Шкадлівая іголка ішла іголка цераз лог



Дата канвертавання17.06.2016
Памер29.3 Kb.

movadzetkam@gmail.comнашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova





Практыкаванне 11

Малюем комікс “Прыгоды Святога Міколы”. Не забудзьцеся даслаць нам вашыя малюнкі на электронную пошту.

Й й

НОВЫ ГОД У АФРЫЦЫ


НОВЫ ГОД У АЎСТРАЛІІ


НОВЫ ГОД У АНТАРКТЫДЗЕ

НОВЫ ГОД НА БЕЛАРУСІ


ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ 11

Ізноў гуляемся ў карэктара: вучым верш, шукаем і выкрэсліваем літару І.

Колькі розных іголак ты ведаеш? Якія жывыя істоты маюць іголкі?



ШКАДЛІВАЯ ІГОЛКА

Ішла іголка цераз лог,

Знайшла іголка сена стог

І ў стозе тым начуе.

Знайдзі яе, такую!

Усяго гэтага вы, зразумела, можаце і не рабіць. Але:

Якія Каляды без вясёлых загадак? Прыдумайце калядныя загадкі і загадайце на святочным занятку! Якія Каляды без паштовак? Намалюйце калядныя паштоўкі! На Каляды крута быць у масках. Зрабіце касцюмы і маскі для нашай вечарыны – хай напамяць застануцца крутыя фоткі!



Ціхая ноч
Ціхая ноч, дзіўная ноч,

дрэмле ўсё, дый не спіць.

Па-над жолабам Панна стаіць,

на Дзіцятка з усмешкай глядзіць.

Радасць у сэрцах гарыць,

радасць у сэрцах гарыць.


Ціхая ноч, дзіўная ноч,

голас з неба зыйшоў:

“Сёння нам нарадзіўся Хрыстос.

Ад грахоў Ён збаўленне прынёс.

Праўда прарочых слоў,

праўда прарочых слоў”


Ціхая ноч, дзіўная ноч,

анёл вёў пастушкоў

да хлявочка, там, дзе Божы Сын

меў палац у час сваіх нарадзін

горшы за бедакоў,

горшы за бедакоў.



Завіруха
У бубны дахаў вецер б'е,

Грыміць па ім, звініць, пяе,

І спеў ліецца ўсё мацней, -

Гулянку справіў пан Падвей.


У бубны дахаў вецер б'е,

Грыміць па ім, звініць, пяе.

Ўскіпела снежнае віно,

І белай пенай мкне яно.


У бубны дахаў вецер б'е,

Грыміць па ім, звініць, пяе.

Па вулках вее дзікі хмель,

Гудзіць сп'янелая мяцель.


У бубны дахаў вецер б'е,

Грыміць па ім, звініць, пяе.


Максім Багдановіч

Сцюжа скокі пачала,
Паскакала да сяла,

Сіганула цераз лес,

Наляцела на экспрэс,

Да мястэчка дакаціла.

Сцюжа - моц! У сцюжы - сіла.

Хай сваволіць, хай злуе!

Не баюся я яе.

С. Сокалоў-Воюш


Зіхатлівыя сняжынкі
Па зямельцы Дзед Мароз

Поўны мех сняжынак нёс.

Рассяваў іх па палях,

Па лясах і па лугах,

Рассяваў па ўсіх сцяжынках

Зіхатлівыя сняжынкі,

Каб святлей было на свеце,

Каб гулялі з імі дзеці.

Пятро Сушко




УВАГА! АПОШНЯЯ МАГЧЫМАСЦЬ!

Дасылайце альбо прыносьце на заняткі вашыя ілюстрацыі да хвілінак чыстапісання!

Самых актыўных мастакоў чакаюць прызы!

Распавядзіце пра гэты праект сваім сябрам ды знаёмым!



Не забывайцеся пазначыць імя, прозвішча, узрост.




ЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДЫ з МоваНановаДзеткам!

21.12.2014, нядзеля, 10:15

Вітаюцца маскі, касцюмы, вершы, песні і загадкі! Хто будзе з гасцямі – папярэджвайце праз пошту! Уваход вольны, Бярыце пачастунак для Калядоўшчыкаў!

: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка