Скажаце «Любань» І ў сэрцы адразу ж



Дата канвертавання14.07.2016
Памер287.87 Kb.
Скажаце «Любань» -

І ў сэрцы адразу ж

Заззяе суквецце

Найлепшых слоў:

Любы, любіць,

Любавацца, любасць,

Любімы, любоўны,

Любіцца, любоў…

Так, нашы продкі

Былі жыццялюбамі

Раз родны кут

Ахрысцілі Любанем

І.А.Муравейка

Любань – так называецца наш горад. Так назвалі свае паселішча старажытныя жыхары, якія рассяліліся на крутым высокім беразе ракі. Люба было ім тут жыць. Густы лес з трох бакоў абступаў паселішча, абараняў і карміў яго жыхароў . А з чацвертага боку працякала рака, паўнаводная, з маляўнічымі берагамі, багатая рыбай. Назву ей далі старажытныя паляўнічыя, якія займаліся збіральніцтвам і рыбалоўствам; затым пачалі апрацоўваць зямлю і разводзіць хатніх жывел, будаваць паўзямлянкавае жытло, вырабляць ляпны посуд з гліны. Аб першых насельніках на месцы сучаснага горада ўзгадваюць артэфакты, якія можна ўбачыць у экспазіцыі нашага музея. Менавіта першыя жыхары балцкага паходжання далі назву рацэ. «Арэса» на іх мове азначала «рака, на беразе якой жывуць арасы» (невялікія птушкі). Рака была для іх і абаронцай, і адзінай дарогай праз непраходныя забалочаныя масівы ад аднаго вострава да другога. Рака была для іх жывой істотай, да якой яны звярталіся з просьбамі, а калі яна наносіла шкоду, білі яе прутамі.

Арэсу паілі сваімі водамі шматлікія прытокі – рачулкі і ручайкі. Найбольшыя з іх ўпадалі ў Арэсу каля Любаня - рэкі Таліца і Калодня.

У VIII-IX стст. на прыарэсскіх далінах рассяляюцца славяне. Мясцовае насельніцтва было часткова выцеснены альбо асімілявана. Большасць назваў населеных пунктаў нашага краю, у тым ліку і Любань, маюць менавіта славянскае паходжанне.

У Х-ХІІ стст. у . Любаншчына ўвайшла ў склад адной з першых дзяржаў на беларускіх землях -Турава - Пінскага княства, а ў ХІІ-ХІІІ стст. - Слуцкага ўдзельнага княства.

Упершыню у пісьмовых крыніцах Любань упамінаецца пад 1566 годам як мястэчка Ярэміцкай воласці ў складзе Слуцкага ўдзельнага княства. У гэты час тут налічвалася 35 дымоў, якім належала 20 валок (425 гектараў ) ворнай зямлі. Жыхары мястэчка лічыліся мяшчанамі і ў прававых адносінах былі адмежаваны ад сялян. Як і навакольныя вескі, мястэчка Любань належала князям Алелькавічам. У 1582 годзе пры падзеле княства паміж братамі Алелькавічамі яно само і землі па Арэсе дасталіся малодшаму з братоў-Аляксандру Юр'евічу.

Алелькавічы - адзін з выбітных магнацкіх радоў Беларусі, які адыгрываў значную ролю ў грамадскім жыцці Вялікага Княства Літоўскага ў XV-XVI стагоддзях. Яны займалі высокія пасады ў органах кіравання дзяржавай. Пад іх харугвамі нашы продкі прымалі ўдзел у Грунвальдскай бітве, бітве пад Оршай і Лівонскай вайне. Не аднойчы на працягу XVI ст. баранілі сваю зямлю ад набегаў крымчакоў, якія рабавалі сялянскія гаспадаркі, а маладых мужчын і жанчын забіралі ў рабства. У 1589 годзе князь Аляксандр перадаў мястэчка Любань разам з вескай Таль у часовае ўтрыманне мешчаніну з г.Слуцка Тышкевічу, якому ен не вярнуў своечасова пазыку у памеры 4100 літоўскіх злотых. Тышкевіч атрымаў права збору павіннасцяў і суда над насельніцтвам мястэчка. Толькі ў 1621 годзе Любань былў вернуты правапераемнікам Алелькавічаў – Радзівілам, ва ўладанне якіх мястэчка перайшло ў пачатку XVII ст..

Менавіта з Радзівіламі звязана далейшая гісторыя нашага горада. Па загаду Радзівіла і пры яго падтрымцы ў 1603 годзе Томаш Макоўскі, прыдворны мастак, гравер і землямер Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі, упершыню склаў падрабязную карту Вялікага княства Літоўскага. Да нашага часу захавалася другое выданне карты 1613 года, на якой сярод тысячы іншых населеных пунктаў Вялікага княства Літоўскага сустракаецца Любань. Гэта першая картаграфічная згадка мястэчка Любань. З'яўленне яго на гэтай карце, а затым і на карце Данкертсаў (Амстэрдам, 1695 г.) сведчыць аб тым, што Любань ўяўляў сабой значную адзінку палітыка-эканамічнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе ў мястэчку Любань быў 81 дым, 33 валокі ворнай зямлі (каля 705 гектараў). Асноўным заняткам жыхароў мястэчка было земляробства.

У сярэдзіне XVII стагоддзя праз Любань пралягалі шляхі казацка-сялянскага паўстання, затым руска - польскай вайны. Пасля няўдалай асады Слуцка ў верасні 1654 года рускае войска пад камандаваннем Трубяцкога адступіла на ўсход Любанскім трактам. Колькасць насельніцтва ў выніку гэтых падзей скарацілася і толькі ў канцы стагоддзя назіраецца яго рост.

З мэтай зацікавіць местачкоўцаў вынікамі сваей працы, адмяжаваць іх у прававых адносінах ад прыгонных сялян Багуслаў Радзівіл 28 лістапада 1661 года, спасылаючыся на старажытны інвентар, зацвердзіў Статут мястэчка Любань. Статут рэгуляваў сацыяльны статус жыхароў мястэчка і іх павіннасці. Статут уводзіў самакіраванне на чале з бургамістрам з правам апеляцыі да старасты Слуцкага княства. Згодна Статуту Багуслава Радзівіла жыхары мястэчка былі абавязаны плаціць чынш за карыстанне зямлей у магнацкую казну ў памеры 10 злотых у год з валокі. У 1682 годзе гэтая сума была павялічана да 12,5 злотых. У той час гэтая сума была роўная кошту 6 баранаў, 18 гусакоў і 24 вазоў дроў. На чале мястэчка стаяла мяшчанская ўправа. Жыхары былі вызвалены ад работ на карысць магната, але абавязаны былі працаваць на будаўніцтве фартыфікацыйных збудаванняў, гацяў, плацін, мастоў, дарог. Сярод павіннасцяў жыхароў мястэчка, якія захаваліся і ў 18 ст. - дастаўка на панскі двор 200 гарнцаў (1 гарнец роўны 3,2 л) малочных прадуктаў, адной курыцы з двара, выплата 0,5 злотага у год на ўтрыманне слуцкага гарнізона і 1 злотага на будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў у г. Слуцку. Жыхары мястэчка павінны былі выходзіць на талаку падчас уборкі ўраджаю.

Асобыя адносіны да жыхароў мястэчка з боку магнацкай адміністрацыі далі плен: у канцы XVII ст. назіраецца бурны рост гаспадарчага жыцця, павялічваецца колькасць насельніцтва: у 1682 годзе ў Любані налічваецца 100 дамоў, пражывае 600-650 жыхароў. Герб на той час Любань не атрымаў.

20 красавіка 1996 года рашэннем Любанскага раеннага выканаўчага камітэта было зацверджана Палажэнне аб гербе горада Любань, які адлюстроўвае гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя і мастацкія традыцыі Любаншчыны.

Герб мае традыцыйную для беларускіх гербаў форму варажскага шчыта, які перасечаны паніжаным залатым поясам і мае падножжа чырвонага колеру. У верхнім блакітным полі вырастае залаты чарот, на большых лістах якога дзве залатыя птушкі.

Эмалі і метал герба нашага горада – «гістарычныя»: чырвоны – радавы колер Алелькавічаў, залаты – Радзівілаў. Але можна сказаць, што чырвоны колер у традыцыйнай культуры беларусаў заўседы быў сімвалам жыцця, а залаты – багацця, гонару і славы. Блакітны колер герба горада Любань сімвалізуе прыродныя асаблівасці краю, іх прыгажосць і веліч. Стылізаваныя відарысы чарота і птушкі адлюстроўваюць беларускае традыцыйнае дэкаратыўна-прыкланое мастацтва, менавіта, саломапляценне, якое было распаўсюджана шырока і на тэрыторыі Любаншчыны. Птушкі сімвалізуюць дабро, гасціннасць, аптымізм. Так знайшлі спалучэнне у гербе горада Любань заходнееўрапейскія геральдычныя каноны і ярка выражаны нацыянальны змест.

5 мая 1996 г. герб горада Любань «Залаты чарот» занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь.
Васемнаццатае стагоддзе ў гісторыі нашага горада даследавана слаба. На жаль, у музеі не маецца дакументаў, якія б раскрывалі сацыяльна-эканамічнае становішча жыхароў мястэчка Любань у гэты час. І толькі звесткі з агульнай гісторыі Рэчы Паспалітай, у склад якой ў гэты час ўваходзіла Беларусь, у тым ліку і Любань, дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра жыцце нашых продкаў у гэты час.

XVIII стагоддзе гістарычна распадаецца на дзве часткі: першая — час разбурэнняў і палітычнай нестабільнасці, другая – час эканамічных і палітычных рэформ, якая заканчваецца падзеламі Рэчы Паспалітай.

Стагоддзе пачалося з грамадзянскай вайны за ўладу паміж родам Сапегаў і канфедэрацыяй Радзівілаў, Пацаў і Агінскіх ў 1696-1702г.г. Затым праз беларускія землі прайшла Вялікая Паўночная вайна 1700-1721г.г., якая стала дэмаграфічнай і эканамічнай катастрофай для Рэчы Паспалітай. У выніку вайны загінула каля 40% насельніцтва, знішчана каля паловы рабочай жывелы, былі страчаны да 60-70% пасяўных плошчаў, зніклі цэлыя вескі. Як і ў 50-60 гг. XVII стагоддзя, асабліва пацярпелі гарады, многія з іх апусцелі, рамяство і гандаль прыйшлі ў заняпад. Наступіла гаспадарчае спусташэнне. Не спрыяў эканамічнаму адраджэнню і палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай: бясконцая барацьба паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу яшчэ больш аслабляла краіну.

Другая палова XVIII ст. — час гаспадарчага адраджэння. За 30-40 пасляваенных гадоў насельніцтва амаль падвоілася. Спусцелыя палі былі апрацаваны, удвая вырасла пагалоўе жывелы. Феадалы, імкнучыся хутчэй аднавіць сваю гаспадарку, а таксама павялічыць свае даходы, вымушаны былі некалькі паслабіць эксплуатацыю сялян. Бывалі выпадкі, калі землеўласнікі нават вызвалялі сялян на некалькі гадоў ад усіх альбо некаторых павіннасцей і нярэдка дапамаглі ім жывелай, збожжам, лесам, грашыма і г. д.

У Нацыянальным гістарычным архіве РБ захоўваюцца дакументы аб адносінах паміж Радзівіламі і жыхарамі падуласных ім зямель сучаснай Любаншчыны. У 60-я гады XVIII ст. былі складзены інвентарныя вопісы маенткаў, зроблены калькуляцыі сабекошту гадавога даходу маентка Ярэмічы, у складзе якога было мястэчка Любань, выдаткаваны пэўныя сумы на будаўнічыя і рамонтныя работы.

Але ўсе спробы аднавіць краіну пасля ваенных разбурэнняў пацярпелі крах. Больш моцныя суседзі – Аўстрыйская імперыя, Прусія і Расія – у 1772 г. падпісалі дамову аб падзеле Рэчы Паспалітай. Праз некаторы час (1793 г.) адбыўся другі падзел, у выніку якога центральныя землі сучаснай Беларусі, у тым ліку і Любаншчына, увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Менавіта гэтыя падзеі канца XVIII ст. непасрэдна закранулі Любань.

У ноч з 3 на 4 верасня 1794 г. з вечара да раніцы жыхары мястэчка чулі гарматныя выбухі і ружэйныя стрэлы, крыкі людзей і іржанне коней. На пераправе праз Арэсу ішоў бой. Магчыма, местачкоўцы з Любані не ведалі, што другі падзел Рэчы Паспалітай вызваў жорсткую барацьбу паміж прыхільнікамі рэформ і канфедэратамі, падштурхнуў краіну да нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Паўстанне пачалося 12 сакавіка 1794 года мецяжом кавалерыйскай брыгады Антона Мадаліньскага, да якога ў хуткім часе далучыліся іншыя часці арміі Рэчы Паспалітай. Паўстанне ўзначаліў Тадэвуш Анджэй Банавентура Касцюшка. Акт паўстання, апублікаваны 24 сакавіка 1794 года у Кракаве, абвясціў аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. і працяг рэформ.

Ідэі паўстанцаў неабходна было данесці да насельніцтва. З мэтай узняць на барацьбу супраць расійскіх войск жыхароў цэнтральнай часткі Беларусі былі выдадзены Універсалы да жыхароў беларускіх зямель і арганізаваны рэйды. Адзін з такіх рэйдаў узначаліў паплечнік і аднадумца Т.Касцюшкі палкоўнік Стэфан Грабоўскі. На чале атрада, у якім было 800 чалавек рэгулярнага войска і 1000 добраахвотнікаў з пяццю гарматамі ен рушыў па Міншчыне ў тыл рускіх войскаў. Грабоўскі меў на мэце ўзняць паўстанне на новую магутную хвалю, папоўніць войска здольнымі байцамі, узняць насельніцтва на выступленне супраць расійскага панавання. Шлях атрада пачаўся з-пад Вільні, праходзіў праз Івянец, Ракаў, Мінск, Койданава, Пухавічы, Лапічы і далей на Бабруйск. Да паўстанцаў далучалася мясцовае насельніцтва як з сялян, так і са шляхты, якой надавалася перавага пры залічэнні ў войска. Ўздагон Грабоўскаму рынулася конніца рускага генерала Цыцыанава, таму Грабоўскі са сваім атрадам вымушаны быў ад Бабруйска павярнуць на захад да Слуцка. К вечару 3 верасня ен выйшаў да ракі Арэсы каля мястэчка Любань

Са справаздачы генерала П.Цыцыанава генерал-фельдмаршалу М.Рэпніну аб бітве пад Любанню, якая была складзена ў карчме пры Арэсе паблізу мястэчка Любань:“Видя крайнее изнурение войск моего начальства от одиннадцатидневного беспрерывного марша, сделав более восьмидесяти миль… терял я всю надежду в успехе моего преследования за неприятелем… Я услышал, что он ( Грабоўскі-прым. аўтара) от стычки с моим авангардом под Глуском, потеряв там около ста человек в убитых, раненых и пленных, кинулся по слуцкой дороге и с оной своротил от деревни Осевцы влево к переправе чрез реку Орезу при Любане, зная, что переправа его задержит по причине непомерной широты той реки в том месте … вознамерился я, переправясь поспешно при корчме Орезе на паром спущенном ими и паки возвращенном, а частью вплавь, перерезать ему путь» (АЗПРІ, ф. 79, воп. 6, спр. 1841, л. 232-233. Падрабязная справаздача П. Цыцыанава М. Рэпніну пра бой пад Любанню 29жніўня).

Руская конніца пераправілася на правы бераг ракі і павярнула да маентка Ярэмічы. Левы фланг рускіх войск прыкрывала непраходнае балота, справа – лес і балота. Паміж імі і паўстанцамі завязаўся бой. Імклівае наступленне рускіх тройчы прымушала атрад Грабоўскага адступаць, зноў выстройваць парадкі і адбіваць атакі. У трэці раз па адступаючым паўстанцам ударыла конніца.

Цыцыянаў піша:« … неприятель ретировался в Любань и выслал майора Нелепца просить пощады, сдаваясь на мою дискрецию. Я принял то предложение и полковник Грабовской со всеми штаб и обер-офицерами и всем войском сдался военнопленным. Тут я из великодушия, свойственного победоносному российскому войску, возвратил штаб и обер-офицерам их шпаги» (АЗПРI, ф. 79, воп. 6, спр. 1841, л. 232-233 Падрабязная справаздача П. Цыцыанава М. Рэпніну пра бой пад Любанню).

Пасля паражэння асноўных сіл паўстанцаў рэшткі атрада Грабоўскага з левага берага Арэсы, не атрымаўшы звестак аб зыходзе бою і зрабіўшы яшчэ некалькі стрэлаў, здаліся ў палон. Сярод трафеяў у Цыцыянава аказалася 5 гармат, 2242 рубля грошай, 61 чалавек палонных штаб і обер-афіцэраў, больш за тыясчу палонных са зброяй байцоў, коні і артылерыя. Паўстанцы страцілі каля двухсот забітымі, да ста чалавек сярод іх былі параненыя, каля двухсот патанулі пры пераправе праз Арэсу. Рэйд С. Грабоўскага пацярпеў паражэнне. А праз некаторы час паўстанне на чале з Т. Касцюшкам было падаўлена, і ў 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэсы Паспалітай, у выніку якога уся тэрыторыя сучаснай Беларусі была ўключана ў склад расійскай імперыі.

На далучаных землях распаўсюдзілася адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Расіскай імперыі: былі створаны 5 губерній, якія складаліся з паветаў, а тыя ў сваю чаргу - з валасцей. Мястэчка Любань было аднесена да Забалацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1799 г. у Любані налічвалася 78 двароў, пражывала 416 чалавек (з “Книги учета по выбору податей с мещан и крестьян. Местечко Любань. НГАБ, Ф.694, воп.2, спр.4328). Сярод пералічаных прозвішчаў карэнных жыхароў часцей за ўсіх сустракаюцца Божкі і Абчынцы.


У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Любань увайшло ў склад Расійскай імперыі. Пасля правядзення губернскай рэформы Любаньу быў аднесены да Забалацкай воласці Мінскай губерні. На падставе старжытных інвентароў у 1808 г. Любань атрымаў статус мястэчка.

Большую частку насельніцтва мястэчка ў першай палове ХІХ ст. складалі беларусы, асноўным заняткам якіх было земляробства. Мястэчка як гаспадрчая адзінка ў гэты час было часткай маентка Ярэмічы, уладальнікамі якога пасля вайны з Напалеонам сталі Вітгенштэйны. Асноўнай крыніцай звестак пра жыцце мястэчка і яго жыхароў з'яўляецца інвентар маентка, складзены ў 1844 г. У ім пералічаны 90 двароў местачкоўцаў, у якіх пражывала 345 чалавек (163 мужчыны і 182 жанчыны), у тым ліку як беларусы, так і яўрэі.Сярод прозвішчаў местачкоўцаў найбольш часта ўспамінаюцца Гараблені, Раменчыкі, Федарчукі, Лагуны, Суханы, Гардеені, Коўшары, Махвеені. Жыхары Любані ў прававых адносіных былі адмежаваны ад прыгонных сялян і прыроўнены да мяшчан, за карыстанне зямлей магната яны неслі толькі грашовую рэнту - грашовы аброк у памеры 1 рубель на двор. На чале мястэчка стаяла мяшчанская ўправа.

У мястэчку былі 4 вуліцы – Надрэчная, Шырокая, Паддубская, Новажыдоўская. Яны размяшчаліся ў цэнтры сучаснага горада і адыходзілі ад рыначнай плошчы. У канцы вуліцы Надрэчнай (сучасная Першамайская) была прыстань, з якой штогод сплаўлялася розных грузаў да 20 тысяч пудоў. Непадалек стаяў млын «а двух колах», перад млынам быў спуск; вышэй па цячэнню перад млынам была пабудавана плаціна для затрымання вады.

На дарозе Слуцк-Глуск в 1.5 вярсты праз Арэчу дзейнічаў перавоз – дашчаты насціл на трох лодках, з-за якога паміж жыхарамі мястэчка і адміністрацыяй князя Вітгенштэйны ў 1866 г. ішді доўгія судовыя спрэчкі. 2 ліпеня 1866 г. упраўляючы адміністрацыі маентка Івашкевіч звярнуўся з прашэннем правесці следчыя работы адносна сялян мясіэчка Любань, якія захапілі паром праз Арэсу і карыстаюцца даходамі ад яго. А даходы былі нямалыя – 50 рублеў серабром (1 рбуль серабром + 3 руб. 50 кап. асігнацыямі) да адмену прыгоннага права столькі каштавала прыгонная дзеўка, земскі ўрач атрымоўваў 10-15 рублеў асігнацыямі, літр добрай гарэлкі каштаваў 12 копеек). Справ ў тым, што абодва берагі ракі з'яўляліся ў парэформенны час сялянскай уласнасцю, выганы – у абаюдным карыстанні сялян і памешчыка. Калісьці паром праз Арэму і будавалі самі сяляне з Любані, а будаўнічы матэрыял дастаўлялі сяляне з вескі Сарачы. Тамму і вырашылі местачцоўцы, што паром належыць ім. Суд жа , аднка, выняс іншае рашэнне: паром належыць Вітгенштэйну, а сяляне з мястэчка Любань, калі хочуць, хай пабудуюць новы.

Пры ўездзе ў Любань стаяла карчма, якая была пабудавана яшчэ ў 1791 г. Карчма складалася з губы шынковай, каморы і кладовай; жылая частка карчмы была з цесанага дрэва.

У парэформенны час ( др.палова ХІХ – пач. ХХ стст.) у мястэчку ідзе актыўны працэс выкупу зямельных надзелаў, зямля становіцца аб’ектам куплі-продажу, яе перадаюць у спадчыну, яна была пасагам маладой дзяўчыны. На набыцце зямлі банкі выдавалі крэдыты. У лютым 1914 г. ў Забалацкае валасное праўленне прыйшоў ліст Мінскага аддзялення Сялянскага Пазямельнага банка для ўручэння адрасату пад распіску, якую затым неабходна даставіць у аддзяленне банка.У лісце аддзяленне банка інфарміруе члена Любанскага таварыства Варвару Федараўну Шэшку, што перадача ей зямлі Федарам Коўшарам у памеры 1200 сажань банкам дазволена і дадзеныя змены ў таварыстве занесены ў рэестр (фонды Любанскага музея народнай славы).

Калі грошай не хапала, многіе жыхары мястэчка шукалі спосаб зарабіць неабходную суму за межамі Беларусі – у Расіі, або нават у далекіх ЗША.

Аб гэтым, напрыклад, апавядаюць дакументы Шэшкі Антона Іванавіча, якія перададзены на захаванне ў музей яго нашчадкамі: фотаздымкі, пашпарт, сертыфікат Імперскага Расійскага консульства ў г.Чыкага, вокладка білета на параход Скандынаўска-Амерыканскай лініі. Шэшка А.І. нарадзіўся 8 снежня 1879 г., праваслаўны па веравызнанню, асноўны яго занятак - "хлебоапашество", у 1913 г. ен быў жанаты, ваеннаабавязаны - ратнік апалчэння 2-га разрада, пашпарт яму выдадзены на аснове пасямейнага спіса. На 31-й старонцы пашпартнай кніжкі маюцца два адбіткі штэмпеляў на рускай мове: на адным з іх аб тым, што Шэшка А.І. "Прибылъ из-за границы 23.07.1916 у г.Тарнеа"; на другім - "Явлъенъ в Бълоостров прі пріъздъе 25.07.1916". Пры прыездзе ў ЗША ен не меў устаноўленага замежнага пашпарта і прадставіў Імперскаму Расійскаму консульству ў г.Чыкага ў даказацельства сваёй асобы безтэрміновую пашпартную кніжку Забалацкага праўлення ад 24.03.1913 г..

Адукацыю жыхары мястэчка маглі атрыаць у царкоўна-прыходскай школе, якая была адкрыта ў 1839 г. У 1865 г. у школе навучалася 12 вучняў, настаўнікам ў гэты час працаваў мясцовы свяшчэннік. У 1890 г. урокі граматы, арыфметыкі і чытання ў школе веў Кірыла Раменчык, свяшчэннік выкладаў Закон Божы. У 1904 г. для школы быў пабудаваны спецыяльны будынак. У гэты час школу наведвала 128 вучняў – 111 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак.

Для дзяцей жыхароў мячтэчка – іудзеяў працавала пачатковая школа пры сінагозе.

У 1907 г. Мінская дырэкцыя народных вучылішч Віленскай навучальнай акругі дала дазвол на адкрыцце ў мястэчку Любань народнага вучылішча з рамесным аддзяленнем. У вучылішча прымаліся толькі хлопчыкі, якія мелі пачатковую адукацыю. На працягу 5 гадоў яны атрымоўвалі веды па асноўных навучальных дысцыплінах (руская мова, царкоўна-славянская мова, руская гісторыя, геаграфія, арыфметыка, біялогія) і набывалі спецыяльнасць па плотнічна-сталярнаму рамяству. Штат вучылішча складаўся з 4-х челавек: загадчык, настаўнік, майстар і выкладчык закона божага. У 1910 г. в вучылішчы навучалася 38 хлопчыкаш. Загадчыкам працаваў Міхаіл Шатроў, настаўнікам – Антон Сяржанін, майстрамі – Васіль Перлін і Іван Кітаеў, Закон Божий выкладаў свяшчэннік Мікалай Браўковіч.

У 1912 г. на сродкі жыхароў мястэчка на Пластку для школы быў пабудаваны двухпавярховы будынак

Многія з тых, хто скончыў Любанскае народнае вучылішча, працягвалі адукацыю ў іншых навучальных установах. Напрыклад, Лагун Андрэй Васільевіч, набыў спецыяльнасць у Азарыцкай народнай сельскагаспадарчай школе. Іншыя паступалі ў Слуцкую гімназію

Самым знакамітым выпускніком Любанскага народнага вучылішча быў Сяржанін Іван Мікалаевіч, які пасля заканчэння Белрускага Дзяржаўнага універсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам інстытута біялогіі АН БССР (Член-карэспандэнт АН БССР/1959, доктар біялагічных навук/1957, прафесар/1958, Заслужаны дзеяч навукі БССР/1968).

У ХІХ ст. назіраецца рост насельніцтва Любані. У канцы ХІХ ст. у мястэчку налічвалася 150 двароў, пражывала 760 чалавек, ў пачатку ХХ ст. – у Любані 339 двароў, пражывала каля 2 тысяч чалавек.

На чале мястэчка стаяла мяшчанская ўправа, старшыней якой у 1894-1911 гг. быў Арон Нісанавіч Прускін. У Любані меліся аптэка, пошта і тэлеграф, працаваў фельчар, якому ў 1915 г. прыйшлося змагацца з эпідэміяй воспы. У пачатку ХХ ст. да Любані дайшоў навукова-тэхнічны прагрэс: у1906 г. на паўдневай ускраіне мястэчка Шэйна Кацнельсон пабудаваў паравы млын.

Першая сусветная вайна абыйшла мстэчка Любань: фронт праходзіў амаль за 250 км на захад. Але многія з местачкоўцаў на гэты час або служылі ў арміі, або былі мабілізаваны і прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. У далейшым іх лес склаўся па-рознаму. Лагун А.В., напрыклад, пасля грамадзянскай вайны закончыў адзіна-ваенна-паўторную школу камндзірскага саставу Чырвона Арміі ўсіх радоў войск і амаль да самай Вялікай айчыннай вайны служыў у арміі.

Пачынаючы з XVII ст. пастаяннымі жыхарамі беларускіх гарадоў і мястэчак становяцца яўрэі. Дакладна колькасць яўрэйскага насельніцтва Любані ў XVII-XVIII ст.ст. не вызначана. У інвентары маентка Ярэмічы за 1844 г. маюцца звесткі аб тым, што на гэты час у мястэчку Любань з 90 двароў 30 складаюць яўрэйскія. Прозвішчы жыхароў-яўрэяў у інвентары не ўказаны, даецца толькі імя і імя па бацьку. З пералічаных відаў падаткаў яўрэі плацілі толькі грашовы аброк у памеры 1 рубель са двара. Яўрэйскае насельніцтва Любані кампактна пражывала у цэнтры мястэчка, а вуліца, на якой яны пражывалі мела назву Новажыдоўская (у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ ст. перайменавана у вуліцу імя Леніна).

За доўгі час сумеснага пражывання паміж беларусамі і яўрэямі склаліся цесныя, добразычлівыя адносіны, паміж імі не існавала ні спрэчак, ні канфесіянальных канфліктаў. Асноўнымі заняткамі яўрэяў мястэчка Любань былі рамествы і гандаль. Кожны жыхар мястэчка-беларус меў свайго шаўца, каваля, краўца, лавачніка, да якога ен адносіўся з павагай і ўдзячнасцю. У суботні дзень, шабат, калі яўрэям прызначана думаць аб душы, ўсю паўсядзенную працу выконвалі за іх суседзі- хрысціяне. На кожнай вуліцы на Песах па чарзе пяклі мацу. Таксама рабілі гэта разам з суседзямі, якія былі хрысціянамі.

У канцы XIX – пачатку XX стст. у Любані былі пабудаваны дзве сінагогі. “Старая” сінагога, сучасная Дзіцячая школа народнага дэакартыўна-прыкладнога мастацтва, і “вялікая”, якая на сенняшні час не існуе (знаходзілася на месцы магазіна “Родны кут”). У іудзейскай традыцыі сінагога не з’яўляецца храмам у традыцыйным сэнсе. Гэта месца для народных сходаў і школы. На чале абшчыны стаяў рабін.

У 1920 г. рабінам ў Любані стаў Машэ Файнштэйн. Сярод местачковых вернікаў ен карыстаўся вялікім аўтарытэтам і павагай, вырашаў не толькі рэлігійныя пытанні, але і бытавыя. Яго лічылі “хадзячай энцыклапедыяй”. У 1936 г. Машэ Файнштэйн эмігрыраваў ў ЗША, жыў у Нью-Йорку, дзе ўзначальваў артадаксальную іешыву. Пад яго кіраўніцтвам яна стала адной з вядучых у Амерыцы. М. Файнштэйн быў абраны прэзідэнтам Саюза артадаксальных равінаў і старшыней Савета мудрацоў Торы амерыканскага цэнтра Агуддат Ісраэль. Яшчэ пры жыцці М.Файнштэй быў прызнаны лідэрам артадаксальнага іудаізма, яго меркаванні ў пытаннях веры з’яўляліся ісцінай ў апошняй інстанцыі.

Яўрэі свету лічаць Любань адметным горадам на карце міра не толькі дзякуючы аутарытэту Машэ Файнштэйна. Сярод выдатных дзеячаў яўрэйскай культуры шмат ураджэнцаў мястэчка Любань канца ХІХ ст. Напрыклад, Залман Эпштэйн, заснавальнік яўрэйскага рамантызму ў літаратуры. Яго малодшы брат Іцхак – педагог, мовазнаўца, заснавальнік выкладання на адроджаным іўрыіце. Рахель Фейгенберг – пісьменнік і перакладчык, аўтар аповесцяў і апавяданняў аб жыцці яўрэяў ў Расіі, сярод іх - аўтабіяграфічная аповесць «Kinder Johren», у якой яна лірычна апавядае аб жыцці маленькай яўрэйскай дзяўчынкі ў родным мястэчку Любань. Ураджэнец Любані Сімха Асаф, аўтар шматлікіх прац па вывучэнню літаратуры, гісторыі і яўрэйскага права, сярэдневяковай яўрэйскай культуры і гісторыі яўрэяў у Палесціне, ў 1948-1953г.г. быў членам першага складу Вярхоўнага суда Ізраіля.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. колькасць яўрэйскага насельніцтва перавышала колькасць беларусаў. Таму невыпадкова на чале мяшчанскай ўправы стаяў яўрэй - Арон Нісанавіч Прускін. У 1906 г. Шэйна Кацнельсон атрымаў дазвол на пабудову ў мястэчку паравога млына.

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычна-буржуазнай рэвалюцыі 1917 г. яурэі атрымалі роўныя грамадзянскія, палітычныя і нацыянальныя правы з астатнім насельніцтвам Расіі. У Савецкай Беларусі яны мелі нацыянальна-культурную аўтаномію (скасавана ў канцы 1930-х гг.). Калі ўважліва разгледзець дакументы 20-30-х гадоў ХХ ст., то на стандартных штампах можна заўважыць надпісы не толькі на беларускай і рускай мовах, але і на яўрэйскай. У Любані разам з беларускай сямігодкай працавала яўрэйская пачатковая школа, якая з цягам часу стала сямігадовай (існавала да 1938 г.). Тэатральныя спектаклі, якія давалі самадзейныя акцеры, ішлі як на беларускай, так і на рускай і яўрэйскай мовах. На ідзіш выходзілі газеты і часопісы.

Страшэнным выпрабаваннем для мясцовых жыхароў з'явіліся шматлікія пагромы, якія захіснулі край пасля заканчэння грамадзянскай вайны. На Любаншчыне дзейнічала банда Багалевіча, якая з надзвычайнай жорсткасцю рабавала і забівала людзей. У Нежыне, Кузьмічах, Убібацьках (суч. Калінаўка), Гарадзяцічах, Ямінску былі здзейснены масавыя забойствы яўрэяў. Жыхары весак рушылі ў мястэчка, шукаючы паратунку. Колькасць насельніцтва ў Любані павялічылася амаль удвая. На агульным сходзе ў лістападзе 1920 г. жыхары мястэчка прынялі рашэнне аб арганізацыі самаабароны . Невялікі атрад меў на ўзбраенні 3 стрэльбы і 10 рэвальвераў. З ліста Іллі Капчыца, настаўніка мясцовай школы, грамадзяніна мястэчка Любань: “…вот уже больше месяца прошло с тех пор, как во многих деревнях нашей Заболоцкой и смежной Дъяковичской и Комаровичской волости пронесся ураган еврейских погромов. Вот уже четыре недели к нам в местечко сбегаются беженцы полуголые, босые и голодные, один вид которых наводит ужас и сеет панику. Вот уже две недели к нам в местечко доставляют страшно изуродованные, почти неузнаваемые человеческие трупы. Это трупы убитых евреев. …Евреи в деревнях истреблены поголовно…».

У мястэчку панавала атмасфера жаху. Нягледзячы на прынятыя меры, у канцы мая 1921 г. бандыты напалі на Любань: І.Капчыц піша: «… когда разбойничья банда совершила свою зверскую работу в домах, начала гнать всех в синагогу…Молодого парня с больной ногой они убили вблизи синагоги….другому выкололи глаза. И таким образом убили 28 человек, 16 человек ранили….Местечко было все разрушено до тла и в нем осталось немного людей. Они (бандиты-авт.) собрали в синагогу около 200 человек….Всех избили палками…». Бандыты патрабавалі з яўрэяў вялікую суму грошай, а таксама бялізну, абутак. Людзі былі абрабаваны дашчэнту і не мелі магчымасці адкупіцца. Мясцовы святар заплаціў бандытам выкуп і выратаваў жыцце заложнікаў . 27 мая ў Любань прыбыў батальен пагранічнай варты з пяццю куляметамі і атрад байцоў ЧАН. Паступова людзі супакоўваліся. Аднак шмат жыхароў пагрузілі свае пажыткі на падводы і пакінулі раскіданае мястэчка.

Сярод самых актыўных прапагандыстаў і змагароў за новы савецкі лад жыцця было шмат прадстаўнікоў яўрэйства. У складзе Любанскага райкама КП(б)Б былі Гольдзін Ніса, Ліўшыц, Кантаровіч; сакратаром камсамольскай ячэйкі быў Маркус Бернштэйн; сакратаром местачковага Савета працавала Меклер Песя, важатым піянерскага атрада пры камсамльскай ячэйцы- Кацнельсон.

Мірнае жыцце мястэчка было перапынена 22 чэрвеня 1941 г.: фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Вайна стала вялікай трагедыяў для ўсіх народаў СССР, у тым ліку і для яўрэяў, якія падлягалі татальнаму знішэнню.

Пасля акупацыі Любанскага раена нямецка-фашысцкімі войскамі ў Любані з'явілася гета. Яно было створана ў раене сучасных вуліц Камсамольскай, Савецкай, Леніна, завулкаў Баннага і Рачнога. Кожны жыхар гета павінен быў мець нашыўку - жоўтую шасціканцовую зорку. Амаль усе вязні Любанскага гета былі знішчаны ў адзін дзень 4 снежня 1941 года.

Перад пакараннем людзей прымусілі выкапаць роў, які стаў для іх брацкай магілай. Доўгі час лічылася, што мірных жыхароў растралялі . На сайце “Мае мястэчка “ ў апошні час з’явіліся ўспаміны сведкі жудаснай расправы над яўрэямі Любані Зіновія Кнеля, які быў на той час 14 –гадовым падлеткам. Яго разам з маці і чатырма сестрамі раніцай 4 снежня гітлераўцы пагналі да машынна - трактарнай станцыі. У сваей кнізе «Лес «Дубасека», якая выйшла ў 2010 г. у Ізраілі, ен успамінае: “ Когда нас повели в сторону МТС, то всех охватил страх и ужас. Возле здания МТС стояла большая толпа немцев и полицаев, а перед ними были длинные настилы, и когда нас подогнали близко, я увидел, что эти «настилы» не что иное, как три металлических щита, а в двадцати метрах от них гудела, как трактор, большая машина. В школе, на уроках физики, нам объясняли, что это генератор, и я понял, что нас решили убить изощренным методом – электрическим током, чтобы патроны на нас не тратить… Плакали женщины и дети, некоторые молились. …Потом раздалась громкая команда по-немецки, генератор заработал сильнее, и мы все стали падать в яму. Видимо, я потерял сознание. Придя в себя, я не мог понять, живой я или нет… Постепенно сознание возвращалось ко мне, я понял, что придавлен человеческим телами, так как не могу пошевелиться. Я стал медленно пробираться наверх через груду трупов, увидел над собой ночное небо, вспомнил, что когда мы падали в яму был ясный день, а сейчас – ночь. Вокруг был тишина. С большим трудом я выбрался из ямы и пополз от нее в сторону…” Зіновій Кнель выжыў, дзякуючы гумавым ботам. Яго маці Кейля Якаўлеўна, 1896 года нараджэння, сестры Марыя - 1924 года нараджэння, Хая - 1929 года нараджэння, Рахіль - 1931 года нараджэння, Нехама - 1933 года нараджэння былі забіты разам з амаль 800 мірнымі жыхарамі Любані. Магчыма, гэта быў адзінкавы эксперымент, на акупаваных тэрыторыях СССР яўрэяў часцей за ўсе растрэльвалі, палілі, вешалі, знішчалі ў газавых камерах.

Некалькі дзен хлапец хаваўся ў апусцелых дамах. Нарэшце ен звярнуўся да сваіх старэйшых школьных таварышаў, якія дапамаглі яму выйсці да партызан. Па законах канспірацыі кожнаму байцу давалась новае імя – Зіновія назвалі Жэней Рыгравым, - і псеўданім:так у асабовай справе маладога партызана з'явілася імя “Дубасек”. Пасля вызвалення Беларусі малодшы сержант Рыгораў (Кнель) ваяваў у Прыбалтыцы, Польшчы. Вайну закончыў у Берліне. Узнагароджаны медалямі “Партызан Айчынай вайны” і ”За вызваленне Варшавы”.

Многія жахары Любані – яўрэі у чэрвені 1941 г. пайшлі на фронт і змагаліся на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Срод іх палітрук Гольман Якаў Нісанавіч, удзельнік абароны Масквы, узнагароджаны ў 1942 г. ордэнам Чырвонай Зоркі, а ў 1945 г. пры фарсіраванні Одэра – ордэнам Айчыннай вайны І ст.; радавы 209-го батальена аэрадромнага абслугоўвання Грынберг Якаў Барысавіч, узнагароджаны медалем «За баявыя заслугі»; ваенны камісар артылерыйскага палка Іёффе Янкель Хаймавіч, удзельнік абароны Ленінграда і вайны з Японіяй; ст. лейтэнант Каплан Лазар Ашэравіч, удзельнік абарончых баеў на Заходнім фронте 1941 г.; ст. лейтэнант, стралок-радыст экіпажа танка Т-34 Каплан Саламон Эльевіч, удзельнік абарончых баеў пад Варонежам летам 1942 г. і Курскай бітвы; Кацнельсон Рыгор Венсянавіч і сяржант Ліўшыц Іцка Янкелевіч, удзельнікі абароны Ленінграда; капітан Падліпскі Фама Рыгоравіч і яго брат ст. лейтэнант Падліпскі Мікалай Рыгоравіч – удзельнікі абароны Ленінграда; Росін Анатоль Якаўлевіч , узнагароджаны медалямі «За абарону Ленінграда « і «За вызваленне Прагі»; яго брат Росін Аляксандр Якаўлевіч, удзельнік абароны Сталінграда; капітан Росін Лазар Іосіфавіч,начальнік топаслужбы 293 гаубічнага артпалка, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі пры абароне Сталінграда, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ст. (1943 г.) і Чырвонага Сцяга (1945 г.); капітан, камандзір батарэі Росін Хацкель Алконавіч, узнагароджаны ў баях пры вызваленні Польшчы ордэнам Чырвонай Зоркі, сяржант, камандзір аддзялення пантонна-маставога батальена Эпштэйн Давід Шэвелевіч, кавалерыст Эпштэйн Рувін Аронавіч і радавы Эпштэйн Давыд Якаўлевіч, удзельнікі абароны Масквы; ст. лейтэнант Эпштэйн Міхаіл Шэвелевіч, камандзір батарэі знішчальнага супрацьтанкавага дывізіена, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі ў 1943 г.; сяржант Эдэльман Адольф Аляксандравіч, камандзір аддзялення разведкі, кавалер ордэна Славы ІІІ ст. і многія іншыя.

Няўмольны час сцірае сляды пражывання на Беларусі яўрэйскага насельніцтва. Амаль нічога не нагадвае аб гэтым і ў Любані. На будынку былой сінагогі, дзе зараз працуе Дзіцячая школа народнага дэакартыўна-прыкладнога мастацтва, знаходзіцца мемарыяльная дошка у памяць рабіна Машэ Файнштэйна. У канцы вуліцы Калініна , на ўскраіне горада, стаіць помнік “Жанчына ў жалобе”. Ен устаноўлены ў памяць забітых у снежні 1941 г. нямецка - фашысцкімі захопкамі яўрэяў мястэчка Любань. Сення ў Любані добра захаваліся яшчэ некалькіх жылых дамоў, якія былі пабудаваны ў к.XIX – пач.XX ст.ст. мясцовымі жыхарамі. Памяць аб земляках-яўрэях жыве ў старых фотаздымках у сямейных альбомах , ва ўспамінах пажылых людзей аб умелых, працавітых і добрых суседзях, аб аднакласніках і аднапалчанах, з якімі заўседы жылі дружна, у ліхую часіну дзяліліся апошнім.

Мірным шляхам у лістападзе 1917 г. у Любані ўсталявалася Савецкая ўлада. На працягу 1918-1920 гг. Любань двойчы быў акупіраваны – нямецкімі і польскімі войскамі. Але і пасля вызвалення доўгачаканы мір не наступіў – на тэрыторыі Любаншчыны дзейнічалі бандытскія фарміраванні, якіх накіроўвалі з-за мяжы. У выніку яўрэйскіх пагромаў і разгула бандытызму насельніцтва мястэчка Любань скарацілася з 2211 (1919 г.) да 1468 чалавек (1923 г.).

17 ліпеня 1924 г. Любань стаў цэнтрам новаўтворанага Любанскага раена. У Любань прыйшло новае жыцце: індустрыялізацыя, калектывізацыя, культурна-нацыянальнае адраджэнне. І каму, як не моладзі, узначаліць рэвалюцыйны рух. У ліку першых на Любаншчыне ў 1923 г. у мястэчку была створана ячэйка Камуністычнага Саюза моладзі Беларусі, у якую ўваходзілі 16 чалавек. Сакратаром ячэйкі быў абраны Маркус Бернштэйн. Пры ячэйцы была наладжана работа клуба КІМа (Камуністычнага Інтэрнацыянала моладзі) і быў аргнізаваны атрад «Юны Спартак» (так да 1924 г. называлася піянерская аргнізацыя).

У канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў ідзе забудова Любані , старыя вуліцы атрымалі новыя назвы: Рачная стала называцца Першамайскай, Шырокая – Савецкай, Паддубская (Зяленая) – Інтэрнацыянальнай, Тальская (былая Новажыдоўская ) – імя Леніна. Былі закладзены новыя вуліцы – Чкалава і Сацыялістычная. Рыначная плошча была перанесена з цэнтра на ўскраіну паміж мястэчкам і паселкам Слабада. Пасля ссялення з хутароў у канцы 30-х гадоў з’явіліся два новыя Кіраўскія паселкі (сучасная вуліца Кірава). У канцы 30-х гадоў на ўскраіне Любані з'явілася вузкакалейная чыгунка (праходзіла па сучаснай вуліцы Брагіна).

Асноўным заняткам жыхароў мястэчка, як і ранней, заставалася сельская гаспадарка, якой займалася больш за 70% насельніцтва. 1 сакавіка 1931 г. сяляне м. Любань аб’ядналіся ў калгас “Ударнік”, у складзе якога ў 1932 г. налічвалася 46 сялянскіх гаспадарак і 95 членаў калгаса, з якіх 47 працаздольных. У калгасе было 8 коней і 18 кароў. Аднаасобнікі, якія не ўступілі ў калгас, павінны былі плаціць дзяржаве адзіны сельскагаспадарчы падатак. Многія жыхары мястэчка традыцыйна займаліся рамествамі. У 1927 г. местачковыя рамеснікі-кустары аб'ядналіся у «кустарнае таварыства», у якое ўступілі 55 чалавек.У мястэчку працавала шапачная арцель, парыкмахерская. Працавала рыбная арцель «Красная Любань», у якой налічвалася 15 чалавек.

У 1929 г. выпусціў першую прадукцыю Любанскі крухмальны завод, які быў пабудаваны на Пластку (так называлася месца на паўдневай ускраіне мястэчка); у 1932 г. пачалі працаваць маслазавод і пеньказавод, была створана МТС. Любанская машына-трактарная станцыя аказвала тэхнічную дапамогу калгасам Любанскага, Слабодскага, Ямінскага, Асавецкага, Тальскага, Юшкавіцкага, Рачэнскага, Турокскага і Рэдкавіцкага сельсаветаў. Ворыўныя плошчы, якія апрацоўвалі местачковыя механізатары, складалі 24694 га. Любанскую МТС узначальваў Пагодзін, намеснікам у яго быў Станіслаў Куркевіч (рэпрэсіраваны ў 1937 г.).

У 1924 г. у Любані быў адкрыты першы мануфактурны магазін, з 1934 г. пачаў працаваць універмаг.

У 1924 г. у м. Любань была адкрыта раенная бальніца на 16 ложкаў, для якой у 1929 г. пабудавалі лячэбны коропус і хірургічнае аддзяленне. Калектыў бальніцы складаўся з 12 чалавек: загадчык (Козак), урач-тэрапеўт (Чадовіч), урач-хірург (Марголін), стаматолаг (Рубінштэйн), 2 фельлдшары (Ізбраеў і Шаплыка), 2 акушэркі (Лагун і Жагло), 4 медсястры (Кадыш, Пагосткіна,Набздорава,Крэмень).

У канцы 20- х гадоў былі праведезены работы па спрамленню русла Арэсы, а ў пачатку 30-х гадоў праз Арэсу пабудавалі мост. Мост меў важнае значэнне, таму пры ўездзе на яго з боку мястэчка была пастаўлена будка вартаўніка.

Жыцце мястэчка Любань у 20-я-30-я гады ХХ ст. ійшло вакол Народнага дома – культурна-асветніцкай установы, які быў адкрыты ў 1921 г. Народны дом размяшчаўся ў былой сінагозе, перабудавнай пад клуб. Тут працавалі не толькі гурткі мастацкай самадзенйасці, але праводзілася вялікая агітацыйна-масавая работа. Праз”жывую газету”, якая выходзіла два разы ў месяц на яўрэйскай мове, члены камсамольскай ячэйкі знаемілі жыхароў мястэчка з навінамі з усяго свету. Пры Народным доме працавалі дзве хаты-чытальн на беларускай мове: на Слабадзе і ў в.Сарачы. Пры Слабодскай хаце – чытальні дзейнічаў ваенны гурток.

Выступленні тэатральных калектываў, раенныя алімпіяды мастацкай самадзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы, тэхнічнае мадэліраванне , дэманстрацыя кінафільмаў і многае іншае праходзіла пад кіраўніцтвам актывістаў Народнага дома.

Адразу пасля заканчэння грамадзянскай вайны аднавіла сваю работу былое народнае вучылішча, перайменаванае спачатку ў гімназію, а затым з 1921 г. у беларускую сямігодку. Загадчыкам школы быў Лемеш Мітрафан. Першы выпуск школы адбыўся ў 1927 г. – школу закончылі 24 чалавекі. Заняткі праходзілі у будынку народнага вучылішча, пабудаванага ў 1912 г. Да 1928 г. колькасць класакамплектаў вырасла да 11, а класных памяшканняў было толькі 6. Вырасла і колькасць навучэнцаў да 416 чалавек. Таму ў 1927 прынялі рашэнне аб будаўніцтве яшчэ аднаго будынка для школы. Насельніцтва мястэчка дадаткова сабрала на будаўніцтва школы 1000 рублеў. З 1933 г. сямігодка стала сярэдняй беларускай школай і атрымала ганаровую назву “узорная”. Дырэктар школы Шаплыка А.А. у 1941 г. быў удастоены звання Заслужанага настаўніка школ БССР.

Для дарослай моладзі ў мястэчку з 1924 г. працавала Школа рабочай моладзі, для непісьменнага насельніцтва быў аткрыты пункт ліквідацыі непісьменнасці.
У 1938 г. Любань атрымаў статус гарадскога паселка. У гэты час тут пражывала 3048 чалавек.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любань быў пераўтвораны акупацыйнымі ўладамі ў нямецка-паліцэйскі гарнізон, дзе дзейнічала фашысцкая камендатура. Амаль ўвесь Любань быў абнесены калючым дротам, на дарогах, якія вялі з паселка, стаяла варта, у паселку быз уведзены камендантскі час. З першых дзен акупацыі ў Любані дзейнічалі падпольныя групы. Адна з іх - камсамольска–маладзежная пад кіраўніцтвам Б.Куркевіча і У.Лукоўскага – была створана на аснове знішчальнага атрада, арганізаванага Любанскім ракамам камсамола ў пачатку вайны. У складзе групы былі нядаўнія вучні беларускай школы Уладзімір Раменчык, Георгій Раменчык, Канстанцін Раменчык, Міхаіл Нікольскі, Мікалай Лагун і іншыя. На базе раеннай бальніцы дзейнічала падпольная патрыятычная группа пад кіраўніцтвам І.В.Чадовіча і У.А.Вераб’ева. У склад групы уваходзілі Барысавец Т.Ф., Высоцкая В.С., Шаплыка Я.А., Шаплыка В.М.

Падрольныя группы гарадскога паселка трымалі цесную сувязь з камандаваннем партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Любанскага раена. Падпольшчкі збіралі неабходную для партызан разведінфармацыю аб перамяшчэнні варожых часцей, распаўсюджвалі ў паселку надрукаваныя або напісаныя ад рукі зводкі Савінфармбюро аб становішчы на фронце; здабывалі пропускі для партызан, аказвалі дапамогу чырвонаармейцам і камандзірам Чырвонай Арміі, якія выходзілі з акружэння і ійшлі ўслед за фронтам. Маладыя патрыеты прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі партызан па разгрому ў ноч з 6 на 7 лістапада 1941 г. Любанскага нямецка-паліцэйскага гарнізона.

Аперацыя рыхтавалася грунтоўна. Уладзімір Раменчык, бацька якога служыў у паліцыі, карыстаўся сярод паліцаяў даверам: ен меў свабодны доступ у камендатуру, ведаў паролі для часавых, мог свабодна перамяшчацца па паселку ў камендатскі час. Ен перадаў партызанам неабходную для падрыхтоўкі плана інфармацыю. 25 кастрычніка партызаны правялі разведку падыходаў да Любані, вызначылі пазіцыі наступлення на гарнізон. У аперацыі прымалі ўдзел тры партызанскія атрады агульнай колькасцю 94 чалавекі. 6 лістапада перад пачаткам аперацыі перадавыя группы партызан з куляметамі занялі пазіцыі на дарогах у Любань з боку Урэчча і Старобіна; перарэзалі тэлефонна-тэлеграфныя ліні сувязі. З наступленнем цемнаты баявыя группы праніклі бясшумна ў гарадскі паселак, захапілі паліцэйскі патруль і разаружылі яго; іншыя группы знялі часавых на мосце праз Арэсу, што дало магчымасць асноўным сілам прайсці ў цэнтр паселка.

Бой пачаўся на досвітку ў 5 гадзін. Группа гранатаметчыкаў закідала гранатамі будынак камендатуры, пасля чаго ў справу ўступіла штурмавая группа. Немцы ў паніцы пачалі выбягаць з будынка. Партызаны сустракалі іх агнем з вінтовак і трафейных аўтаматаў. Валодзя Раменчык у час бою пранік ў памяшканне камендатуры і перарэзаў тэлефонную лінію. Бой працягваўся каля дзвюх гадзін.

Аперацыя па знішэчнню Любанскага нямецка-паліцэйскагагарнізона прайшла паспяхова. У баі загінулі 42 варожыя салдаты. Партызаны страцілі дваіх: адзін загінуў і адзін быў паранены. У гарнізоне партызаны захапілі трафеі: зброю, боепрыпасы, абмундзіраванне, прадукты харчавання. Аб гэтай аперацыі ў сваей дзеннай зводцы за 7 лістапада 1941 г. паведамляла камандаванне 339 нямецкай пяхотнай дывізіі.

Жыхары Любані ў поўнай меры зведалі, што такое «новы парадак». На працягу трох гадоў яны жылі пад пагрозай пакарання смерцю за сувязь з партызанамі, за тое, што лічыліся сем'ямі чырвонаармейцаў, за радыепрыемнікі, за адказ адправіць сваіх дзяцей у адкрытую немцамі школу і проста за недабразычлівы позірк у бок прадстаўнікоў фашысцкага рэжыму. Амаль штодзень прыходзілі звесткі аб расстрэлах у двары камендатуры або ў касцюкоўскім лесе, аб начных аблавах, аб адпраўках маладых людзей у Германію на работы. А раніцай 13 чэрвеня 1942 г., калі жыхары гарадскога паселка выйшлі па сваіх справах з дамоў, яны ўбачылі жахлівае відовішча: на арцы ў канцы вуліцы Першамайскай разгойдваліся целы шасцярых мужчын. Гэта былі падпольшчыкі з вескі Асавец Турокскага сельсавета, пакараныя смерцю фашыстамі.

Праз месяц страшная навіна абляцела паселак: маладых хлопцаў - Баляслава Куркевіча і Валодзю Лукоўскага расстралялі. Немцам стала вядома пра іх падпольную дзейнасць і сувязь з партызанамі. На допытах яны не выдалі сваіх таварышаў і з групы больш нікога не арыштавалі. Каб не трапіць у палон, падпольшчыкі спынілі сваю дзейнасць і ўліліся ў партызанскія атрады. Валодзя Раменчык загінуў ў баі ў 1943 г. Пад пагрозай раскрыцця аказалася і падпольная группа, якая дзейнічала ў раеннай бальніцы. Яе члены таксама пакінулі Любань і перабраліся ў партызанскі лес.

В 1105-й день войны рано утром в пятницу 30 июня 1944 г. жители городского поселка Любань встречали своих освободителей – воинов 48-й стрелковой дивизии и 19-й механизированной бригады. Это был день радости со слезами на глазах. Не дождались этого дня многие жители городского поселка: в каждом доме, в каждой семье вспоминали своих родных, погибших на фронте или в партизанских боях; своих соседей, замученных и расстрелянных в годы оккупации. Любанский районный военный комиссариат провел мобилизационные действия, и действующую армию пополнили молодые жители поселка. До окончания войны еще оставалось 313 дней.

На западе гремела война, а в Любани начались восстановительные работы: в 1945 г. первую послевоенную продукцию выпустил Любанский крахмальный завод, в этом же году была создана организация по восстановлению разрушенной за годы войны мелиоративной системы – Оресское МУОС; возобновили работу магазины, школьные и дошкольные учреждения, районный Дом культуры. После окончания войны в Любань стали возвращаться демобилизованные воины Советской Армии, жители городского поселка из эвакуации и немецкого плена. За годы войны г.п.Любань потерял каждого третьего своего жителя, и только к 1959 г. была достигнута довоенная численность жителей: 3,7 тыс. человек.

К этому времени Любань стала промышленным центром региона. В 1948 г. фактически был заново создан маслозавод, который размещался в деревянном приспособленном здании. Все производственные процессы проводились вручную, масло взбивали, используя лошадиную силу. Новое типовое здание для завода было возведено в 1961 г., производственные мощности завода в это время позволяли перерабатывать 10 тыс. т молока в год. В 1958 г. выпустил первую продукцию пенькозавод, с 1959 г. начала работу Автобаза № 10, в которой насчитывалось 46 автомобилей для перевозки грузов. Район возрождался из руин, велось большое строительство, как жилых домов, так и сельскохозяйственных производственных объектов. В связи с этим в Любани в 1959 г. была создана Межколхозная строительная организация (МСО). В 1960-е г. в Любани на базе артели «Труд» и 22 мастерских: швейных, сапожных, часовой, парикмахерской, фотоателье были созданы райпромкомбинат и районный комбинат бытового обслуживания. В 1967 г. на северной окраине Любани начал работу Любанский рыбхоз, расположенный на втором по площади в Европе искусственном водохранилище. В 1960-начале 1970-х гг. на западной окраине Любани функционировал аэродром, с которого за 3 рубля 30 копеек за 45 минут можно было долететь до Минска.

50- нач. 70-х гг. ХХ в. - время роста территории Любани: закладываются новые улицы – имени Брагина, Гоголя, Горького, два Кировских поселка объединились в единую улицу имени Кирова; Слобода стала частью улицы Советской. В конце улиц Ленина и Интернациональной в 60-е годы начал строиться микрорайон. К 1970 г. в Любани построено 957 новых зданий и сооружений, из них 733 – жилые.

7 марта 1968 г. Любань получил новый статус – он стал городом. В это время в городе насчитывалось около 6,5 тыс. человек.

Современный города Любань занимает площадь в 7,4 кв.км., в нем насчитывается 43 улицы и 26 переулков, проживает 11,1 тыс. человек. Любань-административный, промышленный и культурный центр региона.


Директор Любанского музея народной славы Н.Н.Синяк
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка