Склон назоўнікаў (6 клас) Настаўнік беларускай мовы і літаратуры М. А. Музыкіна Мэта і задачы



Дата канвертавання26.06.2016
Памер55.64 Kb.
Брагінскі раен Гомельская вобласць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Камарынская сярэдняя школа”

Лік, скланенне і

склон назоўнікаў
(6 клас)

Настаўнік

беларускай мовы і літаратуры М.А. Музыкіна


Мэта і задачы: паглыбіць веды пра катэгорыю ліку, склону і скланенне назоўнікаў, фарміраваць уменні вызначаць лік, склон і скланенне назоўнікаў, правільна ўжываць у мове назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку, выяўляць неадпаведнасць ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах; развіваць навык працы з камп’ютарам, выхоўваць любоў і павагу да роднага краю, роднага слова.

Абсталяванне: аўдыязапіс песні “Жураўлі на Палеесе ляцяць…”, камп’ютар.
Эпіграф: Неба чыстае і глыбокае,

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

У. Карызна
Ход урока

І. Арганізацыйны момант

- Добры дзень! Я рада вітаць вас сёння на ўроку. Думаю, вы згадзіцеся са мной, што добрыя словы дапамагаюць нам супакоіць, суцешыць чалавека, даюць упэўненасць і веру ў свае сілы.


ІІ. Праверка дамашняга задання
ІІІ. Арфаграфічная хвілінка

Запіс слоў на дошцы і пад дыктоўку Дзявяты, дзясяты, дзявятка, дзясятка, сямнаццаць, васямнаццаць, камп’ютар, капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт. Падкрэсліць назоўнікі, праскланяць назоўнік сурвэтка.


ІV. Актуалізацыя ведаў

– Родная зямля, роднае слова – гэта наша спадчына. Што яшчэ мы называем словам спадчына?

– Як тлумачыцца значэнне гэтага слова ў тлумачальным слоўніку?

– Якая гэта часціна мовы? Што мы пра яе ведаем?


V. Засваенне новых ведаў

І. Слова настаўніка.

- Вы ведаеце, што назоўнікі маюць род, змяняюцца па ліках і склонах, маюць скланенне.

- Тэма нашага ўрока “Лік, скланенне і склон назоўнікаў”.

Мэта ўрока… (адказы вучняў).
ІІ. Праца з тэкстам (тэкст дадзены кожнаму вучню на картках)

– Прачытайце выразна.

– Дакажыце, што перад намі тэкст.

– Падкрэсліце назоўнікі. Вызначце лік, скланенне і склон назоўнікаў.

– Знайдзіце назоўнікі, якія маюць форму толькі аднаго ліку.
Хвілінка адпачынку.

Віктарына


  1. Як называецца змяненне слова па склонах?

  2. Колькі склонаў у беларускай мове?

  3. Які склон называецца прамым?

  4. Якія склоны адносяцца да ўскосных?

  5. Як называецца клас слоў, аб’яднаных агульнасцю словазмянення?

  6. Якія назоўнікі адносяцца да першага скланення?

  7. Да якога скланення адносяцца назоўнікі тыпу Пятро, Дняпро?

  8. Да якога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам?

  9. Да якога скланення адносяцца назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о, -а, -е,-ё?

  10. Якія наззоўнікі адносяцца да трэцяга скланення?


Гульня “Выбар”

Які з назоўнікаў сонца, неба, сабака, бацька, насішча,сальта, піяніна, краіна мае канчаткі, змешчаныя ніжэй?

Н. –а

Р. –ы


Д. –е

В. –у


Т. –ай ( -аю)

М. -е


Усевед

Праскланяйце варыянтныя назоўнікі кішэнь і кішэня, вызначце ў іх канчаткі. Чаму ў розных слупках яны розныя?



ЭРУДЫТ

Вызначце пачатковую форму і форму вінавальнага склону назоўнікаў, якія праскланялі ніжэй. Чаму канчаткі ў іх атрымаліся розныя?




Н. ?

Р. далечын –і

Д. далечын –і

В. ?


Т. далечын –ей

М. далечын -і




?

далечын –і

далечын –і

?

далечынн –ю



Далячын –і


Падбярыце іх сінонімы.
Гульня “РЭШАТА”










“Прасейце” назоўнікі па тыпах скланення.

Боль, быль,варта, вартавы, вуаль, гасціная, дачка, дзіця, дзядуля, жырафа, імя, мадам, марожанае, маэстра, настаўніцкая, паліто, рэч, сабака, салата, соль, сонца, фраў,цыбуля, шынель.

Назоўнікі 1 –га скланення:…

Назоўнікі 2 –га скланення: …

Назоўнікі 3 –га скланення: …

Рознаскланяльныя назоўнікі: …

Нескланяльныя назоўнікі: …

Назоўнікі, што скланяюцца так, як прыметнікі: …

Лінгвістычныя задачы


  1. Якія з вылучаных назоўнікаў знаходзяцца ў форме вінавальнага склону?

Назбіраць ягад, сустрэць настаўніка, дасягнуць высокіх паказчыкаў, пазбягаць непрыемнасцей, мяне хвалюе его ўчынак.

  1. Як даказаць, што ў назоўніку сад есць канчатак – нулявы, а ў кенгуру няма?


VІ. Замацаванне

І. Работа з камп’ютарам.

Заданне 1


  1. Вызначце: склон і род назоўнікаў адзіночнага ліку (варыянт адзін); склон і род назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (варыянт 2). Футбол, пласкагубцы, шахматы, радасць, Мінск, малако, акуляры, ветлівасць, Карпаты., крупы, кісель.

Заданне 2

Утварыце форму множнага ліку назоўнікаў і складзіце словазлучэнні. Лес, рака, вучань, сябар, кветка, горад.
Заданне 3

Перакладзіце дадзеныя назоўнікі на беларускую мову і вызначце іх лік. Брусника, малина, земляника, крупа, черника.


ІІ. Слуханне музыкі.

– Ці чулі вы такія словы: “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…”? Паслухайце, калі ласка, песню “Жураўлі на Палессе ляцяць…” на словы Алеся Ставера. (Гучыць аўдыязапіс песні).


ІІІ. Творчае заданне.

Сачыненне – мініяцюра на тэму “Беларусь – наша Радзіма”.


VІІ. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

– Ці дасягнулі мы на вашу думку, пастаўленных мэт і задач?


VІІІ. Дамашняе заданне

§ 16-18, практ.106.


ІХ. Рэфлексія

Зварот да эпіграфа



Якія пачуцці давялося адчуць на ўроку? (адказы вучняў)

  • Мне было на ўроку цікава, таму што…

  • Мне было сумна, бо…

  • Мне спадабалася гульневая праграмма…

  • Я хачу яшчэ пабываць на такім ўроку, бо…

: files -> doc -> metodrabota
doc -> Памятныя даты беларусі 2012 года 945 гадоў з часу першага ўпамінання горада Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў» (1067) 945 гадоў
doc -> 8 кастрычніка Таямніцы святла
doc -> 16 кастрычніка Балесныя таямніцы
doc -> Правілы ўдзелу ў элеменце Стадыён
metodrabota -> Камарынская сярэдняя школа
metodrabota -> Хракавіцкая сярэдняя школа
metodrabota -> Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малейкаўская сярэдняя школа “
metodrabota -> Падарожжа па краіне “Лічэбнік” (7 клас) Настаўнік беларускай мовы і літаратуры




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка