Шклярова (Пчельникова) Нина Никифоровна



Дата канвертавання30.06.2016
Памер67.77 Kb.

Шклярова (Пчельникова) Нина Никифоровна
Родилась 10.12.1947 года в д. Прокоповка Гомельского района.

Поэт. Пишет на русском и белорусском языках.

Автор книг: «Мая вёска», «Мiг i вечнасць», «Дзiчка», «Аберуч», «Сполохи дождя», «Аканiцы», «Красворды iзагадкi для вашага дзiцяткi».

Перевела на белорусский язык «Слова пра паход Iгаравы», поэму Н. Мельникова «Русский крест».

Член СП Беларуси. Руководитель школы «Молодой литератор»
Я хацела б вярнуцца...
Я сумую па Галцах*

Ля роднае вёскi

Лог ваўчыны там ёсць

Норы розных звяроў,

I па Ведзерках* хвойных,

Дзе з цёткаю Лёксай

Колісь пасвіла статак

Рагатых кароў.


Выціраў мае слёзы

Лісток верасовы,



Як сабе на iлбе раз

Нагнала гузак,

Бо ўцякала тады

Ад бадлівай каровы,

Спатыкнуўшыся раптам

Аб круглы дзічак.


Я б хацела б вярнуць

Палыновыя сцежкі,

Дзе на клавішах бору

Іграе прамень,

А пад елкай густою

Сядзяць сыраежкі,

Як бабулькі на прызбе,

Схаваўшыся ў цень.


Я хацела б рнуцца

У зорнае неба,

Там, дзе палуба месяца,

Ветразь аблок,

Адкуль падаюць зоркі

У пульхную глебу,

Дзе струменіць Шлях Млечны,

Як горны паток.


Я хацела б вярнуцца

Да роднае хаты,

Дзе забраўся быльнёг

На бацькоўскі парог.

Дзе сябе адчуваю

Крыху вінаватай,

Што забруджана студня,

Ручай перасох…

_________________
* Назвы лесу (урочышчы) каля в.Пракопаўка Гомельскага раёна.

***


Мамачка! З якім давер‘ем

Дома падрастала,

Птушанятачкам без пер‘яў

Горачка не знала.


Ззяла кожнаю пушынкай,

Ціўкала шчасліва.

Жук пузаты і травінка

Цешылі, як дзіва.


Ажно покуль не пазвала

За сабою рэчка.

Узляцець паспрабавала —

Выпала з гняздзечка.


Вось тады я і спазнала,

Што такое гора,

Калі вольнай птушкай стала,

Пабыла за морам...


Захацелася дадому

Назад павяртаці,

Хоць ніколі ўжо, вядома,

Не стаць птушаняці.


Там, дзе ягады збірала,

Вырасла крапіва...

Я ўсё роўна шчабятала,

Як тады — шчасліва.



Замова
У гняздзечку птушка

Шчабятала,

Багародзіцу-заступніцу

Гукала.


— Не я выклікаю,

Не я замаўляю,

А Багародзіца

Прасвятая.

Сваімі рукамі —

З роднага краю,

Сваімі вуснамі —

З беларусаў...

Сваім святым духам

З птушынага пуху,

З сястрыцы і братца —

Усю радыяцыю:

Ветравую і верхавую,

Штохвілінную і штогадзінную...

З моцных касцей,

З белага цела,

З чырвонай крыві,

Каб не балела

Жывым.

Амінь.
Парадзіха


- Людцы, людцы! Дзе ж Хадоска?

Як яе вы не пазвалі?

Ці ж было, каб без Хадоскі

Нараджалі ці ўміралі?

- Ну, дык дзе, дык дзе ж Хадоска!

- Вось яна — я, прывітанне!

Ох, крычыш ты так зайздросна!

Пакрычы, лягчэй, мо, стане.


Чалавек твой не дажджэцца...

Ну, дык будзе трохі ўвішней.

Што за дурань там смяецца?

Дайце кухталя, каб выйшаў.

- Вось рушнік,

Кладзіце з краю.

Скрознік, Варка, не забудзь!

Бач, ружовая якая,

Так і хочацца ўшчыкнуць.
Што ты, Лекса, разраўлася?

Цэла будзе ваша Прося.

Мужыка, бач, адраклася

I пазваць суседа просіць.


Ну, здаецца, пачалося!

Адхініся, можа, Варка!

Пацярпі-тка крыху, Прося,

Раскрычалася бы ў парку!


Вось і ўсё. Усё, жанчынка!

Чуеш, як дзіцятка плача?

Хто?— пытаешся. Дзяўчынка

Вінаваты бусел, значыць?


Адпачні цяпер-тка, Прося!

Хай Нічыпар твой увойдзе.

Ці пазваць майго Антося?

Годзе, кажаш?

Згодна, годзе.
Болей не скажу ні слова,

Што пачула, то між намі.

Я пайшла даіць карову,

Ну, а вы тут ужо самі.



Юшка
Коні ля копанкі цэлай гурбой,

Вісне вясёлка падковай над ёй.

Месячак рыбай маўчыць, як заўжды,

Ці наглытаўся, як рыба, вады?


Жабы ў копанцы ды карасі,

Рады ніякае ім не дасі.

Трэба ў сабе разбудзіць рыбака,

Потым яшчэ адкапаць чарвяка.


Поўна вядзерца вадзіцы нальем,

Кінем карасікаў цэла калье,

Следам: цыбуліна, перчык, укроп,

Лісцік лаўровы, часночыка лоб.

Бульба, гваздзічка, пра соль не забыць,

Ну, а цяперака можна варыць.


Прыйдзе да вогнішча раптам сусед –

Сівы, нібыта туман, стары дзед,

Жвава ўнукі за ім талакой,

Потым кацяра, сабака... Пастой!

Гэтага звера не знаю зусім!

Ат! Хопіць рыбы і юшкі усім.


Мы ля цяпельца пасядзем усе,

Цешыцца сэрца гаворкай... Гусей

Нехта ў хлявочак надумаў загнаць,

Гусі ўжо дома, а ён – яго маць!

Косіцца вокам на юшку маю,

Сліну пускае, нібыта ў раю.


Юшка булькоча, казыча насы,

Ажно варушыць пад носам вусы,

А у бязвусых наросхрыст раты –

Брэша шчанюк, лямантуюць каты.


Юшкі вядзерца ўсяго, хоць ты плач,

Недзе ў чароцінах дражніцца драч.

Заўтра спаймаю, калі захачу,

Слова даю – галаву адкручу!


Юшка тым часам гатова мая,

Чвякае дружна над міскай сям’я,

Ажно упрысядкі скачуць насы.

Хіба за імі што-небудзь з’ясі?


Ну абнаглелі суседзі зусім!

Кляўся мне дзед, калі выцер вусы:

- Жабу жывую я з’есці гатоў,

Юшкі смачней не спытаў аніхто.


Зноўку сяджу каля копанкі я,

Вуда вясёлкай звісае мая.

Ловяцца на чарвяка карасі,

Хочаш, прыходзь, можа, што і з’ясі.

Пляшка схавана, нікому не дам.

Дзе? Не скажу, бо патопяцца там.



...Можа, табе ахвярую сто грам.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка