Што сапраўды мае вартасць



Дата канвертавання02.07.2016
Памер10.79 Kb.
ШТО САПРАЎДЫ МАЕ ВАРТАСЦЬ
Аднаму багатаму чалавеку прыснілася, што ён апынуўся ў вечнасці. Праз некаторы час ён адчуў голад, таму запытаўся ў сустрэчнага, дзе можна што-небудзь паесці.

Багач упэўніўся, што мае з сабой свой набіты грашыма кашалёк, і ўвайшоў у карчму. Заказаў ежу, але кельнер ветліва папрасіў:

  • Прашу спачатку заплаціць.

Убачыўшы грошы багацея, ён пачаў сцвярджаць, што гэтыя грошы не маюць вартасці.

  • Як гэта? – здзівіўся багач. – То, можа, аддам у залог гадзіннік? Гэта вельмі дарагі гадзіннік!

Але кельнер сказаў:

  • Гэты гадзіннік таксама не мае вартасці. Тут маюць вартасць толькі грошы і рэчы, якія на зямлі ты падараваў тым, хто патрабуе. Калі іх маеш, выцягнеш прама з сэрца. Але сэрца багацея было пустым...

Ён прачнуўся галодным і засмучаным. І з таго часу стаў дабрачынцам тых, хто патрабуе, і – паверце мне – жылося яму радасней!


  • Пане Божа, дай галодным хлеб штодзённы.

Цябе просім, выслухай нас, Пане.

  • Паглядзі на тых, што цяжка працуюць: прынясі палёгку іх працы, зрабі, каб цанілася іх годнасць.

  • Дай працу беспрацоўным, каб яны маглі ўтрымліваць сябе і блізкіх.

  • Паглядзі са сваёй дабрынёй на бяздомных людзей, няхай знойдуць для сябе дом.

  • Зрабі, каб мы, карыстаючыся рэчамі, якія маем, памяталі пра тых, што патрабуюць.

  • Навучы нас панаваць над прывязанасцю да дабротаў гэтага свету, каб мы збіралі сабе скарбы ў небе.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка