Справаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву 9 снежная 2011 Чарговае пасяджэнне навуковага гуртка было прысвечана крымінальна-прававому аналізу паняцця «суб'екты службовых злачынстваў у нацыянальны i замежным заканадаўстве»



Дата канвертавання29.07.2016
Памер13.85 Kb.
Справаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву

9 снежная 2011

Чарговае пасяджэнне навуковага гуртка было прысвечана крымінальна-прававому аналізу паняцця «суб'екты службовых злачынстваў у нацыянальны i замежным заканадаўстве». Выбар тэмы быў абумоўлены спецыфікай цыклу пасяджэнняў навуковага гуртка у 2011 годзе па пытаннях, звязаных з карупцыйнай дзейнасцю. Прадстаўленыя даклады дэманстравалі розніцу ў падыходах да вызначэння паняцця «службовая асоба» айчыннага заканадаўца і дзяржаў-суседзяў.

Вёў пасяджэнне кіраўнік навуковага гуртка - Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навука, дацэнт).

На пасяджэнні гуртка выступілі наступныя дакладчыкі:



Дзiско Вiталь Iванавiч, які раскрыў змест прыкмет такога суб'екта злачынства як «службовая асоба», адлюстраваў комплекснае паняцце «службовая асоба».

Падлiпскі Дзмітрый Віктаравіч, якi выявiў падыходы расійскага заканадаўца да вызначэння паняцця службовай асобы. Вялiкую цікавасць у аўдыторыі выклікала абмеркаванне падыходу да вызначэння службовай асобы ў ЗША, якой можа таксама з'яўляцца і юрыдычная асоба. У перыяд выступу ў аўдыторыі паўстала актыўная дыскусія па пытаннях найлепшага выкарыстання дадзенага суб'екта злачынстваў.

У выніку былі зроблены наступныя высновы:

1. У крымінальным заканадаўстве Расейскай Федэрацыі тэрмін «службовая асоба» ахоплівае толькі дзяржаўных служачых.

2. У рамках абмярквання тэорыі аб вызначэнні суб'ектам злачынства не толькі фізічнай, але і юрыдычнай асобы, мэтазгодным з'яўляецца абмеркаванне пытання аб магчымасці распаўсюджвання на апошняга ў асобных выпадках статусу службовай асобы.



Пытанні, якія былі закрануты на паседжанні гуртка па крымінальнаму праву, аказаліся вельмі глыбокімі i неадназначнымі.

Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка - студэнт 4 курсу 2 групы Л. I. Гасан.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка