Словазлучэнне Вымаўленне прыназоўніка пад



Дата канвертавання28.06.2016
Памер43.31 Kb.
Даведкі

Заданне 1.

Словазлучэнне

Вымаўленне прыназоўніка пад

1) закаціўся пад стол

[пат]

2) пад цёплай коўдрай

[пац’]

3) пад чырвонай хусткай

[пач]

4) пад жоўтым капелюшом

[пад]

5) схаваў пад цаглінай

[пац]

Заданне 2.

Словазлучэнні

на рускай мове

Адпаведнікі словазлучэнняў

на беларускай мове

1) культура речи

культура мовы/ маўлення

2) органы речи

органы мовы/ маўлення

3) речевые ошибки

моўныя/ маўленчыя памылкі

4) исследование процесса речи

даследаванне працэсу маўлення

5) речь на собрании

Прамова на сходзе

Заданне 3.

1) д’ябал, між’ярусны, Пракоф’еў, бар’ер, іньекцыя;

2) энтузіазм, спецыяльны, меліярацыя, дыалект, асацыяцыя;

3) радыёантэна, восьмігадовы, саракагоддзе, водасховішча



Заданне 4.

Агарод, агурок, а-гучваць, ад-кладваць, адліга, ад-цяць, ад-чуваць, а-жыць, ажына,азімыя.

Заданне 5.

Значэнне фразеалагізма

Фразеалагізм

1) ‘у каго-небудзь няма грошай’

вецер гуляе (свішча, стаў) у кішэнях

2) ‘хто-небудзь вельмі легкадумны, несур’ёзны’

вецер у галаве (гуляе, свішча, стаў); з ветрам у галаве; куды вецер дзьме; падбіты ветрам; як у полі вецер

3) ‘назад не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра безнадзейныя пошукі каго-небудзь’

шукай ветру ў полі; лаві вецер у полі


4) ‘рабіць што-небудзь сабе на шкоду’

пляваць супраць (супроць) ветру



Заданне 6.

Незначальная

форма дзеясловаў


Загадная форма дзеясловаў


Адзіночны лік

Множны лік

1) дбаць

дбай

дбайце

2) слаць

сцялі

сцяліце

3) віць

ві

віце

4) заходзіць

заходзь

заходзьце

5) усаджвацца

усаджвайся

усаджвайцеся


Заданне 7.

1) Тарнада, сірока, івасі, пенальці;

2) дажджлівы, сакавіты, буланы, вяртлявы;

3) сам, ніхто, кожны, мой;

4) сустракацца, абувацца, цалавацца, абдымацца;

Каментарый: 1. У першым радзе лішняе слова івасі, яно адносіцца да назоўнікаў жаночага роду: прамысловая рыба (род такіх назоўнікаў вызначаецца па агульным слове, дамінанце). Усе астатнія словы – назоўнікі мужчынскага роду (нязменныя неадушаўлёныя агульныя назоўнікі, род якіх вызначаецца па агульным слове: тарнада – ураган, сірока – вецер, пенальці – удар).

2. У другім радзе лішнім з’яўляецца прыметнік буланы, бо ад яго не ўтвараецца формаў ступеней параўнання, а ад усіх астатніх прыметнікаў у радзе можна ўтварыць складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання: самы дажджлівы, больш сакавіты і інш.

3. У прапанаваным радзе лішні займеннік ніхто, ён не мае катэгорый роду і ліку.

4. У чацвёртым радзе лішнім з’яўляецца слова абувацца, яно мае значэнне ‘дзеянне ўтворана суб’ектам і накіравана на яго’ (“самога сябе”), а ўсе астатнія дзеясловы абазначаюць дзеянне, утворанае двума суб’ектамі і ўзаемна накіраванае на іх (“адзін аднаго”).



Заданне 8.

1) Летапісы творы старажытнай літаратуры, у якіх запіс дакладных звестак пра пэўныя падзеі, сведкам якіх быў летапісец, спалучаўся з літаратурна апрацаванымі паданнямі пра падзеі ранейшыя, мінулыя.

2) Шматзначны вобраз, від іншасказання, які асноўваецца на падабенстве ці агульнасці прадметаў, з’яў і заключаецца ва ўмоўным абазначэнні сутнасці якой-небудзь з’явы, у літаратуры называецца сімвалам.

3) Ода – урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы.



Заданне 9. 1Г, 2В, 3Е, 4Б, 5Д, 6А.

Заданне 10.

Аў т а р т в о р а: Я. Купала



На з в а т в о р а: “Явар і каліна”.

В е р ша в а н ы п а ме р т в о р а: дактыль.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка