Школа “Юны гісторык” Заданне 1



Дата канвертавання15.05.2016
Памер63.82 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by да 20 снежня 2010 г.
Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1) Адно з найбольш ранніх славянскіх паселішч на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы раскопак якога адлюстроўваюць працэс пераходу ад патрыярхальна-родавага ладу да класавага грамадства.



























2 бала
2) Сярод паказаных перыядаў развіцця першабытнага грамадства на тэрыторыі нашага краю назавіце той , калі антрапаморфныя матывы у мастацтве атрымалі найбольшае пашырэнне і развіццё

Палеаліт; Мезаліт; Неаліт; Бронзавы век;Жалезны век.



3 бала
3) Назавіце прыладу, якой карысталіся на тэрэторыі Беларусі для атрымання мукі ў жалезным веку
































3 бала
4) На гэтай мініяцюры ХІ ст. з малітоўніка, што цяпер захоўваецца у Італіі, злева ад постаці Хрыста паказаны князь, лёс якога і ягонай дачкі быў шчыльна звязаны з Усяславам Полацкім, яго сям’ёй і беларускімі землямі.

Назавіце гэтага князя, пакажыце гэтыя сувязі і назавіце помнік, у складзе якога захавалася мініяцюра.



5 балаў
5) рэшткі адной з найбольш старажытнай ворнай прылады, вядомай у Ўсходняй Еўропе з бронзавага века, былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі ў тарфяніку каля вёскі. Што гэта за прылада, дзе яе знайшлі?

















































3 бала
Заданне 2

1) У горадзе, дзе месціцца гэты замак, колькі год жыў татарскі хан –і саюзнік Вітаўта. Што гэта за горад? Назавіце імя хана.



3 балаў
2) Назавіце братоў вялікага князя ліоўскага Ягайлы, якія удзельнічалі у бітве супраць татараў на Куліковым полі.

3 бала
3)Для аховы гэтага замку -ўмацаванай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх у яго наваколлі былі паселены у ХІV ст. прадстаўнікі цюркамоўнага народу. Што гэта за замак? Што за народ? Чым, на Вашую думку, кіраваліся вялікія князі пры рассяленні гэтых людзей?

4 бала
4) На царкоўным саборы, які пачаў сваю работу у Канстанцы у 1415 г., прысутнічала дэлегацыя праваслаўных святароў з ВКЛ. Хто яе узначальваў і з якой мэтай яна прыбыла на сабор?

4 бала
5) Гэтыя словы належалі вядомаму вайсковаму дзеячу ВКЛ. Назавіце яго. У якіх абставінах з’явіліся гэтыя словы? Патлумачце думку аўтара.

«Ото, государю пане, от таковых бед люди топятса! Ото с таковых нендз давятса! Ото с того в неволю даютса! Яко и говорят многие во вси стороны: «Не только абы московский князь государем быть мел, але, хотя бы вже дъябел с пекла, только абы крывды людей божых мстил, а в порадок привел».



5 балаў

Заданне 3

1) Назавіце беларускія гарады, у якіх, згодна з законам праводзіліся пасяджэнні Трыбунала Вялікага княства Літоўскага.



4 бала
2) Герой сатырычнага твора пачатка ХVІІ ст. абураўся пашырэннем гадоўлі ў шляхецкіх маёнтках гэтай пароды коней. Назавіце твор і імя персанажа. Назавіце пароду. Чаму так абураўся персанаж?

6 балаў
3) Вядомы каталіцкі святар, палымяны аратар, які быў перакананым прыхільнікам пагаднення каталіцкай і праваслаўнай царквы, які здолеў вярнуць у каталіцтва М. К. Радзівіла “Сіротку”.































3 бала
4)

Назавіце чалавека, які адлюстраваны на партрэце. Перакажыце, чым ён адзначыўся ў нашай гісторыі і культуры?(малюнак магчыма “расцягнуць” і павялічыць)



6 балаў
5) Гэты вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ у сваёй маладосці быў чынным удзельнікам Барскай канфедэрацыі, а жыццё закончыў на шыбеніцы як адзін з правадыроў Таргавіцкай канфедэрацыі.Назавіце яго.

4 бала
Заданне 4

1) Гэты знаёмец А.С. Пушкіна, які стаўся адным з пачынальнікаў расійскай журналістыкі і аўтарам папулярных раманаў, нарадзіўся ў ваколіцах Нясвіжа.Назавіце гэтага чалавека і мянушкі, якія яму даў у эпіграммах А.С. Пушкін. Якія абставіны меў на ўвазе гэты чалавек, калі адмовіўся ад дуэлі з расійскім літаратарам Дэльвігам, гаворачы, што бачыў у сваім жыцці больш крыві, чым яго праціўнік чарнілаў?



5 балаў
2) Выкладчык гісторыі Віленскага універсітэта, з якім ліставаўся М.П.Румянцаў.








































3 бала
3) Назавіце аўтара-складальніка гэтага зборніка і іншыя яго друкаваныя работы. Да якой ідэйнай плыні ХІХ – пачатка ХХ ст. ён належаў?

5 балаў

4) На малюнку паказаны паўстанцкі камісар Дзісненскага павету, які загінуў у маі 1863 г. у баі каля вёскі Парэчча, што недалёк ад Маладзечна. Ён пражыў некалькі год у ЗША пад іменем Генры Сондэрс. Як насамрэч звалі гэтага чалавека? Што пакінуў ён пасля сябе у Амерыцы?



4 бала

5) Назавіце прадпрыемства, на якім упершыню на тэрыторыі Беларусі і ў Расійскай імперыі у цэлым быў ўведзены 8-гадзінавы рабочы дзень. Калі гэта адбылося? Хто стаўся ініцыятарам гэтага крока?



5 балаў
Заданне 5
1) Назавіце першыя беларускія падручнікі для школ і іх аўтараў

4 бала
2) Назавіце беларускага пісьменніка, аўтара аднаго з першых нарысаў побыту, гісторыі і культуры яўрэйскага насельніцтва Беларусі.

4 бала
3) Як называлася арганізацыя беларускіх савецкіх літаратараў, якая існавала у канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. і ставіла сваёй мэтай руйнаванне “старой” і стварэнне новай “пралетарскай” беларускай літаратуры?

3 бала
4) У пачатку 1920-х гг. было апублікавана адно з першых філасофскіх асэнсаванняў гістарычнага лёсу Беларусі. Назавіце гэту работу і яе аўтара.

4 бала
5) Падчас прэм’ернай дэмнстрацыі гэтай кінастужкі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны каля кінатэатраў дзяжурылі машыны “хуткай дапамогі”. Сёння гэтая кінастужка, знятая па матывах аповесцей беларускіх савецкіх пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка ўваходзіць у сусветны пералік лепшых стужак пра Другую Сусветную вайну. Назавіце гэтую кінастужку, а таксама аповесці, якія сталі асновай для яе сцэнарыя.

5 балаў

Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –
прозвішча, імя, клас, школа, месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка