Спробы стварэння iнтэрнэт-тэлебачання у беларусi



Дата канвертавання15.05.2016
Памер55.65 Kb.


Мікіта Найдзёнаў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
СПРОБЫ СТВАРЭННЯ

IНТЭРНЭТ-ТЭЛЕБАЧАННЯ У БЕЛАРУСI
Апошнiя дзесяцiгоддзi развiццё тэлебачання адзначылася iстотнымi зменамi, якiя маюць сiстэмны характар. Сёння пад уплывам розных фактараў: глабалiзацыi, iнтэрнэтызацыi, змяшэння журналicцкiх жанраў i форм iдзе актыўнае станаўленне новага СМI, якое асаблiва актыўна выкарыстоўвае iнтэрнэт.

Інтэрнэт-тэлебачанне – гэта ў вузкiм сэнсе лічбавае распаўсюджванне тэлекантэнту праз iнтэрнэт. Інтэрнэт-тэлебачанне з'яўляецца агульным тэрмінам, які ахоплівае дастаўку тэлевізійных шоў і іншых тыпаў відэа-кантэнту па глабальнай Сетцы. Тэрмін вэб-тэлебачанне ці анлайн-тэлебачанне часта выкарыстоўваецца для апісання кароткіх праграм або відэа для выкарыстання тэлевізійных вяшчальнікаў. Аднак у шырокiм сэнсе гэтага слова онлайн-тэлебачанне – СМI з новым зместам, з новым падыходам да мэтавай аўдыторыi. Патрэбы iнтэрнэт-аўдыторыi больш высокiя, чым у гледачоў тэлеэфiру. У вялiкай разнастайнасцi ютуб-каналаў карыстальнiка не так проста нечым затрымаць, а тым болей тым, што было разлiчана на тэлеаўдыторыю. Сёння кожны беларускi тэлеканал мае сваю інтэрнэт-старонку, якая паведамляе пра дзейнасць медыя і дае магчымасць дадатковай дыстрыбуцыі кантэнту. Большасць тэлеканалаў маюць онлайн-вяшчанне як пералiк таго, што iдзе ў рэальным часе на экране i выкладаецца ў iнтэрнэт. Альбо сетку онлайн-вяшчання складаюць праграмы, якiя нядаўна былi ў эфiры.

Сёння рэдка трапляе ў сетку онлайн-вяшчання тое, што дагэтуль не было ў тэлеэфiры. Яскравы прыклад таго быў на tvr.by, сайце Белтэлерадыёкампанii, падчас адбору фiналiстаў Еўрафэсту, якую транслявалi выключна онлайн. У вынiку саму онлайн-трансляцыю паглядзела некалькi соцень тысяч чалавек па ўсiм свеце [1]. Сёння рэестр беларускiх тэлеканалаў складаюць “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 5”, “Беларусь 24”, “ОНТ”, “СТВ”, “БелмузТВ”, “РТР Беларусь”, “Белсат”, “ITV”, «ТРО», “8 канал”. Кожны з гэтых тэлеканалаў прадстаўлены сайтам з магчымасцю глядзець онлайн. Але пакуль толькi некаторыя з iх ствараюць кантэнт з разлiкам у першую чаргу на iнтэрнэт аўдыторыю. Тым не менш, такiя спробы ўжо ёсць. А некаторыя з iх даволi паспяховыя.

Праект тэлеканала ОНТ «Легенды LIVE» – праграма, у якой беларускiя артысты спяваюць сусветныя хiты ў сваёй манеры. Аўдыторыя праекта вельмi розная, бо добрую ды правераную часам музыку любяць многiя. I калi потым выкласцi на youtube, меламаны з усяго свету з лёгкасцю змогуць знайсцi праз пошук The Beatles, Queen, Red Hot Chili Peppers патрэбны выпуск праграмы. Разлiк стваральнiкаў праграмы апраўдаў сябе. Вiдэа гурта Стары Ольса песнi Metallica назбiрала 764377 праглядаў [2]. Гэта адразу прыцягнула амаль 1200 падпiсантаў на ютуб-канал, дзе быў выкладзены вiдэазапic. Для байнэту гэта iстотная лiчба. Да таго ж амаль усе прагляды вiдэа прыйшлi з iншых краiн.

Напрыклад, праект “Дыя@блог” тэлеканала “Беларусь 3”. Самi аўтары наступным чынам характаразуюць свoй праект: "Дыя@блог" – гутарка на актуальныя тэмы паміж вядучымі, іх гасцямі і тэлегледачамі. Асноўны канал зносін з аўдыторыяй – блогі, у якіх вядучыя не толькі анансуюць тэмы праграм, але і абмяркоўваюць важныя грамадскія праблемы, адказваюць на пытанні гледачоў. У выніку дыскусій нараджаюцца тэмы для новых выпускаў [3].

Назiраецца ўжо i зваротная тэндэнцыя: ставiць у тэлеэфip вiдэакантэнт, якi спачатку быў у iнтэрнэце. Па сутнасцi, беларускiм першапраходцам у гэтым стаў музыкант Вiталь Карпанаў, лiдар гурта Дрозды, са сваiмi праектамi. Дро-шоу, Дро-гастроли i Дро-мото выходзяць на трох розных каналах: «Белмуз ТВ», «Беларусь 2» i «Беларусь 1» адпаведна. А пачыналiся гэтыя праекты з аматарскiх вiдэа, знятых Вiталiкам Карпанавым уласнаручна на адну камеру [4].



Сёння на экране тэлебачання можна пабачыць вядучых, якiя займелi спачатку папулярнасць у iнтэрнэце. Вядучыя папулярнага iнтэрнэт-шоу «Г*вно вопрос» [5] Арцём Рыбакiн i Андрэй Бонд сёння вядуць забаўляльныя шоу на тэлеканалах Белтэлерадыёкампанii i ОНТ. Цi азначае гэта, што айчыннае тэлебачання спускае планку – не факт. Але тое, што яно iмкнецца адпавядаць iнтарэсам сваёй аўдыторыi – безумоўна. Гэта толькi пачатак iнтэрнэтызацыi беларускага тэлебачання. Але за гэтым цiкава назiраць, бо беларускае iнтэрнэт-тэлебачанне выбудоўвае сваю гiсторыю, а мы з’яўляемся не пасiўнымi назiральнiкамi, але тымi, ад каго таксама залежыць яго будучыня.

Літаратура

  1. http://minsknews.by/blog/2014/12/03/v-natsionalnom-otbore-na-evrovidenie-2015-budut-uchastvovat-100-ispolniteley/

  2. https://www.youtube.com/watch?v=YTCiuTUaEvs

  3. http://3belarus.by/content/дыблог

  4. https://www.youtube.com/channel/UCWsZxxV6lkO2h-Lna9HAlNg

  5. https://www.youtube.com/watch?v=ROS9RbnLDvs



: bitstream -> 123456789 -> 111414
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка