Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч



Дата канвертавання30.06.2016
Памер18.5 Kb.


Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч
Культурны дзеяч, кампазітар. Заслужаны дзеяч кукльтуры Беларусі (1960). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 18 чэрвеня 1911 г. у в. Мінкі Смаргонскага раёна.

У час 1-й сусветнай вайны сям'я Шыдлоўскіх была ў бежанстве ў Сімбірску (1914-1921). Пасля вяртання А. Шыдлоўскі ў 1927 г. скончыў 5 класаў і паступіў у Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з беларускімі дзеячамі міжваеннага часу — Р. Шырмам, С. Паўловічам, М. Гарэцкім, А. Станкевічам. У гімназіі далучыўся да падпольнага беларускага камуністычнага руху, за што быў з гімназіі выключаны (1929). З гэтага ж года вучыўся у Клецкай беларускай гімназіі, але хутка па патрабаванні паліцыі быў выключаны. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, за што неаднаразова арыштаваны польскімі ўладамі. У 1928 стаў інструктарам беларускага парламенцкага клуба ў польскім Сейме «Змаганне», выконвае падпольныя даручэнні КПЗБ. У 1930 г. быў дэлегатам сялянскага кангрэсу моладзі ў Берліне.

У 1930 г. арыштаваны на Браслаўшчыне. Зняволены ў розных турмах Польшчы. Выйшаў на волю ў 1936 г. і працаваў у Варшаве (на вугальным складзе, у псіхіятрычнай бальніцы, на будоўлі). У 1937 г. зноў трапляе ў турму. Быў пазбаўлены на 10 гадоў гармадзянскіх правоў.

У 1938 А. Шыдлоўскі разам са сваім братам Язэпам Урбановічам ствараюць апошнюю ў Польшчы легальную беларускую арганізацыю — Беларускае культурнае таварыства ў Варшаве. Праца арганізацыі была скіраваная да беларускіх рабочых у Варшаве. Тымчасам А. Шыдлоўскі пасябраваў з паэтам-падпольшчыкам М. Танкам. У гэты ж час А. Шыдлоўскі збіраў беларускія народныя песні, апрацоўваў іх, спяваў у беларускіх хорах.

З 1940 г. — артыст Беларускага ансамбля песні і танца (пазней – і вядучы канцэртных праграм). Падчас Вялікай Айчыннай вайны А. Шыдлоўскі быў артыстам хору Рыгора Шырмы, выступаў перад параненымі ў шпіталях, працаўнікамі тылу, ездзіў па франтах. У 1944 г. выступае перад байцамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў, жыхарамі Гомеля, Мінска, Гродна. У ансамблі знайшоў сваю жонку – Барбару Яфімаўну. Разам выхавалі трох дзяцей.

Скончыў завочна гістфак Маскоўскага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава (1950), настаўнічаў у СШ №3 г. Гродна, кіраваў вучнёўскім хорам. Кіраваў тут хорам на розных прадпрыемствах. У 1960-1971 гг. – працаваў дырэктарам абласнога Дома творчасці (з 1991 — метадычны цэнтр). Адкрыў першы на Беларусі музей народнай творчасці.

Аўтар вядомых песень «Ой, ты, Нёман родны», «Песня пра Гродна», «Колькі ў небе зор», “Дарагая мая Беларусь” і інш. (усяго – болей 200). Выйшаў асобны зборнік «Песні» (1964). Таксама А. К. Шыдлоўскі стварыў некалькі песенных калектываў.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Гродна і Смаргоні.



Памёр 26 верасня 2002 г. Пахаваны ў Гродна.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка