Склавены: да пытання паходжання этноніма



Дата канвертавання15.05.2016
Памер95.65 Kb.

powerpluswatermarkobject316847


Тугай, В.В. Склавены: да пытання паходжання этноніма / В.В. Тугай // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы междунар. науч.-теорет. конф.; г. Минск, 23 июня 2011 / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; ред. кол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – С. 9 – 12.

СКЛАВЕНЫ: ДА ПЫТАННЯ ПАХОДЖАННЯ ЭТНОНІМА
У. В. Тугай БДПУ (Мінск)

Ключавыя словы: склавены, этнонімы, венеты, этнокультура.

Остгоскі гісторык VI ст. н.э. Іардан у сваёй вядомай працы “Гетыка” піша: “После поражения герулов Германарих двинул войско против венетов, которые хотя и были, однако, могущественны благодаря своей многочисленности и пробовали сначала сопротивляться… Это и венеты… происходят от одного корня и ныне известны под тремя именами: венетов, антов, склавенов” [1, c.119]. Далей гісторык піша: “Хотя теперь по грехам нашим, они свирепствуют повсеместно, но тогда они подчинились власти Германариха [1, с. 19].

Другі гісторык VI ст. н.э. Пракопій з Кесарыі таксама пакінуў нам апісанне склавенаў [2, c. 5]. Гісторыкамі прызнана, што этнонім склавены упершыню ўжываецца ў VI ст. н.э. Этнічны тэрмін “склавены” ужываецца ў сувязі з апісаннем другога роднаснага этнаса – “венеты”. На старонках сваёй працы Іардан тройчы згадвае этнічны тэрмін “венеты”. У першым выпадку найменне “венеты”ужываецца аўтарам найбольш канкрэтна з указаннем тэрыторыі рассялення гэтага племені. Іардан фіксуе вобласць рассялення “шматлюднага племені (“nation populosa”) венетаў”, падкрэсліваючы працягласць занятымі імі прасторамі, якія цягнуцца ад вытакаў Віслы і Карпацкіх прадгорак да усходу і на поўнач. Іардан не цікавіўся землямі на захад ад Віслы, таму што апісваў Скіфію, якую ад Германіі аддзяляе Вісла: таму заходнім рубяжом венетаў ён лічіў менавіта гэтую раку.

З поўдня тэрыторыя венетаў перасякалася Карпатамі, на поўнач і на ўсход, а таксама на паўдневы ўсход яна прасціралася на далекія і нявызначыныя прасторы.

У прыведзеным у пачатку артыкула дакуменце, які расказвае пра паход остгоцкага караля Эрманарыха, зноў падкрэсліваецца іх шматлікасць і магутнасць: Іардан сцвяржае, што яны (венеты) вядомы пад рознымі назвамі “галоўным чынам склавенаў і антаў” [1, c.119].

Для таго, каб высвятліць паходжанне і этнічную прыналежнасць склавенаў, зробім невялікі экскурс у гісторыю венетаў, якіх лічаць прамымі продкамі славян. Упершыню назва “венеты” сустракаецца ў гістарычных крыніцах не раней I ст. н.э., калі не лічыць упамінанне Герадота пра энетаў, што жывуць на узбярэжжы Адрыатычнага мора. Гэтыя раннія звесткі вельмі скудныя і амаль не характэрызуюць венетаў. Яны даюць толькі магчымасць зрабіць выснову пра шматлікасць венецкіх пляменаў і аб месцах іх рассялення.

У геаграфічных звестках часоў імператара Аўгуста, так званых Пеўцінгеравых табліцах, назва “венеты” сустракаецца двойчы. Гэта не азначае, што аўтары іцінерарыі хацелі паказаць некія асобныя венецкія вобласці. Хутчэй за ўсе карта сведчыць аб вялікай працягласці тэрыторыі, заселенай венетамі. Шляхі, якія праходзілі праз тэрыторыю, населеную венетамі, перасякаліся некалькі разоў, верагодна ў розных месцах. Адзін з іх злучаў вобласць венетаў з вобласцю бастарнаў у Карпатах, другі – з вобласцю дакаў (па Пруту і ніжняму Дунаю). Да звестак пра венетаў адносяцца і працы Юлія Цэзара, дзе ён згадвае пра племя венетаў, якое межавала з галамі і якое ён перамог у марской бітве.

Пліній Малодшы прычысліў венетаў да сарматаў, якія абіталі ў найбольш блізкай да Германіі частцы Сарматыі, на Вісле [3 с.97].

Тацыт вагаўся адносна вызначэння этнічнай прыналежнасці венетаў: ці прылічыць іх да германцаў, ці да сарматаў? [4, c. 46]. З аднаго боку, ён прызнаваў, што венеты запазычылі шмат чаго з нораваў і вобразаў жыцця бастарнаў, якія моцна перамяшаліся шляхам шлюбаў з сарматамі, з другога боку ён паведамляе пра такія рысы побыту, якія пераканаюць яго ў германскай прыналежнасці венетаў: яны будуюць дамы, скарыстоўваюць шчыты, ахвотна перамяшчаюцца пешшу, прычым хутка.

Пталемей паставіў венетаў у рад “найвялікшых плямёнаў”, да якіх аднёс пеўкінаў, бастарнаў, язігаў і раксаланаў, амаксовіяў і аланаў – скіфаў [5, с. 7]. Іх значнасць ён падкрэсліў яшчэ указаннем на “плямёны меншыя”, да якіх аднес пеўкінаў, фінаў і інш. Па Пталямею месцам рассялення венетаў было пабярэжжа Венецкага заліва (Балтыйскага мора) у межах Еўрапейскай Сарматыі, якая абмяжоўвалася залівам з поўначы і ракой Вістулай з захаду.

Такім чынам, можна зрабіць выснову пра шматлікасць плямёнаў венетаў, вялікую працягласць месцаў іх рассялення і што яны склалі паўночны накірунак (ветку) усходняй групы славянскіх плямёнаў. На жаль, такія вядомыя пісьменнікі як Пракопій, Агафій, Менандр, Фіафілакт Сімакатта, сведкі якіх у большасці выпадкаў дакладныя, не ўжылі ў сваіх творах назвы венетаў. Што адбылося? Дзе дзеўся вялікасны народ?

Аб паходжанні назвы “венеты” было напісана ўжо шмат. Але ніводнае з гэтых тлумачэнняў не атрымала перавагу, такім чынам, пытанне да гэтага часу застаецца не вырашаным.

Славенскія даследчыкі лічаць, што назва Veneti ёсць ні што іншае як грэцкая форма наймення Sloveni. Менавіта праз ласкавыя формы Slověnűci (ці Slovenьci) яно укаранілася як пастаяннае ў некаторых пагранічных славянскіх плямён, якія па прычыне сваей адалённасці не змаглі развіць асабістай дзяржаўнасці, як, напрыклад, палякі, русскія, чэхі, сербы і іншыя. Да гэтых народаў адносяцца славінцы (кашубы) на Балтыцы. Як вядома, для грэцкай мовы неўжывальныя спалучэнні sl-, slo-. Дакладна так жа , як і для лацінскай. Верагодна, можа мець рацыю тое, што ўжывалася толькі два апошніх склада ад ласкавай назвы slo-věnci.

І што магло атрымацца ў выніку? Нічога, акрамя слова Veneti. Так як ім быў чужы славянскі паўгалосны і, яны запісвалі яго з дапамогай е, дакладна так жа, як славянскі с (перад мяккай і), які яны гулі як t.

Але славены (Sloveni) называліся таксама славянамі (Slovani). У гэтым выпадку ласкавая форма этноніма славяне магла гучаць як Slovanьсі. Гэта магло б растлумачыць іншую форму, якая ўжывалася для пазначэння славян, менавіта як анты (Anti). Slovanьсі, верагодна, ужо рэдуцыравалася ў Slovanci, ад чаго пайшоў этнонім Anti. Не Vanti, наколькі, як ужо гаравыралася, грэцкая мова не ведае гучнага фрыкатыўнага V. Існуе і скандынаўская гіпотэза ўжывання формы Ven, Van для обазначэння славян.

Існуюць і іншыя гіпотэзы походжання назвы славяне – венеты (венеды). Вельмі характэрна тое, што готам быў вядомы глагол slawen, які азначаў маўчаць. Верагодна і яны лічылі славян “немцамі”, поколькі іх мова была для германцаў незразумелай і ацэньвалася раўназначна маўчанню. Не вырашаным на сеняшні дзень застаецца для даследчыкаў пытанне аб тым, якім чынам атрымалася што назва славян у грэцкай транслітарацыі, sklabenoi ў гістарычных крыніцах з’явілася толькі ў VI стагоддзі? Славенскія даследчыкі славянства Іван Тамажыч і Мацей Бор лічаць, што ўсе указвае на тое, што ранейшую форму Slovenьсі пачала выцісківаць больш кароткая – Sloveni ці Slaveni: Так склалася лацінская форма Sclavus (раб) [6, c. 347-348].

Даследчыкі славянства лічаць, што слова славяне першапачаткова славянскія народы ўжывалі толькі паміж сабой і яно існавала побач з іншымі назвамі славян. Слова “славяне” ў іх усведамленні атасаямлялася з мовай, як “слова”. Яно азначала людзей, якіх можна зразумець, тых, хто размаўляў на той жа мове. У пэўны момант гэтае ўнутранае абазначэнне прыцягнула ўвагу іншых, і ў VI стагоддзі яго пачалі ўжываць як назву дадзенага народа.

Дык хто ж такія склавены, і чаму яны так раптоўна ўварваліся ў гісторыю ў VI стагоддзі?

Большасць даследчыкаў славянства выводзяць словен, славян з венетаў. З гэтым неабходна згадзіцца, вывучаючы венецкае пісьмо. Таксама неабходна пагадзіцца з тым, што ніадкуль раптоўна славяне не ўварваліся ў Еуропу. З’яўляючыся індаеўрапейцамі (а можа і еўрапеоідамі?) яны пад відам розных роднасных плямёнаў тысячагоддзямі пражывалі ў Еўропе ад Балтыйскага (Венецкага) мора да Чорнага, Атлантычнага акеана і Адрыатычнага мора. Акрамя таго, на Балканах і вакол Бодэнскага возера, якое ў рымскія часы называлася Lacus Venetus (Венецкае возера).

Пакуль яшчэ не ўдалося вырашыць пытанне аб даўнасці этнічнай назвы “склавены”. Гэтая назва распаўсюдзілася на ўсе славянскія плямёны, але ў VI стагоддзі – галоўным чынам па тлумачэнні Іардана – маючым больш прыватнае значэнне. Склавены складалі тады заходнюю групу паўднёвай веткі славянскіх плямёнаў. Радам са склавенамі крыніцы называюць звычайна антаў, якія складалі ўсходнюю группу той жа паўднёвай веткі славянскіх пляменаў. Паўночную ветку гэтых плямёнаў складалі венеты.

Ў XX стагоддзі існаваў шэраг тэорый, па якіх “склавены” – гэта “суовены” Пталямея, вельмі блізкія “скалотам” Герадота. Але такія меркаванні не былі прызнаны і з’яўляліся малапаспяховай гіпотэзай і, зразумела, не маглі быць катэгарычнымі. Найбольш паспяхова ў гэтым накірунку прасунўўся А.Д. Удальцоў [7, c. 6].

Ёсць аднак і адзінкавае, не пазбаўленае цікаўленасці, упамінанне этнічнага імя “склаў” (“Sklavus”). Дарэчы, на сеняшні дзень яно не вытлумачана гісторыкамі. У эпітафі, прысвечанай Марціну, ён быў спачатку абатам Думійскага манастыра, які знаходзіўся бліз упадзення Соны ў Рону, а затым – епіскапам горада Бракара ў паўночна-заходняй Іспаніі, гаворыцца, што ён далучыў да хрысціянства прадстаўнікоў шматлікіх плямён: “Ты прылучыў да саюза з Хрыстом розныя лютыя плямены”. Далей ідзе іх пералічэнне: Alamannus, Saxo, Toringus, Pannonius, Rugus, Sklavus, Nara, Sarmata, Datus, Ostrogotus, Frankus, Burgundio, Dakus, Alanus, Te duce nosse Deum gaudent; tua signa Svevus admirans ducit [1, c. 211].

Гэтую эпітафію прыводзіць у каментарыях да “Гетыкі” Іардана К.Ч. Скржынская і даводзіць да чытачоў, што гэты ўрывак быў недакладна змешчаны даследчыкам Мішуліным у аддзеле антычных пісьменнікаў услед за Плініем, Тацытам і Пталямеем. Таксама памылкова было вызначала аўтарства твора: эпітафія памылкова прыпісвалася Альцыму Экдзіцыю Авіту. Але галоўнае не ў тым, што Авіт не з’яўляўся старажытным пісьменнікам-гісторыкам, а ў тым, што ў эпітафіі вялікую цікавасць выклікае непасрэднае суседства ў пералічэнні плямён “Склава” з “Нарай”. Апошняе імя цяжка з чымсці супаставіць, акрамя як з Норыкам. Такім шляшам і пайшлі гісторыкі. Але тут можна было б засумлявацца. Што ж за такі этнас “Nara”?

Калі меліся на ўваге плямены Норыка, а яны былі безумоўна славянамі, то лепш было б чакаць ад аўтара формы Norensis, Noricanus, ці, у крайнім выпадку, Nora. A “Nara” з’яўляецца чыста балцкай назвай і калі “Nara” – гэта “Nora” – Норык, то можна дапусціць, што норцы першапачаткова былі балтамі.

Увогуле, корань нар балцкага походжання. Яго аснова супаставіма з літоўскім nerti – ныраць, нырок, фінамоўным narvaine – парогі, быстрыні. Увогуле ў літоўскай і латышскай мовах ёсць шэраг слоў з гэтай асновай: nara – русалка, naras – нырок, гагарка, і блізкія, падобныя да іх [8, c. 251]. Таму, верагодна, тыя тапанімы і гідронімы з корнем нар, што сёння захаваліся ў Еўропе, балцкага паходжання. І летапісная “Нара”, што знаходзілася побач са “склавамі”, магчыма, была першапачаткова балцкай. Далей “Аповесць мінулых гадоў” расказвае нам, што “нарцы еже суть словене” [9, c. 213]. У розначытанні па рукапісу Маскоўскай духоўнай акадэміі (Троіцкі 1-шы летапіс) сустракаецца загадкавыя “нарицаемые норци”[10, в. 19]. У пералічэнні 72 народаў у рускай “Тлумачальнай Палеі” насупраць наймення некаторых народаў даны растлумачэнні: “авер поке суть обези”, “руми, иже зовутся греци”, также и “норици, иже суть словени”. Верагодна, “Аповесць мінулых гадоў” і “Тлумачальная Палея” у дадзеным выпадку мелі некую агульную рускую крыніцу, па якой, верагодна, а можа быць паводле якога-нібудзь падання, норыкі і былі атаясамлены ў Русі са склавенамі.

Да сёняшняга часу даследчыкі славянства лічаць, што “Sclavus” і “Nara” – гэта прадстаўнікі аднаго племені, - менавіта склавенаў. Тое, што гэта не зусім так, мы паспрабавалі выказаць у сваіх меркаваннях.

Далей, улічваючы усе вышей сказанае можна выказаць меркаванне, што назва склавены паходзіць ад іншых этнасаў, напрыклад, балтыйскіх скаловаў. Апошнія з’ўляліся насельніцтвам самой паўночнай вобласці старажытнапрускіх земляў у нізоўях Нёмана – Скаловіі.

Упершыню назва Скаловія («terra Skalewo”) згадваецца ў 1231-1240 гг. У складзеным Ziber Census Danial. П. Дусбург, пералічваючы ў 1326 г. прускія землі з захаду на ўсход, згадвае Скаловію восьмай (“Octava Scalowia, in qua Scalowite”) [11, p.91].

Канчатковы захоп Скаловіі крыжакамі адбыўся пасля 1281 г. пасля гэтага узмацнілася міграцыя скаловаў на тэрыторыю ВКЛ.

Скаловы згадваюцца П. Дусбургам у XIII стагоддзі, але гэта не азначае, што яны не існавалі раней, калі фарміравалася літаратурная традіцыя Іардана і Пракопія Кесарыйскага.

Яшчэ у канцы XVIII ст. некаторыя вучоныя зразумелі, што ўсе тэорыі, якія заснаваны толькі на аналогіі розных народаў са славянамі, не маюць ніякай каштоўнасці. Чэшскі славіст Й.Даброўскі пісаў у 1810 г. свайму сябру Капітару: “Мяне задавальняюць такія даследванні. Толькі я прыходжу зусім да іншай высновы. Усё гэта даказвае мне, што славяне не з’яўляюцца дакамі, гетамі, фракійцамі, ілірыйцамі, панонцамі… Славяне – гэта славяне, і найбольш блізкія да іх – літоўцы. Такім чынам, іх неабходна шукаць сярод апошніх на Дняпры ці за Дняпром [12, c. 119].

Такім чынам, калі склавены (склавіны) – гэта венеты (венеды), то хто такія скаловы, што пражывалі на Балтыцы побач з венетамі? І побач з нарамі. Рызыкну гіпатэтычна выказаць меркаванне, што назва склавены (склавіны) магла атрымацца ад спалучэння балцкіх склаваў і славянскіх венетаў. Гэта магло адбывацца, верагодна, у той час, калі праславянская мова была аб’яднана з пралітоўскай і пачала распадацца на мову сацем і кентум.



Я ўпэўнены, што яшчэ задоўга да нашай эры, верагодна, многія стагоддзі, павінна была існаваць цесная сувязь паміж Балтыкай і Адрыатычным морам, іншымі словамі, паміж балтыйскім і адрыатычнымі этнасамі. Параўнанне славянскага лексічнага фонда з балтыйскім, асабліва славенскага з латышскім даказвае гэта. Рад асаблівасцяў у заходнеславянскіх прыслоўях, вялікая колькасць слоў, якія гучаць і перакладаюцца аднолькава – пераконвае ў гэтым.
Літаратура

  1. Иордан. О происхождении и деяниях гетов (“Cetica”) / Иордан; вступ. сл., пер., коммент. Е.Ч. Скржинской. – М: Издательство восточной литературы. – 1960. – 436 с.

  2. Прокопий из Кесарии. Война с готами. Кн. V – VIII / Прокопий из Кессарии. – Пер. с греч. С.П. Кондратьева. – М.: Академия наук СССР, 1950. – 513 c.

  3. Плиний Младший. Письма / Плиний Младший. – Пер. М.Е. Сергеенко [и др.]. – Москва – Ленинград, 1950 .

  4. Тацит Публий Корнелий. Сочинения: в 2 т. / Публий Корнелий Тацит. – Пер. В.И. Модестова. – СПб. – 1886 – 1887. – Т. 1-2

  5. Ptolemaios, Geographica (Hg. C.F.A. Nobbe, 1843 – 45 – Neudruck Hildesheim 1966). Pytheas Massiliensis? De Oceano: Pytheas, Fragment (Hg. Hans Johachim Mette, Berlin 1952)

  6. Бор, М. Венеты и этруски: у истоков европейской цивилизации. Избранные труды / Матей Бор, Иван Томажич. – СПб. : Алетейя; М.: Общество «Д-р Франце Прешерн», 2008. – 688с.

  7. Удальцов, А.Д. Основные вопросы этногенеза славян / А.Д. Удальцов. // Советская Энциклопедия: 12 т. – М., 1947. – Т. 6 – 7 .

  8. Жучкевич, В.А. Краткий курс топонимический словарь Беларуси / В.А. Жучкевич. – Минск: БГУ, 1974.- 448 с.

  9. Повесть временных лет / Подг. текста и примеч. О.В.Творогова; Пер.
    Д.С. Лихачева // Повести Древней Руси XI-XII вв. – Ленинград, 1983. – с. 24-548.

  10. Полное собрание русских летописей /Под ред. акад. Е.Ф. Карского.- Т.1: Троицкая первая летопись. – Москва: Издательство восточной литературы. 1962-1025с.

  11. Salus, A. Baltuc Ralbos, tautos ir kiltus /A. Salus.- Vilnius: Zietuviu katalikumorslo akademija, 1985 p. 91

  12. В. Ягіч, Письма Добровского и Копитара. – СПБ. 1885.-295 с.



: bitstream -> doc -> 2618
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка