Сінтаксіс І пунктуацыя



Дата канвертавання16.12.2016
Памер37.62 Kb.
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ


  1. Сярод дадзеных спалучэнняў слоў словазлучэннямі з'яўляюцца:

а) ляжаў на зямлі; б) выпаў на золку; в) глядзець уперад; г) вырас лядаш;

д) пад снегам; е) неба чыста.

2. Знайдзіце словазлучэнні з галоўным словам-дзеясловам:

а) начныя бліскавіцы; б) цудоўнае імгненне; в) шумлівы вецер;

г) стаяць на месцы; д) прынёс сшытак; е) аказаць дапамогу.


  1. Выберыце правільны адказ: укажыце, у якім слупку паслядоўна знаходзяцца літары, адпаведныя прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)


гкддд г Д Д т



ккттт к

Д т т
лё...ка г г

мя...ка к к

чаро...кі т д

ста...кі т т

(на) кве...цы т т


4. Па мэце выказвання сказы бываюць (выберыце правільны адказ):

а) апавядальныя; б) неразвітыя; в) пытальныя; г) клічныя; д) няклічныя;

е) пабуджальныя.

5. Па мэце выказвання пабуджальнымі з'яўляюцца сказы:

А. Недзе апоўдні пачаў сыпаць снег.

Б. Разбудзіце мяне рана.

В.Колькі ўрачыстага хараства тоіць ціхая летняя ноч!

Г. Не адставайце, сябры!

6. Знайдзіце развітыя сказы:

А. Паспелі яблыкі, грушы і слівы. В. Развіднела рана.

Б. Поўня ўстала над лесам. Г. Зноў гудзіць, гуляе завіруха.

7. Дзейнікам у дадзеным сказе з'яўляецца слова:


а) б) в) г) д)

Свая мова ёсць у жывёл і птушак.

8. Знайдзіце сказы, у якіх выказнік выражаны прыметнікам.

А. Літаратура — падручнік жыцця. В. Прыгожы старасвецкія шляхі Беларусі!

Б. Раптам з гушчару выскачыў заяц. Г. Неба высокае і празрыстае.

Д. Зямля — наш агульны дом.




  1. Выберыце правільны адказ: унажыце, у якім слупку паслядоўна знаходзяцца літары, адпаведныя прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

павіл...ён ь ь ь ‘

з...зянне - ь - -

кампан...ён ь - ь ь

салаў...і - ‘ - -

радас...цю ь ь - -

крычыш... ь - - ь



  1. Укажыце словазлучэнні, у якіх галоўным словам з'яўляецца дзеяслоў:

а) рашэнне задачы; б) вярнуўся з камандзіроўкі; в) у чытальнай зале; г) рыхтуемся да вечара.

  1. Даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў і абазначае прадмет, называецца:

а) азначэнне; б) дапаўненне; в) акалічнасць.

12. Укажыце сказы, у якіх ёсць азначэнне:

А. Лісце затрымцела, адарвалася і паляцела. В. Надышла добрая летняя раніца.

Б. Зашумеў у лесе залаты дождж. Г. Паветра чыстае і празрыстае.

13. Дапаўненнем у гэтым сказе з'яўляецца слова:

а) б) в) г)

У лесе дзед сек дровы.

14. Акалічнасці месца (дзе? куды? адкуль?) ёсць у сказах:

А. Нёман заўсёда быстры, а сёння ён быццам аціх. В. Уранку мы зайшлі на падворак.

Б. Дуб расце доўга. Г. Добра вечарам пастаяць на развілцы палявых дарог.

15. У сказе Пачынаецца раніца не толькі іскрамі і промнямі сонца, мядовым пахам, але і перазвонам птушыных галасоў
аднароднымі членамі з'яўляюцца:

а) дзейнікі; б) выказнікі; в) дапаўненні; г) азначэнні; д) акалічнасці.

16. Вызначце, у якім сказе дапушчаны памылкі пры расстаноўцы знакаў прыпынку пры аднародных членах:

А. Цераз поле і лясок раздаецца галасок. В. Нам патрэбен мір, а не вайна.

Б. У лесе ёсць усё ягады грыбы, арэхі. Г. Снег ішоў павольна і ціха.

17. Выберыце правільны адказ: укажыце, у якім слупку паслядоўна знаходзяцца літары, адпаведныя прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

па...сці й і й й

с...шоўшы ы ы ы ый

пад...сці ы і ы ай

пра...гравальнік й і і і

18. Знайдзіце сказ са звароткам (знакі прыпынку не расстаўлены):

А. У лесе пахне дубам і хвояй.

Б. Пяшчотна ззялі зоркі ў вышыні.

В. Ігар Лучанок наш зямляк.

Г. Давайце добрыя сябры пагутарым пра шчасце.

19. Укажыце сказ з простай мовай (знакі прыпынку не расстаўлены):

А. Добрай раніцы дарагія сябры.

Б. У хмызняку закрычала нейкая птушка.

В. Добрай раніцы я крычу.

Г. Дзеці беражыце падручнікі.

20. Знайдзіце складаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):

А. Вецер не даваў сняжынкам легчы на зямлю і прымушаў іх танцаваць пад сваю музыку.

Б. Ластаўка дзень пачынае а салавей заканчвае.



В.Усе сумленныя людзі хочуць каб на Зямлі быў мір.

Г. Косця падышоў да таварышаў але нічога не сказаў.
: bel -> Метадычная%20скарбонка -> Тэсты%20па%20мове
Тэсты%20па%20мове -> Прыстаўныя гукі
Тэсты%20па%20мове -> Лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы. 1 варыянт
Тэсты%20па%20мове -> Прамое і пераноснае значэнне слова
Тэсты%20па%20мове -> Лексіка вызначце лексічнае значэнне слова замак
Тэсты%20па%20мове -> Прыназоўнік укажыце правільнае азначэнне. Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая
Тэсты%20па%20мове -> Закончыце выказванне. Лексічнае значэнне гэта тое, што слова Якія словы не маюць лексічнага значэння?
Тэсты%20па%20мове -> Праверачная работа па тэме “ Фанетыка”. Варыянт Б
Тэсты%20па%20мове -> 1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?
Тэсты%20па%20мове -> 1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?
Тэсты%20па%20мове -> Тэст Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка