Слоним-Браково-Слоним Протяженность : 15 км. Время : 2 ч. Дороги: асфальт, проселочные



Дата канвертавання17.06.2016
Памер38.98 Kb.
Слоним-Браково-Слоним

Протяженность : 15 км.

Время : 2 ч.

Дороги: асфальт, проселочные.

Сложность (1-5) : 1

Достопримечательности: часовня Орды.





Часовня на рисунке Наполеона Орды (между 1861-77 гг.)

Маршрут рассчитан на детей, начинающих и непродолжительных велопрогулок. Основная часть маршрута проходит по велодорожкам и лесным дорогам.



Беларускі род Ордаў меў глубокія ўсходнія карані. Верагодна, што продкі Ордаў пасяліліся ў ВКЛ у XIV стагоддзі яшчэ ў часы Вітаўта. Пазней сярод прадстаўнікоў гэтага роду, якія прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, можна прыгадаць кашталяна троцкага Станіслава Вінцэнта Орду (1685-1689). У XIX стагоддзі большасць дваран з прозвішчам Орда жылі ў Пінскім павеце Мінскай губерні. У Слонімскім павеце адну з самых высокіх урадавых пасадаў займаў стацкі саветнік Пётр Орда, які быў павятовым суддзёй. Нягледзячы на тое, што ён служыў Расійскай імперыі, Орда ўсім сэрцам ненавідзіў самадзяржаўныя парадкі, панаваўшыя ў Паўночна-Заходнім краі, і жадаў бачыць сваю радзіму свабоднай і незалежнай. Разам з іншымі прадстаўнікамі дваранскай інтэлігенцыі ён быў адным з актыўных удзельнікаў патрыятычнага падполля ў павеце.

На жаль, у 1851 годзе жонка Пятра Орды Эвеліна памерла і была пахавана на слонімскіх могілках. Але смуткуючы муж хацеў, каб яе цела спачывала ў роднай зямлі, таму пабудаваў у Дзеравянчыцах невялікую мураваную капліцу. 29 кастрычніка 1852 года ў прысутнасці шматлікіх памешчыкаў і дзеравянчыцкіх сялян гэтая капліца была асвечана парафіяльным слонімскім ксяндзом Грыневічам з дапамогай двух манахаў Бернардзінскага ордэну, “Воздвигнутое каменное здание в деревни Деревянчицах помещиком Ордом отстоит от православных кладбищ в расстоянии на четверть версты, в здании этом с фронта выведено пять острекольных небольших глав отличной работы, которые все покрыты аглийскою белою жестью с учреждением на кон­цах небольших крестов и представляет из себя отличный вид, в самом здании в стенах ус­троено по два большие окна, крыша оного покрыта железом и окрашена масляною краскою, а на верху оной устроен небольшой купол. Здание это построено вблизи самого двора с правой стороны; дорога к оному выложена камнями и вокруг оного обведена небольшая ограда”, - гаворыцца ў данясенні літоўскай кансісторыі губернскаму праўленню. Як выглядала капліца на той час, можна даведацца з малюнкаў Напалеона Орды, які неаднаразова прыязджаў у Дзеравянчыцы. Але і да сённяшняга дня яе знешні выгляд амаль не змяніўся. У 20-я гады ХХ стагоддзя дзеравянчыцкі храм належаў да слонімскага касцёла Хрыста-Збавіцеля, які месціўся ў вайсковай часці. Да 1939 года ў капліцы вяліся набажэнствы. “А ў палацы жыла манашка Марыя, якая заўсёды хадзіла ў чорна-белым убранні. А мы, дзеці, бегалі да яе ў каплічку кожную суботу і нядзелю, і яна заўсёды раздавала нам цукеркі-падушачкі. А потым запальвала свечкі і малілася” (В.А. Матвеева).

У Пятра і Эвеліны Ордаў быў сын Іосіф, які пасля смерці бацькі стаў новым уладальнікам Дзеравянчыц. Ён атрымаў у спадчыну шыкоўны палац, флігель і шматлікія гаспадарчыя пабудовы (чваракі для парабкаў, стайня, вадзяны млын і інш.). Апроч гэтага, у маёнтку працавалі шкіпідарна-смалагонны і цагельны заводы. Усё было добра, але, на жаль, у Іосіфа і яго жонкі Марыі не было дзяцей. Адзіным чалавекам, да каго Орды адносіліся з бацькоўскаю ласкай, быў іх хростнік, малады пан Абязерскі. У 1927 годзе, пасля смерці хросных, Абязерскі стаў паўнапраўным уладальнікам дзеравянчыцкага маёнтка. “Я памятаю, як пані Орда памерла. У нас па вёсцы папаўзлі чуткі, што быццам бы хаваць яе не будуць, а яна жывая пойдзе па вёсцы. Але гэта была няпраўда, яе труну вязлі на павозцы” (В.А.Матвеева, 1924 г.н.). “Старога Орду таксама пахавалі ў гэтай каплічцы. Пад будынкам там быў уваход. Труны занеслі, паставілі і ход замуравалі” (Мікалай Якаўлевіч Дуброўскі, 1918 г.н.). “Абодвух Ордаў пахавалі ў капліцы. Хаваў іх хростнік Абязерскі. Ён таксама быў халасцяк, нежанаты” (Ядвіга Ўладзіславаўна Сцефановіч, 1921 г.н.).



Пан Абязерскі не меў жадання займацца гаспадаркай, таму аддаў свой дзеравянчыцкі маёнтак ў арэнду Ўладзіславу Ельскаму. Новы гаспадар маёнтка паходзіў з вядомага на Слонімшчыне шляхецкага роду. На момант пераезду ў Дзеравянчыцы Ўладзіславу і Яніне Ельскім было прыкладна па 40 гадоў, і былі яны бяздзетнымі. Кожную раніцу на брычцы фурман вазіў паноў Ельскіх на працу. Сам Ельскі працаваў у Жыровіцкай гміне, а яго жонка - урачом-акулістам у слонімскай бальніцы. “Бывала, што хворыя пешшу прыходзілі да доктара Ельскай у Дзеравянчыцы, альбо на фурманцы некага прывозілі. Здаралася, што людзі чакалі па цэламу дню, калі пані выйдзе ды агледзіць хворага. Надта была фанабэрыстая. Другі раз і не падступішся. А пан Уладзіслаў, наадварот, быў ветлівы, добразычлівы і да простых сяльчан адносіўся з цеплынёй. Але і гэта яго не ўратавала. У 1939 годзе, калі прыйшлі Саветы, у вёсцы з’явіліся чырвонаармейцы. Мой бацька падагнаў фурманку да палаца, адкуль яны вывелі пана. Ды сабраліся вяскоўцы і пачалі прасіць за Ельскага. Салдаты, вядома, не паслухаліся, кінулі пана на фурманку, і куды павезлі, невядома. А ягоная жонка яшчэ да гэтага з’ехала ў Польшчу” (Іван Васільевіч Крысюк, 1932 г.н.).

Двухпавярховы палац у Дзеравянчыцах быў пабудаваны ў стылі эклектыкі. Сапраўдным яго ўпрыгожаннем па праву лічыліся шыкоўныя і гладкія, як люстэрка, коміны. Аднак не ўсе пакоі ў палацы былі занятыя. “У Ельскіх былі сталовая, салон, спальня і кабінет, ды яшчэ пакой служанкі на другім паверсе. А большасць пакояў былі зачыненыя. Мы жылі ў аднапавярховым доўгім мураваным у флігелі побач з палацам. Мой бацька служыў у пана, і наша сям’я займала два пакоі, а ў парабкоў быў толькі адзін” (Я. У. Сцефановіч). Перад палацам была вялікая кветкавая клумба. З другога боку ў сад вяла алея, таксама з двух бакоў абсаджаная кветкамі. “Мы жылі ў чвараках, месца было мала і, каб захаваць ураджай, мой швагер і іншыя вяскоўцы завезлі ў палац мяхі з ячменем. А тут якраз партызаны яго падпалілі, каб немцы там не жылі. У іх загад быў такі. Шкада! У той час навокал не было ні школы, ні бальніцы, а тут такі будынак прапаў” (І.В.Крысюк). Палаца ў Дзеравянчыцах не стала ў 1944 годзе.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка