Што значыць быць святлом у цемры



Дата канвертавання17.07.2016
Памер12.19 Kb.
ШТО ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ СВЯТЛОМ У ЦЕМРЫ
Нью-Йорк – вялікі горад, і зручней за ўсё ў ім перамяшчацца пры дапамозе метро. Тысячы цягнікоў прабягаюць пад зямлёй удзень і ўначы, перавозячы штодзённа сотні тысяч людзей. Для добрага функцыянавання метро патрэбна спецыяльная кроў – электрычная энергія. А калі б гэтай энергіі раптам не хапіла? Перастала б працаваць усё: метро, камп’ютэры, якія ім кіруюць, свяцільнікі, што асвятляюць станцыі і тунэлі. І менавіта так калісьці здарылася.

Пагаслі ўсе лямпы. Людзі пачалі крычаць. Цягнік № 318 атрымаў сур’ёзную аварыю. Занадта раптоўнае тармажэнне выклікала іскры і лакаматыў пачаў дыміцца. Едкі дым запоўніў тунэль.



  • Усім зараз жа пакінуць цягнік! – закрычаў машыніст, разбіваючы малатком аконныя шыбы.

  • Мы задушымся! – закрычала нейкая напужаная жанчына.

Пасажыры выходзілі з цягніка спатыкаючыся. Крыкі ўзмацняліся. Цемра была суцэльная. Першыя выскоквалі ў цемру, шукаючы рукамі сцены, але спатыкаліся аб рэйкі і падалі на зямлю. Наступныя падалі на іх. Пачынала не хапаць паветра. Хтосьці ў роспачы ўпаў, шэпчучы:

  • Гэта ўжо канец... Мы не выйдзем адсюль!

Але менавіта ў гэтую хвіліну адзін мужчына пачаў штосьці шукаць у сваім скураным партфелі. Ён раптам успомніў пра штосьці, што заўсёды насіў з сабой: пра маленькі ліхтарык на батарэйках. Знайшоў яго сярод цыгарэт. Ён націснуў на кпопку, і лямпачка запалілася. Гэта быў цуд. Калі паказалася гэта кропачка святла, натоўп, які крычаў і шалеў, замаўчаў.

- Дзякуй Богу, - сказаў хтосьці.

Нават самую чорную і самую глыбокую цемру, якую толькі можна сабе ўявіць, здолее перамагчы такое маленькае святло.

Мужчына з прыемнай знешнасцю, трымаючы свой маленькі ліхтарык, высунуўся наперад і сказаў:



  • Хадзіце за мной!

Людзі, трымаючыся за рукі, шарэнгай памкнуліся за ім. У хуткім часе яны дабраліся да бяспечнага месца.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка