Шумялёў Іван Андрэевіч, уражэнец вескі Бірулі, ў 70-я гады працаваў завучам у Горскай школе



Дата канвертавання30.06.2016
Памер24 Kb.
У 70-я гады наша школа пачала называцца Горская сярэдняя школа. Дырэктарам у гэты час быў Данчанка Уладзімір Рыгоравіч. Ён выкладаў геаграфію, многа аддаваў сіл ваенна-патрыятычнаму выхаванню молодзі, веў краязнаўчую працу.

Шумялёў Іван Андрэевіч, уражэнец вескі Бірулі, ў 70-я гады працаваў завучам у Горскай школе.

У канцы 70-х-пачатку 80-х гадоў у Горскай школе працавалі такія майстры педагагічнай справы як: Трошкін Мікалай Сямёнавіч – настаўнік пачатковых класаў і групы падоўжанага дня, Сурус Паліна Канстанцінаўна, Сурус Іван Іосіфавіч, Кірэева Ганна Іванаўна выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, Кірэеў Іван Акімавіч працаваў настаўнікам пачатковых класаў, Васіленка Федар Міхайлавіч – гісторык, Ляусаў Мікалай Дзмітрыевіч – выкладаў матэматыку.

Ляусаў Мікалай Дзмітрыевіч у 80-х гадах XX ст. быў дырэктарам Горскай СШ. Пры ім працавалі настаўнікі Кавалева Тамара Федараўна – выкладчык рускай мовы і літаратуры, Мельнікава Людміла Яўгеньеўна – настаўніца пачатковых класаў, Еўзікава Таццяна Іванаўна – настаўніца пачатковых класаў, Мазілін Уладзімір Уладзіміравіч – вучыцель фізічнай культуры, Марчанка Валянціна Аляксандраўна. Піянерважатай працавала Кавалева Тамара Федараўна – цяпер намеснік старшыні райвыканкама.

У пачатку 90-х гадоў дырэктарам Горскай СШ быў Кірэеў Іван Акімавіч – выкладаў геаграфію. Пры ім працавалі настаўнікі Нікіфараў Уладзімір Леанідавіч – вучыцель фізічнай культуры і працоўнага навучання. Цяпер старшыня сельсавета ў весцы Горы. Пакуш Аляксандр Іванавіч – выкладаў фізіку, працаваў завучам Горскай СШ. Пакуш Лідзія Цімафееўна – настаўніца пачатковых класаў і нямецкай мовы. Шпунтоў Мікалай Дзмітрыевіч – настаўнік сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі і прадмета Чалавек, Грамадства. Дзяржава.

З сярэдзіны 90-х гадоў XX стагоддзя дырэктарам Горскай СШ працавала Марчанка Валянціна Аляксандраўна. Завучамі школы былі: Пакуш Аляксандр Іванавіч, Грабалава Святлана Мікалаеўна, Харытоненка Віктар Іванавіч- выкладаў хімію, Саранкоў Мікалай Анатольевіч – выкладаў матэматыку. Настаўнікамі працавалі: Саранкоў Віталій Вітальевіч – выкладаў матэматыку – цяпер працуе інспектарам РАА. Ляусава Святлана Мікалаеўна – настаўніца пачатковых класаў. Даніленка Уладзімір Аляксеевіч – выкладаў інфарматыку.

У 2005\2006 навучальным годзе ў падпарадкаванне да школы перайшоў дзіцячы сад в.Горы. Школа пачала называцца Горскі ВПК “Дз\с-СШ” – Горскі Вучэбна Педагагічны Комплекс “Дзіцячы сад – Сярэдняя Школа”.

У 2007 годзе ў час будаўніцтва аграгарадка ў в.Горы, у школе быў праведзены знешні рамонт і яна набыла сучасны выгляд.

У 2007\2008 навучальным годзе на пасаду дырэктара была назначана Мельнікава Алена Васільеўна. Завучам школы працуе Ляусава Святлана Мікалаеўна.

У сучасны час, у пачатку XXI ст., у Горскім ВПК “Дз\с-СШ” пленна працуюць такія настаўнікі як Гароднікава Вольга Пятроўна, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры. Шпунтоў Мікалай Дзмітрыевіч, выкладчык сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўства. Кулеш Алена Мікалаеўна, выкладчыца рускай мовы і літаратуры. Цімашкоў Уладзімір Міхайлавіч, вучыцель фізічнай культуры і працоўнага навучання. Церахава Наталля Пятроўна, выкладчыца нямецкай мовы.

Настаўнікі пачатковых класаў: Поклад Тамара Аляксееўна, Гулькова Наталля Васільеўна, Цімашкова Наталля Мікалаеўна.

Выхавацелі дзіцячага сада Трыпуз Вера Дзмітрыеўна, Грыбанава Людміла Пятроўна. Выкладчыца групы падоўжанага дня Гомарава Вольга Іванаўна. Медыцынскі работнік – Нікіфарава Галіна Пятроўна, выкладчыца медыцынскай падрыхтоўкі.



Настаўнікі Горскага ВПК “Дз\с-СШ” гэта добрыя, чулыя людзі, якія імкнуцца даць вучням якасныя веды і падрыхтаваць іх да самастойнага жыцця.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка