Сінтаксіс І пунктуацыя выпішыце словазлучэнні І растлумачце, чаму астатнія спалучэнні слоў імі не з’яўляюцца



Дата канвертавання08.01.2017
Памер22.4 Kb.
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

1. Выпішыце словазлучэнні і растлумачце, чаму астатнія спалучэнні слоў імі не з’яўляюцца.

Зразумеў адразу; будзем вучыцца; самы прыгожы; пісаць хутка; толькі выпускнікі; чытае, але не разумее; цёплы дзень; апрануўся па-зімняму; збірацца ў школе; вакол дома.

2.Падбярыце да наступных слоў прыслоўі, словазлучэнні запішыце:

Вясёлы, чытанне, невядомы, прагледзеўшы, размова, слухаць.

3.Складзіце простыя сказы, структура якіх адпавядала б такім схемам:

1)_____ _______ ________ _________ .

2) _______ ___ ____ _________ .

3) _______ ________ _ _ _ _ _ _ .



Растлумачце, у якіх сказах прамы парадак слоў, а ў якіх – адваротны.

4. Вызначце тып выказнікаў у наступных сказах:

Засмужцу не хацелася падымацца з мяккай снежнай пярыны. Асенні лес быў маўклівы. На Сяргея і спараўды можна было заглядзецца. За годы службы ў арміі ён вельмі пасталеў. Постаць яго была зграбнай і па-мужчынску дужай. Маці радавалася, што дачка будзе працаваць побач. Пасажыры не зводзілі вачэй з дзяўчыны, а яна з рамонкавым у правай руцэ букетам адлятала ад дарогі, ні разу не азірнуўшыся.

5. Выпраўце моўныя хібы ў сказах:

Два летніх месяцы хлопцы пражылі ў вёсцы. На сустрэчу з пісьменнікамі не толькі прыйшлі выпуснікі, але і вучні дзевятых – дзесятых класаў. Бацька доўга хварэў грыпам. Настаўніцтва актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

6. Дапасуйце выказнікі да дзейнікаў. Растлумачце, што бярэцца пад увагу пры вызначэнні формы выказніка.

1)Большасць людзей ішл.. нехаця і панура. 2)Большасць пнёў ужо счарнел.. . 3)Перад хатай на дарозе стаял.. з дзесятак саней. 4)Некалькі незнаёмых хлопцаў сышл.. на невялікай станцыі. 5)Мала людзей застал..ся на полі . 6)Мноства гукаў напаўнял.. прастору лесу, парушыўшы яго ранішні спакой.

7. Перабудуйце асабовыя сказы ў безасабовыя.

Хлопчык не хацеў сядзець адзін у хаце. Свежае сена прыемна пахне. Снег замёў дарогу. Набліжаўся вечар. Ноччу ўжо бывае мароз. Ніводзін агеньчык нідзе не віднеўся.

8.Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў, паставіўшы ў ім патрэбныя знакі прыпынку.

Вясна была яшчэ ўпачатку але снягі ўжо раставалі і дружна ў полі балбаталі раўкі рачулкі і ў грамадку яны ваду сваю злівалі ад снегу гаі лясы будзілі і людзям душу весялілі. Калі мы хочам каб нашу мову любілі і паважалі дык давайце гаварыць і пісаць на ёй так каб усім было хораша і зайздросна каб кожнае слоўка зіхцела і пералівалася.

9.Вызначце тып даданай часткі ўскладаназалежных сказах. Растлумачце, злучнікам ці злучальным словам з’яўляецца слова што.

Едзем праз бярэзнік басаногі, што ў расе на досвітку прадрог. Дзядзька Раман чакаў, што скажа настаўнік. Дзедава думка была такая, што вымагала дапамогі адважных людзей. Мне думалася, што бацька хутка вернецца дадому. За адзін дзень Юрка змяніўся так, што яго нельга было пазнаць. Яны гавораць, што і зразумець цяжка.

10. Запішыце сказы з простай мовай, у якіх былі б такія адносіны:

А: “П?”

П,– а. – П”.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка