Слова і вобраз



Дата канвертавання05.07.2016
Памер36.82 Kb.

дынамічнае мастацтва, яе магчымасці ў паказе з'яў у іх дынаміцы, ад зараджэння да заканчэння. «Нярэчыўнасць» слова, яго знакавасць, дэнататыўная (сэнсавая) і канататыўная (эмацыянальна-экспрэсіўная) сутнасць. Зварот пісьменніка да «ўнутранага вока» (М. Гогаль) успрымальніка літаратурна-мастацкага твора.

Слова і вобраз. Вучэнне А. Патабні пра слова-вобраз, яго «знешнюю» і «ўнутраную» форму і значэнне, пра падобнасць стварэння слова і мастацкага макрасвету. Здольнасць літаратуры ствараць пазаслоўны малюнак з'яў і прадметаў, перадаваць як жывое маўленне чалавека, так і знешнія моманты яго жыцця. «Магія слова», яго рытмічнасць, музычнасць, эўфанічная выразнасць, экспрэсіўнасць. Здольнасць літаратуры перадаваць унутраны свет чалавека (пачуцці, перажыванні, думкі) у іх непасрэднай канкрэтыцы і дакладнасці.

Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў «душы народа» яго мовы. «Мукі слова». Лексікон пісьменніка, залежнасць яго ад таленавітасці творцы, сувязі яго з жывымі крыніцамі народнага маўлення, відавой і жанравай разнастайнасці творчай дзейнасці і інш. Моўны і мастацка-вобразны свет літаратурнага твора і магчымасці яго адэкватнага ўспрымання чытачом (слухачом). Праблема пісьменніцкага і чытацкага полілінгвізму. Пераўвасабленне твора ў мастацкім перакладзе, захаванне ў ім стылёвых адметнасцей пісьменніка і нацыянальна-моўных адметнасцей арыгіналу.

Літаратура ў яе сувязях з іншымі відамі мастацтва (тэатр, кіно, тэлемастацтва). В. Бялінскі пра літаратуру як «вянец мастацтваў», паколькі яе сродак – слова – «ёсць і гук, і малюнак, і пэўнае яскрава вымаўленае ўяўленне. Таму паэзія заключае ў сабе элементы іншых мастацтваў, нібы карыстаецца раптам і непадзельна ўсімі сродкамі, якія дадзены паасобку кожнаму з іншых мастацтваў».



Пісьменнік як творчая асоба. Літаратурныя здольнасці, талент – асноўная перадумова творчасці. Роля суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў (адукацыя, працаздолыіасць, засваенне вопыту знакамітых папярэднікаў і сучаснікаў і інш.) у развіцці пісьменніцкага таленту, выніках літаратурнай працы. Псіхалогія творчасці, уплыў на творчы працэс псіхафізіялагічных, сацыякультурных, грамадска-палітычных і матэрыяльных чыннікаў. Шматстайнасць форм увасаблення мастацтва слова. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія. проза, драматургія. Віды літаратурнай дзейнасці (у шырокім разуменні): літаратура мастацкая, дакументальная, дыдактычная, эпісталярная, публіцыстыка, літаратурная крытыка, мастацкі пераклад. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання: празаічны і вершаваны, суб'ектыўны і аб 'ектыўны, аповедны і апісальны, маналагічны і дыялагічны.

Этапы творчага працэсу: задума твора, творчы акт, сувязь яго з натхненнем, апрацоўка твора, успрыманне яго чытачамі і крытыкамі, магчымая дапрацоўка. Сатворчасць чытача ў працэсе ўспрымання літаратурнага твора.



3. ПАЭТЫКА
3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
Паэтыка як: 1) літаратуразнаўчая дысцыпліна, што вывучае структуру, характэрныя асаблівасці і змястоўнасць літаратурна-мастацкай формы; 2) абумоўленая ідэйнай задумай мастака сістэма спосабаў і сродкаў вобразнага спасціжэння свету ў іх змястоўнай, сэнсавыяўленчай сутнасці. Раздзелы паэтыкі: агульная – разглядае ўсе спосабы і сродкі ўвасаблення аўтарскай задумы ў адпаведнасці з магчымасцямі літаратуры як мастацтва слова (літаратурныя роды, віды, жанры, мастацкая мова, строфіка і г. Д.); функцыянальная (апісальная) – даследуе эстэтычныя кампаненты пэўнага твора, аўтара, літаратурнага напрамку ці перыяду (паэтыка А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Я. Купалы; рамантызму, сімвалізму; старажытнарускай літаратуры; беларускага рамана XX ст. і г. д.); гістарычная – вывучае паходжанне і эвалюцыю мастацкіх кампанентаў твора, літаратурных відаў і жанраў (метафара, сімвал, сістэмы вершавання і г. д.) у залежнасці ад сацыяльна-гістарычных і чыста літаратурных умоў; параўнальная – займаецца тыпалагічным супастаўленнем спосабаў і сродкаў мастацка-вобразнага асэнсавання жыццёвага матэрыялу дзвюма ці больш нацыянальнымі літаратурамі (параўнальная метрыка ўсходнеславянскага верша, еўрапейскага рамана і г. д.); практычная – скіравана на стварэнне розных дапаможнікаў па агульнай паэтыцы дзеля выхавання паэтычнай культуры, азнаямлення чьггачоў з асновамі мастацтва слова. Суадносіны тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі. Цесная сувязь паміж літаратуразнаўствам і лінгвістыкай пры вывучэнні паэтыкі мастацкага твора. Узнікненне паэтыкі як навукі ў Старажытнай Грэцыі («Пра мастацтва паэзіі» Арыстоцеля), Індыі, Кітая. Нарматыўная паэтыка (працы Гарацыя, Н. Буало, В. Традзьякоўскага, М. Ламаносава). Развіццё паэтыкі ў працах Г. Лесінга, В. Гумбальта, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскага, М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцэна), А. Патабні, А. Весялоўскага, I. Франко, Д. Ліхачова і інш. Узнікненне ў пачатку XX ст. сацыялагічнай і фармальнай паэтыкі, а на аснове апошняй - структурнай і лінгвістычнай (Ю. Тынянаў, Б. Эйхенбаўм, М. Бахцін, В. Шклоўскі, В. Жырмунскі, В. Вінаградаў, Ю. Лотман і інш.). Уклад вучоных Беларусі ў развіццё паэтыкі (Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, М. Сарбеўскі, М. Багдановіч, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі і інш.).
3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
Эпас, лірыка, драма – роды мастацкай літаратуры і фальклору, іх паходжанне і развіццё. Дыскусійнасць падзелу літаратуры на роды, віды і жанры, непрыняцце некаторымі даследчыкамі паняцця «віду», змяшэнне


8

9



: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%82%D1%8D%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> %D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> %D0%A3%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B%20%D1%9E%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 -> %D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> 1. літаратуразнаўства як навука сістэма ведаў пра літаратуру
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Тлумачальная запіска
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> 2. эстэтыка літаратуры агульнае І рознае
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Уводзіны ў літаратуразнаўства
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Уводзіны ў лitаратуразнаўства вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія»
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Стылістычныя зрэзы твора
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Своеадметнасць літаратурных родаў
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> Уводзіны у літаратуразнаўства
%D0%A2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0 -> 3 Вобразны свет твора




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка