Служба 101 паведамляе Аб'екты правераны – задачы пастаўлены



Дата канвертавання30.06.2016
Памер34.3 Kb.
Служба 101 паведамляе

Аб'екты правераны – задачы пастаўлены

У адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці работнікамі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Шчучынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены праверкі аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі раёна, За выяўленыя ў ходзе праверак парушэнні патрабаванняў норм і правіл пажарнай бяспекі кіраўнікі і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Пра некаторыя з гэтых парушэнняў расказаў начальнік Шчучынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Уладзіміравіч Аксінюк.

Зусім не дзіцячыя праблемы

Самая галоўная праблема Мажэйкаўскага дзіцячага сада-базавай школы адсутнасць сістэмы пажарнай сігналізацыі. Акрамя гэтага, дзверы лесвічных пляцовак не абсталяваны даводчыкамі для надзейнага самазачынення. На асноўным шляху эвакуацыі ў школе не дэманціравана са сцен згаральная аздоба. У калідорах малодшай і старшай груп дзіцячага садка на запасным шляху эвакуацыі не ўбраны шафы...

У СШ №1 г.Шчучына на шляхах эвакуацыі першага паверха сцены пакрыты згаральнымі матэрыяламі. Выяўлены парушэнні пры падключэнні электрычных свяцільняў у спартыўнай зале і іншыя недахопы.

Будынак СШ №3 г.Шчучына ў недастатковай колькасці ўкамплектаваны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Не перапрацаваны планы эвакуацыі. На лесвічных пляцоўках на другім і трэцім паверхах ў дзвярных праёмах няма дзвярэй. Падлогі агульных калідораў на другім і трэцім паверхах пакрытыя матэрыяламі з высокай пажарнай небяспекай.



Навошта на вокнах рашоткі?

Не выконваюцца многія супрацыіажарныя мерапрыемствы на аб'ектах Шчучынскага раённага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта". Не дэманціраваны і не адчыняюцца металічныя рашоткі на вокнах у аддзяленнях паштовай сувязі "Руткевічы", "Бабічы", "Орля", "Лядск", "Ляшчанка" і іншых. У аддзяленняў паштовай сувязі "Ражанка", "Жалудок", 'Талавічполе", "В.Мажэйкава", "Дэмбрава" не заключаны дагаворы на планавае тэхнічнае абслугоўванне сістэмы пажарнай сігналізацыі. У будынках паштовай сувязі ў Жалудку і В.Мажэйкаве няма сістэмы аховы ад маланкі. У аддзяленні паштовай сувязі "В. Мажэйкава" не адрамантавана печ. Шэраг парушэнняў выяўлены ў адміністрацыйным будынку аддзялення паштовай сувязі "Шчучын-3", аддзяленні паштовай сувязі "Астрына" і іншых.



Працэс пайшоў

Станоўчая дынаміка ў выкананні супрацьпажарных мерапрыемстваў назіраецца ў СВК "Шчучынаграпрадукт". Вялікую ўвагу ўдзяляе кіраўніцтва гаспадаркі прывядзенню аб'ектаў у належны стан. Набыты новыя вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, укамплектаваны пажарныя шчыты. Разам з тым недахопы яшчэ застаюцца. Магазіны "Смак", "Свежаніна", "Каравай" у Шчучыне і сталоўка ў Буйвічах не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі. На шэрагу аб'ектаў гаспадаркі не ўсталявана сістэма аховы ад маланкі, не распрацаваны шляхі эвакуацыі людзей. Застаюцца і іншыя недахопы.



Чым тушыць?

Памяшканні майстэрні прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "АДВ Піларамонт" у Шчучыне не укамплектаваны вогнетушыцелямі. У памяшканні няма інструкцыі аб мерах пажарнай бяспекі.



Што абароніць аб'екты ад маланкі?

Цэлы спіс парушэнняў састаўлены пасля праверкі КДУСП "Шчучынская племянная птушкаводчая рэпрадуктарная фабрыка".

Не хапае вогнетушыцеляў у сталоўцы ў Тапілішках і на розных аб'ектах гаспадаркі. У рамонтных майстэрнях вёскі Амбілеўцы і на іншых аб'ектах не ўстаноўлены пажарныя шчыты. Не адрамантавана сістэма аховы ад маланкі на гаражах, на тэрыторыі палівазаправачнага пункта, на будынку кароўніка МТФ "Амбілеўцы" і на многіх іншых. Каля зернесховішча ў в. Мураўёўка для абароны будынку не устаноўлены бочкі з вадою. На тэрыторыі многіх аб'ектаў гаспадаркі не вывешаны схемы руху транспарту.

Ведамаснае жыллё не поўнасцю абсталявана пажарнымі апавяшчальнікамі, магазін "Пеўнік" не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі.

У выніку праверкі выяўлены іншыя недахопы, а таксама устаноўлены парушэнні заканадаўства ў вобласці абароны насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайнай сітуацыі і выканання патрабаванняў грамадзянскай абароны.

Дзверы зачыняюцца... не шчыльна

У адміністрацыйным будынку філіяла "Аўтамабільны парк №12" дзверы лесвічных пляцовак не абсталяваны даводчыкамі для надзейнага самазачынення. Пры ўездзе на тэрыторыю прадпрыемства не вывешана схема руху транспарту з указаннем пажарных праездаў і крыніц проціпажарнага водазабеспячэння. У будынку аўтастанцыі не перапрацаваны план эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару, няма неабходнай колькасці пярвічных сродкаў пажаратушэння...



Работнікаў – вучыцца!

У таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Альмераікс" не створана дабравольная пажарная дружына. Прадпрыемства не ўкамплектавана патрэбнай колькасцю пярвічных сродкаў пажаратушэння. Работнікі, звязаныя з выкананнем пажаранебяспечных работ і абслугоўваннем цеплагенерыруючых установак, не прайшлі адпаведнае абучэнне. Тэрыторыя не абсталявана прыстасаваннямі для падачы гукавога сігналу пра пажар...



Падрыхтавала Ганна РУДСКАЯ.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка