Спявай, душа мая



Дата канвертавання16.07.2016
Памер5.93 Kb.
СПЯВАЙ, ДУША МАЯ

Краю мой мілы,чароўны мой край,


Зноў я вітаю цябе з любоўю,
Кожнай часінай і кожнай парой,
У думках і марах сваіх я зтабою;

Сонейка ўстане,адхлыне нуда,


Любасць сэрца мае запалоніць,
Вабіць паднебна блакітная даль,
Клічуць жытнёва зялйныя гоні;

Прыпеў:
Тут паплавы,лугі і пожні,


Тут любы мой прасветлы край,
Усёй зямлі і кветцы кожнай,
Спявай,душа мая,спявай!

Толькі ў родным куточку-краю,


Замілаванне ў сэрцы адчую,
Закалышу,прыгалублю сваю,
Мілую,ветлую,дарагую;

Прыпеў:
Я да цябе душой хінуся,


І ўсэрцы зноў квітнее май,
Красуня мілай Беларусі,
Спявай,душа мая,спявай!

Ой,рэчанька,рэчанька,


Ой,рэчанька,рэчанька,
Чаму ж ты напоўная...

Прыпеў:
Тут паплавы,лугі і пожні,


Тут любы мой прасветлы край,
Усёй зямлі і кветцы кожнай,
Спявай,душа мая,спявай!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка