Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, іх інтанаванне, знакі прыпынку Мэта



Дата канвертавання02.07.2016
Памер45.85 Kb.
Тэма: Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, іх інтанаванне, знакі прыпынку

Мэта:

  • Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа;

Задачы:

  • Развіваць уменне адасабляць члены сказаў;

  • Звярнуць увагу на адметнасць адасобленых акалічнасцей, выражаных дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, ад фразеалагізмаў тыпу на ноч глездячы;

  • Навучыцца адрозніваць словы тыпу стоячы, лежачы і пад. ад адасобленых дзеепрыслоў ; развіваць вуснае маўленне, граматнасць, выхоўваць павагу да роднага слова



  1. Арганізацыйны момант

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

С.Грахоўскі

2. Мэтанакіраванае паўтарэнне



Адасабленне –гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні.

1.Паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой.



2.Пахла зямля, багата акропленая расою. 3.Усёй сям’ёй, за выключэннем дзядулі, мы пайшлі ў цырк. 4. Як вопытны батанік, Андрэй зразумеў адразу, што ягады неядомыя, атрутныя.

  1. Тлумачэнне новага матэрыяла

Незалежна ад месца ў сказе адасабляюцца:




  1. Дзеепрыслоўны зварот




  1. Назоўнік з прыназоўнікам нягледзячы на

Ідучы па слядах лася, я спадзяваўся адшукаць ласінае стойбішча.

Салдат ішоў, нягледзячы на боль.

Не адасабляюцца




  1. Устойлівыя выразы (фразеалагізмы)

  2. Акалічнасць (дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот), перад якой стаіць узмацняльная часціца і (ды) або часціца толькі, нават

Дзеці растуць на лес гледзячы.
Гэта можна зрабіць нават не звяртаючыся па дапамогу.

Адасабляюцца:

  • акалічнасці, выражаныя адзіночным дзеепрыслоўем, калі знаходзяцца перад дзеясловам-выказнікам

Гуляючы, розуму не прыдбаеш.

Не адасабляюцца:

  • Пасля дзеяслова-выказніка акалічнасці спосабу дзеяння

Нельга чытаць лежачы.

Злучнікі пры адасобленых акалічнасцях:




  1. Паміж дзвюма акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі і звязанымі злучнікам і –коска не ставіцца.



  1. Калі перад адасобленай акалічнасцю стаіць злучнік, які звязвае іншыя члены сказа або часткі складанага сказа, то пасля гэтага злучніка ставіцца коска.




  1. Коска не ставіцца паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем, калі пропуск адасобленай акалічнасці парушае структуру сказа.

Апусціўшы галовы і выставіўшы наперад галінастыя рогі, ласі на нейкае імгненне знямелі і стаялі нерухома.

Мікола ледзь падняўся на ногі, бо, падаючы, моцна ўдарыўся аб ламачыну.

Кожны тыдзень бацькі хадзілі ў тэатр, а вярнуўшыся дадому, абмяркоўвалі п’есу.

Работа з падручнікам с. 232 пр. № 330 (вусна)

Калектыўная работа

Спішыце сказы. Знайдзіце адасобленую акалічнасць, пракаменціруйце знакі прыпынку.

  1. Пчолы ўпіўшыся ў зрэнкі кветак адчулі вясны цяпло. 2. Побач з хатай прыкрываючы яе ад летняга сонца красуецца высокая разложыстая груша. 3. Выветрыўшы неба ходзяць халады. 4. Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты згубіўшы свой фасон і від. 5. Дзяўчынка піла чай абпальваючыся і дзьмухаючы ў шклянку.6. Цераз лагчыну бег вялізны сабака прынюхваючыся да слядоў. 7. Развесіўшы з самай зары на вятры сушыць павучыныя сеці аблытала бабіна лета бары маной аб нягаснучым леце.

Гэта цікава ведаць

Як называлася прылада, якой у старажытнасці надрапвалі літары на бяросце?



Берасцяныя граматы – пісьмы, запіскі, дакументы 2 - 15 стагоддзя на бяросце, выяўляюцца даследчыкамі пры раскопках старажытных усходнеславянскіх гарадоў. На тым баку бяросты, што прылягаў да дрэва, літары у старажытнасці надрапвалі завостранай касцяной ці жалезнай палачкай – пісалам (такую назву мела гэта прылада)

Пяро – металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу. Ёсць стальное, чарцёжнае, нотнае, плакатнае пяро.



Зубіла – ручны інструмент, рол долата для апрацоўкі металу і каменю

Кувадла – цяжкі кавальскі молат

Крэйда – мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пісання.

Запомніце напісанні слоў!

Почырк, інжынер, канцылярыя, дрызіна, чыгунка, Пітэр, Юпітэр, дэтэктыў, цырымонія, брызент, яблык, лодар, арышт, зарыва, марыва, тыраж, ветэран, світар, арэхападобны

Трэніровачны тэст

Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца на пісьме коскай (коскамі)

1.Дагасаючы тлела сумная зара.

2.Мы ішлі пераважна лясамі абыходзячы бойкія дарогі.

3.Таццяна ўсё рабіла не спяшаючыся здзіўляючы скупымі і прыгожымі рухамі спрытнай гаспадыні.

4.Куды гэта вас на ноч гледзячы нясе?

5. Даўно апусцілася ноч высыпаўшы на неба крыштальныя зоры.

6. Абпальваючы край неба прабегла маланка.

6.Што гэта ты бяжыш як жару ўхапіўшы?

7. Хлопцы смеючыся прайшлі міма нас.

8.Памаўчаўшы старая зноў загаварыла.

9.Дзядзька закасаўшы рукавы нешта шукаў на дне ракі каля каня.



10.Нягледзячы на туман выразна відаць абрысы старога дрэва.

Вынікі ўрока

  • Што мы даведаліся пра адасобленыя акалічнасці?

  • Назавіце пазцыі, калі коска не ставіцца?

  • Якую пазіцыю вы запомнілі лепш за ўсіх?

  • Якая пазіцыя адасаблення з’яўляецца складанай? Чаму?

Дамашняе заданне: правіла с.233 -236, пр.338.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка