г.

Знаходзіцца ля самай дарогі, на ўскраіне вёскі. Магільны комплекс акрэслены жалезабетоннай агароджай. Пасярод стаіць вялікі мармуравы крыж асфальтнага колеру. Тэрыторыя ўнутры выкладзена бетонавай пліткай, самыя магілы акрэсленыя светлым мармурам. Да магільнага комплексу вядзе масток і сцяжынка, выкладзеная пліткай. Злева ад комплексу размешчаны надпіс са словамі А.Пашкевіч, выкананы ў тэхніцы разьбярства па дрэве.




Гарадзішча перыяду

сярэднявечча



XI - XIII стагоддзі

в.Турэйск, у вёсцы на правым беразе р.Нёман

14.05.2007 № 578




У вёсцы, на ўзвышанай градзе правага берага р.Нёман. Складаецца з некалькі частак –заходняе і ўсходняе паселішчы. Заходняе паселішча - пляцоўка памерам 30х85 м, з поўначы і поўдня мае схілы(паўднёвы апускаецца да поймы Нёмана, паўночны да сучаснай вясковай вуліцы), з захаду і ўсходу абмежавана дугападобнымі равамі шырынёй 15-25 м і глыбінёй да 3,5 м. Абарончыя валы на паверхні не захаваліся, з паўночна заходняга боку прасочваецца ўезд. Усходняе паселішча памерамі 100х30 м, без валоў, з паўночнага і усходняга боку прасочваецца роў. Раскопкі гарадзішча праводзілі ў 1961-62 гг. К.Т.Кавальская і Г.І.Пех, у 1969-70 гг. Я.Г.Звяруга, у 2005 г. С.А.Піваварчык, у 2008 Ю.В. Юркавец. Устаноўлена, што гарадзішча было ўмацавана валам, пабудаваным пасля пажару, які знішчыў першапачатковае паселішча. Ад пляцоўкі гарадзішча вал аддзяляўся частаколам, паглыбленым у мацярык на 0,5-0,6 м. Жытлы былі наземныя. Выяўлены рэшткі печаў-домніц, вялікая колькасць абломкаў гліняных соплаў, крыцы, шлакі. Знойдзены прылады працы для апрацоўкі зямлі і палявання, рэчы ўзбраення воіна і рыштунку баявога каня, бытавы інвентар, упрыгожанні. З’яўляецца гарадзішчам старажытнага горада Турыйска(Турск), які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1253 і 1276 гг. Датуецца 12-13 стагоддзямі.

Матэрыялы захоўваюцца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і на кафедры археалогіі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.





селішчы 1 і 2

VI стагоддзе да н.э., II стагоддзе н.э.


в.Яселевічы

200 м на поўдзень ад вёскі, 0,8 км на поўдзень ад вёскі



14.05.2007 № 578




Селішча 1. За 200 м на поўдзень ад вёскі, на правым карэнным беразе р. Лебяда, побач з сучаснымі вясковымі могілкамі. Выявіла і даследавала ў 1955 г. Ф.Д.Гурэвіч. Плошча 50х20 м. У абрыве берага прасочваецца культурны пласт до 0,4 м. Знойдзены апаленыя камяні, жалезныя шлакі, ганчарная кераміка. Датуецца 11-14 стст. Раскопкі не праводзіліся.

Селішча 2. За 0,8 км на поўдзень ад вёскі, на беразе р.Лебяда. Выявіў і даследаваў у 1975 г. М.А.Ткачоў. Плошча каля 1га. У абрыве берага культурны пласт да 0,5 м. Выяўлены абпаленае каменне, вуголле, попел, фрагменты ляпной штрыхаванай керамікі. У 1978 г. А.Р.Мітрафанаў раскапаў 105 кв м. Знойдзены посуд ранняга этапу штрыхаванай керамікі. Пераважаюць пасудзіны слоікавай формы, сустракаюцца пераходнага тыпу ад слоікавых да рабрыстых. Шмат жалезных шлакаў. Датуецца 6 ст.да н.э.- 2 ст.н.э. Матарыялы захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.



Cтаянкі перыяду каменнага веку




IV – III тыячагоддзе да н.э.

в. Бершты, у цэнтры вёскі, 0,5 – 0,6 км на паўднёвы ўсход

14.05.2007 № 578




Стаянка -1: У цэнтры вёскі на паўднёва-ўсходнім беразе воз. Бярштанскае. Часткова знішчана. Захаваўшаяся частка мае памеры 40х20 м. Выявіў і абседаваў у 1967 г. М.М. Чарняўскі. У культурным пласце да 0,5 м знойдзены крамянёвыя пралады працы і абломкі гаршкоў з расліннымі дамешкамі ў гліне. Адносіцца да ранняга перыяду нёманскай культуры, датуецца 4-м тыс.да н.э. Матэрыялы абседавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Стаянка -2: Размешчана 0,5 -0,6 км на паўднёвы ўсход ад в. Бершты, на левым беразе р. Котра на невысокай да 1,5 м поплаўнай дзюне. Плошча 70х50 м. Выявіў у 1967 г. М.М. Чарняўскі. У 1994 – 1995 гг. раскопкі праводзіў В.Л. Лакіза. Раскапана 28 кв. м. Культурныя напластаванні ад 0,7 да 0,9 м. Выяўлены крамянёвыя прадметы (наканечнікі стрэлаў, скрабкі, разцы) і фрагменты ляпнога глінянага посуду. Існавала ад часоў мезаліту да перыяду ранняй бронзы.



Стаянка перыяду бронзавага часу




ІІ тысячагоддзе да н.э.

в. Мацеўчукі, на правым беразе р. Лебяда

14.05.2007 № 578




На паўднёвай ускраіне, на высокім правм беразе р. Лебяда. Выявіў і даслежваў у 1965 – 66 гг. М.М. Чарнўскі. Плошча 100х50 м, запаханая, культурны пласт да 0,8 м. Знойдзены кераміка і апрацаваныя крамяні бронзавага веку, у верхняй частцы культурнага пласта – рэшткі ганчарнай керамікі раняга сярэднявечча.

: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка