Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты



Дата канвертавання29.07.2016
Памер12.69 Kb.




17.01.2015.
Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты

дзень былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:



  • гульнявая праграма, прысвечаная Сусветнаму дню снега (для вучняў 1-5 класаў)

  • зімовыя спаборніцтвы (для вучняў 6-11 класаў).

Надвор’е ўнесла свае карэктывы ў правядзенне студзеньскага Дня здароўя. Першапачаткова планавалася правесці спаборніцтвы паміж камандамі вучняў пачатковых класаў на катке і каля школы. Але лёд на катке з-за адлігі не быў дастаткова крэпкім, таму спаборніцтвы перанеслі у школу.

Спачатку маленькія вучні адказвалі на пытанні “снежнай віктарыны”, а потым удзельнічалі ў спаборніцтвах, якія праводзіліся ў спартыўнай зале. Самыя актыўныя і азартныя ўдзельніцы гэтых спаборніцтваў вучаніцы 2 класа Красоўская Мілана і Красноўская Маргарыта.

Вучні сярэдніх і старэйшых класаў павінны былі займацца біятлонам у гэты дзень. Вучні змаглі пастраляць з вінтоўкі, але для лыжных гонак не хапіла снега. Баскетбол, піянербол, настольны тэніс – вось заняткі сярэдніх і старэйшых удзельнікаў Дня здароўя.

Самы лепшы баскетбольны снайпер сярод хлопчыкаў Круглік Аляксандр ( 7 клас), сярод дзяўчынак Ламака Ніна (6 клас). Тыя ж вучні лепш за ўсіх стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі.

Завершыўся Дзень здароўя гульнямі рознаўзроставых каманд у спартыўнай зале школы. Самы актыўны клас па колькасці ўдзельнікаў і якасці ўдзелу – 6.

Некаторыя вучні не змаглі паўдзельнічаць у спаборніцтвах па стану здароўя. Яны наведвалі у гэты дзень гурткі “Тэхнічнае мадэліраванне” і “Камп’ютарная графіка і дызайн”.



У школьных мерапрыемствах удзельнічалі 80% вучняй школы.


: ~skirmuntovo
~skirmuntovo -> Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама Аддзел адукацыі Дзяржынскага раёна
~skirmuntovo -> Лёс вёскі ў час вайны
~skirmuntovo -> Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень, былі запланаваны наступныя мерапрыемствы
~skirmuntovo -> Зацверджана дырэктар Скірмантаўскга ясляў-сада-сярэдняй школы Ж. Б. Залатар
~skirmuntovo -> Удзел у мерапрыемствах суботы прынялі 47 вучняў
~skirmuntovo -> Даведка па Вынікам навучання па Скірмантаўскай яслі-сад – сярэдняй школе за Ічвэрць 2014/2015 навучальнага года
~skirmuntovo -> Дзяцінства, загубленае вайной
~skirmuntovo -> У суботніх мерапрыемствах удзельнічалі каля 70% вучняў
~skirmuntovo -> Правядзення мерапрыемстваў у 6-ты дзень
~skirmuntovo -> З ацверджана дырэктар Скірмантаўскага ясляў-сада сярэдняй школы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка