Школа “Юны гісторык”



Дата канвертавання26.06.2016
Памер101.79 Kb.




Школа “Юны гісторык”
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.

Сума балаў усіх заданняў – 100.

Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1)Якія з гэтых археалагічных культур належаць да перыяду мезаліту і неаліту? Перанясіце адпаведныя назвы ў табліцу:

нёманская; днепра-данецкая; верхнедняпроўская; сярэднядняпроўская; грэнская; вельбарская; днепра-дзвінская; паўночнабеларуская; дзяснінская; свідэрская, культура шнуравой керамікі Палесся

неаліт

Мезаліт







2 бала

2)Назавіце буйную феадальную сядзібу-замак ў зямлі радзімічаў, што існавала ў канцы ХІ – сярэдзіне ХІІІ ст., пры раскопках якой быў знойдзены адзін з найбольш выдатных у Беларусі па сваёй мастацкай каштоўнасці скарбаў:





















4 бала

3)Як называлася манета, якая у ІХ – ХІ ст. пераважала у грашовым абарачэнні на тэрыторыі Беларусі?





















3 бала
4) Выбярыце з пераліку сельскагаспадарчых культур тыя, што вырошчваліся на тэрыторыі Беларусі у раннім жалезным веку. Перанясіце адпаведныя назвы ў табліцу:

цыбуля; морква; гарох; пшаніца; капуста; жыта; ячмень; агуркі; буракі; рэпа; авёс; грэчка; сачавіца; хвасоля; сланечнік; проса;






4 бала
5) Назавіце 5 найбольш старажытных гарадоў Беларусі згодна з датай іх першай згадкі ў летапісах




3 бала

Заданне 2

1) Праналізуйце ўрывак з Галіцка-Валынскага летапісу. Устаўце прапушчанае імя, коратка патлумачце негатыўнае стаўленне летапісца:

Пасля Войшалка княжыў у Літоўскай зямлі………., княжыў ён нядоўга і памёр, і пахавалі яго ў царкве святой Багародзіцы ля труны яго бацькі.

Пачаў княжыць у Літве злачынны, беззаконны, пракляты, нялітасны ……….. Злачынствы ж яго не можам апісаць: такія яны ганебныя. Ён быў такі ж злачынец, як і Антыёх Сірыйскі, Ірад Ерусалімскі, Нерон Рымскі, і шмат іншых, яшчэ горшых, чым яны, злачынстваў учыніў. Пракняжыўшы 12 гадоў, памёр злачынец. Былі ў яго браты Борза, Сірпуці, Лесі і Свялкені. Жылі яны ў святым хрышчэнні, жылі ў любові, ціхмяна і пакорліва, трымаліся праваслаўнай веры. больш за ўсё любілі веру і міласціну чыніць. Яны памерлі яшчэ пры жыцці ………..

……… яшчэ княжыў у Літоўскай зямлі і жыў з князем Львом у поўнай згодзе, яны пасылалі адзін аднаму шмат падарункаў. 3 Уладзімерам жа ён не жыў у поўнай згодзе, таму што бацька Уладзімера, князь Васілька, забіў у час войнаў трох братоў ………... Вось чаму ён не жыў з ім у згодзе, а ваяваў з ім, хоць і не было вялікіх войнаў. ………., пасылаючы крадком пешых вояў, ваяваў зямлю Уладзімера, а Уладзімер такім жа чынам ваяваў зямлю ………... Так яны ваявалі цэлы год”.






3 балаў
2) Запоўніце табліцу “Вайсковая справа Вялікага княства Літоўскага” адпаведнымі назвамі і азначэннямі:

1

Пешы вой ВКЛ
















2

Вайсковы барабаншчык






















3

Вайсковы трубач






















4

Начальнік павятовага шляхецкага рушання

























5

Гетман ВКЛ, пераможца шведаў пад Кірхгольмам

























6

Мазырскі харунжы, кіраўнік вайсковай залогі

Рэчы Паспалітай у маскоўскім крамлі у 1612 г.



























7

Ваявода смаленскі, герой сатырычнага твора XVII ст.

























6 балаў
3) Згодна з магдэбургскімі прывілеямі, сродкі на ўтрыманне ўстаноў гарадскога самакіравання ішлі з прыбыткаў адмыслова пабудаваных для гэтага “сацыяльных аб’ектаў”. Назавіце іх:












































5 балаў
4) Назавіце дакумент, адкуль узяты гэты ўрывак. Назавіце яго аўтара. Якія грамадскія каштоўнасці ён адстойвае?
Обачывали то усихъ вековъ люди мудрые, же в кождой речы посполитой чоловеку почъстивому ничого не маеть быти дорожшого надъ вольность, а неволею такъ се маеть гыдити, же не только скарбами, але и смертью ее одъ себе отганяти есть повиненъ. А прото люди почъстивые не только маетности, але и горлъ своихъ противъ кождому неприятелю выносити не жалують, абы подъ ихъ окрутное опанованье не приходили, а з волности своее будучи злуплени, водлугъ воли и мысли ихъ яко невольники не мусели жити. Але вже мало бы и на томъ было, ижъбы чоловекъ з неволи от посторонного неприятеля былъ воленъ, кгды бы домового неприятеля надъ собою терьпети муселъ. Тогды тотъ монъштукъ або удило на погамованъе кождого зуфальцу есть вынайдено, абы, се боячы права, от кожъдого кгвалъту и збытку погамовалъ, а надъ слабшимъ и худъшимъ не паствилъсе и утискати его не могъ, бо для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведилъ, ижъ естесмо невольниками правъ для того, абысьмы вольности уживати могли. …. тот цель и скутокъ усих правъ естъ и мает быти на свете, абы кождый добрую славу свою, здоровъе и маетность в целости мелъ, а на том всем жадного ущирбку не терпел. ….”




3 бала

5) назавіце графствы, што існавалі ў Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ ст. і іх уладальнікаў:



Графства

Уладальнік

5 балаў
Заданне 3

1) Назавіце аўтара верша, яго адрасата і асобу, пра якую гаворыцца. Што стала нагодай для з’яўлення гэтага верша?


Гуманный внук воинственного деда,

Простите нам, наш симпатичный князь,

Что русского честим мы людоеда,

Мы, русские, Европы не спросясь!......



12 ноября 1863





7 балаў
2) Назавіце гарады Беларусі, дзе ў ХІХ – ХХ ст. існавалі настаўніцкія семінарыі:




3 бала
3) Назавіце выдатнага беларускага мастака, пачынальніка касмічнай тэматыкі у беларускім выяўленчым мастацтве:








































5 балаў
4) Як называлася вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода БССР, што існавала ў 1924 – 1933 гг.?

























































































4 бала
5) У якіх гарадах БССР у 70-я гг ХХ ст. існавалі універсітэты?




3 бала
Заданне 4

1) Якая падзея адлюстраваныя на фатаздымку? Вынікам чаго яна з’явілася?








5 балаў

2) Коратка патлумачце, што азначала назва “Асобы беларускі збор”







2 бала
3) Якую аперацыю савецкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі называюць буйнейшай танкавай бітвай ІІ Сусветнай вайны?




4 бала

4) Патлумачце, якім чынам многія ўраджэнцы Беларусі апынуліся ў складзе вайсковых частак, што адзначыліся гераізмам пад Монтэ-Касіно (Італія) у змаганні супраць германскіх нацыстаў.






5 балаў

5) назавіце і пазначце на карце стрэлкамі месцы буйнейшых контрудараў савецкіх войскаў ўлетку 1941 г.(скапіруйце малюнак у праграму-рэдактар, напрыклад Пуск/Стандартные/PAINT, пазначце неабходныя змены, захавайце, устаўце у дакумент Word з адказамі)



4 бала

Заданне 5
1) Сярод 29 персанажаў твора знакамітага англійскага паэта ХІV ст. узгаданы рыцар, што “На орденских пирах он восседал
Вверху стола, был гостем в замках прусских,
Ходил он на Литву, ходил на русских,
А мало кто - тому свидетель Бог -
Из рыцарей тем похвалиться мог.”
Назавіце твор і яго аўтара. Якія сапраўдныя падзеі меліся на ўвазе?




5 балаў
2) Назавіце паплечніка Яна Гуса, які па запрашэнні Вітаўта наведал Беларусь, быў у Віцебску і Полацку. Яго казанні знайшлі тут шмат прыхільнікаў. Па звароце на радзіму ён быў схоплены інквізіцыяй і спалены.




5 балаў
3) Патлумачце паходжанне беларускага слова “грошы”. Чаму яно зразумелае без перакладу ў многіх краінах Еўропы?




4 балаў
4) Назавіце буйнейшую бітву еўрапейскага сярэднявечча. Коратка аргументуйце свій адказ.




2 бала
5) Вядома, што ўва Францыі ХІV ст. “жакамі” назвалі удзельнікаў сялянскага паўстання –“Жакерыі”. А якое значэнне слова “жак” атрымала ў гэты час у Польскім каралеўстве?






















4 бала
: school -> hist
hist -> Школа “Юны гісторык” Адказы на заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2012/2013 навуч г
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1 2013/2014 навуч г
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1 2012/2013 навуч г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка