Скарбы роднага краю



Дата канвертавання05.07.2016
Памер59.23 Kb.
Фальклорны марафон   "Скарбы роднага краю"

Спакон вякоў  пяе народ,

І песні б'юць жывой крыніцай

Мы з плыні тых крыштальных вод

Спяшым з прыемнасцю напіцца.

З грамадскіх сходзячы дарог,

Мы часта йдзём у цень дубравы

Грудзьмі прылегчы на мурог

І чэрпаць з гукаў роднай мовы

Нектар жывога пачуцця –

Па з'явах у люстры гэтых водаў

Знаходзіць шлях свайго народа

У віры вечнага жыцця…

Фальклор, фальклор, душа народа

 

О Беларусь , мая калыска,



Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой

Зямны паклон табе, радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

На спелых нівах ураджайных,

Ад краю ў край, ва ўсе канцы,

Махаюць крыламі камбайны,

Спяваюць жнеі і касцы.

Уся ўбрана ты квяціста,

Пад колер слуцкіх паясоў,

У строі нівы залацістай,

І шаты грэчак і аусоў.

П.Глебка. Беларусь.



Вядучы: Сапраўды, Беларусь ва ўсіх канцах і ва ўсе часы славілася мудрымі людзьмі. І сенняшняе наша падарожжа – у краіну народнай творчасці, скарбаў роднага краю. Народная творчасць - няпісаная і нікім да канца не прачытаная кніга, якая вучыць нас дабру, справядлівасці, сяброуству, працавітасці, самаадданай любві да роднай краіны.

Вучань: Ку-ка-рэ-ку! Хто рана устае, таму Бог дае! Добры дзень, дарослыя! Вы ужо працуеце! І мае гаспадары ўжо на нагах.

Дзед Тамаш. Вось і певень праспяваў, час і за работу брацца! Прывітанне ўсім!

Бабка Васіліна. Прывітанне. А што гэта тут? Куды мы трапілі?

Вядучы: Усе на Беларусі працуюць, працуем і мы з дзецьмі – вучымся, а сення хочам пацікавіцца, як у вуснай народнай творчасці адбілася народная мудрасць.

Дзед Тамаш. А што гэта такое – вусная народная творчасць?

Бабка Васіліна. Сапрауды, растлумачце нам, дзеці.

(адказы вучняу)

Вядучы: Часта ў жыцці мы сустракаем прыказкі і прымаўкі. Тэматыка іх разнастайная: пра Радзіму, пра сяброўства, пра якасці чалавека. А сяляне – дбайныя гаспадары. Таму і склаў народ прыказкі і прымаўкі пра сваю працу, у якіх ухваляецца цягавітасць, а высмейваецца лянота.

Дзед Тамаш. Цікава, а дзеці ведаюць іх?

Гульня «Складзі прыказку».

Вучням прапануюцца асобныя словы (на картках), з іх за пэуны час трэба скласці прыказку і растлумачыць яе змест.

Без працы няма чаго хлеба шукаці

Найсмачнейшы хлеб ад сваей працы.

Гульня «Падбярыце па тэме».

Вучні атрымліваюць запісаныя на асобных лістках прыказкі і прымаукі. Задача – прачытаць, падумаць над зместам, сенсам. Падысці да дзеда Талаша тым вучням, да якіх трапілі прыказкі і прымаукі пра суадносіны працы сялян з пэуным часам, а да бабкі Васіліны – тым, у якіх апынуліся прыказкі і прымаукі, складзеныя пра балбатуноў, што працуюць не рукамі, а языком.

1.      Хто рана ўстае, той многа робіць.

2.      Калі ўлетку на сонцы не папячэшся,

То ўзімку з холаду натрасяшся.

3.      Вясной на дзень раней пасееш, а восенню на тыдзень раней збярэш.

4.      Ладзь калесы зімой, а сані летам.

5.      Тады слова – серабро, калі справа – золата.

6.      І шыла, і мыла, і ткала, і прала – і ўсе языком.

7.      Не таму слава, хто на язык легкі, а таму – хто ў справе стойкі.

8.      Слоў мяшок, а спраў на вяршок.

  (Журы падводзіць вынікі).

Певень. Ку-ка-рэ-ку! Дзеці шмат працавалі, мноцтва прыказак назвалі. А ці ведееце вы казкі? Вось мы зараз і праверым.

Вядучы. Чытаю ўрыўкі, а вы павінны назваць, з якой народнай казкі яны.

1.      Урывак з казкі «Легкі хлеб».

2.      Урывак з казкі «Залаты птах».

3.      Урывак з казкі «Ох і залатая табакерка».

4.      «Як мужык гусей дзяліў».

Вядучы: А цяпер у нас з вамі будзе казачны абед. Увага! Хто каго ў якой казцы так частуе?

1.      Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь не з'елі.

Змей – Пакацігарошка ў казцы «Пакацігарошак».

2.      Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Калі цеста падышло, нарабіла круглых, прыгожых булак і пасадзіла ў печ. Булкі пачалі пячыся і такі прыемны пах пайшоў па ўсім двары…

Курачка – гусака Шыпуна ды індыка Балбатуна з казкі «Пшанічны каласок».

Певень: Ку-ка-рэ-ку! Бачу я, якія вы разумныя. А зараз складзіце самі, калі ласка, казкі

1.к. – чарадзейную

2к. – пра жывел

Вядучая: А мы ў гэты час правядзем гульню з гледачамі «Адгадай загадку».


  • 1.      Што за дрэва, што ўдзень па аднаму лісточку асыпаецца? /Каляндар/

  • 2.      У бацькоў і іхных дзетак уся адзежына з манетак. /Рыбы/

  • 3.      Латка на лаце і шва не знайсці. /Капуста/

  • 4.      На двары гарою, а ў хаце – вадою. /Снег/

  • 5.      Што расказвае моўчкі. /Кніга/

  • 6.      Што гэта за дарога: хто ідзе, дык кульгае /Лесвіца/

  • 7.      Вышэй за ўсіх стаіць, навакол глядзіць, люльку курыць. /Комін/

Маладцы, дзеткі, вы добра ведаеце загадкі. А зараз паслухаем, якія казкі склалі нашы каманды.

Слова – журы.



Бабка Васіліна. Ой, дзеткі, колькі народных святаў святкавалі на маім вяку, і вы ведаеце, што для кожнага свята характэрны пэўны абрад. І якое ж свята без песні? Я прачытаю вам урывак з песні, а вы павінны адказаць, на якое свята яе спявалі і назваць абрады, якія суправаджаюць гэта свята

1.      Прыехала каляда на белым кані,

Яе конічак – ясен месячык.

Яе дружачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – яна звездачка,

Яе вазочак – з тоўстага лядку,

Яе кажушок – з белага сняжку

(Каляды)

2.      А на Купалу рана сонца іграла

Рана сонца іграла, на добрыя годы –

На добрыя годы,

На цеплыя росы,

На хлябы – ураджаі.

(Купалле 6,7 ліп.)



Слова – журы.

Дзед Тамаш: А зараз, дзеці, скажыце, пра які жанр будзе ісці размова?

Як у чароўным люстэрку адбілася там сівая даўніна. Старажытныя ўяўленні пра паходжанне свету, зямлі, пра гістарычныя паздеі, пра паходжанне назваў весак, гарадоў, рэк, азер апавядаюць яны нам. Так. Гэта легенды і паданні.

1.      Назавіце легенду, у якой галоўным героем была прыгожая дзяўчынка Найрыта. Раскажыце пра яе.

«Нарач».

2.      Назавіце паданне, где расказваецца аб працавітым асілку і гультаяватай рацэ. Раскажыце пра яго. «Неман і Лоша».

Вядучы: Цяжка ўявіць народную творчасць без міфічных духаў. Нашы далекія продкі былі людзьмі надзвычай уражлівымі, з чулай душой, багатай фантазіяй. Розныя з'явы яны тлумачылі па-свойму. Таму і ўзнікаюць міфы з іх чароўнымі міфічнымі істотамі. А зараз паглядзім наколькі вы іх ведаеце.

1. Хто гаспадарыў на жытневым полі? (Жыцень)

2. Хто апекаваўся над статкам? (Аўсень)

3.      Хто ў лясах гаспадарыў? (Лесавік)

4.      Хто быў гаспадаром чалавечага жытла? (Дамавік)

Певень. Ку-ка-рэ-ку! Я зараз праверу, як вы ведаеце народныя прыкметы? Я пачынаю прыкмету, а ваша задача яе закончыць.

1.      Жабы квакаюць – (быць дажджу)

2.      Зіма снежная – (лета даждлівае)

3.      Май халодны – (будзеш галодны)

4.      Шмат снегу – (шмат хлеба)

5.      Шмат вады – (шмат травы)



6.      Журавы лятаюць высока – (да яснага надвор'я)

Слова – журы.

Вядучы: Вось і скончылася наша падарожжа на краіне мудрага слова народнага. Ніколі не забывайце пра гэту багатую спадчыну, шануйце яе, вывучайце. Хочацца закончыць сеняшнюю сустрэчу словамі Ф. Янкоўскага.

«Жыві, наша слова, як жылі і будуць жыць Ф. Скарына, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала і Я. Колас, як жыла і будзе жыць Беларусь. Жыві, наша Слова!»  



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка