Сымон будны (1530- 1593) Сымон Будны нарадзіўся ў нейкай Будзе, дзе знаходзіцца яна невядома. Каля 1544



Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.2 Kb.
СЫМОН БУДНЫ
(1530- 1593)

Сымон Будны нарадзіўся ў нейкай Будзе, дзе знаходзіцца яна невядома. Каля 1544 года паступіў на факультэт свабодных мастацтваў у Кракаўскім універсітэце. З 1558 года ён у Вільні занімае пасаду катахізіста, настаўніка пратэстанскай беларускай суполкі. У 1560 годзе прызначаны прапаведнікам у Клецк. Тут ён працягвае справу, пачатую ў Вільні і рыхтуецца да друкавання сваіх кніг.



1562 год – Нясвіж, больш за 500 старонак выйшаў “Катэхізіс” або старадаўняя хрысціянская навука для простых людзей.
1562 год – твор на старабеларускай мове “Апраўданне грэшнага чалавека”
1564 год- пераклад на польскую мову з Крышкоўскім у Нясвіжы “Гутаркі святога Юсціна”
1568 год – выдаў твор пра свецкую уладу
1573 – 1583 гг. – пражывае ў Лоску , Ян Кішка прапанаваў Буднаму месца прапаведніка, заснаваў друкарню і аддаў у распараджэнне Буднага
1576 год – выйшаў галоўны твор Буднага “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”
1589 год – піша вершы на рэлігійныя і свецкія тэмы.

Напісаны “Катэхізіс” у форме пытанняў і адказаў, клапаціцца аб літаратурнасці, прыгажосці мовы, падрабязна вытлумачвае сэнс кожнай запісі і паказвае, што тых, хто не выконвае, то іх чакае жорсткае пакаранне.

Катэхізіс” напісаны на беларускай мове. Асабліва важнай часткай зяўляецца прадмова. У ёй Будны настойліва даводзіць, што яго кніга выдаецца не толькі для асветніцкіх мэтаў, але і для таго, каб звярнуць увагу на родную мову.
У прадмове Будны заклікае феадалаў шанаваць беларускую мову, клапаціцца аб развіцці культуры и адукацыі.Будны рашуча асуджае імкненні Рэчы Паспалітай вывесці з ужытку беларускую мову, замяніць яе польскай. “Катэхізіс” выкладаў асобныя палажэнні хрысціян. У кнізе ўзнімаліся пытанні грамадскіх абавязкаў чалавека. Адносіны да дзяржаўных пасад, права валодання зямельнай уласнасцю, стаўленне хрысціян да войнаў. Ён крытыкаваў быт святароў, асуджаў духавенства за амаральнае жыццё, за адсутнасць клопатаў аб народнай адукацыі.
“Катэхізіс” па сваіх моўна – стылістычных асаблівасцях набліжаецца да твораў тагачаснай свецкай літаратуры. Значную цікавасць уяўляе слоўнікавы састаў, асновы якога складае ўласна – беларуская лексіка. Аўтар уважліва ставіўся да незразумелых слоў, тлумачыў іх на палях або побач са са словамі.

Васіль Цяпінскі
(Васіль Мікалаевіч Амельяновіч)
(1540 – 1604?)

Першае ўпамінанне пра Цяпінскага знаходзілі ў 1560 годзе. У 1567 годзе служыў маладым афіцэрам коннай роты Кміты – Чарнабыльскага. Цяпінскі ўдзельнічаў у Лівонскай вайне 1558- 1563 гадах.Служыў у падканцлера ВКЛ А.Валовіча, які падтрымліваў кнігавыдавецкую асветніцкую дзейнасць.


У 1570 годзе арганізаваў друкарню з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. Выдаў і пераклаў толькі пісанне святых Матфея, Лукі, Марка.

З літаратурнай спадчыны Цяпінскага выдомы перакладзенае ім “Евангелле” і невялікая прадмова да яго”. Асаблівае значэнне мае прадмова да “Евангелля”.Яна менш за ўсё звязана з перакладзенай ім кнігі. Цяпінскі ў прадмове разважае аб прычынах упадку нацыянальных пачуццяў у вышэйшых слаях грамадства, звязаных з заняпадам асветы сярод простага народа.


Цяпінскі піша, што на яго вачах адбываўся маральны ўпадак і духавенства, якое забылася на хрысціянскія запаветы дабрыні, мудрасці, агульначалавечай любові.
У прадмове Цяпінскі апісваў свае грамадска- палітычныя погляды. Ён выступаў у ролі непрымірымага змагара, заклапочанага лёсам нацыянальнай культуры. У беларускай літаратуры таго часу не было другога такога рашучага выступлення ў абарону роднай мовы, нацыянальнай культуры.Ад узроўняў развіцця якой залежыў і прэстыж роднага краю ў вачах іншых народаў.
З гэтай невялікай прадмовы паўстае жывы вобраз самаго Васіля Цяпінскага – патрыёта, гатовага дзеля дабрабыту і шчасця Радзімы ахвяраваць сваім жыццём.
: 10.orsha -> library
library -> Усе мы ведаем Францыска Скарыну як першадрукара на славянкіх землях, чалавека, які з’яўляўся пісьменнікам, асвестнікам і вучоным. Вучоным-медыкам. Але капнём глыбей і пазнаёмімся з жыццём Скарыны з пачатку і да канца
library -> 9 клас паэзія барока
library -> Іван Шамякін Гандлярка і паэт
library -> 8 класс Задание Выберите правильный
library -> Аўтар невядомы Аповесць пра Усяслава Полацкага
library -> 9 клас урывак з паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра”
library -> Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове III тур 5 клас




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка