Штомесячны агляд эканомікі беларусі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер213.58 Kb.

ШТОМЕСЯЧНЫ АГЛЯД
ЭКАНОМІКІ БЕЛАРУСІ


  • Прыняцьце захадаў, скіраваных на паляпшэньне стасун­каў з ЭЗ.

  • Зьніжэньне рэальнага заробку ў шэрагу галінаў эка­номікі.

  • Запаволеньне росту экспарту.

  • Павелічэньне статутных фондаў дзяржбанкаў.

Палітыка: прыняцьце нарматыўных актаў, скіраваных на разьвіцьцё супрацы з ЭЗ

У лістападзе А. Лукашэнка падпісаў два загады, скірава­ныя на разьвіцьцё адносінаў з ЭЗ. У гэтых дакумэнтах пра­дугледжваецца падпісаньне рамкавага пагадненьня паміж Беларусьсю і ЭЗ, а таксама прывядзеньне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць з прынцыпамі, закладзе­нымі ў пагадненьні аб адкрыцьці ў Беларусі прадстаўніцтва Эўракамісіі.

На пачатку сьнежня ЭЗ прэзэнтаваў праект «Усходняе партнэрства», які прадугледжвае больш шчыльную супра­цу ЭЗ з шасьцю постсавецкімі краінамі. Удзел Беларусі ў дадзеным праекце разглядаецца ў залежнасьці ад наступ­нага прагрэсу ў сфэры дэмакратызацыі. Афіцыйныя прад­стаўнікі Беларусі станоўча адгукаліся пра дадзены праект. Такім чынам, у выпадку жаданьня Беларусі далучыцца да дадзенага праекту, могуць мець месца двухбаковыя крокі па выпрацоўцы комплекса захадаў, скіраваных на паляп­шэньне супрацы бакоў у палітычнай сфэры. У дадатак, у пэрспэктыве можна чакаць ратыфікацыі Дамовы аб супра­цы і партнэрстве паміж ЭЗ і Беларусьсю, падпісанага ў 1995 г.

У пачатку сьнежня не адбылося паседжаньне вышэйшай Дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Бакі плянавалі разгледзець пытаньне аб Канстытуцыйным акце, а таксама падпісаць дамову аб адзінай сыстэме СПА. Адме­на паседжаньня сьведчыць пра рост супярэчнасьцяў у ад­носінах паміж краінамі.



Рэальны сэктар: зьніжэньне рэальнага заробку ў шэрагу галінаў эканомікі

У студзені-кастрычніку тэмп росту ВУП склаў 10.7% г/г, г.зн. не зьмяніўся ў параўнаньні з студзенем-верасьнем. Пры гэтым у сельскай гаспадарцы рост паскорыўся, а ў прамысловасьці – за кошт машынабудаваньня, харчовай прамысловасьці і электраэнэргетыкі – запаволіўся. Важнай тэндэнцыяй кастрычніка стала павелічэньне запасаў пра­мысловай прадукцыі з 49.3 да 54.6% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці, хоць традыцыйна ў кастрычніку яны зьніжаліся. Такім чынам, дзякуючы магчымасьці павелі­чэньня запасаў гатовай прадукцыі скарачэньне попыту на беларускія тавары пакуль яшчэ не адлюстравалася на ды­наміцы ВУП.

Рэальны заробак у студзені-верасьні вырас на 9.2% г/г, пры росьце вытворчасьці працы на 10.5% г/г. Пры гэтым у шэрагу галінаў рэальны заробак скараціўся (у адукацыі і кіраваньні на 1.0 і 0.5% г/г). Пасьля з 1 сьнежня была зьніжаная тарыфная стаўка першага разраду (дэ факта было перагледжана яе павышэньне ў лістападзе), да якой прывязаны ўзровень заробкаў у эканоміцы. Такім чынам, абмежаваньне заробку становіцца адным з інструмэнтаў па супрацьдзеяньні ўплыву глабальнага крызісу на Беларусь як на мікра-, так і на макраўзроўні.



№12 (75)

Сьнежань 2008 г.



Насельніцтва: 9.69 млн чалавек

Прамысловасьць / ВУП: 26.7%

Сельская гаспадарка / ВУП: 7.4%

Інвестыцыі / ВУП: 26.3%

Экспарт: Расія 37%, ЭЗ 44%

Імпарт: Расія 60%, ЭЗ 22%




Дынаміка рэальнага ВУП


Крыніца: НСКБ. Прагноз на 2008 г. – Дасьледчы цэнтр ІПМ.

Дасьледчы цэнтр ІПМ




Нямецкая эканамічная група ў Беларусі


220088 г. Мінск, вул. Захарава, 50Б

Тэл./факс +375 (17) 210 0105

Электронная пошта bmer@research.by

Вэб-сайт http://research.by/
Пераклад на беларускую мову ажыцьцяўляецца пры падтрымцы часопіса “Новая Эўропа”, http://n-europe.eu/
© Дасьледчы цэнтр ІПМ, 2008

Структурныя тэндэнцыі: рост дэфіцыта валюты і прыняцьце абмежавальных захадаў

Дзяржрэгуляваньне. Зьніжэньне вонкавага попыту на беларускія тавары прывяло да зьніжэньня валютнай вы­ручкі ў кастрычніку на 6.7% м/м, а ў гадавым вымярэньні яе рост істотна запаволіўся. Такім чынам, з кастрычніка сусьветны фінансавы крызіс стаў больш востра ўплываць на беларускі экспарт. Гэта адлюстравалася і на дынаміцы ўнутранага валютнага рынку, дэфіцыт на якім пачаў імклі­ва расьці. Для яго абмежаваньня ўрад і НББ прынялі шэрэг захадаў. Па-першае, НББ увёў абмежаваньні на набыцьцё замежнай валюты на пазабіржавым рынку. Для набыцьця валюты на дадзеным сэгмэньце рынку прадпрыемствы му­сяць пазначыць у заяўцы мэту набыцьця валюты, а так­сама сваю галіновую прыналежнасьць. Дадзеныя заяўкі мусяць быць разгледжаныя ў НББ, і толькі на наступны дзень камэрцыйны банк можа выканаць заяўку на набыць­цё валюты. Па-другое, НББ выдаў пастанову, якая забара­няе разьлікі па імпарце на ўмовах папярэдняй аплаты. НББ пазіцыянаваў гэты захад як вымушаны, накіраваны на не­дапушчэньне спэкулятыўнага адтоку капіталу ва ўмовах глабальнага крызісу. Па-трэцяе, Міністэрства гандлю скла­ла пералік тавараў некрытычнага імпарту, у адносінах да якіх могуць выкарыстоўвацца захады абмежавальнага ха­рактара.

Нягледзячы на дадзеныя захады, дэфіцыт унутранага ва­лютнага рынку працягвае павялічвацца (пры гэтым знач­ная частка ганлю перамясьцілася на біржавы сэгмэнт). Ся­рэднядзённы дэфіцыт гандлю па даляры ЗША ў лістпадзе вырас да USD 33.3 млн (USD 22.8 млн у кастрычніку), што прывяло да зьніжэньня рэзэрвовых актываў. Валютныя рэзэрвы, разьлічаныя паводле мэтадалёгіі МВФ, за каст­рычнік-лістапад зьнізіліся на 8.3%, а з улікам атрыманага расейскага крэдыту (USD 1 млрд) – на 32.6%. Такім чы­нам, зьніжэньне дэфіцыту на валютным рынку становіцца галоўнай бягучай задачай эканамічнай палітыкі.



Вонкавы гандаль: запаволеньне росту экспарта

У студзені-верасьні дэфіцыт гандлю таварамі склаў USD 4.1 млрд, павялічыўшыся на 48.9% г/г (44.4% у студзені-жніўні). Пры гэтым у трэцім квартале дэфіцыт гандлю вы­рас болей чым у два разы. Такая дынаміка вонкавага ганд­лю шмат у чым зьвязаная з узьдзеяньнем сусьветнага фі­нансавага крызісу. Асабліва заўважным было запаволень­не тэмпаў росту экспарту ў Расею. Калі ў першым і другім кварталах ён павялічыўся на 41.3 і 42.5% г/г адпаведна, то ў трэцім квартале – на 24.1% г/г, а ў верасьні – на 18.6% г/г. У трэцім квартале ў параўнаньні з другім квар­талам скараціліся фізычныя аб'ёмы паставак на расейскі рынак рухавікоў унутранага згараньня (на 25%), тракта­роў (11%), сядзельных цягачоў (4%), грузавых аўтамабі­ляў (5%), тэлевізараў (17%). Таму па выніках студзеня-верасьня дэфіцыт гандлю з Расеяй склаў USD 10.6 млрд, павялічыўшыся на 97.7% г/г.

Палова гэтага дэфіцыта кампэнсавалася дадатным сальда ў гаднлі з краінамі па-за СНД, якое ў студзені-верасьні скла­ла USD 5.3 мдрд, павялічыўшыся ў 2.3 разы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Аднак нэгатыўныя тэндэнцыі назіраюцца і ў гандлі з гэтымі краінамі. Напрык­лад, шэраг кампаніяў з Паўднёва-Ўсходняй Азіі запатраба­валі перагляду цэнаў па кантрактах на пастаўку хлоркалія і пачалі затрымліваць аплату за пастаўленыя ўгнаеньні. У сваю чаргу, пакупнікі з Эўропы, Бразіліі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі, дзе цэны фармуюцца на спотавай аснове,
ВУП і прамысловая вытворчасьць

Крыніца: НСКБ.


Унёсак галінаў у прырост прамысловай вытворчасьці ў студзені-верасьні 2008 г.




Унёсак у прырост

Зьмя­нень­не

Сту.-вер. 08

Сту-
кас. 08

Прамысловасьць

13.1

12.8

-0.3

электраэнэргетыка

0.6

0.6

-0.1

паліўная

2.2

2.3

0.0

чорная мэталюргія

0.3

0.3

0.0

хімічная і нафтахімічная

1.0

1.0

0.0

машынабудаваньне і мэталаапрацоўка

3.1

2.9

-0.2

дрэваапрацоўка

0.4

0.4

0.0

будаўнічых матэр’ялаў

0.4

0.4

0.0

лёгкая

0.0

0.1

0.0

харчовая

1.3

1.3

-0.1

іншыя

3.7

3.7

0.1

Заўвага. Унёсак у прырост у адсоткавых пунктах.

Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НСКБ.


Дынаміка вонкавага гандлю таварамі

Крыніца: НСКБ.

пачалі адмаўляцца ад заяўленых аб'ёмаў пакупкі. Больш за тое, магчымыя зьмены цэнаў паставак калійных угна­еньняў у Кітай і Індыю, тэрмін доўгатэрміновых кантрактаў зь якімі сканчаецца напрыканцы 2008 г. і сакавіку 2009 г. адпаведна. Такім чынам, існуюць пэўныя пагрозы для экс­парту ў краіны па-за СНД у бліжэйшай будучыні. Таму ды­наміка вонкавага попыту на беларускія тавары ў 2009 г. становіцца ключавым індыкатарам стану беларускай эка­номікі ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу.

Дзяржаўныя фінансы: захоўваецца прафіцыт бюджэту па выніках трох кварталаў

У студзені-верасьні 2008 г. даходы кансалідаванага бю­джэту склалі 51.5% ад ВУП, што на 2.2 адсоткавага пункта вышэй за мінулагодні ўзровень. Рост даходаў па-ранейша­му тлумачыцца павелічэньнем паступленьняў ад экспарт­ных мытаў на нафтапрадукты, якія забясьпечылі павелі­чэньне падаткавых даходаў ад ВЭД на 1.8 адсоткавага пункта. У выніку скасаваньня абаротнага падатку з карыс­тальнікаў аўтадарог адбылося зьніжэньне даходаў ад па­даткаў на тавары і паслугі на 1.0%. Аднак яно было цал­кам кампэнсаванае ростам паступленьняў ад падатку на прыбытак. Выдаткі кансалідаванага бюджэта за студзень-верасень 2008 г. склалі 46.2% ад ВУП, перавысіўшы ўзро­вень мінулага году на 0.8 адсоткавага пункта. Галоўнай прычынай іх росту стала павелічэньне субсідыяў па па­стаўках нафты для перапрацоўкі, што адлюстравалася ў росьце выдаткаў на эканоміку на 2.6% ад ВУП. Пры гэтым скарачаліся выдаткі па такіх артыкулах бюджэту як ахова здароўя (на 0.5% ад ВУП), сацыяльная палітыка (на 0.9% ад ВУП) і адукацыя (на 0.5% ад ВУП).

У выніку прафіцыт бюджэту дасягнуў 5.3% ад ВУП (3.9% на год раней). Аднак можна меркаваць, што ў гэтым годзе, у сувязі з фінансавым крызісам, рост прафіцыту спыніцца, а назьбіраныя сродкі будуць скіраваныя на запабяганьне нэгатыўным тэндэнцыям у эканоміцы.

Манэтарная палітыка: рост попыту на замежную валюту

У кастрычніку чыстыя замежныя актывы ВГКР скараціліся на 2.7% м/м (ці на USD 135 млн). Пры гэтым 31 кастрыч­ніка адзін зь беларускіх камэрцыйных банкаў узяў адна­дзённы крэдыт за мяжой памерам USD 623.3 млн, разь­мясьціўшы гэтыя сродкі ў НББ, у выніку чаго яны ўлічва­ліся ў складзе чыстых замежных актываў. Без уліку дадзе­нага крэдыту чыстыя замежныя актывы ВГКР зьнізіліся б на суму каля USD 800 млн. Важным інструмэнтам палітыкі НББ у кастрычніку стала актывізацыя рэфінансаваньня банкаў для стымуляваньня ўнутранага крэдытнага рынку. Таму патрабаваньня НББ да банкаў павялічыліся на 44.3% м/м. У выніку грашовая база ў верасьні вырасла на 12.2% м/м, а ў гадавым вымярэньні яе тэмп росту склаў 68.5% г/г (47.7% г/г у верасьні). Без уліку атрыманьня ад­надзённага крэдыту, грашовая база ў кастрычніку скараці­лася б на 2.4% м/м, а ў гадавым вымярэньні яе рост склаў бы 46.5% г/г.

Скарачэньне ліквіднасьці на крэдытным рынку пакуль мала адлюстравалася на тэмпах крэдытаваньня эканомікі, якія ў кастрычніку склалі 57.2% г/г (57.6% г/г у верасьні). Заха­ваньне высокіх тэмпаў росту было забясьпечанае за кошт рэфінансаваньня банкаў з боку НББ, а таксама павелічэньня на 5.9% м/м дзяржаўных сродкаў, зьмешчаных у камэрцый­ных банках. Разам з тым, адсоткавыя стаўкі на крэдытна-дэпазытным рынку істотна вырасьлі. Аднак ва ўмовах не­спрыяльных чаканьняў эканамічных агентаў і неспрыяльнай


Кансалідаваны бюджэт


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НСКБ.

Грашовая база і ІСЦ


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НББ і НСКБ.

Стаўка рэфінансавання


Крыніца: разьлікі паводле дадзеных НББ і НСКБ.

эканамічнай кан'юнктуры, павышэньне ставак не прывяло да росту дэпазытаў у банкаўскай сыстэме. Сярод спрыяль­ных тэндэнцыяў варта адзначыць павелічэньне рублёвых дэпазытаў, а таксама дэпазытаў юрыдычных асобаў. У выні­ку ў кастрычніку рублёвая грашовая маса скарацілася на 1.5% м/м, а шырокая грашовая маса на 2.4% м/м. У гада­вым вымярэньні іх тэмп росту склаў 45.1 і 39.9% г/г адпа­ведна (48.8 і 47.6% г/г у верасьні).

Спажывецкія цэны павялічыліся ў кастрычніку на 1.0% м/м, галоўным чынам за кошт спажывецкіх тавараў. У гадавым вымярэньні інфляцыя склала 15.7% г/г (16.3% г/г у верасьні). У кастрычніку курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША патаньнеў на 0.4% і на 31 кастрычніка склаў 2119 USD/BYR.

Банкаўскі сэктар: павелічэньне статутных фондаў дзяржаўных банкаў

У сьнежні быў падпісаны загад прэзідэнта, у адпаведнасьці зь якім статутныя фонды чатырох дзяржаўных банкаў былі павялічаныя на BYR 3 млрд (каля USD 1.4 млрд). Большая частка дадзенай сумы (BYR 2 млрд) дэ-факта будзе ўне­сеная ў статутныя фонды банкаў празь дзяржаўныя каш­тоўныя паперы, і BYR 1 млрд у выглядзе грашовага ўкладу за кошт бюджэтных сродкаў. Павелічэньне статутных фон­даў за кошт каштоўных папераў ураду ў большай ступені паўплывае на якасьць статыстычнай справаздачнасьці банкаў і будзе мець адно абмежаваны ўплыў на фактычны стан іх ліквіднасьці. У цэлым дадзены захад, з аднаго боку, можна разглядаць як стымуляваньне ўнутранага крэдытна­га рынку, што выглядае лягічным ва ўмовах фінансавага крызісу. Аднак, зь іншага боку, яго эфэктыўнасьць з пунк­ту гледжаньня стымуляваньня крэдытнага рынку ўяўляец­ца сумнеўнай. Апроч таго, такі крок супярэчыць абвешча­наму курсу на лібералізацыю эканомікі і скарачэньне вы­даткаў ва ўмовах глабальнага крызісу.



Эканамічныя
тэндэнцыі





4 кв. 06

1 кв.
07


2 кв. 07

3 кв. 07

4 кв. 07

1 кв.
08


2 кв.
08


3 кв.
08


жні.
08


вер.
08


кас.
08


Рост рэальнага ВУП

% г/г

10.8

8.4

8.9

8.4

7.3

10.9

10.1

11.2










Рост рэальнага ВУП

% г/г нар.

9.9

8.4

8.6

8.4

8.2

10.9

10.4

10.7

10.6

10.7

10.7

Рэальная прамысловая вытворчасьць

% г/г нар.

11.3

5.9

7.7

8.2

8.5

14.7

13.0

13.1

13.1

13.1

12.8

Рэальная сельскагаспа­дарчая вытворчасьць

% г/г нар.

6.1

4.4

5.2

5.6

4.1

6.8

5.4

6.9

7.4

6.9

8.1

ІСЦ

% г/г к/п

6.6

8.1

7.2

9.0

12.1

13.2

16.0

16.3

16.2

16.3

15.7

ІЦВПП

% г/г к/п

8.5

11.6

13.6

16.8

17.1

13.5

16.2

18.5

18.0

18.5

19.0

Экспарт тавараў (USD)*

% г/г

13.6

6.3

23.3

18.5

44.4

69.2

56.0

--

42.1

47.6

--

Імпарт тавараў (USD)*

% г/г

23.5

20.8

23.7

23.8

42.4

56.5

55.3

--

42.8

50.1

--

Сальда гандлю таварамі (дадзеныя НББ)

USD млн. нар.

–2398

–836

-1563

-2304

-3858

-647

-2049

--

-3344

-3808

-4362

Бягучы рахунак

USD млн нар.

–1512

–641

-1152

-1652

-2944

-433

-1411

--

--

--

--

Бягучы рахунак

% ВУП нар.

–4.1

–7.0

-5.8

-5.1

-6.6

-3.6

-5.5

--

--

--

--

Міжнародныя рэзэрвы

USD млн к/п

1383

1565

2344

2155

4182

4746

4618

4120

4580

4120

4052

Грашовая база

% г/г к/п

20

22

29

25

38

59

54

48

55

48

69

Стаўка па крэдытах у беларускіх рублях**

% гадавых, к/п

12

14

11

12

12

11

10

11

11

11

12

Абменны курс (афіцыйны)

BYR/USD с/п

2141

2141

2145

2147

2152

2148

2136

2114

2111

2112

2114

Абменны курс (афіцыйны)

BYR/EUR с/п

2761

2805

2890

2948

3115

3215

3339

3183

3173

3039

2830

* тэмпы росту даляравых паказьнікаў (крыніца: разьлікі паводле дадзеных НСКБ).

** намінальная стаўка па новых крэдытах юрыдычным асобам (крыніца: НББ).



Крыніцы: НСКБ і НББ.


Асноўныя эканамічныя паказьнікі

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

Намінальны ВУП

BYR трлн

17.173

26.613

36.565

49.991

65.067

79.231

96.047

Намінальны ВУП*

USD млрд

12.1

14.5

17.7

23.1

30.2

36.9

44.8

Рост рэальнага ВУП

% г/г

4.7

5.0

7.0

11.4

9.4

9.9

8.2

Прамысловая вытворчасьць

% г/г

5.9

4.5

7.1

15.9

10.5

11.3

8.5

Сельскагаспадарчая вытворчасьць

% г/г

1.8

0.7

6.6

12.6

1.7

6.1

4.1

ІСЦ

% г/г с/п

61.1

42.6

28.4

18.1

10.3

7.0

8.4

ІСЦ

% г/г к/п

46.1

34.8

25.4

14.4

8.0

6.6

12.1

ІЦВПП

% г/г с/п

72.1

41.4

37.5

24.1

12.1

8.3

16.2

ІЦВПП

% г/г к/п

40.9

42.7

28.1

18.8

10.0

8.5

17.1

Экспарт (т/п, USD)

% г/г

10.9

9.8

24.4

35.7

15.8

21.8

24.3

Імпарт (т/п, USD)

% г/г

11.1

9.0

25.1

40.3

3.0

33.0

27.9

Бягучы рахунак

USD млн

–394

–311

–424

–1206

510

–1512

-2944

Бягучы рахунак

% ВУП

–3.2

–2.1

–2.4

–5.2

1.7

–4.1

-6.6

ПЗІ (чыстыя)

USD млн

96

453

170

163

303

351

1768.9

Міжнародныя рэзэрвы

USD млн

347

457

474

770

1297

1383

4182

Сальда дзяржбюджэту

% ВУП

–1.6

–0.2

–1.6

0.0

–0.6

2.2

0.6

Унутраны дзяржаўны доўг

% ВУП к/п

6.1

5.4

5.5

5.7

5.8

6.5

6.4

Вонкавы доўг (суцэльны)

% ВУП к/п

24.8

27.0

23.7

21.4

17.9

18.6

28.4

Грашовая база

% г/г к/п

225

32

50

42

74

20

38

Абменны курс (НББ)

BYR/USD с/п

1394

1784

2075

2160

2154

2145

2146

Абменны курс (НББ)

BYR/USD к/п

1580

1920

2156

2170

2152

2140

2150

Абменны курс (НББ)

BYR/EUR с/п

1239

1690

2353

2684

2681

2692

2937

Абменны курс (НББ)

BYR/EUR к/п

1392

1989

2695

2956

2550

2817

3167

* ВУП у даляравым эквіваленьце за 2000 гг. разьлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Дасьлед­чы цэнтр ІПМ).

Крыніцы: НСКБ, Міністэрства фінансаў, НББ, Дасьледчы цэнтр ІПМ.


Умоўныя азначэньні:

г/г

зьмены год да году

нар.

нарастаючым вынікам

ІСЦ

індэкс спажывецкіх цэнаў

НББ

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

ІЦВПП

індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі

ПЗІ

простыя замежныя інвэстыцыі

к/п

на канец перыяду

с/п

сярэдняе за перыяд

м/м

зьмены за месяц

трлн

трыльён

млн

мільён

ФСАН

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

млрд

мільярд

ЭЗ

Эўрапейскі Зьвяз



Сьнежань 2008 г.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка